• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    еданность к вере предков215.
    Паводле дадзеных МДБ, у 1946 г. у Ваўкавыску вучні 5 і 6 класаў наведвалі імшу рапіцай перад заняткамі ў школе. Усе пералічаныя падзеі мусілі, безумоўна, падштурхнуць уладу да больш актыўнай дзейнасці. У выніку з'явілася спачатку частковая, а потым і поўная забарона выкладаць Закон Божы дзецям школьнага ўзросту як ксяндзамі, так і свецкімі асобамі. За выкананнем распараджэння сачылі ўсе органы савецкай улады, а галоўную ролю адыгрывалі школыіая адміністрацыя і камсамол216.
    212 Тамсама.
    2ІЗДАГАГВ. Ф. 11, воп. 1, спр. 16, арк. 98.
    1МНАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 11, арк. 201. Паведамленне аб уплывах духавенства на вучняў Гродзенскай вобд., 16.08.1946 г.
    215 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 337—340. Паведамденне «Аб працы каталіцкага духавенства з моладдзю», 23.06.1947 г.
    2І6ЯрмусмкЭ. Катоднческнй костед ... С. 159.
    140
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    ПЛАНЫ БАРАЦЬБЫ 3 КАТАЛІЦЫЗМАМ IIX РЭАЛІЗАЦЫЯ
    Чарговым крокам да абмежавання дзейнасці каталіцкага духавенства была забарона з 1948 г. абслугоўваць больш за адну парафію ці касцёл, у якіх ксёндз быў зарэгістраваны. Улада разлічвала, што гэта прывядзе да паступовага змяншэння зарэгістравапых рэлігійных абшчын, а гэта ў сваю чаргу давала б фармальную падставу для закрыцця касцёлаў. У выніку рэлігійнае жыццё павінна было б затухаць, і гэта часткова было рэалізавана. Старыя ксяндзы паміралі, і іх не было каму замяніць: у Беларусі не існавала каталіцкіх духоўных семінарый (у СССР пасля вайны было дзве каталіцкія семінарыі — у' Коі/не і Рызе — Я.Ш.).
    Акрамя таго, з 1948 г. у многіх памежных населеных пунктах і гарадах, якія знаходзіліся ў так званай «памежнай зоне» (напрыклад, Брэст, Баранавічы, Гродна, Пінск, Вілейка) магчымасці атрымаць прапіску ксяндзам (а яна была неабходнай для выканання фармалыіасцей, звязаных з рэгістрацыяй рэлігійнай абшчыны) былі значна абмежаваныя. Адсутнасць прапіскі магла пацягнуць за сабой судовае пакаранне. Многія ксяндзы, якія адбылі пакаранне, менавіта праз адсутнасць прапіскі не маглі вярнуцца да ранейшага месца працы217.
    Абмяжоўвала рэлігійнае жыццё таксама і савецкая падатковая палітыка. Дзяржаўнае права ставіла духавенства ў адзін шэраг з беспрацоўнымі (так званымі «сацыяльнымі паразітамі») — элементамі, якія павінны былі старанна выконваць усе распараджэшіі і рэіулярна плаціць завышаныя падаткі. Атрыманыя ад вернікаў ахвяраванні павінны былі перадавацца ў дзяржаўны бюджэт. Гэта датычылася не толькі каталікоў, але і праваслаўных.
    Мясцовае кіраўніцтва ў Мінску, імкнучыся апярэдзіць пажаданні Масквы, прадставіла свой план барацьбы з каталіцызмам. Верагодна, ідэя сыходзіла ад упаўнаважанага Савета па справах рэлігіі пры Савеце Народных Камісараў БССР Уласевіча. У ліпені 1947 г. у запісцы сакратару ЦК КП(б)Б Іоўчуку ён прапанаваў шэраг мер, якія павінны былі спыніць пашырэнне польскіх уплываў у касцёле. Галоўная роля пры гэтым адводзілася праваслаўнай царкве218.
    На падставе гэтай запіскі ў ЦК КП(б)Б быў складзены ліст сакратару ЦК УКП(б) Жданаву, у якім асаблівая ўвага звярталася на «рэакцыйную дзейнасць польскага каталіцкага духавенства ў заходніх абласцях Беларусі». Між іншым адзначалася, што каталіцкія святары, праводзячы актыўную рэлігійную дзейнасць, пашыраюць антысавецкіянастроі, навяртаюцьлюдзей на каталіцызм (у Маладзечанскай вобл. —да 100 выпадкаў) і, самае галоўнае, паланізуюць мясцовых беларусаў. Таксама сцвярджалася, што навернутыя ў каталіцызм беларусы адразу змяняюцца, адыходзяць ад грамадскага жыцця і нават пачынаюць праводзіць «варожую антысавецкую прапаганду»219. У сувязі з гэтым ЦК КП(б) Беларусі прапанаваў дзеянні, якія павінны былі
    217Ярмуснк Э. Католнческпй костел ... С. 159.
    !І"Там же. С. 33—34.
    2І’НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 543, арк. 26—36. Паведамленне сакратару ЦК УКП(б) Жданаву, ліпень 1947 г.,
    II.IV. Рэлігійная палітыка
    141
    «паралізаваць дыверсійную дзейнасць польскакаталіцкага духавенства» і «падітычна ізаляваць ксяндзоў ад сумленных грамадзянкаталікоў». Сярод іншага было прапанавана пашырыць ужыванне беларускай мовы ў касцёле20, прыцягнуць да барацьбы з каталіцызмам праваслаўную царкву, стварыць у Гродне правасдаўную духоўную семінарыю і г.д.221
    Няма падстаў меркаваць, што ўсе гэтыя прапановы былі адобраныя Масквой. Напрыклад, пашырэнне беларускай мовы на той час не ўваходзіла ў інтарэсы савецкай дзяржавы, якая імкнулася да ўніфікацыі шляхам татальнай русіфікацыі народаў СССР. Аднак трэба прызнаць, што тагачасныя і наступныя партыйныя і савецкія эліты праводзілі ў дачыненні да касцёла палітыку, вельмі блізкую да апісаных планаў. У 1948 г. архіепіскап Мінскі і Беларускі Пецярым накіраваў у месцы, дзе «ксяндзы праводзяць актыўную працу сярод апалячаных беларусаў», праваслаўных святароў для «тлумачэння вернікам у сваіх парафіях сутнасці каталіцызму і задачаў Рускай праваслаўнай царквы». На думку Эдмунда Ярмусіка, даследчыка гісторыі каталіцкага касцёла на Беларусі, такое рашэнне магдо быць прынята пад ціскам упаўнаважанага Савета па справах рэлігіі БССР. Асобныя прадстаўнікі праваслаўнага духавенства (напрыклад, у Баранавіцкай вобд.), каб перацягнуць вернікаў у праваслаўе, прапаноўвалі каталікам ніжэйшыя цэны за хрышчэнне, вянчанне, асвячэнне хат222.
    АНТЫКАТАЛІЦКАЯ ПРАПАГАНДА
    Уся дзяржаўная машына прапаганды ўкдючылася ў антыкаталіцкую дзейнасць. Ніякім чынам недьга было пазітыўна згадваць каталіцызм і катадіцкіх святароў. Неістотная, на першы погдяд, справа — паказ італьянскага фідьма «Рым, адкрыты горад»223 — стала прадметам аналізу на пасяджэнні ЦК КП(б)Б. Па гэтай справе нават быда прынята спецыяльная прапанова. Гэты фільм быў дапушчаны на экраны кінатэатраў Галоўным упраўленнем па пракату фільмаў Міністэрства кінематаграфіі ў кастрычніку 1947 г., да яго прагляду дапускадіся ў СССР усе грамадзяне без абмежаванняў224, у заходніх абдас
    22"Барацьба за беларускую мову ў касцёле пачалася яшчэ ў пачатку 1920х гадоў. Больш гл.: Mroz М. Katolicyzm na pograniczu. Kosciol katolicki wobec kwestii ukrainskiej i bialoruskiej w Polsce w latach 1918—1925. Torun, 2003. S. 155—166 (Беларускпе выданне: Мруз M. Кпталіцызм на паграніччы: Адносіны каталіцкай царквы дп украінскага і белпрускага пытпння у Полыччы у 1918—1925 гг. Мінск, 2008. — Рэд.).
    221НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 543, арк. 26—36. Паведамленне сакратару ЦК УКП(б) Жданаву, ліпень 1947 г. Дакумент пададзены ў канцы працы (дакумент № 2).
    222 Ярмуспк Э. Католпческші костел ... С. 84.
    223Фільм «Рым, адкрыты горад» (Roma citta aperta) быўзняты рэжысёрам Раберта Раселіні ў 1945 г. У адной са сцэн шэф гестапа гаворыць ксяндзу Пятру: «Ваш саюз з Камунісгамі — рэч кан'юнктурная; яны кінуць вас. Выдайце мне камуністаў — і будзеце вольныя!» Але ксёндз толькі маліўся за паміраючага камуніста; ён ведаў, што той адмовіўся ад аналагічнай прапановы. Цыт. паводле: Ptazewski J. Historia filmu. Warszawa, 2001. S. 175.
    224 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 157, арк. 8. Паведамленне кіраўніка Галоўкінапраката БССР Каржыцкай, 07.07.1948 г.
    142
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    цях БССР фільм дэманстраваўся ў перасоўных ваенных кінатэатрах. Дзеянне фільма адбываецца ў акупаваным Рыме, дзе галоўны герой біскуп Ферары памірае пакутніцкай смерцю — яго забіваюць у гестапа. Але ў праекце пастановы ЦК КП(б)Б «Аб дэманстрацыі фільма «Рым, адкрыты горад» у заходніх абласцях Беларусі» ён характарызуецца наступным чынам:
    Фмльм «Рмм, открытый город» укрепляет автормтет реакцмонного католмческого духовенства в западных областях БССР, где значмтельная часть населенпя, особенно католнкм, еіце не освободмлнсь от релмгнозных предрассудков, а католмческое духовенство (ксендзы) до снх пор не разоблачено н проводмт реакцмонную полмтмку Ватмкана. Поэтому демонстрацмя этого фмльма является вредной225.
    Да распаўсюджання антырэлігійнай прапаганды быў далучаны таксама і камсамол. Рашэнне было прынята ЛКСМБ 7 студзеня 1948 г. і мела назву «Аб сродках узмацнення атэістычнай прапаганды сярод камсамольцаў і моладзі Беларусі». Яно прадугледжвала, найперш, шырокую працу ў форме заняткаў з моладдзю на антырэлігійныя тэмы226.
    ПАШЫРЭННЕ РЭЛІГІЙНАГА ЖЫЦЦЯ
    Улады былі занепакоены значным ажыўленнем рэлігійнага жыцця не толькі сярод мяцовага насельніцтва, але таксама сярод тых, хто прыехаў з усходу. У Маладзечанскай вобл. большасць настаўнікаў «наведвала касцёлы, выконваючы рэлігійныя абрады, і не праводзіда ніякай антырэлігійнай працы сярод вучняў»227. Некаторыя настаўніцы (Паплаўская, Лазоўская, Жалязоўская) прапускалі заняткі ў школе, каб удзельнічаць у набажэнствах у касцёле, некаторыя нават спявалі ў хоры. У 1947—1948 навучальным годзе яны былі звольнены. Небяспечным, на думку ўладаў, было і тое, што маладыя настаўніцкія кадры, прыехаўшы з усходу, падпадалі пад «уплывы кулакоў і рэакцыйнага польскакаталіцкага духавенства». Зафіксаваны выпадкі, калі настаўніцы, якія прыехалі з усходніх рэгіёнаў Беларусі, наведвалі касцёлы (Ульяна Даўжанкова, Валянціна Старавойтава і інш.)228. Недапушчальна паводзілі сябе некаторыя члены партыі, якія выконвалі рэлігійныя абрады. У Браслаўскім раёне намеснік пракурора, член партыі з 1943 г., разам з жон
    225 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 157, арк. 4. Праект пастановы ЦК КП(б)Б «Аб дэманстрацыі фільма «Рым, адкрыты горад» у заходніх абласцях Бедарусі», без даты, не пазней за 8 чэрвеня 1948 г.
    226ДАГАГВ. Ф. 20, воп. 1, спр. 58, арк. 67. Пастанова Гродзенскага абкама камсамола прадугдеджвала на працягу сакавіка—красавіка 1948 г. правесці декцыі, напрыкдад, на насгупныя тэмы: «Марксізмленінізм аб рэдігіі і барацьбе з ёй», «Навука і рэдігія аб паходжанні жыцця на Зямлі», «Рэдігія — вораг навукі» і г.д.
    227 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 136, арк. 336—345. Паведамденне «Аб палітычнай працы з інтэдігенцыяй Мададзечанскай вобд.», верасень 1947 г., за подпісам інспектара аддзеда прапаганды ЦК КП(б)Б Гаўрыленкі.
    2ЯТамсама.
    II.IV. Рэлігійная палітыка
    143
    кай (членам партыі з 1944 г.) пахрысцілі дзіця ў царкве22’. У Браслаўскім, Дунілавіцкім і ГІліскім раёнах «асобпыя камуністы, камсамольцы і настаўнікі ходзяцьукасцёл іўдзельнічаюцьурэлігійныхабрадах»230. Асобныя настаўнікі, якія прыехалі з усходніх абласцей, у нанятых кват