Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
енцыі, і намагаюцца падпарадкаваць сваім упдывам асобных настаўнікаў, декараў, савецкіх работнікаў»100. 3 гэтага Часу партыйныя арганізацыі атрымалі дырэктывы «выкрыцця антысавецкай, антынароднай дзейнасці ксяндзоўрэакцыянераў», выкарыстоўваючы радыё, кіно, вусную і пісьмовую прапаганду. Савецкая падітыка гэтага перыяду быда ўжо бегда ахарактарызаванаў папярэднім раздзеле, прысвечаным рэдігійнай падітыцы ў пасдяваенны перыяд.
Цікавымі падаюцца прапановы асобных функцыянераў у справе правядзення антырэдігійнай і прапагандысцкаагітацыйнай працы. Лектар Полацкага абкама Я.Ш. Анісімаў пасдя азнаямдення з умовамі палітычнай і ідэалагічнай працы ў Пдіскім раёне прыйшоў да высновы, што сярод насельніцтва «моцна ўкаранідася традыцыя катадіцкага і правасдаўнага духавенства, нізкапакдонства перад замежнымі буржуазнымі ўплывамі». Правядзенне агітацыі ўскладнялася вядікай кодькасцю хутароў і малых вёсак. Адзінай магчымасцю сабраць большую колькасць людзей былі кірмашы,
98 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 201, арк. 49. Рапарт упаўнаважанага ЦК КП(б)Б у Казлоўшчынскім раёне Баранавіцкай вобл. у перыяд падрыхтоўкі да выбараўу Вярхоўны Савет, сакавік 1950 г.
"Ліст у асабістым карыстанні аўтара. Аўтар ліста (Віктар Патапчык, нарадзіўся ў в. Ражанка Шчучынскага раёна) быў вывезены на прымусовыя працы ў Германію, пасля вайны, баючыся савецкіх рэпрэсій, застаўся ў Германіі, адкуль выехаў у Аўстралію. Лісты такога зместу яго навучыў пісаць больш дасведчаны калега, які, магчыма, ведаў пра некаторыя прынцыпы функцыянавання савецкай цэнзуры і прапаганды.
""Рэзалюцыя Пденума ЦК КП(б)Б ад 27.11. —01.12.1947 г. «Аб палітычнай і ідэадагічнай працы КП(б) Беларусі сярод інтэлігенцыі» // Коммунмстнческая партня Белорусспм в резолюцмях п решенмях сьездов м пденумов ЦК. Т. IV, 1945—1955. Мннск, 1986. С. 199.
180
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
рэлігійныя святы і фэсты, якія прываблівалі сотні людзей нават з суседніх раёнаў101. У сувязі з гэтым было прапанавана праводзіць агітацыю з выкарыстаннем гэтых нагодаў — ідэя вельмі спрэчная і ў пэўнай ступені абсурдная.
Акрамя чытання дакладаў пра «рэакцыйную ролю рымскакаталіцкага духавенства», вялікае значэнне надавалася прапагандзе савецкага патрыятызму. Цэнтральны камітэт КП(б)Б у выдаваным спецыяльна для заходніх абласцей БССР «Блокноте аштатора» даваў наступнае азначэнне:
Совегскіш патрпотазм, рожденный Велмкой Октябрьской Соцмалнстнческой революцней, в корне отлнчается от каждого несоветского патрмотмзма (...). В советском патрмотнзме любовь к своей стране, республмке, нацмональной культуре сочетается с любовью н верностью к большевпстской партші, советскому государственному м обіцественному строю, советскому правмтельству’02.
Разам з савецкім патрыятызмам важнае месца займала прапаганда ролі «рускага народа». Распаўсюджанне ведаў пра «вялікі рускі народ» адбывалася пры дапамозе адпаведна падабраных тэм. Насельніцтва знаёмілі з біяграфіяй і гераічнымі подзвігамі расійскага палкаводца Суворава. У Цынцавіцкім сельсавеце (Маладзечанская вобл.; сёння Вілейскі раён Мінскай вобл.) у жніўні 1947 г. для мясцовай інтэлігенцыі было прачытана два даклады на гэтую тэму, а ў верасні адбылося знаёмства з біяграфіяй цара Пятра I103. Абодва героі, аднак жа, у дачыненні да беларусаў і палякаў, якія ў свой час значна пацярпелі ад іх дзеянняў, былі хутчэй прыкладамі антыгерояў.
Узмоцненая русіфікацыя адукацыі і грамадскага жыцця пранікала ва ўсе сферы, у тым ліку і ва ўнутрысямейныя адносіны. Нівеляванне культурнай розніцы, прыстасаванне назваў і ўласных імёнаў да рускіх узораў часта праводзілася дастаткова груба. Геаграфічныя назвы, якія выкарыстоўваліся на гэтых тэрыторыях стагоддзямі, гвалтоўна замяняліся на назвы з рускай фанетыкай або цалкам замяняліся на іншыя. Святы Дух (сёння ў Ашмянскім раёне) у 1949 г. стаў Будзёнаўкай; Нізкі /Іяцк (Шчучынскі раён) — Чапаеўкай; Троцкія (Маладзечанскі раён) — Бярозкамі і г.д. Назвы вуліц за кароткі перыяд (у 1939—1944 гг.) змяняліся некалькі разоў: з польскіх на савецкія, з савецкіх на нямецкія, з нямецкіх — ізноў на савецкія’04.
Нашмат больш складаная сітуацыя склалася з напісаннем і выкарыстаннем уласных імёнаў мясцовага насельніцтва. У выпадку з каталіцкімі імёнамі пры выдачы асабістых дакументаў паўсюдна выкарыстоўваліся рускія адпаведнікі.
11,1 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 136, арк. 64—68. Запіска «Аб стане партыйнапалітычнай і масавападітычнай працы ў Пдіскім раёне Подацкай вобл.», 20.08.1947 г., за подпісам Анісімава.
“Буыой К. Пропаганда советского патрпотпзма н задачн агнтаторов // Бдокнот агптатора. № 18, сентябрь 1949 г., д. 23—37.
1113НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 136, арк. 312. Паведамденне абдакдадах, прачытаных штатнымі і пазаштатнымі дектарамі Мададзечанскага абкама КП(б)Б ддя інтэдігенцыі, 30.09.1947 г., за подпісам кіраўніка сектара прапаганды Мададзечанскага абкама Данідачкіна.
“Пра змены назваў вуліц у перыяд т.зв. «першых Саветаў» на тэрыторыі Беласточчыны гд.: Sleszynski W. Okupacja sowiecka na Bialostocczyznie 1939—1941. Propaganda i indoktrynaq'a. Bialystok, 2001. S. 167—174.
ІІІ.ІІ. Галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў заходніх абласцях БССР 181
Такім чынам Ян рабіўся «Нваном», Юзаф — «Оснпом» ці «Носмфом», Генавефа — «Евгенпей», Леанарда — «Еленай» і г.д.105 Вельмі часта напісанне імя пакідалася на выбар сакратара сельсавета, які выдаваў пасведчанні аб нараджэнні дзіцяці. У такіх выпадках імя магло быць запісана як заўгодна. Адзін з такіх выпадкаў апісваецца ў рапарце двух вайскоўцаў, якія ў час выбараў знаходзіліся ў Матыльскім сельсавеце Васілішкаўскага раёна (Гродзенская вобл.). 3 рапарта вынікала, што сакратар сельсавета запісваў імёны дзяцей насуперак волі бацькоў, выкарыстоўваючы рускія адпавеДнікі або наогул скажаў іх паводле свайго ўпадабання. Так, селянін з вёскі Вензаўшчызна (сёння Першамайскі с/с Шчучынскага раёна) па прозвішчы Драчак хацеў запісаць у пасведчанні аб нараджэнні імя, якое дзіця атрымала пры хрышчэнні, — Вікенцій, аднак сакратар сельсавета запісаў яго як Уладзіміра’06.
ВЫБАРЫ
Важнае месца ў дзейнасці савецкага апарату на тэрыторыі Заходняй Беларусі займала вылучэнне прадстаўнікоў у разнастайныя заканадаўчыя і выканаўчыя структуры і самі выбары. У пасляваенны перыяд выбары праходзілі 10 лютага 1946 г. (у Вярхоўны Савет СССР), 9 лютага 1947 г. (у Вярхоўны Савет БССР), у студзені 1948 г. (у мясцовыя саветы), 17 снежня 1950 г. (у мясцовыя саветы), 12 лютага 1950 г. (у Вярхоўны Савет СССР) і 25 лютага 1951 г. (у Вярхоўны Савет БССР). Метады і тэхніка правядзення выбараў у СССР заслугоўваюць асобнага даследавання. 3 улікам вялікага аб'ёму тэмы і аграмаднай колькасці матэрыялаў і крыніц затрымаемся толькі на некаторых аспектах, якія, на думку аўтара, варта ахарактарызаваць.
Выбарам у Вярхоўны Савет СССР (люты 1946 г.) папярэднічала агітацыйная кампанія. У час падрыхтоўкі да выбараўу Вярхоўны Савет прайшоў Плёнум ЦК КП(б)Б, прысвечаны ў асноўным гэтай справе. Між іншым звярталася ўвага на нізкі ўзровень падрыхтоўкі да выбараў у заходніх абласцях БССР. У агітацыйнапрапагандысцкім пытанні было прапанавана праводзіць «рознабаковую працу», з улікам адрознасці груп і слаёў насельніцтва, звяртаючы ўвагу на жанчын, інтэлігенцыю і моладзь, рэпатрыянтаў з Германіі і Польшчы». Вялікае значэнне надавалася прэсе і радыё, у радыёперадачах належала рознымі спосабамі хваліць кандыдатаў «блока беспартыйных і камуністаў»107.
105Гэтая праблема вельмі блізкая аўтару працы, бо яго сям'я сутыкнулася з ёю непасрэдным чынам. Дзед з боку бацькі Юзаф Шумскі ў савецкіх дакументах меў тры версіі напісання імя: у 40х гг. — Восіп, у 60х гг. — Іосіф, а незадоўга да смерці атрымаў пасведчанне з сапраўдным імем — Юзаф. У пасведчанні аб нараджэнні дзеда з боку маці імя Ян было перакрэслена, а зверху з'явіўся надпіс Іван. Нават каді не ўлічваць прыватны бок справы, праз гэта ўзнікалі прабдемы юрыдычнага характару: чалавек, варыянты напісання імя якога змяняліся, лічыўся іншай асобай (напрыклад, пры атрыманні спадчыны).
І06НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 201, арк. 56. Рапарт «Аб знаходжанні ў Матыльскім сельсавеце Васілішкаўскага раёна Гродзенскай вобл.» ад 03.02.1950 г., за подпісамі лейтэнанта Ісаева і капітана Крылова.
ІІІ7Рэзалюцыя Пленума ЦК КП(б)Б ад 12.12.1945 г. // Коммуннсгмческая партмя Белорусспн в резолюцнях м решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т. IV. 1945—1955. Мпнск, 1986. С. 50—55.
182
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
Выбары ў мясцовыя Саветы 11.02.1948 г. Пастановачнае прапагандысцкае фота.
Выбары ў мясцовыя Саветы 17.12.1950. Пастановачнае прапагандысцкае фота.
III.II. Галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў заходніх абласцях БССР 183
Шчаслівыя выбарцы. Пастановачнае прапагандысцкае фота.
Выбарчы бюлетэнь.
184
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
Вызначаныя вышэйшай уладай кандыдаты і ўся выбарчая кампанія былі сустрэтыя мясцовым насельніцтвам з недаверам. Хуткая змена ўладаў, няпэўнасцьзаўтрашнягадня,чуткіпрахуткуювайнузаходніхкраінзСаветамі, антысавецкая партызанка рабілі ўдзел у выбарах непатрэбным, а часам і небяспечным. У Радунскім раёне Гродзенскай вобл. мясцовае насельніцтва выказвала меркаванні, якія сведчылі пра нелаяльнасць да савецкай улады: «Калі прагаласуем на выбарах, то тут з'явяцца калгасы», «Калі не будзем галасаваць за Саветы, тут абавязкова будзе Польшча», «Чаму палякі павінны галасаваць, калі тут расійскабеларуская ўлада» і г.д.108
Прапанаваныя ўладай кандыдаты, нягледзячы на захады па азнаямленні з іх біяграфіямі, заставаліся для мясцовых выбаршчыкаў невядомымі, паходзілі з чужога асяроддзя. Часам палохала нават прозвішча кандыдата. У Сольскім сельсавеце Смаргонскага раёна (Маладзечанская вобл.) ад кандыдатабальшавіка Разуваева не чакалі нічога добрага. Прозвішча выклікала думкі, што «ён нас усіх разуе, распране і вышле ў Казахстан»109.
Стаўленне грамадства да чарговых праяваў «савецкай дэмакратыі» адлюстроўваюць у нейкай ступені надпісы на бюлетэнях і ў выбарчых участках. Такія выпадкі старанна фіксаваліся органамі НКУС (МУС) у спецыяльных журналах аб «бандыцкіх праявах». У вёсцы Тэўлі Кобрынскага раёна (Брэсцкая вобл.) на будынку, дзе праходзілі выбары, 8 студзеня 1946 г. быў знойдзены «зроблены крэйдай контррэвалюцыйны падпіс, які ўтрымліваў пагрозы камуністам і яўрэям». Праз два дні ў Ляхаўцы’ Любчанскага раёна (Баранавіцкая вобл.) на плоце быў знойдзены надпіс з пагрозамі выбаршчыкам і дэпутатам мясцовага сельсавета110.
Антысавецкае падполле таксама не засталося абыякавым да выбараў. Найчасцей падпальвалі выбарчыя ўчасткі, знішчалі спісы кандыдатаў, запалохвалі населыііцтва, забараняючы браць удзел у галасаванні. У студзені 1946 г. у вёсцы Стр