• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    і па тры службовыя аўтамабілі. Падобнай была сітуацыя і на абласным узроўні: 1ыя сакратары Брэсцкай і Полацкай абласцей мелі па 23 службовыя аўтамабыі. I гэты спіс можна працягваць.
    Панамарэнку не дапамагла самакрытыка — адзін з істотных момантаў партыйнага рытуалудля вінаватага. У яго адрас прагучада шматабвінавачванняў: ад прыватных спраў да фінансавых і эканамічных пытанняў. Падаецца, што тут паўплывала ацэнка, зробленая камісіяй УКП(б): «Панамарэнка атачыў сябе лісліўцамі, не прымаў крытыкі ў свой адрас». У газетах і часопісах часта друкуюцца яго партрэты, у яго адрас накіроўваюцца розныя прывітадьныя дісты, яго выбіраюць у розныя ганаровыя прэзідыумы»165. У той час падобныя паводзіны маглі лёгка выклікаць гнеў першай асобы савецкай дзяржавы. Нездарма група чыноўнікаў на чале з Панамарэнкам была звольнена. На пасаду 1га сакратара ЦК КП(б)Б быў прызначаны былы сакратар Молатаўскага абкама Мікалай Гусараў, рускі па нацыянальнасці.
    Паны б'юцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць: наменклатура ніжэйшага ўзроўню таксама падверглася лёгкаму «ператрусу». Нягледзячы на аднаразовыя «падарункі» і ў нейкім сэнсе прывілеяванае становішча пры забеспячэнні ўпараўнаннізастатнім грамадствам, пасляваенная рэчаіснасцьвымушаланаменклатуру раёшіага ўзроўню шукаць іншыя крыніцы для ўтрымання сваіх сем'яў, часам даволі шматлікіх. Частка чыноўнікаў спрабавала ўладкавацца на новых землях, купляючы ці здабываючы рознымі спосабамі дамы і жывёлу. Аднак вышэйшая ўлада палічыла недапушчальным тое, што ў многіх чыноўнікаў былі каровы, авечкі і г.д. Паводле пастановы XVI Пленума ЦК КП(б)Б, супрацоўнікі партыйнага апарату былі абавязаны аддаць дзяржаве жывёлу і дамы. У Маладзечанскай вобл. з 208 прадстаўнікоў наменклатуры КП(б)Б у 51 былі ўласныя каровы166. Частка з іх паклапацілася, каб прадаць кароў на базары, частка ж не аддала зза дзяцей, хвароб і г.д. На думку вышэйшага партыйнага кіраўніцтва, «факт валодання каровамі негатыўна ўплываў на практычную дзейнасць работнікаў і кампраметаваў іх у вачах шараговых членаў партыі». Гэта характарызавалася як «дробнабуржуазныя перажыткі, эгаізм»167.
    Абвінавачванні ў эгаізме сапраўды мелі падставы. Дапамога UNRRA*, прызначаная для асабліва пацярпелых у час вайны, часта была крыніцай папаўнення гардэроба чыноўнікаў і іхніх сваякоў. Большасць дапамогі ішла на ўсход Беларусі, частка раскрадалася цэнтральнай уладай. Справа атрымала розгалас, і пра яе даведаліся ў Маскве168. У Маладзечне 8 верасня 1946 г.
    “’’РГАСПЯ. Ф. 17, оп. 122, д. 139, л. 25. Запіска сакратарам ЦК УКП(б) Жданаву, Патолічаву, Кузняцову, 08.07.1946 г.
    '“’НАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 1084, арк. 76—79. Паведамленне аб выкананні пастановы ЦК КП(б)Б аб здачы кароў і дамоў дзяржаве, 17.05.1948 г., за подпісам сакратара Маладзечайскага абкама Несцяронка.
    І67Тамсама.
    UNRRA (United Nations Relief and Rehabilitation Administration) — Адміністрацыя AAH па аказанні дапамогі i рэабілітацыі, міжнародная арганізацыя, створаная ў ЗША ў 1943 г. для аказання дапамогі краінам ангыгітлераўскай кааліцыі, разбураным у выніку Другой сусветнай вайны; была распушчана ў 1947 г.
    '“РГАСПМ. Ф. 17, оп. 122, д. 139, л. 66. Паведамленне сакратару ЦК УКП(б) Кузняцову, 04.03.1947 г., за подпісам намесніка кіраўніка Упраўлення па кантролю партыйпых органаў
    128
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    міліцыя затрымала на базары Кліма Яблакава, сына намесніка кіраўніка Галоўрыбпрама пры Саўміне БССР Яўхіма Яблакава, які спрабаваў прадаць адзенне заходняй вытворчасці па вельмі нізкай цане. Яго бацька тлумачыў у міліцыі, што «прпехал в район Молодечно на охоту, деньгм все растратнл п поэтому послал сына на базар продать веіцгі с тем, чтобы потом выпмть». У нататцы міністра МУС БССР Бельчанкі далей гаварылася: «Сын его немедленно был пз отделеішя освобожден, после чего перечмсленные веіцн он продал на базаре н с отцом направнлся в ресторан, где продолжнтелыюе время пьянствовалм»’69.
    Іншы прыклад дае грашовая рэформа, якая праводзілася ў 1947 г.170 Ініцыятыва зыходзіла ад Савета Міністраў СССР і ЦК УКП(б). 14 снежня 1947 г. выйшла пастанова «Аб правядзенні грашовай рэформы і адмене картак на прамысловыя і спажывецкія тавары». Перад правядзеннем рэформы мясцовая адміністрацыя атрымала сакрэтныя лісты з інструкцыямі, якія трэба было адкрыць у канкрэтны тэрмін. Аднак у многіх месцах лісты адкрылі раней. Старшыня Браслаўскага райвыканкама, сакратар райкама і кіраўнік МУС, каб выратаваць грошы перад дэнамінацыяй, падзялілі свае зберажэнні ў банку на дробныя ўклады і памясцілі іх на выдуманыя прозвішчы. Падобная сітуацыя была ў Іванаўскім (былы Янаў) раёне Пінскай вобл., дзе начальнік раённай міліцыі адкрыў ліст раней тэрміну і папярэдзіў раённае кіраўніцтва аб рэформе. У маштабе рэспублікі такія факты зафіксаваны ў 54 райцэнтрах, на гэтым было злоўлена 139 партыйных і савецкіх функцыянераў, у тым ліку 1х сакратароў — 25, старшынь райвыканкамаў — 12, кіраўнікоў РА МУС/ МДБ, пракурораў — 44 і г.д.171
    У разглядаемы час на захадзе Беларусі распачыналася фармаванне новай савецкай інтэлігенцыі, кіраўнічай праслойкі, бюракратыі. Гэты працэс меў вялізнае значэнне для далейшага развіцця і ўкаранення савецкай традыцыі, а таксама рускай мовы, асабліва ў гарадах. Для гэтай традыцыі пачуццё мясцовага патрыятызму, любоў да роднай мовы і культуры былі чужымі. Новыя кадры пусцілі глыбокія карані на гэтай тэрыторыі. I па сёння ўлада і ўплывы ў сучаснай Беларусі належаць яе нашчадкам і пераемнікам.
    Пазняка. На ўсходзе Беларусі, у Клімавіцкім раёне, большасць рэчаў была папросту разрабаваная раённым кіраўніцтвам. Яны забіралі адзенне не толькі ноччу, але і днём. Верх цынізму быў у тым, што новыя рэчы абменьваліся на старыя, не прыдатныя для выкарысгання, якія потым размяркоўваліся паміж інвалідамі, шматдзетнымі сем'ямі і г.д.
    '"'НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 130, арк. 164. Паведамленне ў ЦК КП(б)Б ад мінісгра ўнутраных спраў БССР Бельчанкі, 15.09.1946 г. Больш на тэму дапамогі UNRRA для БССР гл.: Снапкоўскі У. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі. 1944—1953 гг. Мінск, 1997. С. 52—74.
    1711	Грашовая рэформа ў 1947 г. заключалася ў замене грошай, якія знаходзіліся ў абароце, у суаднясенні 1:10. Дробныя зберажэнні ў Дзяржаўным банку (да 3000 руб.) абменьваліся 1:1, менш за 10 тыс. руб. — 3:2, больш за 10 тыс.руб. — 2:1. Больш на гэтую тэму гл.: Денежная реформа 1947 года: рсакцпя населення (по документам мз «Особых папок Сталмна») / Подгот.: Э.Ю. Завадская, Т.В. Царевская // Отечественная нсторня. 1997. № 6. С. 134—140.
    171Н	АРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 1084, арк. 322—336. Інфармацыйная запіска 1му сакратару КП(б)Б Гусараву, 09.03.1948 г.
    II.IV. Рэлігійная палітыка
    129
    ll.I	V. РЭЛІГІЙНАЯ ПАЛІТЫКА
    Савецкая палітыка адносна вернікаў розных рэлігій (найперш хрысціян — каталікоў і праваслаўных)172, што пражывалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі, не будзе зразумелай без уліку перыяду Другой сусветнай вайны і нямецкай акупацыі. Выкарыстоўваючы прынцып «падзяляй і пануй», нямецкая адміністрацыя стварада магчымасць ддя дзейнасці правасдаўнай царквы, бо лічыла яе процівагай каталіцкім уплывам. Немцы ставіліся да каталікоў з вялікім недаверам і насцярожанасцю, прымаючы іх за пятую калону. Каталіцкія святары неаднаразова былі ахвярамі даносаў, якія рабілі незадаволеныя іх актыўнай працай дзеячы праваслаўнай царквы. Абвінавачванні ў пашырэнні каталіцкіх уплываў на ўсходзе, у працы «на карысць Польшчы» стваралі смяротную пагрозу абвінавачаным. У лістападзе 1941 г. па падставе такіх даносаў было забіта некалькі каталіцкіх духоўнікаў, у тым ліку ксёндз Глябовіч, які пачаў душпастырскую працу на Міншчыне. Неўзабаве былі забіты яшчэ два беларускія каталіцкія ксяндзы'73.
    Германія падтрымлівала ідэю ўтварэння незалежнай ад Масквы беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. 3 гэтай мэтай у жніўпі 1942 г. быў скліканы Сабор, на якім было прынята рашэнне аб стварэнні Беларускай праваслаунай царквы.Трэба адзначыць, што аднойзумоваўаўтакефалій, якія ствараліся іерархамі, было іх прызнанне іншымі праваслаўнымі цэрквамі, у тым ліку Масквой, што піколі не было выканана. У маі 1944 г. чарговы Сабор беларускіх праваслаўных епіскапаў прызнаў пастанову Сабора 1942 г. несапраўднай, таму што ў ім не прымалі ўдзел два недапушчаныя немцамі пажылыя епіскапы174.
    «НОВАЯ» ЦАРКОЎНАЯ ПАЛІТЫКА Ў СССР
    Рост папулярнасці царквы ўСССР і пазітыўныя змены на фронцеў 1943 г. вымушалі вышэйшае кіраўніцтва СССР і Сталіна шукаць іншую тактыку
    172Вернікі адной з самых шматлікіх груп — іудзеі, — якія жылі перад Другой сусветнай вайной на паўночнаўсходніх землях польскай дзяржавы, у выніку палітыкі генацыду былі практычна цалкам знішчаны нямецкімі акупантамі. У 1944 г. і пазней сюды прыязджалі нешматлікія яўрэі, аднак у большасці гэта былі фунцыянеры дзяржаўнай адміністрацыі, якія паходзілі, галоўным чынам, з усходніх раёнаў СССР. Нешматлікія ацалелыя яўрэі скарысталіся магчымасцю выехаць у Польшчу, адкуль імкнуліся падацца далей на Захад. Вядома аб існаванні ў 1949 г. дзвюх сінагог і аб праявах актыўнасці рэлігійных суполак у Баранавічах і Пінску. Мусульмане, якія стагоддзямі жылі на Беларусі, не былі шматлікай рэлігійнай групай. Найбольшыя згуртаванні мусульман знаходзіліся ў Наваірудку, Іўі, у Радунскім і Нясвіжскім раёнах.
    173 В.Грыгор'ева, У.Завальнюк, У.Навіцкі, А.Філатава. Канфесіі на Беларусі. Мінск, 1998, С. 226.
    І74Поспеловскнй Д. Русская правосдавная церковь в XX веке. М., 1995. С. 210—211. Болып на тэму праваслаўнай царквы на тэрыторыі Заходняй Беларусі гл.: Сіыова С.В. Православная церковь в Западной Белорусснн в годы Второй ммровой войны //Этнасацыяльныя і культурныя працэсы ў заходнім рэгіёне Беларусі: гісгорыя і сучаснасць. Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі. Гродна, 5—6 снежня 1997 г., Гродна, 1998. С. 370—373; Сплова С.В. Православная церковь в Белоруссші в годы Велнкой Огечесгвенной войны. Гродно, 2003.
    130	Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    ў дачыненні да праваслаўя. Добра разумеючы, якую ролю можа адыграць царква як сродак прапаганды, Сталін вырашыў выкарыстаць яе ў будучыні. 4 верасня 1943 г. па ініцыятыве Сталіна было склікана пасяджэнне з удзелам Берыі, Малян