• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    сярэдняя. У Брэсцкай вобл., акрамя рускіх і беларускіх,
    І6’НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 221, арк. 79—80. Справаздача аб выкананні Гродзенскім абкамам КП(б)Б пастановы ЦК УКП(б) ад 20.01.1945 г. «Аб палітычнай працы партыйных арганізацый сярод насельніцтва заходніх абласцей БССР», 03.07.1945 г.
    ’“• Winnicki ZJ. Szkofy polskie na Bialorusi w latach 1944—1946 — sytuacja na He ogolnej sieci szkolnictwa. Porownanie wspotczesne // Szkice kresowe. Wroclaw, 1995. S. 51.
    “ДАГАГВ. Ф. 20, воп. 1, cnp. 17, арк. 9—18. Справаздача з дзейнасці школ за студзень— люты 1945 г., 04.02.1945 г., за подпісам сакратара абкама ЛКСМБ Беразенчыка.
    1711 Szumski J. Szkolnictwo polskie ... S. 178.
    171	Gnjdzik A. Oswiata i szkolnictwo polskie na Biatorusi 1989—2001. Cz. 1. Kielce, 2004. S. 126—133.
    ІІІ.ІІІ. Асвета	205
    было 17 украінскіх школ і 10 польскіх (8 пачатковых, адна сямігадовая, адна сярэдняя)’72.
    У Маладзечанскай вобл., якая складалася ў асноўным з паветаў былога Віленскага ваяводства, паводле дадзеных, якія прыводзіць Здзіслаў Юльян Вінніцкі, не было адчынена ніводнай польскамоўнай школы. 3 агульнай колькасці настаўнікаў — 1039 чалавек (на 2.07.1945 г.) — было 487 палякаў. Падкрэслівалася «асабліва небяспечнае стаўленне настаўнікаўпалякаў у Астраўцы, Паставах і Мядзеле». У гэтых месцах адзначаліся шматлікія выпадкі адмоваў з боку бацькоў і настаўнікаў працаваць і вучыцца ў беларускіх школах. Ва ўжо адчыненых школах вучні пратэставалі супраць характару школы і новай улады (у беларускай школе ў Ашмянах з'явіліся надпісы «Прэч, расійскія акупанты», а адмова вучыцца і працаваць абгрунтоўвалася наступным чынам: «Тут павінна быць Польшча»). Былі выпадкі арганізацыі альтэрнатыўнага навучання на польскай мове. У Астраўцы бацькі спецыяльна з гэтай мэтай адсылалі сваіх дзяцей штодзённа на тры гадзіны ў касцёл. У Свіры такое навучанне праходзіла пад кіраўніцтвам мясцовай манашкі173.
    Колькасць польскамоўных школ у заходніх абласцях БССР змяншалася з кожным годам. Іх існаванне на працягу кароткага перыяду было выклікана шэрагам прычын. Папершае, зза недахопу настаўніцкіх кадраў улады вымушаны былі карыстацца паслугамі мясцовых педагогаў, якія атрымалі адукацыю ва «ўмовах панскай Польшчы». Там, дзе пражывала насельніцтва, якое лічыла сябе палякамі, школы з польскай мовай навучання, нягледзячы на шмалікія просьбы бацькоў, не заўсёды адчыняліся. Найчасцей рашэнне аб мове навучання ў школе прымала партыйнае кіраўніцтва. Рэпатрыяцыя ў Польшчу значнай часткі настаўнікаў і найбольш актыўнай часткі грамадства спрычынілася да змяншэння колькасці школ з польскай мовай навучання. Паводде дадзеных сакратара Гродзенскага абкама камсамола, з тэрыторыі Гродзенскай вобл.у Польшчувыехала каля 800 настаўнікаўпалякаў, зусходніх абласцей прыбыло 340 савецкіх’74. Тым не менш, на тэрыторыі Гродзеншчыны застаўся значны працэнт насельніцтва, якое лічыла сябе палякамі.
    Падругое, польскамоўныя школы ў БССР у пасляваенны перыяд не былі выключэннем. Такія школы існавалі ў Літве, Латвіі, Украіне. 3 палітычных меркаванняў было прынята рашэнне дазволіць працу польскамоўных школ, якія павінны былі, на думку ўладаў, выконваць палітычныя і прапагандысцкія задачы. Рашэнне ліквідаваць польскамоўныя школы або перарабіць іх на рускія і — радзей — беларускія было прынята на вышэйшым узроўні. Сваю ролю адыгралі таксама даволі частыя згадкі ў партыйных справаздачах, накіраваных у вышэйшае партыйнае кіраўніцтва ў Мінск, пра антысавецкія настроі ў гэтых школах, нізкі ўзровень «ідэйнавыхаваўчай працы» і пра дрэнныя вынікі вывучэння рускай і беларускай моваў. У адной з такіх справаздач,
    l72Winnicki Z.J. Szkofy polskie ... S. 55—56. Паводле падлікаў беларускай даследчыцы Маржалы, у Брэсцкай вобл. на той час было 88 польскіх школ, у Пінскай — 3. Гл.: Маржааа Т. Польскія школы ... С. 30.
    173 Winnicki Z.J. Szkofy polskie ... S. 58.
    ,74ДАГАГВ. Ф. 20, воп. 1, спр. 17, арк. 9—18. Справаздача за студзень—люты 1945 г., 04.02.1945 г., за подпісам сакратара абкама /ІКСМБ Беразенчыка.
    206
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    дзе характарызавалася праца Гродзенскага абласнога партыйнага камітэта (1947 г.), шмат увагі надавалася школе № 2 Гродна з польскай мовай навучання. Між іншым, крытыкаваўся кіраўнік установы, які не здолеў арганізаваць у школе камсамольскай ячэйкі. Быў заўважаны антысавецкі змест у сачыненні вучня 10 класа, які нібыта сцвердзіў падчас экзамена: «Па радыё гучалі сумныя словы "смерць нямецкім акупантам"»175.
    Падаецца, прыведзеныя факты не стымулявалі ва ўладаў жадання захаваць гюльскія школы. Рашэнне аб іх ліквідацыі або ператварэнні ў рускамоўныя ці — радзей — беларускамоўныя было прынята не ў Міністэрстве адукацыі БССР. Тагачасная міністр адукацыі Уралава, паводле ацэнкі ўпраўлення кантролю партыйных органаў УКП(б), «не разбіралася ў асвеце, мела пачатковую адукацыю і нават не ведала беларускай мовы», што, зрэшты, не перашкаджала ёй займаць такую пасаду176.
    Нават вышэйшае партыйнае кіраўніцтва Мінска самастойна прыняць рашэнне аб ліквідацыі польскамоўных школ не наважвалася. У 1947 г. у Маскву сакратару УКП(б) Андрэю Жданаву, які на той час кіраваў савецкай дзяржаўнай ідэалогіяй, быў накіраваны ліст. Там была інфармацыя аб «польскім насельніцтве і апалячаных беларусах» у заходніх абласцях БССР, асноўныя дадзеныя аб польскамоўных школах і канкрэтныя прапановы наконт іх будучыні. Было прапанавана наступнае:
    І4мея в внду, что насаждеіше польскмх школ с чуждым нам преподаватеаьскнм составом н подготовка кадров на польском языке, благодаря налнчмю польскнх нацмоналмстмческмх элементов, моглн бы обратпться во вред Советскому государству, постепенно преобразовать польскме школы в белорусскме н русскпе путем замены ненадежных м неквалпфнцпрованных преподавателейполяков подготовленнымм н провереннымн преподавателямн — русскпмн п белорусамн (...). Населенне в западных областях, особенно в городах н местечках, тянется к русскнм школам, н нанболее целесообразно создавать вместо польскмх школ русскме177.
    Партыйнае кіраўніцтва БССР, якое не бачыла перспектыў у далейшым існаванні польскамоўных школ, выказвала занепакоенасць тым, што «адначасовае закрыццё ўсіх польскіх школ можа выклікаць негатыўную рэакцыю польскага насельніцтва і непажаданы розгалас у польскай супольнасці за мяжой». Было прапанавана праводзіць курс па «беларусізацыі апалячанага беларускага насельніцтва» і «прышчапленні беларускай і рускай савецкай культуры як апалячаным беларусам, так і палякам»178. Кіраўніцтва прасіла дырэктывы УКП(б) у гэтым пытанні.
    175 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 42. Інфармацыйная запіска «Аб працы з кадрамі Гродзенскага абкама КП(б)Б», 18.08.1947 г.
    І76РГАСПН. Ф. 17, on. 122, д. 139, л. 11. Запіска сакратарам ЦК УКП(б) Жданаву, Палітолічаву, Кузняцову, 08.07.1946 г.
    І77НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 543, арк. 37—45. Інфармацыйная запіска «Аб стане і сродках паляпшэння палітычнай працы сярод апалячаных беларусаў і польскага насельніцтва ў заходніх абласцях БССР», чэрвень 1947 г., за подпісам 1га сакратара ЦК КП(б)Б М.Гусарава.
    І78Тамсама.
    III.III. Aceema
    207
    Неўзабаве партыйныя ўлады абласнога ўзроўню атрымалі ўказанні адносна правядзення падрыхтоўчай працы па ліквідацыі нешматлікіх на той час польскамоўных школ. У Гродзенскай вобл. у лістападзе 1947 г. адбылася нарада па гэтым пытанні. Сакратар абкама Калінін паўтарыў тэзісы прыведзенай вышэй запіскі Жданаву, зрабіўшы асаблівы акцэнт на адсутнасці перспектыў для польскамоўных школ у СССР’79.
    Усю справу завяршыла ліквідацыя апошняй польскамоўнай сярэдняй школы № 2 у Гродне ў 1948 г. Бацькам на сходзе было зачытана рашэнне аб ліквідацыі школы'80. На пачатку 1948/1949 навучальнага года ў заходніх абласцях БССР не было ніводнай школы з польскай мовай навучаня. 3 таго часу ў СССР польскамоўныя школы працавалі толькі ў Літве і Украіне (у Львове).
    УЛАДЫ КАМУНІСТЫЧНАЙ ПОЛЬШЧЫ I ПАЛЯКІ Ў СССР
    У гэтай сітуацыі цікавасцьуяўляюць роля і стаўленне камуністычнай улады Рэспублікі Польшча да лёсу землякоў і польскамоўнай адукацыі. Трэба сказаць, што, нягледзячы на залежнасць ад Масквы, прадстаўнікі ўлады ў Варшаве час ад часу падымалі праблему палякаў за ўсходняй мяжой, найчасцей у сувязі з рэпатрыяцыяй. Такія запыты, якія пераважна датычыліся лёсаў сваякоў дзеячаў Польскай рабочай партыі, як правіла заставаліся без адказу з савецкага боку. У запісцы «грамадзянінў Прэзідэнту РП Баляславу Беруту» 1947 г., якая прыйшла з аддзела замежных спраў ЦК ПРП, у сувязі з гэтым пісалася: «Факт застаецца фактам, што ніводзін чалавек на наш запыт у краіну не вярнуўся»181.
    Умяшальніцтва ва «ўнутраныя справы» СССР, да якіх адносілі таксама і адукацыю, было б нечым нечуваным для польскай кіраўнічай эліты, якая была абавязана сваёй уладай савецкаму кіраўніцтву. Нават у пытанні магчымага абмену настаўнікамі, падручнікамі і часопісамі не было зроблена ніякіх захадаў, тым больш што, як сведчаць выказванні савецкіх партыйных функцыянераў, «тагачасныя польскія падручнікі не задавальнялі патрэбаў ідэалагічнага выхавання ў Савецкім Саюзе»182. Польскія падручнікі, якія выдаваліся ў 1945—1947 гг. і былі дапушчаны Міністэрствам адукацыі Польшчы, былі цікавымі, адпаведнымі ўзросту вучняў і, самае важнае, пазбаўленымі вульгарнай палітычнай прапаганды, насычаныя станоўчым эмацыйным зарадам. У СССР гэта было недапушчальным183.
    Інфармацыйная запіска, складзеная тагачасным міністрам адукацыі Польшчы Станіславам Скшэшэўскім, якая ўтрымлівала прапанову наладзіць су
    179 Tokc S. Zmiany struktury narodowosciowej na pograniczu polskobialoruskim BSRS 1945—1959 // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. № 21. 2004. S. 119—120. Стэнаграму размовы з настаўнікамі подьскамоўных школ гл. у дадатку (Дакумент № 4).
    "“'Szumski J. Szkolnictwo ... S. 196—197.
    "" Archiwum Akt Nowych w Warszawie, sygn. 295/XX5, k. 1—6.
    “°ДАГВ. Ф. 127, воп. 1, cnp. 45, арк. 128. Пратакод бацькоўскага сходу ў школе № 2 Гродна, 04.07.1948 г.
    “Цыт. паводле: Krynska E.J., Mauersberg S.W. Indoktrynacja mlodziezy szkolnej w Polsce w latach 1945—1956. Bialystok, 2003. S. 65.
    208	Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    працоўніцтва з міністэрствамі адукацыі БССР і УССР, трапіла ў аддзел замежных спраў ПРП, дзе была адкладзена ў стол184. У сакрэтнай запісцы, створанай у аддзеле па справах польскай дыяспары 28 сакавіка 1949 г., якая трапіла ў Міністэрства адукацыі і датычыла прызнання атэстатаў, што выдаваліся пераважна ў СССР і паланістычнай адукацыі ў іншых краінах, польскамоўная школьная адукацыя ў СССР наоіул не згадваецца:
    Аддзел па справах польскай дыяспары перасылае адказ на ліст Міністэрства адукацыі № GM. 3079/49 ад 16 траўня мінулага года і просіць даць па магчымасці поўныя дадзеныя аб польскіх школах, паколькі Міністэрства адукацыі жадае, калі ёсць такая магчымасць, праверыць іпколыіыя атэсіагы, якія выдаваліся падчас мінулай вайны за мяжой рознага роду польскімі школамі і курсамі, а адсутпасць звес