• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    ію», у якім была паказана таксама і роля Рускай праваслаўнай царквы ў час вайны, выступленне патрыярха Усяе Русі Сергія на Саборы ў Маскве са зваротам да вернікаў, у якім гучала просьба дапамагчы ў барацьбе з Германіяй. Менавіта пасля прагляду гэтага фільма (напэўна, вялікае значэнне мела краінавытворца— Я.Ш.) ксёндз змяніў сваё меркаванне на карысць савецкай улады203. Паводле ўспамінаў ксяндза Юзафа Вельгата з Задзеўя (каля Паставаў), у першыя тыдні ўлады паважалі асноўныя рэлігійныя патрэбы вернікаў. Выдадзенае ксяндзом пасведчанне аб працы ў касцёде летам 1944 г. выратавала аднаго хлопца ад мабілізацыі ў Чырвоную Армію204.
    2"“Грыгор'ева В., Завальнюк У., Навіцкі У., Філатава А. Канфесіі на Беларусі... С. 235.
    2111НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 132, арк. 25. Запіска сакратару ЦК КП(б)Б Зімяніну «Аб працы некаторых палітаддзелаў МТС», 12.04.1950 г., за подпісам кіраўніка палітычнага сектара Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР Сікорскага.
    21,2 МТС — машыннатрактарная станцыя. МТС займаліся тэхнічным абслугоўваннем калгасаў, якія звычайна не мелі ўласнай сельскагаспадарчай тэхнікі.
    2113 РГАСПІ1. Ф. 17, оп. 122, д. 66, л. 12. Інфармацыйная запіска у Галоўнае палітычнае ўпраўленне Чырвонай Арміі, 12.07.1944г., за подпісам генераллейтэнанта /Іявонава і генералмаёра Дрэбеднева.
    204 Hlebowicz A. Katolicyzm w panstwie sowieckim, 1944—1992. Gdansk, 1993. S. 77.
    II.IV. Рэлігійная палітыка
    137
    Аднак хутка адносіны ўлады да касцёла істотна астылі і станавіліся ўсё больш непрыязнымі. Праяўлялася гэта ў разнапланавай дзяржаўнай палітыцы, скіраванай на барацьбу з каталіцкімі ўплывамі. Улада выкарыстоўвала для гэтага даступны ёй спектр сродкаў, ад адміністрацыйнаюрыдычных да рэпрэсіўных. Фармальна адносіны паміж дзяржавай і каталіцкім касцёлам (як і армянскай царквой, мусульманамі, іўдзеямі і інш.) рэгуляваў Савет па справах рэлігіі пры Савеце Народных Камісараў і адпаведныя ўпаўнаважаныя ў паасобных савецкіх рэспубліках. Аднак на практыцы на рэлігійнае жыццё аказвалі ўплыў розныя структуры савецкай сістэмы, найважнейшай апорай якой была УКП(б) (з 1952 г. — КПСС — Я.Ш.). Першыя рэпрэсіі супраць каталіцкага духавенства пачаліся ўжо ў другой палове 1944 г. Яны датычылі, перш за ўсё, тых, хто, на думку ўлады, супрацоўнічаў з акупацыйным рэжымам, удзельнічаў у антысавецкім падполлі або праводзіў антысавецкую агітацыю. Часта абвінавачванні, якія прад'яўдяла савецкае правасуддзе, былі настолькі нацягнутымі і неабгрунтаванымі, што справу пераглядалі па некалькі разоў205. У 1944—1953 гг. у Беларусі савецкія карныя органы рэпрэсавалі больш за 100 каталіцкіх ксяндзоў, з іх амаль 50% былі асуджаны на шматгадовыя тэрміны (21—25 гадоў пазбаўлення волі)206.
    Улада, выкарыстоўваючы бюракратычны апарат, усімі спосабамі абмяжоўвала дзейнасць каталіцкіх супольнасцей. Гэта праяўлялася, між іншым, у абавязковай рэгістрацыі парафій (рэлігійных абшчын) у мясцовых установах па справах рэлігіі. Гэта сустрэла моцнае супраціўленне з боку духавенства, таму што рэгістрацыя была звязана з прыняццем савецкага грамадзянства і з поўным падпарадкаваннем дзяржаве. Дэкан парафіі ў Дунілавічах (Полацкая вобл.) Чэслаў Кардан сваю адмову прыняць савецкае грамадзянства тлумачыў наступным чынам: «Я не магу парушыць польскую канстытуцыю, бо, прымаючы грамадзянства іншай дзяржавы, раблюся здраднікам Польшчы». Падобным чынам выказваўся ксёндз Станіслаў Гурскі з таго самага
    2115 Ксёндз Вікенцій Барсук з парафіі Капцёўка (Гродзенскі раён) быў абвінавачаны ў сувязях з прадсгаўнікамі акупацыйнай улады і ў антысавецкай агітацыі. Падставай для абвінавачвання быда прамова ксяндза на пахаванні паліцая, забітага савецкімі партызанамі ў 1943 г. Тады ксёндз назваў забітага добрым чадавекам і нібыта закдікаў паведамляць удадам пра з'яўденне партызанаў. Трэба адзначыць, што ўсе сведкі абвінавачання самі пры гэтым не прысутнічаді, бо на час здарэння жыді ў іншых месцах і чуді пра выказванні ксяндза ад некага. У выніку ксёндз Барсук атрымаў 8 гадоў пазбаўдення воді з канфіскацыяй маёмасці і быў пазбаўдены грамадзянскіх правоў на тры гады пасдя вызвалення. Цыт. паводде: Ярмусмк Э. Католнческмй костед в Беларусм в 1945—1990х годах. Гродно, 2006. С. 120—121.
    206 Там же. С. 129. Дзейнасці каталіцкага касцёда на Беларусі пасдя Другой сусветнай вайны, рэпрэсіям супраць ксяндзоў і вернікаў прысвечаны даследаванні прафесара ксяндза Рамана Дзванкоўскага. Гл., напр.: Kosciol katolicki na Bialorusi po II wojnie swiatowej // Zeszyty Naukowe KUL. R. XXXIX. 1996. № 3—4 (155—156). S. 85—109; Represje wladz sowieckich wobec duchowienstwa polskiego w latach 1939—1941 i 1944—1966 // Europa nieprowincjanalna ... S. 1145—1154; Represje wladz sowieckich wobec duchowienstwa katolickiego obrzqdku laciriskiego w latach 1939—1987 // Przeglqd Wschodni. T. VII. Z. 1 (25). 2000. S. 275—298. Гл. таксама: Walewander E. Uwagi na temat historiografii // Odrodzenie kosciota katolickiego w bylym ZSRR. Studia historycznodemograficzne. Lublin, 1993.
    138
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    дэканата; ксёндз Барвіцкі затое матываваў сваю адмову дадзенай Папу прысягай207. Аднак жа каталіцкія святары, якія засталіся пасля рэпатрыяцыйнай хвалі на тэрыторыі БССР, хутка ўсвядомілі бессэнсоўнасць такой формы супраціўлення, прынялі савецкае грамадзянства і згадзіліся на рэгістрацыю рэлігійных супольнасцей. Паводле савецкіх крыніц, у ходзе рэпатрыяцыі ў Польшчу выёхала каля 200—250 ксяндзоў. У 1949 г. у заходніх абласцях Беларусі засталося толькі 128 ксяндзоў і 231 дзейны касцёл208.
    1шы сакратар КП(б)Б Панцеляймон Панамарэнка яшчэ ў ліпені 1945 г. у размове з упаўнаважаным па справах РПЦ у БССР А. Лобанавым акрэсліў агульныя дырэктывы па барацьбе з каталіцызмам, якія ўжо ў недалёкай будучыні былі рэалізаваны:
    Располагая серьезнымл даннымл о враждебной деятельлостл католлческого духовенства, тов. Пономаренко дал мне твердые указанля всяческл препятствовать развлтлю сетл (костела), лрл малелшей законной возможностм костелы закрывать ллл передавать православному духовелству л, главное, огранлчлть деятельность ксендзов, категорлческл запреіцая лм віезд ла террлторлю Белорусслл лз друглх республлк. В результате проведенных меропрлятлй коллчество костелов за 10 месяцев значлтельло сократллось. І4з делствуюпціх костелов в Млнске не осталось нл одного209.
    Вялікую занепакоенасць выклікала ў прадстаўнікоў улады дзейнасць, скіраваная на навучанне дзяцей Закону Божаму. Падчас рэкалекцыі ўпаўнаважаны па справах рэлігіі Полацкай вобл. налічыў толькі ў адной вёсцы Ваўкалата каля 500 дзяцей. На яго думку, недапушчальнымі былі паводзіны двух вучняў, якія служылі ў касцёле «крыжакамі» (у арыгінале — «крестоносцы»; верагодна, гаворка ішла пра міністрантаў — Я.Ш.)210.
    СІТУАЦЫЯ НА ГРОДЗЕНШЧЫНЕ
    Найбольш актыўнымі былі ксяндзы на Гродзеншчыне. На працяіу канікулаў у 1945 г. у Гродзенскай вобл. заняткі па рэлігіі наведвалі 3—3,5 тыс. дзяцей. Паводле падлікаў упаўнаважанага па справах рэлігіі у Гродзенскай вобл., «палякаў сярод іх было 1,5—2,5 тыс., астатнія — дзеці беларусаўкаталікоў»211. У 1946 г. духавёнства атрымала дазвол улады на працяг наву
    21,7НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 136, арк. 193. Паведамленне пра рымскашаліцкую суполку ў Полацкай вобд., без даты, не раней за лісгапад 1946 г., за подпісам упаўнаважанага Савета па справах рэдігіі Полацкай вобл. Кечко.
    “Ярмусмк Э. Католлческмй косгед ... С. 506.
    2®Цыт. паводде: Освобожденная Беларусь ... С. 250. Справаздача з дзейнасці ўпаўнаважанага па справах РПЦ пры Савеце Народных Камісараў у БССР А.Лобанава старшыні Савета па справах РПЦ пры СНК Г.Карпаву, 6 ліпеня 1945 г.
    2111НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 136, арк. 193. Паведамленне аб рымскакатадіцкай суподцы ў Полацкай вобл., без даты, не раней за лістапад 1946 г., за подпісам упаўнаважанага Савета па справах рэдігіі Полацкай вобл. Кечко.
    211НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 345. Паведамленнеў ЦК КП(б)Б аб дзейнасці рымскакаталіцкага касцёда і сектаў у Гродзенскай вобл., не раней за 27.03.1947 г., за подпісам упаўнаважанага па справах рэлігіі ў Гродзенскай вобл. Чыжа.
    II.IV. Рэлігійная палітыка
    139
    чання катэхізісу для дзяцей. Гэтае рашэнне было прынята са згоды абласнога партыйнага камітэта, таму што поўная забарона рэлігійнага навучання была прызнана палітычна небяспечнай. Але з гэтага моманту ўлада ўзяда курс на абмежаванне рэлігійнага навучання. Быў зменены ўзрост дзяцей, якія маглі наведваць заняткі (раней — 6—16 гадоў, з 1946 г. — 9—12 гадоў), зменшана колькасць заняткаў на тыдзень (з 34 да 2), абмежаваны час заняткаў (з 34 да 1,5). Аднак намаганні ўладаў у многіх населеных пунктах не далі жаданага плёну. У Сапоцкінскім, Васілішкаўскім і /Іідскім раёнах каталіцкія святары праводзілі заняткі, не звяртаючы ўвагі на абмежаванні. У час Калядаў дзеці тры дні не хадзілі ў школы, многія школы тады наогул не працавалі212.
    Тое самае адбывалася і ў Радунскім раёне, дзе жылі пераважна каталікі. У святочныя дні бацькі не пускалі дзяцей у школу, казалі: «Вы не зробіце з нашых дзяцей бальшавікоў»213. Упаўнаважаны па справах рэлігіі ў Гродзенскай вобл. прапаноўваў у час канікулаў 1947 г. альбо звесці рэлігійнае навучанне да мінімуму, альбо зусім забараніць.
    Падобная прапанова ў форме ліста ў ЦК КП(б)Б быда зроблена начальнікам Гродзенскага абласнога ўпраўлення адукацыі Курыленкам. Ён пратэставаў супраць дазволенага ўладамі выкладання Закона Божага, бо, на яго думку, «ОблОНО счмтает неверным также такое положенне как нарушаювцее годовой режнм школьнпков н способствуюіцее проішкновенпю в среду учаіцнхся чуждых советской школе іідеолопіческпх влпяшій»214.
    Кіраўнік Гродзенскага МДБ палкоўнік Палітыка ў сваёй справаздачы паведамляў пра недахоп выхаваўчай працы з боку камсамольскіх і піянерскіх арганізацый і ўстаноў адукацыі. Гэта, на яго думку, прывяло да сітуацыі, калі каталіцкае духавенства выкарыстоўвае ў сваіх мэтах магчымасці пашырэння рэлігіі. Ен, між іпшым, прыводзіць выказванне ксяндза Раманоўскага з парафіі Парэчча (Гродзенскі раён):
    Большевнкн небезразлнчны к вопросам воспптання молодежн, почему же я, свяіценннк, не должен обучать свопх прпхожан Закону Божьему, прмвнвая нм пр