Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
і былі ператвораны ў педагагічныя вучылішчы.
У сувязі з розніцамі ў праграмах і пачаткам навучання ў СССР толькі па дасягненню васьмі гадоў дзеці былі пераведзены ў новых школах пераважна на адзін узровень ніжэй. Адпаведным чынам былі пераведзены вучні агульных школ II і III ступеняў. У суме савецкая дзесяцігодка рэалізавала праграму сярэдняй школы на два гады хутчэй, чым подьская школа. Поўны пераход усіх тыпаў школ на навучанне па савецкай праграме і планах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Беларусі, адбыўся 15 студзеня 1940 г. Гэта азначала таксама ўвядзенне новай арганізацыі навучальнага года, новай школьнай дакументацыі і пяцібальнай сістэмы. Таксама ліквідаваўся падзел на мужчынскія і жаночыя школы. У вясковых школах абавязковая адукацыя абмяжоўвалася пачатковымі класамі, у гарадах жа абавязковым было сямігадовае навучапне.
Навучанне ў школах засноўвалася на праграмах, зацверджаных Народным камісарыятам адукацыі Беларусі. Была абвешчана ўсеагульная бясплатная адукацыя. Вывучэнне беларускай і рускай моў было абавязковым ва ўсіх школах. Беларуская мова выкладалася ў рускіх школах і школах розных нацыянальнасцей (польскіх, яўрэйскіх, украінскіх, літоўскіх) з трэцяга класа. Руская ж мова ў беларускіх школах і школах з іншымі мовамі навучання пачынала вывучацца з другога класа ў пачатковых школах, у сярэдніх і няпоўных сярэдніх — з трэцяга года навучання; у заходніх абласцях БССР гэта было замацавана афіцыйна з 1 верасня 1940 г.141
Пасля пачатку савецканямецкай вайны 22 чэрвеня 1941 г. тэрыторыя Заходняй Беларусі была падзелена нямецкай акупацыйнай уладай паміж некалькімі адміністрацыйнымі акругамі: акруга Беласток (у складзе Усходняй Прусіі), генеральная акруга Беларусь (у складзе рэйхскамісарыята Остланд), генеральная акруга Літва (у складзе рэйхскамісарыята Остланд) і рэйхскамісарыят Украіна. 10 верасня 1941 г. у генеральнай акрузе Беларусь бьілі выдадзеныя часовыя школьныя правілы, якія ўводзілі абавязковае навучанне для ўсіх дзяцей, акрамя яўрэяў, з 7 да 14 гадоў і абавязвалі мясцовыя адміністрацыі забяспечыць працу пачатковых школ з 1 кастрычніка 1941 г. Часовыя правілы рабілі акцэнт на выхаванні моладзі ў духу гітлераўскай
|“ Glowacki A. Sowieci wobec Polakow ... S. 418.
141 Ibidem. S.429.
198
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
Новай Еўропы і пагражалі суровым пакараннем за выкарыстанне школ для пашырэння савецкай або польскай нацыянальнай ідэалогіі. Правілы зацвярджалі таксама, што генеральная акруга Беларусь — тэрыторыя беларускага народа і найперш прызначана для яго. Таму ў задачы школ уваходзіла «развіццё беларускай культуры і адукацыі», якую таксама павінна была засвоіць моладзь нацыянальных меншасцей — падякаў і рускіх.
Правілы вызначалі, што мовай навучання ў школах павінна быць беларуская, аднак у пераважна польскім асяроддзі дапускалася існаванне школ з польскай мовай навучання. У такіх школах вывучэнне беларускай мовы было абавязковым у аб'ёме 6 гадзін на тыдзень. Школы з рускай мовай навучання не прадугледжваліся. Паводле дадзеных Юрыя Туронка, колькасць школ на канец 1941—1942 навучальнага года ў генеральнай акрузе Беларусь складала 3485, працавала ў іх 9716 настаўнікаў142. Створаная цывільнай адміністрацыяй Кубэ143 сямігадовая школьная сістэма абыходзіла дырэктывы Берліна, якія прадугледжвалі для акупаваных савецкіх тэрыторый толькі чатырохгадовыя пачатковыя школы. У краінах жа Прыбалтыкі працавалі сярэднія школы і некаторыя вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Трэба, аднак, заўважыць, што правілы і сфера іх дзейнасці не ахоплівала ўсю тэрыторыю Беларусі ў межах 1941 г. Насельніцтва Гродзенскай вобл. паводле адміністрацыйнага падзелу ўвайшло ў Беластоцкую акругу, якая была далучана да правінцыі Усходняя Прусія з цэнтрам у Караляўцы (Кёнігсбергу). Акрамя таго, у генеральную акругу Літва ўвайшлі паўночныя раёны ранейшай Вілейскай вобл. Ва ўсходняй жа частцы Беларусі была ўстаноўлена нямецкая ваенная адміністрацыя групы армій «Цэнтр».
Да пачатку новага 1944—1945 навучальнага года ўся тэрыторыя Заходняй Беларусі (у новых межах, без Беласточчыны — Я.Ш.) падпарадкоўвалася савецкай адміністрацыі. Сістэма школьнай адукацыі, якая фармавалася на гэтай тэрыторыі, функцыянавала ў межах сістэмы, абавязковай для тэрыторыі ўсяго СССР.
У пасляваенны перыяд у Савецкім Саюзе сістэма школьнай адукацыі мела тры ступені. Пераход з пачатковай школы (4 класы) да няпоўнай сярэдняй (5—7 класы) адбываўся пасля здачы экзаменаў, тое самае — пры пераходзе ў сярэднюю школу (8—10 класы). У 10 класе здаваўся экзамен на атэстат сталасці. Заканчэнне няпоўнай сярэдняй школы (7 класаў) давала магчымасць паступаць у прафесійныя вучылішчы, тэхнікумы, сярэдняй — у вышэйшыя навучальныя установы.
9 жніўня 1944 г. ЦК УКП(б) зацвердзіў распараджэнне «Аб найбліжэйшых задачах партыйных арганізацый КП(б) Беларусі ў галіне масавапалітычнай і культурнаасветнай працы сярод жыхароў Беларусі», у якім абавязваў Савет Народных Камісараў БССР і ЦК КП(б)Б аднавіць да пачатку 1944—1945 навучальнага года ў вызваленых раёнах сетку пачатковых, сямі
142 Цыт. паводле: Turonek J. Biaiorus pod niemieck^ okupacjq. Warszawa, 1993. S. 91.
143 Гаўляйтар Вільгельм Кубэ ўзначаліў цывільную адміністрацыю генеральнай акругі Беларусь, праводзіў адрозную ад агульнанямецкай палітыкі на ўсходзе палітыку прываблівання беларусаў шляхам актывізацыі беларускага нацыяналізму. Забіты ў выніку замаху ў 1943 г.
III.III. Aceema
199
гадовых i сярэдніх школ, a таксама ахапіць адукацыяй усіх дзяцей школьнага ўзросту’44.3 таго часуўвыніку клопату савецкайулады 1 верасня 1944 г. пачалі працаваць пачатковыя школы, а з першага кастрычніка — сярэднія.
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ
Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
У Гродзенскай вобл. пачалі працаваць каля 738 школ, у якіх навучалася, паводле дадзеных на 1 кастрычніка 1944 г., 94 665 дзяцей145. Беларусаў сярод іх было 69 761 чалавек, палякаў — 21 701, рускіх — 3 414. Найбольш палякаў сярод вучняў было ў Гродне — 4 471 чалавек; беларусаў было 1037, рускіх — 1019146. Змяншэнне колькасці палякаў сярод вучняў звязана з масавым выездам у Польшчу на падставе закона аб рэпатрыяцыі. Трэба адзначыць, што пачатак 1944/1945 навучальнага года праходзіў у вельмі цяжкіх умовах. Абавязковае школьнае навучанне павінна было адбывацца на тэрыторыі, дзе вынікі ваенных дзеянняў былі адчувалыіыя на кожным кроку, тым больш што там актыўпа дзейнічала антысавецкая партызанка.
У неналежным стане былі таксама школьныя памяшканні; значная частка будынкаў была знішчана падчас гітлераўскай акупацыі і ваенных дзеянняў. У Гродне ў ліпені 1944 г. у ходзе ваенных дзеянняў было спалена 9 школ, толькі ў пяці раёнах быў знішчаны 31 школьны будынак, у Скідзельскім раёне ў час акупацыі загінула каля 50 настаўнікаў147. У многіх населеных пунктах школьныя памяшканні займалі войскі, карныя органы і іншыя савецкія ўстановы. У Вілейцы тры школьныя памяшканні былі ператвораны ў жылыя дамы для супрацоўнікаўМДБ. Шэсць школьныххату Брэсцкай вобл. займалі вайсковыя падраздзяленні148.
У Пінскай вобл. у сярэдзіне 1948/1949 навучальнага года з 586 школ толькі 121 размяшчалася ў адпаведных для гэтага памяшканнях, астатнія — у сялянскіх хатах і рознага кшталту будынках. Гэта прыводзіла да сітуацый, калі заняткі амаль ва ўсіх школах праходзілі ў 2—3 змёны149. Спрабуючы
І44Котаў А. Аднаўленне і развіццё агульнаадукацыйных школ у пасляваеннай беларускай вёсцы 1944—1960 гг. // Веснік БДУ. 1998. № 1. С. 17.
145 Szumski J. Szkolnictwo polskie na Grodzienszczyznie w latach 1939—1948. Sowietyzacja, likwidacja // Rozprawy z dziejow oswiaty. T. XLIII. Warszawa, 2004. S. 176.
І4<’ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 1, арк. 2. Паведамленне аб колькасці вучняў у школах Гродзёнскай вобл. паводле нацыянальнага падзелу, па стану на 1.10.1944 г.
І47ДАГАГВ. Ф. 6195, воп. 1, спр. 163, арк. 50. Пастанова Беластоцкага выканкама і абкама «Аб адкрыцці школьнай сеткі і падрыхтоўцы школ да новага навучальнага года», 22.08.1944 г., за подпісамі сакратара абкама Эльмана і сакратара выканкама Ратайкі.
'“РГАСПН. Ф. 17, оп. 122, д. 207, л. 8. Паведамленне сакратару ЦК УКП(б) Жданаву «Аб працы партыйных арганізацый у перыяд правядзення ўсенавуча ў Мінску, Маладзечанскай і Брэсцкай абласцях БССР», 30.12.1946 г., за подпісам намесніка ўпаўнаважанага камісіі партыйнага кантролю ў БССР Грудзіна.
І49НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 32, арк. 82. Паведамленне Пінскага абкама ў ЦК КП(б)Б аб
камплектаванні школьнай сеткі і настаўніцкіх кадраў, 16.02.1949 г., за подпісам загадчыка
аддзела прапаганды і агітацыі Пінскага абкама Пярвушына.
200
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
выправіць сітуацыю, улады мабілізавалі мясцовае насельніцтва для рамонту і пабудовы школьных будынкаў. У Баранавіцкай вобл. людзі адбудавалі 106 школ, а ў 60 пашырылі памяшканні. У Гродзенскай вобл. сіламі насельніцтва ў 1949/1950 навучальным годзе было пабудавана 110 новых школ150.
Акрамя таго, вельмі цяжкім быў матэрыяльны стан настаўнікаў. Заробак выплачваўся нерэгулярна, карткі на хлеб часта не выдаваліся па некалькі месяцаў. У Сапоцкінскім раёне (Гродзенская вобл.) настаўнікі ў другім паўгоддзі 1944/1945 навучальнага года не атрымлівалі картак па два месяцы’51. Падобная сітуацыя з карткамі на хлеб у настаўнікаў была і ў Маладзечанскай вобл152.
Таксама колькасць кадраў была вельмі абмежаваная, нават пасля частковага папаўнення з усходу. На канец 1944/1945 навучальна года ў Гродзенскай вобл. не хапала 998 настаўнікаў пачатковых класаў, 415 настаўнікаў сярэдніх школ, 8 загадчыкаў аддзелаў адукацыі і 32 інспектараў аддзелаў адукацыі’53. Паўсюдь адчуваўся недахоп падручнікаў.
Савецкая ўлада надавала вялікае значэнне адукацыі, пра што сведчыць рост сеткі школ, пастаяннае абмеркаванне школьных пытанняў партыйнымі і савецкімі органамі ўлады. Згодна з палажэннямі чацвёртай пяцігодкі (1946— 1950), за яе перыяд планавалася ўвесці ўсеагульнае школьнае навучанне ў пачатковай школе і паступова перанесці яго на няпоўную сярэднюю школу (т.зв. сямігодку). У 1949—1950я гг. у БССР (без падзелу на ўсходнюю і заходнюю часткі — Я.Ш.) пачалі працаваць 657 сямігадовых школ, што зрабіла магчымым выкананне плана ўвядзення ўсеагульнай абавязковай сямігадовай адукацыі. У 1950 г. колькасць выпускнікоў сярэдніх школ вырасла амаль у