Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
аведамляе пра такую сітуацыю. Да старшыні райвыкапкама звярнулася маці васьмярых дзяцей Карнейчык, муж якой загінуў на фронце ў Чырвонай Арміі, з просьбай пра ўмяшальніцтва ў справу нявыплаты дапамогі для шматдзетных сем'яў. Дапамога ў падобных выпадках павінна была выплачвацца. Старшыня Токараў адказаў: «У буржуазнаіі Польшчы яна нічога не атрымала б». Карнейчык адказала, што «пават у Польшчы некаторыя шматдзетныя маці атрымлівалі дапамогу ад дзяржавы». Такія словы падаліся Токараву контррэвалюцыйнымі, таму ён выклікаў супрацоўніка МДБ для арышту жанчыны. Яе выратавала ўмяшальніцтва сакратара Мастоўскага райкама Зеніна’2.
Пленум ЦК КП(б) Беларусі, які адбыўся ў чэрвені 1947 г., у сваёй рэзалюцыі выказаў незадаволенасць нізкім узроўнем працы з польскім насельніцтвам, асабліва на Гродзеншчыпе:
Пленум ЦК КП(б)Б счнтает неправпльным, что некоторые партпйные м советскме органнзацнн, особенно в Гродненской областн, не ведут полптпческой работы средн населенпя, говоряіцего на польском языке, н, в особенностн, средн населенпя польской нацнональностн”.
У наступпыя гады пытанне паволі знікла з партыйных дакументаў, што было звязана са зменай у падыходзе да палякаў. Асабліва крытыкавалася Гродзенская партыйная арганізацыя. У рэзалюцыі VII Пленума ЦК КП(б)Б, якая датычылася працы Гродзенскага абкама, акрамя шаблонных фраз пра «абавязковасць выхавання працоўных мас у духу вернасці сацыялістычнай
’"ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 45, арк. 20. Лісг у Гродзенскі абкам ад Барташ Ніны, 07.07.1945 г.
41ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 8, арк. 267—268. Прагакол № 32 «Аб парушэнні рэвалюцыйнага заканадаўства ў Воранаускім раёне», 22.12.1944 г. Ч
,гНАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 338. Паведамленне «Аб засмечванні савецкага і гаспадарчага апарату Гродзенскай вобд. антысавецкімі і іншымі элементамі, якія не выклікаюць даверу», 26.07.1947 г., за подпісам кіраўніка Гродзенскага УМДБ палкоўніка Палітыкі.
’’Рэзалюцыя Пленума ЦК КП(б)Б адЗ—6.06.1947 г. «Аб партыйнапалітычнай працыў заходніх абласцях БССР» // Коммунмстаческая партмя Белорусснн в резолюцмях н решеннях сьездов п пленумов ЦК. Т. IV. 1945—1955. Мннск, 1986. С. 182.
III.II. Галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў заходніх абласцяхБССР 177
Айчыне і любові, павагі да вялікага рускага народа», асаблівая ўвага звярталася на недастатковую працу прапаганды: у кіно, друку і на радыё94.
НОВЫЯ АКЦЭНТЫ ПРАПАГАНДЫ
Новыя акцэнты ў прапагандзе на тэрыторыі заходніх абласцей БССР з'явіліся пасля выхаду студзеньскай (1947 г.) Пастановы ЦК УКП(б), якая характарызавала працу ЦК КП(б)Б. Акрамя шаблонных фраз пра «нізкі ўзровень ідэалагічнай працы, адсутнасць уліку спецыфікі заходніх абласцей БССР у агітацыйнапрапагандысцкай працы», вышэйшыя партыйныя ўлады ў Мінску атрымалі дырэктыву «... кантраляваць ідэалагічны змест выдаванаіі літаратуры, мастацкіх твораў, радыёперадач і г.д. (...) На старонках газет належыць друкаваць прафесійныя артыкулы па тэорыі марксізмуленінізму, а таксама па эканоміцы, культуры і гісторыі БССР (...). Партыйныя аргапізацыі павінны смела выкрываць варожую дзейнасць буржуазных нацыяналістаў, каталіцкага духавенства і іх паплечнікаў, мабілізаваць рабочых, сялян і інтэлігенцыю дзеля ўмацавання савецкага ладу»95.
Згодна са зместам дырэктываў, тагачасная савецкая прапаганда галоўныя акцэнты рабіла на выхаванні ў духу патрыятызму і абароны ад нізкапаклонства перад заходняй культурай у межах шырокай акцыі па барацьбе з касмапалітамі. Калі ў культурных і адукацыйных цэнтрах Савецкага Саюза гэтая кампанія ахоплівала найперш адукаваную частку грамадства, у многіх выпадках яўрэйскага паходжання, то ў заходніх абласцях БССР сітуацыя выглядала інакш. Значная частка польскай і беларускай інтэлігенцыі і праслойкі чыноўнікаў ніжэйшага ўзроўню выехала ў Польшчу падчас рэпатрыяцыі. На гэтай тэрыторыі не было вялікіх культурных цэнтраў, кшталту Вільні ці Аьвова. Яўрэі, якія складалі тут значную частку насельніцтва перад савецканямецкай вайной, былі амаль цалкам знішчаны; ацалелыя стараліся выехаць спачатку ўПольшчу, а потым —далей на Захад. У сувязі з гэтым вастрыё прапаганды было скіравана на сялянства. Тагачасныя сродкі масавай інфармацыі (кіно, радыё) выконвалі ў гэтым вялізную ролю; гэтай тэме будзе прысвечана наступпая частка працы.
Агітацыйнапрапагандысцкая праца з нешматлікай на той час інтэлігенцыяй (настаўнікі, дактары, інжынеры і гд.) мела шырокі размах. Ва ўмовах Заходняй Беларусі атака вялася, галоўным чынам, супраць «беларускага і польскага нацыяналізмаў (...), якія імкнуцца адарвацца ад вялікага рускага народа». Асабліва змагаліся з «нацыяналістычнай тэорыяй» пра «залаты век»
‘"Рэзалюцыя VII Пленума ЦК КП(б)Б ад 7—12.07.1947 г. «Аб палітычнай працы сярод насельніцтва Гродзенскай вобдасці» // Коммунпстнческая партня Белоруссші в резолюцнях н решенмях сьездов м пленумов ЦК. Т. IV... С. 40—44. Гл. таксама: Дадатак, дакумент № 3. (Докладная запмска «О состоянмн н мерах по улучшенпю полнтнческой работы средл ополяченных белорусов м населенпя польской нацнональносгн в западных областях БССР».)
” Пасіанова ЦК УКП(б) ад 25.01.1947 г. «Аб працы ЦК КГІ(б) Беларусі» // Коммунчсгнческая партня Советского Союза в резолюцнях п решеннях сьездов, конференцнй н пленумов ЦК. Т. VIII. 1946—1955. Москва, 1985. С. 91.
178
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
Беларусі ў XIV—XVI стст. Паводле дырэктываў, святло на Беларусь пранікала толькі з Усходу, беларуская культура не развівалася пад заходнееўрапейскім уплывам, а толькі пад рускім, а літоўскія і польскія феадалы прыгняталі продкаў беларусаў эканамічна і культурна.
Другім матывам, які развівалі разнастайныя інстытуты прапаганды, была новая рэчаіснасць ва ўмовах «халоднай вайны», у тым ліку ў ідэалагічнай сферы. Была распачата істэрычная кампанія, звязаная з меркаванай шпіёнскай дзейнасцю брытанскіх і амерыканскіх спецслужб. У сувязі з гэтым у адукацыйных і кулыурных установах вышукваліся «імперыялістычныя агенты Захаду», якія «маралыіа і ідэйна дэмарадізуюць нашую модадзь і інтэлігенцыю, (...) сеюць нацыянальную варожасць і спрабуюць выклікаць непрыязнасць у дачыненні да расійскіх кадраў і беларусаў, якія выраслі на савецкай культуры»96. Менавіта ў той час былі выкрыты тайныя моладзевыя арганізацыі ў Слоніме, Паставах, Мядзеле. Таксама тады расла незадаволенасць насельніцтва ў сувязі з ледзьве не стапрацэнтным панаваннем рускіх і беларусаўусходнікаў у апараце ўлады.
Вялікая пагроза бачыдася ў вывезеных і затым рэпатрыяваных у БССР прымусовых работніках і іх кантактах са знешнім светам, адкуль маглі пранікаць скупыя і адцэнзураваныя звесткі. Паводле паведамлення начальніка Пінскага ўпраўлення МДБ, на тэрыторыі вобласці ў 1949 г. жыло каля 18 тыс. рэпатрыяваных асобаў, у тым ліку 3 700 — з амерыканскай акупацыйнай зоны, каля 3 тыс. — з англафранцузскай, астатнія — з Чэхаславакіі, Польшчы і іншых дзяржаў. 3 іх 16 470 чалавек вялі замежную перапіску, у тым ліку з ЗША — 1678 чалавек, з Ангдіяй — 1000, з Аргенцінай — 900, з Польшчай — 9 000, з Германіяй — 800, з Канадай — 800; астатнія падтрымлівалі кантакты з Францыяй, Бразіліяй, Італіяй, Палестынай і г.д.97
Тыя, хто падтрымліваў кантакты з т. зв. «капіталістычным светам», заўсёды выклікалі асаблівы недавер савецкіх спецслужб; падазронасць вісела над імі на кожным кроку. He выпадкова амаль у кожнай савецкай анкеце было пытанне пра сваякоў за мяжой ці пра кантакты з замежжам. Калі падазрэнні наконт перапіскі з заходнімі краінамі можна было неяк растлумачыць, то непрыязнае стаўленне асобных партыйных функцыянераў да краін з т. зв. народнай дэмакратыяй сведчыла ва ўсё большай ступені пра абвастрэнне ўпутрыпалітычнай сітуацыі і самаізаляцыю. Адна з запісак, дасланая ў ЦК у Мінску, апісвае пагрозу, выкліканую перапіскай насельніцтва з замежжам, у тым ліку з Польшчай:
Тормозом для органпзацші колхозов является обстоятельство, что некогорые крестьяне, нмея родственшіков за граннцей, в странах народной демократнм, а также Англмл, Францнн н т.д., получают оттуда ішсьма co всяклмм небылпцамп, якобы в Польше нег колхозов, п т.п. Такне новостп
'"'Рэзалюцыя Пленума ЦК КП(б)Б ад 27.11. — 1.12.1947 г. «Аб палітычнай і ідэалагічнай працы КП(б) Беларусі сярод інтэлігенцыі» // Коммуннстпческая партня Белорусснн в резолюцмях м решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т. ІЎ. 1945—1955. Мннск, 1986. С. 196—204.
"Цыт. паводле: Ястормя Беларусн в документах п матерналах / под ред. Я.Кузнецова, В.Мазец. Мннск, 2000. С. 598. Інфармацыйная запіска кіраўпіка Пінскага ўпраўлення МДБ палкоўніка Аленічава ў ЦК КП(б)Б, урывак, 22.03.1949 г.
ІІІ.ІІ. Галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў заходніх абласцях БССР 179
быстро распространяются средм населенпя, находя в йх среде свопх стороннмков. Счптаю данное обстоятельство недостатком в работе цензоров, которые пропускают такпе пнсьма мзза гранмцы98.
Лісты, якія прыходзіді ў СССР зза мяжы, — тэма ддя асобнага даследавання. Найбодьшы спрыт праяўдяді тыя, хто выехаў за мяжу пасля вайны і меў у СССР сваякоў. Каб дісты дайшді да адрасата, яны выкарыстоўваді самыя розныя метады іх напісання. Адзін з такіх дістоў амадь у кожным абзацы ўтрымдіваў фразы пра «павагу да ўдады», яе «боскі характар», усядяк выказвадася да яе шанаванне. Як высветдідася потым, фразы такога кшталту ўстаўдядіся, каб павядічыць шанцы таго, што ліст дойдзе да адрасата".
Абвастрэнне падітычнага курса ўнутры Савецкага Саюза выкдікада хвадю рэпрэсій і дадейшую кансервацыю сталінскага рэжыму. На заходніх тэрыторыях БССР рэпрэсіі і прапаганда быді скіраваныя таксама супраць катадіцкага духавенства, якое ў шэрагу выпадкаў прызнавалася «арганізатарам і інспіратарам антысавецкай дзейнасці подьскіх нацыянадістаў і кудакоў, якія выконваюць задачы Ватыкана і ангдаамерыканскай рэакцыі. У асобных раёнах заходніх абдасцей ксяндзы, выкарыстоўваючы адсутнасць зацікаўденасці рэакцыйным катадіцкім духавенствам з боку партыйных і савецкіх сдужб, праводзяць антысавецкую подьсканацыянадістычную прапаганду, акатадічваюць наседьніцтва, у тым діку нават асобных прадстаўнікоў інтэді