• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
     пасляваеннага перыяду і праведзеных даследаванняў можна зрабіць некалькі высноў.
    Першы перыяд перасялення характарызуецца неадабрэннем з боку насельніцтва чарговай ініцыятывы савецкай улады. Хадзілі чуткі аб чарговых вывазках пад выглядам запісу на выезд у Польшчу, частка патрыятычна настроенага насельніцтва вырашыла не пакідаць бацькаўшчыну64. Гэтаму спрыяла пазіцыя польскага падполля і каталіцкага духавенства, паводле якой запіс на выезд расцэньваўся як своеасаблівая здрада. Таксама рабіліся стаўкі на канфлікт паміж СССР і заходнімі дзяржавамі. Савецкія ўлады шырока выкарыстоўвалі падыход да вызначэня нацыянальнасці на падставе ўласнай прыхамаці. У шэрагу населеных пунктаў улады не прызналі польскіх і нямецкіх дакументаў і касцёльных пасведчанняў, у якіх была пазначана польская нацыянальнасць. Часта да ўвагі не прымаліся нават пасведчанні, выдадзеныя сельсаветамі. У польскасавецкіх камісіях, створаных спецыяльна для выяўлення беларусаўкаталікоў, галоўную ролю адыгрываў савецкі бок.
    Запіс у спіс перасяленцаў не заўсёды паказваў сапраўдныя намеры, бо часта палякі запісваліся для дэманстрацыі польскай прысутнасці на гэтых тэрыторыях, маючы надзею, што гэта паўплывае на канчатковае ўсталяванне польскасавецкай мяжы65. У вёсцы запісваліся на выезд (не жадаючы на самой справе пакідаць свой кавалак зямлі), каб пазбегнуць, прынамсі на некаторы час, натуральных паставак, падаткаў і мабілізацыі на прамысловыя працы ў глыбіні Расіі.
    Карыстаючыся рэпатрыяцыйнай кампаніяй, у Польшчу выехала частка беларусаў (на сённяшні дзень падлічыць іх колькасць няма ніякай магчымасці), асабліва тых, якія былі непрыязна настроены да савецкай улады і хацелі любой цаной пакінуць СССР. Для тых, хто знаходзіўся ў высылцы, на прымусовых працах або ў школах ФЗВ, прызнанне палякамі давала пэўныя шанцы на вызваленне з той жахлівай сітуацыі, у якой яны апынуліся. Аднак няма падстаў для меркавання, што гэтая з'ява была вельмі маштабнай66.
    ЫНАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 11, арк. 32—35. Справаздача аб ходзе перасялення польскага і яўрэйскага насельніцтва з заходніх абласцей БССР у Польшчу; Вялікі А. Беларусы і палякі... С. 84. У Гродне развешаныя абвесткі аб пачатку рэпатрыяцыі зрываліся чатыры разы, нават перад памяшканнем рэпатрыяцыйнай камісіі. На першым цягніку, які накіроўваўся ў Беласток, ноччу з'явіўся надпіс «Здраднікі Радзімы». У Брэсце 27 снежня 1944г. на чыгуначным вакзале сабраўся натоўп палякаў, каб паглядзець, у якім кірунку паедзе цягнік з першымі 14 сем'ямі перасяленцаў. Толькі пасля таго як цягнік паехаў у Польшчу, палякі Пачалі запісвацца на выезд.
    6,Цыт. паводле: Освобожденная Беларусь ... С. 163. У інфармацыйнай запісцы аб ходзе рэпатрыяцыі ў Польшчу ад 1га сакратара ЦК КП(б)Б П. Панамарэнкі Сталіну адзначаецца, між іншым, напрыклад, што ў Браслаўскім раёне (Полацкая вобл.) людзі складаюць хадайніцтвы на выезд, не маючы, на самой справе, такога намеру. Робяць гэта толькі дзеля дэманстрацыі сваёй польскасці.
    " НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 221, арк. 83. Запіска аб выкананні Гродзенскім абкамам пастановы ЦК УКП(б) ад 20 студзеня 1945 г. «Аб палітычнай працы партыйных арганізацый заходніх абласцей БССР сярод насельніцтва». У савецкіх дакументах зафіксаваныя выпадкі, калі, выдаючы сябе за палякаў, у Польшчу выязджалі беларусы і нават рускія. У маі 1945 г. з Гродна ў Польшчу выехаў расіянін Павел Карчагін, які нарадзіўся ў РастовенаДоне, ра
    ІІ.ІІ. Змены ў нацыянальным складзе насельніцтва
    99
    Перасяленне ў Польшчу.
    100
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    Акрамя патрыятычных матываў выезду, быў таксама страх перад усюдыіснай сістэмай. Масавы выезд кваліфікаваных рабочых кадраў і інтэлігенцыі з гарадоў выклікаў занепакоенасць вышэйшых савецкіх чыноўнікоў. 3 іі ішага боку, у і іекаторых выпадках неахвотпых пры мушаліі запісацца на выезд, выкарыстоўваючы для гэтага самыя розныя спосабы: ад адміністрацыйных рэсурсаўда запаяохвання і збіцця67.
    Перасяленцы ў «новай Польшчы» нярэдка сутыкаліся са спецыфічным стаўленнем да сябе з боку мясцовай дзяржаўнай адміністрацыі і мясцовых палякаў. Іх называлі русакамі або ўсходнікамі зза некаторага расцягнутага вымаўлення. Падобнай, тол ькі з дакладнасцю наадварот, была сітуацыя з беларусамі, пераселенымі з Беласточчыны пераважна ва ўсходнюю частку Беларусі68.
    Агульны баланс перасяленчай аперацыі 1944—1947 гг. наступны: з Польшчы ў БССР выехала толькі 27 806 чал., у адваротным кірунку (паводле розных дадзеных) ад 238 782 да 274 163 чал.69
    зам са сваёй жонкай, якая нарадзілася ўАенінградзе. Але, якслушна заўважыла М. Рухневіч, калі б большасць перасяленцаў складалі беларусы, то на так званых «ziemiach odzyskanych» — вернутых тэрыторыях (бо яны асядалі, у асноўным, менавіта там) — павінны былі б застацца нейкія сляды іх існавання. Гл.: Ruchniewicz М. Stosunki narodowosciowe ... S. 315. Напрыклад, пераселеныя ў межах аперацыі «Вісда» з паўднёваўсходніх земляў Польшчы ўкраінцы і лемкі былі расседеныя ў паўночназаходніх ваяводствах, дзе, нягдедзячы на пасдядоўную паланізацыю, захавалі прыкметы сваёй адрознасці.
    ',7НАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 11, арк. 32; Ф. 4, воп. 29, спр. 22, арк. 81—83 (розныя дакументы). Інтэлігенцыя маеава пакідала савецкую Беларусь. Паводле дадзеных Гродзенскага абласнога статыстычнага камітэта,у 1945 г. у Гроднеса 164 настаўнікаў 46,6% былі палякамі, з іх каля 50 чалавек запісаліся на выезд у Польшчу. Быехала 15 дактароў (палякі і яурэі), на ўвесь горад засгаўся 21 доктар, у гой час як для нармальнай працы патрэбен быў 91 чалавек. Выехаўувесь персанал са шпіталя, зза недахопу правізараў і аптэкараў большасць аптэк у горадзе ў хуткім часе маглі зачыніцца. Кваліфікаваныя рабочыя кадры таксама не імкнуліся застацца ў СССР. 3 чыгуначнікаў толькі за 1945 г. выехаў у Полыіічу 2631 чалавек, з астатніх 6778 работнікаўпалякаў (34% ад агульнай колькасці) большасць выказалі намер пакінуць краіну. У Яідзе, другім па велічыні горадзе Гродзенскай вобл., сітуацыя была падобнай — фактычна палова кваліфікаваных рабочых кадраў запісалася на выезд. Паказальным з'яўляецца тое, іпто першапачаткова ўлады прымушалі выязджаць, запалохваючы палякаў словамі кшталту «не хочаце ў Полыпчу, дык пойдзеце ў Сібір». У Гродне для гэтага выкарыстоўваліся адміністрацыйныя сродкі: падчас рэгістрацыі пашпартоў асобы, якія не мелі ўкладкі ў пашпарце, павінны былі тэрмінова пакінуць горад. 3за гэтага толькі на працягу некалькіх дзён на выезд у Польшчу запісалася 30% усяго насельніцтва. (30.04.1945 г.)
    “Да пераселеных беларусаў часта ставіліся незасдужана і несправядліва з боку як мясцовага населыііцтва, так і дзяржаўнай адмінісграцыі. Іх называлі палякамі, у іх адрас гучалі абвінавачванні кшталту: «Вы, палякі, нас рабавалі, абібокі». У Смалявіцкім раёне Мінскай вобл. мясцовыя дзеці закідвалі перасяленцаўбеларусаў снежкамі, такім чынам выказваючы сваю пагарду. Іх не прымалі на працу на чыгунцы і ў іншых месцах. Такія факты мелі месца ва ўсіх абласцях БССР. Гл.: Освобожденная Беларусь ... С. 115.
    '"Вя/іікі А. На раздарожжы ... С. 165, 213. Беларускі гісторык спасылаецца на лічбы, пададзеныя ў пратаколе завяршэння перасменчай аперацыі. Польскі даследчык Ян Чарнякевіч выкарысгоўвае польскія крыніцы і прыводзіць лічбы, якія значна перавышаюць беларускія дадзеныя, — 35 тыс. чалавек.
    ІІ.ІІ. Змены ў нацыянальным складзе насельніцтва
    101
    На нашу думку, значна менш даследаванымі ў гістарыяграфіі застаюцца пытанні міграцыі наседьніцтва ва ўсходнім кірунку і наплыў наседьніцтва з Усходу. Яшчэ ў час вайны ў менш разбураныя заходнія вобласці Беларусі прыбывалі шматтысячныя натоўпы выхадцаў з Усходу. Людзі ўцякалі ад голаду, кадгасаў, у пошуках лепшага жыцця. Бодьшасць бежанцаў былі з Усходняй Беларусі, але хапала таксама і расіян. Пэўная частка расіян была пераселена з тэрыторый, дзе вяліся ваенныя дзеянні яшчэ немцамі. Група такіх перасяленцаў (600 чадавек) з Вялікалуцкага раёна (гэта былі, галоўным чынам, старыя, жанчыны і дзеці) спынілася ў 1942 г. у ваколіцах Шчучына (Гродзенская вобл.). У маі 1945 г. у Шчучыне жыло 350 чал., «пераселеных немцамі з усходніх абласцей»70.
    ПАСЛЯВАЕННЫ ГОЛАДУ СССР
    Аднак найбольш вырас міграцыйны рух з усходу на захад Беларусі ў першыя — ужо мірныя — пасляваенныя гады. Гэта было звязана, у значнай ступені, з чарговай хваляй голаду ва ўсходняй і цэнтральнай частках Украіны і, у меншай ступені, ва Усходняй Беларусі. Варта нагадаць, што гэта быў трэці па ліку выпадак масавага голаду ў СССР. Першы, у 1921—1922 гг., у расійскай літаратуры пазываецца «голад на Паволжы», аднак ён захапіў таксама поўдзень Украіны і Крым71.
    Другая хваля голаду (1932—1933 гг.) пакінула найбол ьшую колькасць ахвяр і закранула не толькі Украіну, але таксама Кубань і Казахстан. Непасрэднай прычынай голаду («Галадамору») была прымусовая калектывізацыя сялянства і рэалізацыя планаў індустрыялізацыі СССР за кошт экспарту збожжа. У выніку прымусовых рэквізіцый, падчас якіх адбіралі збожжа, прызначанае на пасеў, а таксама запасы, неабходныя ддя выжывання сялянскіх сем'яў, загінула, паводле розных ацэнак, ад 6 да 10 млн чал.72
    Пасляваенны голад у 1946—1947 гг. быў выкліканы збегам некалькіх фактараў. Нізкі ўраджай збожжа ў 1945 г. на Украіне і Паўночным Каўказе ўлады спадзяваліся кампенсаваць за кошт дадатковых паставак з Паволжа, поўдня Сібіры і Казахстана, але гэта аказалася памылкай. 3за засухі 1946 г. узніклі праблемы з выкананнем плана дзяржаўных паставак збожжа, і ўлады пачалі прымяняць рэпрэсіўныя сродкі. Адпак татальнай канфіскацыі збожжа, яку 1932—1933 гг., не праводзілася. Была павялічана адказнасць за невыкананне планаў паставак, і быў выдадзены ўказ «аб пяці каласках», скіраваны супраць «раскрадальнікаў грамадскай маёмасці».
    Ў выніку трэцяй хвалі голаду ў СССР загінула 1—1,5 млн чал. Падлічыць колькасць ахвяр вельмі складана, бо ўлады старанна хавалі сапраўдныя
    711 Цыт. паводле: ДанскіхС. Наш Шчучын ... C.130—131.
    71 Гл.: Советская деревня глазамн ВЧК—ОГПУ—НКВД. 1918—1939. Докуменіы н матерналы в 4 т. Т 1. 1918—1922. Москва, 1998; Данплов В.П. Крестьянская революцня в Росснн. 1902—1922 гг. // Крестьяне н власть. Матерналы конференцші. Москва—Тамбов, 1996.
    72 Гл.: Conquest R. The Harvest of Sorrow: Soviet Collectivization an the TerrorFamine. New York, 1986; Kusnierz R. Ukraine w latach kolektywizacji i Wielkiego Glodu (1929—1933). Torun, 2005.
    102
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    прычыны і маштабы голаду, сцвярджаючы, што ён выкліканы «вайной» і «засухай»73. Голад выклікаў хва