• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    скай — 496,3 тыс. чал., Пінскай — 349,5 тыс. чал., Полацкай — 394,6 тыс. чал35. Мабілізаваных накіроўвалі ў Чалябінскую, Кемераўскую, Іркуцкую вобласці, у Краснадарскі край і г.д.
    Маштаб гэтай з'явы быў настолькі вялікі, што для некаторых сем'яў выезд у Польшчу быў адзіным магчымым выйсцем для выратавання цэльнасці сям'і. Жыхарка вёскі Павяцце Мёрскага раёна (Полацкая вобл.) Эмілія Macula запісалася на выезд у Польшчу, каб уратаваць сваіх дачок ад мабілізацыі на вытворчасць. Такая самая матывацыя была ў яшчэ адной сям'і з вёскі Картавыя таго самага раёна: «Мы павінны былі выратаваць нашых дачок ад мабілізацыі на ўральскія фабрыкі»36. У вёсцы Стральцы Скідзельскага раёна (Гродзенская вобл.) у ходзе вярбоўкі рабочай сілы ў Гродна нейкі «кулацкі агент» перасцерагаў: «Не ідзіце на працу ў Гродна, бо вас вывезуць на Урал»37.
    Маёр Уладыслаў Шымборскі («Акраса», «Бонк»), які выконваў функцыі інспектара Гродзенскага АК, паведамляўу сваім рапарце аб ходзе мабілізацыі ў Гродне: «Нягледзячы на супраціўленне, міліцыя, НКУС і камуністы хапалі мужчын па дамах, на дарогах і на працоўных месцах»38. У Сапоцкінскім раёне Гродзенскай вобл. мабілізацыя ў армію і на працу ў прамысловых раёнах пры дапамозе войска атрымала ў мясцовых жыхароў назву «хапун». У выніку склалася сітуацыя, што на «заклік уладаў у Сапоцкінскім раёне прыйшлі на сход толькі старыя і дзеці»39.
    Мужчыны арганізоўвалі ў лясах схованкі, капаючы зямлянкі: там яны маглі схавацца ад патруля НКУС. Але трэба было працаваць на гаспадарцы, таму яны арганізоўвалі варту. Мужчыны пераапраналіся ў жаночае адзенне і ў хустках і спадніцах аралі і баранавалі. Да сем'яў уцекачоў прымянялі розныя спосабы ціску, што вымушала іх выходзіць са схованак і з'яўляцца ў ваенкамат40.
    Спосаб правядзення мабілізацыі часта нагадваў нямецкія аблавы. Па загадзе старшыні выканаўчага камітэта ў Слоніме (Баранавіцкая вобл.) у студзені
    Цьп. паводле: Освобожденная Беларусь ... С. 9. Статыстычныя дадзеныя ўпраўдення статыстыкі ўпаўнаважанага Дзяржплана СССР у БССР аб кодькасці насельніцтва ў БССР паводле дадзеных на 1 студзеня 1945 г.
    3<’НАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 11, арк. 57.
    ”Цыт. паводле: Освобожденная Беларусь ... С. 338. Інфармацыйная запіска аб масавапалітычнай працы і палітычных настроях сярод насельніцтва ў Бабруйскай, Баранавіцкай і Гродзенскай абласцях, 05.10.1945 г.
    38 Raport sytuacyjny inspektora grodzienskiego AK z dnia 26.09.1944 r. Bialostocczyzna 1944—1945 ... S. 68.
    39 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, cnp. 221, арк. 84. Паведамленне аб выкананні Гродзенскім абкамам пасгановы ЦК УКП(б) ад 20 студзеня 1945 г. «Аб палітычнай працы партыйных арганізацый сярод насельніцтва заходніх абласцей БССР», 03.07.1945 г., за подпісам Шэмелева, намесніка кіраўніка арганізацыйнага бюро ЦК КП(б)Б.
    4<ІЦыт. паводле: Sielicki F. Op. cit. S. 113—115. Успаміны Генрыка Сяліцкага з в. Мікуліна Вілейскага раёна (Мінская вобл ).
    90
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    1944 г. на мясцовым базары пачалі хапаць людзей. Схопленыя людзі, нягледзячы на тое, што ў іх былі дакументы на выезд у Польшчу, накіроўваліся на працу за межы вобласці. Дзвюх полек (Галавач і Клачко) схапілі ноччу, пасадзілі ў вагон і вывезлі. Па дарозе ім удалося ўцячы і схавацца ў лесе41.
    На ўзроўні кожнага партыйнага абласнога камітэта для кожнага асобнага раёна складаўся спіс людзей, якіх трэба было скіраваць на працу ў розныя раёны СССР. 3 Брэсцкай вобл. толькі на высечку лесу ў КарэлаФінскай ССР з 15 кастрычніка 1948 г. па 1 красавіка 1949 г. трэба было мабілізаваць 850 чалавек. Прыведзеная ніжэй табліца паказвае колькасць людзей, якія падлягалі мабіяізацыі па кожным раёне Брэсцкай вобл.
    Табліца 2
    ПЛАН ДАСТАЎКІ ПРАЦОЎНАГА КАНТЫНГЕНТУ Ў КФССР ДЛЯ БРЭСЦКАЙ ВОБЛ. НА ПЕРЫЯД 3 15.10.1948 ПА 01.04.1949 Г.
    РАЁН	КОЛЬКАСЦЬ ЧАЛАВЕК
    АНТОПАЛЬСКІ	70
    БРЭСЦКІ	50
    БЯРОЗАЎСКІ	70
    ВЫСОКАЎСКІ	90
    ДАМАЧАЎСКІ	20
    ДЗІВІНСКІ	70
    ЖАБІНКАЎСКІ	50
    КОБРЫНСКІ	70
    КАМЯНЕЦКІ	80
    ІВАЦЭВІЦКІ	45
    ПРУЖАНСКІ	60
    РУЖАНСКІ	55
    МАЛАРЫЦКІ	60
    ШАРАШОЎСКІ	60
    УСЯГО	850
    Крынійа: НАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 648, арк. 58.
    У адносна невялікім Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобл. на працягу 1948 г. на працу ў аб'яднанні «СергешБумлес» было накіравана 20 чалавек, у «Челябпнскшахтстрой» — 10 чалавек. У наступныя тры гады ў «Денморстрой» (КФССР) было скіравана больш за 300 чалавек працаздольнага ўзросту42. Трэба адзначыць, што ў дадзеным выпадку сем'і не перасяляліся, a праца была платнай і на канкрэтны тэрмін.
    Акрамя накіравання на працы за межамі Беларусі, праводзіліся таксама мабілізацыі на розныя працы ўнутры рэспублікі. Адбудова інфраструктуры гарадоўі мястэчак, мастоў, высечка і вываз лесу— вось толькі частка абавязкаў,
    41 Вялікі А. Беларусы і палякі ... С. 124.
    “Лісейчыкаў Д. Другія Саветы (асаблівасці палітычнага жыцця Ляхавіччыны ў 1944— 1950 гг.) // Terra Historica. 2002. № 1. С. 67. Лічбы, прыведзеныя аўтарам артыкула, узяты з Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Баранавічы.
    II.I. Мабілізацыя ў воііска і на прамысловасць
    91
    Прапагандысйкі плакат «Лесорубы».
    92
    Раздзел II. Змены у складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    якія клаліся на грамадзян. За ўхіленне ад такіх прац, згодна з тагачасным заканадаўствам, пагражада крымінальная адказнасць, бо гэта кваліфікавалася як сабатаж. Паводле рашэння Сапоцкінскага РК КП(б)Б (Гродзенская вобл.), на высечку і вываз лесу ў Гродна трэба было мабілізаваць 1714 коней і 584 фурманоў. Кожны чалавек павінен быў прывезці 30 куб. м десу для прамысловых мэт, у суме —15 000 куб. м. У выпадку, калі нехта адмаўляўся або самавольна пакідаў месца працы, складаўся пратакол і накіроўваўся ў пракуратуру. Прызнаныя вінаватымі грамадзяне неслі крымінальную адказнасць43.
    МАБІЛІЗАЦЫЯ МОЛАДЗІЎФЗВ I РВ
    Вялікае значэнне надавалася набору вясковай моладзі ва ўзросце 16—18 гадоў у фабрычназаводскія вучылішчы (ФЗВ), якія часцей за ўсё знаходзіліся паза межамі Беларусі. Такім чынам дзяржава атрымлівала каштоўныя чалавечыя рэсурсы ддя фактычна прымусовых прац на прамысдовасці. Партыйныя ўлады БССР, часта дэманструючы празмерную стараннасць, паведамлялі ў Маскву аб перавыкананні плана набору навучэнцаў. У 4м квартале 1944 г. улады БССР мабілізавалі ў ФЗВ і рамесніцкія вучылішчы (РВ) 17,8 тыс. чалавек замест патрэбных 14,4 тыс.44 У Гродзенскай вобл. адно з першых распараджэнняў аб мабілізацыі моладзі «Аб наборы (мабілізацыі) моладзі ў чыіуначныя рамесніцкія школы ФЗН у 1944 г.» датуецца 8 вераснем. Гэта была чарговая іскра ў ланцуіу дырэктыў з цэнтра. Партыйная і савецкая ў/іада (абкам і аблвыканкам), кіруючыся пастановай Савета Народных Камісараў БССР і ЦК КП(б)Б № 234/1 ад 7 верасня 1944 г., абавязалі раённыя ўлады набраць у перыяд з 18.09.1944 г. па 15.10.1944 г. 150 чалавек модадзі мужчынскага полу ў рамесніцкія і чыіуначныя вучылішчы, a 200 чалавек вясковай і гарадской моладзі — у школы ФЗН.
    У ФЗН мабілізаваліхлопцаў 15—17 гадоў, дзяўчат 16—17 гадоў. У рамесніцкіх і чыіуначных вучылішчах навучаліся хлопцы 14—15 гадоў і дзяўчаты 15— 16 гадоў. У першую чаргу мабілізацыі падлягалі тыя маладыя людзі, якія не вучыліся і не працавалі, але калі такіх было недастаткова, прызывалі вучняў шкоа (акрамя 8—10 класаў). Паказальна, што з 200 высланых у Свярддоўскую вобл. (Расія) чалавек, большасць былі вяскоўцы, а ў Гродне ў рамесніцкім вучылішчы № 14 было пакінута 150 чалавек, якія паходзіді з гарадоў45.
    Брэсцкі абласны партыйны камітэт, кіруючыся пастановай Савета Міністраў СССР ад 4 кастрычніка 1948 г. № 3715—1514, абавязаў старшыняў саветаў выканаўчых камітэтаў і раённых камісараў у тэрмін з 15.10.1948 г. па 30.10.1948 г. прызвацьу Брэсцкай вобд.у школы ФЗВ вугальнай прамысловас
    43 ДАГАГВ. Ф. 8, воп. 1, спр. 1, арк. 34, 34 адв. Пастанова Сапоцкінскага РК КП(б)Б, 24.11.1944 г., за подпісамі Бельскага і Агудаліна.
    44ГАРФ. Ф. 9517, оп. 1с, д. 51, л. 17. Справаздача з грыфам «Зусім сакрэтна» аб мабілізацыі насельніцтва на працы на прамысловасці, будаўніцтве, сезонныя працы, набор моладзі ў ФЗВ і РВ у 4м квартале 1944 г., за подпісам Забеліна, 01.12.1945 г.
    45ДАГАГВ. Ф. 6195, воп. 1, спр. 1, арк. 141—146. Пастанова Гродзенскага аблвыканкама і абкама КП(б)Б ад 8 верасня 1944 г. «Аб мабілізацыі моладзі ў чыгуначныя рамесніцкія вучылішчы і школы ФЗН у 1944 г.».
    II.I. Мабілізацыя ў войска і на прамысловасць
    93
    БУДУ МЕТАЛЛНСТОМ!
    ПОМОЖЕН СОЭДАТЬ МОШМЫЕ ТГУД08ЫЕ МКНЫ (08ETCNOT0 ГОСУДАРСТВА ПОСТУЛАЙТЕ
    Прапагандысцкі плакат «ФЗУ».
    94
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай сгпруктуры
    ці 1500 чалавек з тых, хто павінен служыць у войску*6. Праз месяц патрабавалася новая партыя моладзі. Згодна з пастановай Савета Міністраў БССР, ЦК КП(б)Б №1546491 ад 2 лістапада 1948 г, з Брэсцкай вобл. трэба было даслаць у распараджэнне Міністэрства працоўных рэсурсаў 450 чалавек ва ўзросце 16—18 гадоў. 3 гэтых людзей планавалася падрыхтаваць кваліфікаваныя кадры для працы ў прамысловасці, на чыгунцы і ў будаўніцтве. У Ленінград планавалася выслаць 300 чалавек, у той час як у Брэст — 1504'.
    За ўхіленне ад мабілізацыі ў ФЗВ і РВ пагражала крымінальная адказнасць у выглядзе гадавой прымусовай працы ў месцы, куды быў мабілізаваны пакараны. Нягледзячы на пакаранне, моладзь рознымі спосабамі імкнулася пазбегнуць мабілізацыі. Выраблялі дакументы з іншай датай нараджэння, г. зн. запісваліся маладзейшымі, хадзілі ўладкоўвацца на працу на мясцовыя прадпрыемствы, на чыгунку і г.д., абы толькі атрымаць бронь (дакумент, які дае права не быць мабілізаваным, — Я.Ш.). Скарыстаўшыся звыклым вэрхалам у сельсаветах Ружанскага раёна, ніводны з 35 чалавек, якіх павінны былі мабілізаваць, не быў прызваны48. У некаторых раёнах ддя дастаўкі «будаўнікоў светлай будучыні», якія не з'явіліся на месца прызначэння, выкарыстоўвалася міліцыя (Сапоцкінскі раён). Каб папярэдзіць магчымы сабатаж чарговага мерапрыемства, мясцовыя ўлады дасылалі павестак больш, чым было патрэбна. У Сапоцкінскім раёне планавалася мабілізаваць 35 чалавек, павесткі ж атрымалі 118; у Скідзельскім раёне для мабілізацыі 30 чалавек было разаслана 190 павестак. Нягледзячы на гэта, у Сапоцкінскім раёне, паводле дадзеных на 06.08.1946 г., план мабілізацыі ў ФЗВ быў выкананы толькі на 21%, у Скідзельскім — на 27%, у Мастоўскім — на 30%49.
    Метады і сродкі мабілізацыі ў ФЗВ былі рознымі: ад прымусовай мабілізацыі моладзі пэўнага года нараджэння (якія павінны былі прызывацца ў войска) да затрымання вучняў старэйшых класаў у школах. На той час у школах было шмат пераросткаў, якія маглі працаваць. У вёсцы Жары (Вілейшчына) дырэктар школы быў папярэджаны аб аблаве на вучняў. Калі на наступны дзень прыехала машына, там не было каго хапаць, бо папярэджаныя дзеці не прыйшлі ў школу. У суседняй Дуброўцы, дзе выкладала расіянка, энкавэдысты акружылі школу і забралі шмат дзяцей. Схопденую моладзь пільнавалі салдаты, затым садзілі ў вагоны і вывозілі. Станіслава Сяліцка