• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь адыгралі пэўную ролю ў абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў, асабліва моладзі. He выпадкова ў першыя пасляваенныя гады ўзнікалі падпольныя моладзевыя арганізацыі (Паставы, Мядзел), якія мелі пераважна кулыурнаасветніцкія мэты. Іх дзейнасць апісвалася ў раздзеле, прысвечаным беларускаму нацыянальнаму падполлю. Нават нясмелыя спробы заступацца за сваю мову, выказвацца ў яе абарону або занадта актыўна культываваць, душыліся ў зародку. Найчасцей такія актывісты абвінавачвалісяў«буржуазным нацыяналізме». У рэспубдіцы была ўстаноўка на татальную русіфікацыю ўсіх сфер публічнага жыцця.
    У выніку гэтай палітыкі амаль усе адукацыйныя ўстановы і школы розных узроўняў працавалі на рускай мове. Амаль усе даступныя справаздачы аб працы беларускамоўных школ напісаны паруску (за выключэннем асобных рэдкіх выпадкаў). Паўсюднае панаванне рускай мовы абуджала ціхае супраціўленне. У педагагічным інстытуце ў Гродне выкладчык беларускай мовы і літаратуры Міхалап заявіў, што «ў школах, акрамя шыльды, беларускага нічога няма»243. У сельскагаспадарчым і медыцынскім інстытутах пабеларуску і іе вы кладаўся ніводі іы п радмет. У Брэсце з 14 школ на той ч ас тол ькі адна, паводле слоў 1га сакратара абкама Кісялёва, «лічыцца беларускай».
    242Гутарка, праведзеная аутарам з Ірэнай Куаевіч 21.09.2006 г. (1935 г. н.) у вёсцы Піляўсі Шчучынскага раёна. Яна згадвае, што на ўроках беларускай мовы неаднойчы здараліся непаразуменні, прычынай якіх было няведанне некаторых слоў, замацаваных у якасці дітаратурных канонаў. На пытанне настаўніка, колькі ў пеўня ног, вучань адказаў, што чатыры. У мясцовым дыялекце ўжывадася слова «пятух».
    243 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 42. Інфармацыйная запіска аб працы з кадрамі Гродзенскага абкама КП(б) Беяарусі, 18.08.1947 г.
    226
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    Нават у сталіцы — Мінску — з 48 школ толькі 9 былі беларускамоўнымі244. Міністр адукацыі БССР І.Ільюшын у 1951 г. заявіў:
    Руская мова — другая родная мова для ўсіх народаў на тэрыторыі Савецкага Саюза245.
    У 1952—1953 навучальным годзе ў 29 райцэнтрах Заходняй Беларусі працавалі выключна рускамоўныя школы. У красавіку 1951 г. Міністэрства адукацыі БССР выдала распараджэнне, адпаведна якому беларуская мова больш не здавалася як абавязковы выпускны экзамен у рускіх школах. He застаўся ў баку ад моўнага пытання і ЦК КП(б)Б, які ў чэрвені 1952 г. вызначыў найважнейшыя напрамкі моўнай палііыкі ў пастанове «Аб ходзе выкладання рускай і беларускай моў у школах БССР у святле вучэння таварыша Сталіна аб мовазнаўстве»246.
    Функцыянаванне адукацыйнай сістэмы ў заходніх абласцях БССР адрознівалася ад іншых саюзных рэспублік. Выкарыстанне тут прапаганды, пашырэнне савецкай ідэалогіі праходзіла паводле агульнасаюзнага ўзору, аднак рабіліся пэўныя спробы прыстасавацца да мясцовых умоў. Тым не менш, галоўнай мэтай адукацыйнай палітыкі як складовай часткі усёй дзяржаўііай палітыкі было прывядзенне гэтых тэрыторый да агульнасавецкіх стандартаў. Вопыт апошніх гадоў у гісторыі незалежнай Беларусі сведчыць пра тое, што савецкая школа пусціда тут глыбокія карані, а сучасная ўлада ў многіх выпадках пераймае стыль і метады прапаганды, прынятыя ў Савецкім Саюзе.
    I	II.IV. ВЫДАВЕЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ НАТЭРЫТОРЫІ
    ЗАХОДНІХ АБЛАСЦЕН БССР
    Выдавецкая дзейнасць мела асаблівае значэнне ў савецкай сістэме прапаганды. Пры дапамозе яе распаўсюджвалася прапушчаная цэнзурай інфармацыя, якая павінна была ствараць вобраз той рэчаіснасці, якую прапаганда навязвала. 3 улікам таго, што гэтае пытанне вельмі шырокае, у дадзеным раздзеле спынімся больш падрабязна на асобных момантах, звязаных з функцыянаваннем прэсы на тэрыторыі заходніх абласцей БССР, на школьных падручніках, прапагандысцкіх выдавецтвах, а таксама на цэнзуры.
    Адно з першых партыйных распараджэнняў адносна прэсы і друку датуецца 9 жніўня 1944 г. У пастанове ЦК УКП(б) прыводзіцца канкрэтны пдан дзеянняў у гэтай галіне:
    —	Да 15 верасня набраць палітычна падрыхтаваных і здольных да журналісцкай дзейнасці супрацоўнікаў на пасады рэдактараў і сакратароў газет, a таксама арганізаваць курсы павышэння квадіфікацыі;
    —	У БДУ адчыніць факультэт журналістыкі;
    —	Абавязаць аддзелы прапаганды ЦК і абкамаў да штодзённага кантролю за зместам газет;
    244 НАРБ. Ф. 4, воп. 20, спр. 232, арк. 11—63. Стэнаграма Пленума ЦК КПБ ад 25—27.06.1953 г.
    245Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мінск, 1993. С. 209.
    246Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. II. Мінск, 1995. С. 362.
    III.IV. Выдавецкая дзейнасць на тэрыторыі заходніх абласцей БССР
    227
    Чытанне газеты «Савецкі селянін». Прапагандысцкае пастановачнае фота.
    228
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    — Арганізаваць пры ЦК КП(б) партыйную школу для прапагандыстаў са спецыяльным аддзелам журналістыкі (газетны аддзел), колькасць слухачоў якой павінна складаць 400 чалавек247.
    Практыка арганізацыі для журналістаў газет курсаў павышэння кваліфікацыі пры ЦК УКП(б) у Маскве і ў асобных савецкіх рэспубліках сведчыла пра вялікае значэнне, якое надавалася прэсе, асабліва ў час вайны. Спецыяльныя Цэнтральныя газетныя курсы пры ЦК УКП(б) (1943—1947 гг.) служылі павышэнню прафесійнай кваліфікацыі супрацоўнікаў рэдакцый газет248. Такія курсы вырашана было стварыць і ў Мінску.
    ПРЭСА Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
    Згодна з рашэннем маскоўскай улады, ЦК ЛКСМ атрымаў дырэктыву арганізаваць выданне газеты для беларускай моладзі. Яна павінна была называцца «Сталмнская молодежь», выходзіць накладам 20 тыс. экзэмпляраў тры разы на тыдзень на рускай мове. Для дзяцей малодшага ўзросту выдавалася газета «Піянер Беларусі» на рускай і беларускай мовах накладам 10 тыс. экзэмпляраў раз на тыдзень249. Акрамя таго, было вырашана аднавіць дзейнасць прапагандысцкаасветніцкіх устаноў, у тым ліку бібліятэк, клубаў, раённых дамоў культуры і абласных дамоў народнай творчасці. У кожным клубе павінны былі быць цэнтральныя газеты «Правда» ці «Нзвестпя», «Соцналпстнческое земледелне», а таксама часопісы «Спутннк апітатора» і «Крестьянка»250. Для савецкіх і партыйных кадраў планавалася аднавіць выданне часопіса «Большевпк Белорусслн»251.
    Для сялян заходніх абласцей Беларусі, згодна з рашэннем Масквы, было вырашана выдаваць газету «Советскнй крестьяннн» накладам 50 тыс. асобнікаў два разы на тыдзень. Адначасова быў дадзены дазвол выпускаць «Блокнот апітатора» спецыяльна для заходніх абласцей Беларусі252. Гэтае выданне не было адзіным у сваім родзе, партыйнае кіраўніцтва неаднойчы ўжывала адрозную прапаганду на толькі што далучаных тэрыторыях, змест якой крыху адрозніваўся ад агульнапрынятага. Аднак жа «генеральная лінія» заставалася нязменнай. Падобны «Нататнік» было вырашана выдавацьу Закарпац
    247 Пастанова ЦК УКП(б) ад 9 жніўня 1944 г. «Аб найбдіжэйшых задачах партыйных арганізацый КП(б) Беларусі ў галіне масавапалітычнай і культурнаасветніцкай працы» // Коммунмстнческая партня Советского Союза в резолюцмях н решенмях сьездов, конференцпй п пденумов ЦК. Т. VII. 1938—1945. Москва, 1985. С. 506—508.
    24“РГАСПН. Краткпй справочннк/ под ред. К.М. Андерсона. Москва, 2004. С. 110.
    249 Пастанова ЦК УКП(б) ад 9 жніўня 1944 г. «Аб найбліжэйшых задачах партыйных арганізацый КП(б) Беларусі ў сферы масавапалітычнай і культурнаасветніцкай працы» // Коммуннстнческая партмя Советского Союза в резолюцнях п решенмях сьездов, конференцпй п пденумов ЦК. Т. VII. 1938—1945. Москва, 1985. С. 506—508.
    25,,Там же.
    251Пастанова ЦК УКП(б) ад 20.01.1945 г. «Аб палітычнай працы партыйных арганізацый сярод насельніцтва заходніх абласцей БССР» // Там же. С. 536.
    252Тамсама. С. 535. Гд. дадаткі: «Вокладка нататніка для заходніх абласцей», «Вокладка нататніка для усходніх абдасцей».
    ШIV. Выдавецкая дзейнасць на тэрыторыі заходніх абласцей БССР
    229
    Друкаванне прапагандысцкай прадукцыі на трафейным абсталяванні. Прапагандысцкае пастановачнае
    230	Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    кай Украіне паводле прапановы Мікіты Хрушчова, тагачаснага 1га сакратара ЦК КП(б) Украіны. У якасці абгрунтавання рашэння Хрушчоў напісаў у лісце Вячаславу Молатаву: «У Закарпацкай Украіне прапагандысцкаагітацыйная праца павінна адрознівацца ад аналагічнай дзейнасці ва ўсходніх (украінскіх — Рзд.) абласцях і нават заходніх абласцях СССР. Лічу неабходным выданне ў Ужгарадзе «Блокнота апітатора» для мясцовых актывістаў у папулярнай форме і з улікам спецыфікі Закарпацкай Украіны. Дасылаю таксама праект пастановы ЦК УКП(б)»253.
    Распрацоўка тэматыкі нататніка была даручана сакратару аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б Гарбунову, які павінен быў да 15 сакавіка 1945 г. скласці першы праект і адказваў за яго выданне254. «Блокнот агптатора» выходзіў нерэгулярна, яго выпуск залежаў ад ступені напружанасці прапагандысцкіх кампаній. Найбольш пдённым быў 1949 г., калі ддя патрэб заходніх абласцей БССР было выпушчана 18 нумароў, кожны з якіх выйшаў накладам 7,5 тыс. асобнікаў. Значнае месца ў гэтым прапагандысцкім выданні занялі пытанні, звязаныя з падтрымкай калгасаў: артыкулы ў форме гутарак пра перавагі кадгасаў над індывідуальнай гаспадаркай, статут сельскагаспадарчага кааператыва, лічбы і факты, якія павінны былі дапамагчы агітатару ў яго працы. У чацвёртым нумары быў змешчаны артыкул «Калгасны шлях — адзіная правідьная дарога да шчаслівага і заможнага жыцця», у нумарах 14 і 17 у якасці ўзору падаюцца размовы агітатараў у Баранавіцкай вобл. і г.д.255
    У выдавецкай дзейнасці выкарыстоўвалася друкарскае абсталяванне, вывезенае пасля вайны з Германіі. Большасць нямецкага паліграфічнага абсталявання знаходзілася ва ўсходніх абласцях БССР і ў Мінску. У Полацк (у абласную друкарню) быдо прывезена абсталяванне з Хойніц, польскага горада на Памор'і (Памераніі), у Маладзечна — з нямецкіх гарадоў Шлявэ і Вартэнбург256.
    Акрамя агуаьнасаюзных і рэспубліканскіх газет, на тэрыторыі Заходняй Беларусі існавала рэгіянальная прэса, якая адпавядада савецкай адміністрацыйнай структуры. У заходніх абласцях БССР на абласным узроўні ў той час выходзілі наступныя выданні: «Чырвоная звязда» ў Баранавічах, «Бальшавіцкі сцяг» у Полацку, «Сялянская газета» ў Маладзечне, «Палеская праўда» ў Пінску, «Гродненская правда» ў Гродне, «Заря» ў Брэсце. Партыйныя ўлады часта былі незадаволеныя працай рэдакцый. Змест газет не адрозніваўся прынцыпова ад зместу выданняў, якія друкаваліся ва ўсходніх
    253 РГАСПН. Ф. 82, оп. 2, д. 84, л. 204—217. Інфармацыйная запіска «Аб сітуацыі ў Закарпацкай Украіне», № 86342,12.11.1945, за подпісам Мікіты Хрушчова.
    2ЯНАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 221, арк. 98. Паведамленне аб мерапрыемствах аддзеда прапаганды ЦК КП(б) Беларусі ў заходніх абласцях БССР за перыяд сакавік—красавік 1945 г., без даты, не раней за 18 лютага 1945 г., за подпісам сакратара ЦК КП(б) па прапагандзе Гарбунова.
    255 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 224, арк. 272—273. Паведамленне «Аб прапагандзе кадгасаў на старонках «Блокнота агнтатора»», без даты, не раней за 29.10.1949 г.
    256 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 292, арк. 45—47. Спіс падзелу палігра