• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    ысна робяць памылкі пры яе выкладанні. Гэта звязана, перш за ўсё, з недахопам ведаў пра савецкую рэчаіснасць»228. У Маладзечанскай вобл. заняткі па вывучэнні асобных раздзелаў канстытуцыі настаўнікамі зводзяцца да таго, <<што іх зачытваюць і запісваюць пад дыктоўку»229.
    Гродзенскі абкам арганізаваў асобныя заняткі ў сферы масавапалітычнай працы паводле прафесійнага падзелу. Настаўнікі (45 чалавек) вывучалі кароткі курс УКП(б), лекары (18 чалавек) прайшлі 5 раздзед, асобна чыталіся лекцыі «работнікам мастацтва». Таксама была створана мужчынскае прафтэхвучылішча для работнікаў кіраўнічай вертыкалі. Паводле дадзеных абкама, у вобласці ў якасці агітатараў працавала 1 444 асобы, галоўным чынам, настаўнікі, супрацоўнікі службы аховы здароўя і студэнты230.
    КАМСАМОЛЬСКІЯ I ПІЯНЕРСКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ
    Важная роля ў фармаванні новай свядомасці і барацьбе з рэлігіяй адводзілася ў школах піянерскім і камсамольскім арганізацыям. Аднак палітычныя мэты гэтых арганізацый не маглі дастаткова заахвочваць вучняў да ўступлення ў іх шэрагі, тым больш што бацькі гэтаму рашуча працівіліся. Нягледзячы на пастаянны ціск і моцную прапаганду, гэтае мерапрыемства на працягу першых пасляваенных гадоў не прыносіла пажаданых вынікаў.
    У 1944/1945 навучальным годзе, а таксама ў наступным піянерскія і камсамольскія арганізацыі мелі ў сваіх шэрагах мізэрную колькасць вучняў, большасць членаў набіралася з дзяцей супрацоўнікаў савецкага апарату, якія прыехалі ў заходнія вобл. з іншых рэгіёнаў. У Гродзенскім раёне з агульнай колькасці — 6 066 вучняў — у піянерскія і камсамольскія арганізацыі ўваходзілі ў канцы 1945 г. толькі 103 асобы, у Сапоцкінскім раёне, дзе школы з польскай мовай навучання наведвалі 3 842 вучні, піянерскую арганізацыю ўдалося стварыць толькі ў адным рускім класе, дзе вучылася 19 чалавек231. У Радашковіцкім раёне (Маладзечанская вобл.) у 1945/1946 навучальным годзе
    227 Szumski J. Szkolnictwo ... S. 181.
    228 Ibidem.
    22,НАРБ. Ф. 4, boil 62, спр. 32, арк. 51. Паведамленне аб выніках працы школ Маладзечанскай вобл. у першым паўгоддзі 1948/1949 навучальнага года, 09.04.1949 г.
    23,1 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 71, арк. 250—262. Паведамленне «Аб стане масавапалітычнай працы ў раёнах Гродзенскай вобл.», 19.06.1946 г., за подпісам сакратара абкама па прапагандзе Грука.
    231 Szumski J. Szkolnictwo ... S. 182.
    222
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    Піянеры. Прапагандысцкае пастановачнае фота.
    ІІІ.Ш. Асвета
    223
    было толькі дзве піянерскія ячэйкі. У наступным навучальным годзе ўдалося стварыць 15 арганізацый, у якія ўвайшло 868 вучняў. На думку загадчыка мясцовага аддзела адукацыі, «дзякуючы гэтаму, вучні перасталі наведваць царкву і касцёл»232.
    На працягу 1945 г. у камсамольскія арганізацыі Гродзенскай вобл. было прыня га 2 427 чалавек, галоўным чынам — за кошт чыноўнікаў і вучняў школ (438 чалавек, паводле дадзеных на люты 1945 г.). У Сапоцкінскім раёне на працягу пяці месяцаў з мясцовых быў прыняты адзін чалавек, у Радунскім — два. Такая сітуацыя тлумачылася «агульным недаверам да мясцовай моладзі ў асобных камсамольскіх арганізацыях»233. Найгоршыя вынікі піянерскай і камсамольскай працы сярод вучняў адзначаліся ў «Сапоцкінскім, Радунскім, Шчучынскім раёнах і на іншых тэрыторыях, дзе жывуць пераважна палякі»234. Паводле інфармацыі сакратара Гродзенскага абласнога камітэта ЛКСМБ, на пачатку 1945 г. у згаданыя раёны былі накіраваны самыя лепшыя камсамольскія кадры, аднак гэта не прывяло да павелічэння колькасці піянерскіх арганізацый. У Сапоцкінскім раёне (1945 г.) піянерская арганізацыя налічвала 32 вучні (дзеці прыезджых чыноўнікаў і функцыянераў — Я.Ш.), у Радунскім — 48235.
    У справаздачы Гродзенскага абласнога аддзела адукацыі адзначаецца, «што пазашкольная праца з бацькамі, асабліва на тэрыторыях, дзе пражываюць пераважна палякі, пакідае жадаць лепшага. Польскае насельніцтва пазбягае бацькоўскіх сходаў»236. 3 1159 вучняў польскай школы № 2 г. Гродна на канец 1946/1947 навучальнага года ніхто не ўступіў у камсамол, 70 вучняў фармальна ўваходзілі ў піянерскую арганізацыю237. Большасць педагогаў лічыла, што «школа павінна быць апалітычнай».
    Такія выпадкі не былі адзінкавымі, у іншых заходніх абласцях БССР сітуацыя выглядала збольшага гэтак сама. У Пінскай вобл., паводле дадзеных на пачатак 1949 г., у многіх вясковых школах наогул не было піянерскіх арганізацый; у маштабе ўсёй вобласці ў іх уваходзіла 1/3 вучняў піянерскага ўзросту238. На пачатку 1949/1950 навучальнага года ў Свірскім раёне Маладзечанскай вобл. камсамольскія арганізацыі былі ў 4 з 10 сямігадовых
    232НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 136, арк. 352. Паведамленне ЦК КП(б)Б ад загадчыка аддзела адукацыі Радашковіцкага раёна В.Гадэшкі, 14.09.1947 г.
    233 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 221, арк. 88. Справаздача аб выкананні Гродзенскім абкамам КП(б)Б пастановы ЦК УКП(б) ад 20.01.1945 г. «Аб палітычнай працы партыйных арганізацый сярод насельніцтва заходніх абласцей БССР», 03.07.1945 г.
    234Szumski J. Szkolnictwo ... S. 182.
    235 ДАГАГВ. Ф. 20, воп. 1, спр. 17, арк. 9—18. Справаздача за перыяд студзень—люты 1945 г., 04.02.1945 г., за подпісам сакратара абкамаЛКСМБ Беразенчыка.
    236Szumski J. Szkolnictwo ... S. 183.
    “’НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 233. Звесткі аб педагагічных кадрах у Гродзенскай вобд., 08.07.1947 г., за подпісам члена камісіі ЦК КП(б)Б Рапаніча.
    238 НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 32, арк. 42. Запіска аб выніках сгудзеньскіх настаўніцкіх сходаў у Пінскай вобл., 02.02.1949 г., за подпісам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Пінскай вобл. Арнаутава.
    224
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    школ, у Астравецкім — у 4 з 11, у Пастаўскім з 69 пачатковых школ толькі ў чатырох удалося стварыць піянерскія арганізацыі, у Ашмянскім раёне з 79 пачатковых школ у 62 не было піянерскіх арганізацый. Толькі ў Маладзечанскім і Вілейскім раёнах камсамольскія арганізацыі былі створаны ва ўсіх сямігадовых і сярэдніх школах239.
    Свядома непрыязнае стаўленне моладзі партыйныя ўлады зафіксавалі нават у рэзалюцыі Пленума ЦК КП(б)Б, які адбыўся ў Мінску 12—18 лютага 1945 г.; спецыяльные меркаванне на гэтую тэму:
    Партмйные н комсомольскме органпзацмм в своей работе доджны учмтывать, что в нынешней обстановке смльно повышается роль молодёжм в полмтмческой м хозяйственной жмзнп, м учмтывать также, что однмм мз серьёзных последствмй немецкой оккупацмм является то, что некоторая часть молодёжм Белоруссмм, мспытывавшая в теченме трёх дет воздействме лжмвой фашмстской пропаганды м будучм оторванной от правдмвой советской мнформацмм, отстала в мзвестной мере в мдейном м полмтмческом отношенмм (...). Важной задачей рабогы комсомольскмх органмзацмй в западных областях Белоруссмм является шмрокое ознакомленме молодёжм с жмзнью м мстормей прошлого м настояіцего Советской Родмны, с Констмтуцмей. Необходммо неустанно разт>яснять м показывать молодёжм, что только в условмях советского строя перед ней открыты неогранмченные возможностм для своего роста, образованмя м актмвного участмя в государственной м обіцественной жмзнм240.
    За першыя 7 месяцаў 1946 г., паводле дадзеных ЦК КП(б)Б, у камсамол у БССР было прынята 14 144 новыя члены, у тым ліку сялян, жыхароў Заходняй Беларусі, было 2 894. Цэнтральны Камітэту рэзалюцыі Пленума звярнуў асаблівую ўвагу на «вядізныя рэзервы моладзі ў заходніх абласцях БССР і магчымасці павелічэння шэрагаў ВЛКСМ»241.
    МОЎНЫЯ ПРАБЛЕМЫ
    Асаблівая роля ў працэсе індактрынацыі асветы належала рускай мове, якая павінна была выконваць функцыі аб'яднання ўсіх «народаў сям'і СССР». Пра новае месца і ролю рускай мовы ў савецкай прапагандзе ўжо гаварылася ў папярэдняй часгцы працы. У дачыненні да Заходняй Беларусі гэта азначала паступовае набліжэнне адукацыйнай сістэмы, у тым ліку і мовы навучання, да аіульнасавецкіх узораў. Школы з беларускай мовай навучання адчыняліся ў вёсках; у гарадах жа і пасёлках гарадскога тыпу, дзе канцэнтраваліся прыезджыя, адчыняліся рускія школы. Аналіз даступных дакументаў дазваляе зрабіць некалькі высноў. Папершае, самыя горшыя адзнакі ў канцы наву
    239 НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 32, арк. 52. Паведамденне аб выніках працы школ Маладзечанскай вобл. у першым паўгоддзі 1948/1949 навучальнага года, 09.04.1949 г.
    24"Пастанова VI Пленума ЦК КП(б)Б, які адбыўся 12—18.02.1945 г. // Коммунмстмческая партмя Белоруссмм в резолюцмях н решенмях сьездов п пленумов ЦК. Т. 3. 1933—1945. Мннск, 1985. С. 521—522.
    241 Пастанова ЦК КП(б)Б ад 27 жніўня 1946 г. «Аб павелічэнні колькасці чденаў ЛКСМБ і сродках папаўнення ідэйнападітычнага выхавання камсамодьцаў» // Там же. С. 522.
    III.III. Aceema
    225
    чальнага года вучні школ заходніх абласцей БССР заўсёды мелі па рускаіі і беларускай мовах. Часта дзеці не разумелі рускай мовы, літаратурная беларуская мова таксама быяа не заўсёды да канца зразумелай, бо дома карыстадіся мясцовымі гаворкамі242. Дрэннае веданне гэтых моў згадваецца фактычна ў кожнай справаздачы аб выніках навучання.
    Падругое, у краіне праводзілася палітыка русіфікацыі сістэмы адукацыі, свядома аддавалася перавага рускай мове. Гэта выклікала нежаданне бацькоў аддаваць дзяцей у беларускія школы. Яны цудоўна разумелі, што школьнае навучанне на рускай мове ў будучыні дасць магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю і палепшыць сваё сацыяльнае становішча, таму выбар рабіўся на карысць рускамоўных школаў. Свой уплыў мела таксама пагардлівае стаўленне пэўных колаў грамадства да беларускай мовы. У тагачасных дакументах часта згадваецца, што грамадскасць падтрымлівае рускамоўныя школы, асабліва ў гарадах. Цікава, што ў гарадах, дзе зачыняліся польскамоўныя школы, рускамоўныя школы адчыняліся па ініцыятыве бацькоў, беларускія ж школы захоўваліся пераважна ў вёсках і выконвалі пераважна дэкаратыўную функцыю — аздаблення фасада «беларускай дзяржаўнасці» ў складзе СССР. Дыскрымінацыя і выцясненне беларускай мовы з грамадскага жыцця і ўстаноў прывялі да таго, што яна пачала ўспрымацца як мова вёскі, неадукаваных людзей, а праз некаторы час стала «мовай калгаснікаў».
    Патрэцяе, нямецкая акупацыя, нацыянальная і адукацыйная палітыка на