Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
асля добрай вайны выйсці б і паглядзець на Савецкі Саюз — з дваццаці, трыццаці рэспублік. Чорт ведае, як бы добра было!»298 У фільме «Сувораў» войны, якія Расія вяла ў Італіі ці Швейцарыі, трактаваліся як патрыятычныя. Кінапрадукцыя выконвала, такім чынам, чарговыя заданні прапаганды.
296 Гл., напрыклад, Babitsky Р., Rimberg J. The Soviet Film Industry. New York, 1955; Shlapentokh D., Shlapentokh V. Soviet Cinematography. 1918—1991. New York, 1993; The Red Screen / edit, by A. Lawton. London and New York, 1992.
297Цыт. паводле: Грыцкевіч B. Пераадолець інерцыю ... С. 130. Гл. таксама: А.Латышев. А.Суворов: взгляд на полководца // ІТскусство кнно. № 5.1990. С. 4—5.
298Грыцкевіч В. Пераадолець інерцыю ... С. 131.
III.V. Кіно i радыё
243
НОВЫЯ ТЭМЫ Ў САВЕЦКІМ КІНО
У час Другой сусветнай вайны, а асабліва пасля яе заканчэння, ключавыя пазіцыі ўсавецкім кінематографе заняла тэматыка так званай Вялікай Айчыннай вайны і месца ў ёй савецкага чалавека. У час баявых дзеянняў кінастудыі Мінска, Кіева, Масквы і Ленінграда былі эвакуаваныя ў азіяцкія рэспублікі, дзе, акрамя ваенных кінахронік, яны стварылі некалькі культавых фільмаў (напрыклад, «Ждп меня» рэжысёра Леаніда Лукава). Кінапрадукцыя, таксама як выраб танкаў ці іншай зброі, знаходзілася ў веданні Дзяржаўнага камітэта абароны на чале са Сталіным, дзе прымаліся найважнейшыя рашэнні, датычныя функцыянавання тагачаснай савецкай дзяржавы. Высока цэнячы ролю кіно ў прапагандзе, асабліва на апошнім этапе вайны, пастановай ДКА у другой палове 1944 г. на вытворчасць фільмаў было асігнавана 9,7 млн рублёў299.
Народны камісарыят узбраення быў абавязаны вырабіць на сваіх прадпрыемствах у 3м квартале 100 кінаапаратаў, а ў 4м — 300 і перадаць іх Камітэту па справах кінематаграфіі пры Савеце Міністраў СССР. Амаль кожнае ведамства (Народны камісарыят хімічнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў, электратэхнічнай прамысловасці і г.д.) атрымала дырэктывы выдзеліць абсталяванне, неабходнае для вытворчасці фільмаў. Прафесійныя вучылішчы павінны былі вылучыць 450 чалавек на патрэбы кінаіндустрыі. Для работнікаў кіно былі прадугледжаны лепшае забеспячэнне, харчаванне, а таксама сістэма даплат і прэмій (у агульны фонд накіроўваўся 1% ад прыбытку з прададзеных білетаў)300.
Перамога над Германіяй стала ў пасляваенны перыяд галоўнай тэмай, гэта быў, па сутнасці, фундамент, на які павінна была абапірацца ідэнтычнасць савецкага чалавека. Галоўнымі тэмамі сталі кульмінацыйныя бітвы, якія змянілі ход вайны (Сталінградскай бітве прысвечана нават некалькі фільмаў), а таксама вобраз савецкага салдата, як правіла, гераічны. Творы савецкай прадукцыі таго часу былі пафаснымі, падкрэслена панегірычна паказвалі вобраз Сталіна301. Беларуская кінавытворчасць па даручэнні Масквы распрацоўвала не менш важную тэму — тэму партызанскай барацьбы, якую паслядоўна развівала на працягу ўсяго пасляваеннага перыяду (напрыклад, фільм «Канстанцін Заслонаў» 1949 г. рэжысёра КоршаСабліна атрымаў Сталінскую прэмію»). Неафіцыйна беларуская кінастудыя «Беларусьфільм»
299РГАСПІ4. Ф. 644, on. 1, д. 219, л. 159—162. Пастанова ДКА № ГОКО5429 ад 20 сакавіка 1944 г. «Аб забеспячэнні вытворчасці мастацкіх фільмаў у 1944 г.», за подпісам намесніка старшыні ДКА В.Молатава.
3,юТам же.
3111 Гэта такія фільмы, як «Вялікі пералом» (1945 г.) Фрыдрыха Эрмлера, «Сталінградская бітва» (1949 г.) Уладзіміра Пятрова, «Аповесць пра сапраўднага чалавека» (1948 г.) і інш. Асобе Сталіна быў прысвечаны фільм грузінскага рэжысёра Міхаіла Чаўрэлія «Прысяга». У ім расказвалася пра тое, як Сталін склаў прысягу над свежай магілай Леніна, пераймаючы ад яго стырно ўлады. Цыт. паводле: Plazewski J. Historia filmu. Warszawa, 2001. S. 217.
244
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
называлася «Партызанфільмам»302. Цяжка казаць пра беларускае кіно як пра арыгінальную з'яву, яго тэматыка і рэалізацыя прынцыпаў савецкай міфалогіі ў фільмах характарызуюць амаль увесь пасляваенны перыяд.
Ідэалагічныя палажэнні, якія рэалізоўваліся ў кіно, не заўсёды адпавядалі мясцовым умовам. У якасці прыкладу прывядзём выпадак з фільмам савецкай вытворчасці «Берлін», які быў перададзены Савецкім таварыствам па справах гандлю з замежжам (Союзмнторгкмно) у аддзел кіно Міністэрства інфармацыі і прапаганды Польшчы для паказу ў польскіх кінатэатрах. Праблема заключалася ў тым, што савецкія аўтары фільма цалкам абмінулі ўдзел Войска Польскага ў барацьбе за Берлін. Факт удзелу Войска Польскага ў штурме сталіцы Германіі асабліва падкрэсліваўся ў тагачаснай польскай камуністычнай прапагандзе. Фільм пад назвай «Zaglada Вегііпа» вытворчасці кінастудыі ВП паказваўудзел палякаўу берлінскайаперацыі. Савецкая версія пра палякаўне згадвала, нягледзячы на просьбы функцыянераў Міністэрства інфармацыі і прапаганды303.
У іншым савецкім фільме — «Парад перамогі» — у перакладзе на польскую мову засталіся словы, якія праслаўлялі рускага палкаводца Суворава, між тым як у Польшчы пра яго склалася зусім іншае меркаванне, напрыклад, як пра «ката» Варшавы. Міністэрства замежных спраў Польшчы звярнулася з просьбай у савецкае пасольства, «улічваючы прыведзеныя вышэй доказы адсутнасці разумення асаблівай унутранапалітычнай сітуацыі ў Польшчы», супрацоўнічаць у будучым з прадстаўнікамі аддзела кіно пры Міністэрстве інфармацыі і прапаганды304. Невядома, як да такой просьбы паставіўся савецкі бок і ці мела ў будучым месца такое супрацоўніцтва. Гэты прыклад яшчэ раз паказвае, што СССР адыгрываў дамінуючую ролю ў пасляваеннай расстаноўцы сіл, а таксама выразна дэманструе герметычнасць і разам з тым абыякавасць савецкай кінаіндустрыі да абгрунтаваных просьбаў сваіх сатэлітаў. У вядучай ролі «савецкага народа» нельга было сумнявацца, пераможца заўсёды мае рацыю.
ХАРАКТАРЫСТЫКА СЕТКІ КІНАТЭАТРАЎ
У ЗАХОДНІХ АБЛАСЦЯХ БССР
Пасля таго як савецкія войскі летам 1944 г. занялі Заходнюю Беларусь і ўсталяваліся новыя межы БССР (без Беласточчыны — Я.Ш.), цывільная ўлада ўзялася за стварэнне сеткі кінатэатраў і радыё. ЦК УКП(б), згодна з Пастановай ад 9 жніўня 1944 г., даручыў ЦК КП(б)Б і Савету Народных Камісараў БССР арганізаваць да канца 1944 г. у рэспубліцы 20 гарадскіх і 50 раённых радыёрэдакцый для трансляцыі радыёперадач. Галоўная роля ў падборы і зацвярджэнні рэдактараў радыёвяшчання належала ЦК КГІ(б)Б.
302 Ahafonava N. Belarusian Cinema and Problem of National Identity of the Belarusians // Razem w Europie / red. 1. Miklaszewicz, R. Kamuntavicius. Kaunas, 2006. P. 85—89. Пра беларускае кіно гл. больш: Красінскі А.В., Смаль В.І., Тарасевіч Г.П. Беларускае кіно. Мінск, 1962; Красінскі А. Гісторыя кінамастацтва Беларусі. Т. 1. 1924—1959. Мінск, 2001.
3113 Archiwum MZS Polski, Zespol 27, teczka 227, k. 32—34. Дакладная запіска ў пасольства № 3185/45,10.X.1945 г.
3114 Ibidem.
III.V. Кіно ірадыё
245
Прапагандысцкі плакат «Кйно в массы».
246
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
Табліца 4
СЕТКА КІНАТЭАТРАЎ У ЗАХОДНІХ АБДАСЦЯХ БССР (ДАДЗЕНЫЯ НА 1.01.1945 г.)*
ВОБЛАСЦЬ КІНАТЭАТРЫ УСЯГО
ГАРАДСКІЯ У РАЙЦЭНТРАХ ВЯСКОВЫЯ СТАЦЫЯНАРНЫЯ ГУКАВЫЯ ПЕРАСОЎНЫЯ НЯМЫЯ ПЕРАСОЎНЫЯ
БАРАНАВІЦКАЯ 1 5 1 2 — 9
ГРОДЗЕНСКАЯ 3 3 — 2 — 8
МАЛАДЗЕЧАНСКАЯ 2 5 1 2 — 10
ПІНСКАЯ 1 5 — 2 1 9
БРЭСЦКАЯ 1 5 — 2 — 8
ПОЛАЦКАЯ 1 4 1 2 — 8
УСЯГО 9 27 2 12 1 52
* Дадзеныя па Полацкай вобл. прыводзяцца без уліку падзеду на 9 заходніх і 6 усходніх раёнаў. На падставе архіўных звестак скдадана сказаць адназначна, паводде якога крытэрыю праводзідася размежаванне «гарадскіх кінатэатраў» і «кінатэатраў у райцэнтрах».
Крыніца: НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 292, арк. 213—214.
У заходніх абдасцях БССР пданавадася аднавіць дзейнасць кінатэатра і кіназадаў у Пінску (500 месцаў) і ў Баранавічах (500 месцаў)305. Рашэнне ЦК УКП(б) ад 25 дютага 1945 г. абавязвада Народны камісарыят сувязі звярнуць асабдівую ўвагу на адкрыццё і пашырэнне сродкаў сувязі ў заходніх рэспубдіках, памежных абдасцях і раёнах.
Паводде паведамдення кіраўніка Упраўдення кінафікацыі, перад пачаткам савецканямецкай вайны на тэрыторыі БССР (гаворка вядзецца пра межы перыяду 1939—1941 гг., уключна з Беласточчынай — Я.Ш.) працавалі 582 апараты для паказу фідьмаў, якія знаходзіліся ў дзяржаўнай уласнасці, і 341 — ва ўласнасці ведамстваў. Колькасць гарадскіх кінатэатраў даходзіла да 73, вясковых стацыянарных — да 173, перасоўных гукавых — да 230, перасоўных нямых — да 103306. У сістэме кінафікацыі працавада больш за 3000 чалавек. Прыведзеная вышэй табліца паказвае колькасць кінатэатраў у заходніх абласцях БССР паводле стану на 1 студзеня 1945 г.
У студзені 1945 г. у заходнія вобласці дадаткова было накіравана 68 кінаапаратаў. Гэта, несумненна, было звязана з Пастановай ЦК УКП(б) ад 20 студзеня 1945 г., якая датычыла нездавальняючай палітычнай працы на гэтай тэрыторыі.
305 Пастанова ЦК УКП(б) ад 9 жніўня 1944 г. «Аб найбліжэйшых задачах партыйных арганізацый КП(б) Беларусі ў сферы масавапалітычнай і культурнаасветніцкай працы» // Коммунмстмческая партпя Советского Союза в резолюцмях п решенмях сьездов, конференцші н пленумов ЦК. Т. VII. 1938—1945. Москва, 1985. С. 511.
306 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 292, арк. 213—214. Паведамленне аб сетцы кінатэатраў і забеспячэнні яе кадрамі, 31.08.1945 г., за подпісам кіраўніка Упраўлення кінафікацыі пры Савеце Народных Камісараў БССР (подпіс нечытальны — Я.Ш.).
III.V. Кіно i радыё
247
Фільмы паказваліся, галоўным чынам, у гарадах і раённых цэнтрах. Вясковае насельніцтва, акрамя нешматлікіх выключэнняў, фільмаў не мядзела, а ў Сапоцкінскім раёне (Гродзенская вобл.) нават у райцэнтры не было перасоўнага кінатэатра307.
РАДЫЁСЕТКА
Акрамя кіно, якое выконвала выхаваўчапрапагандысцкую фўнкцыю, вялікае значэнне надавалася радыё. У тагачасных умовах гэта быў найбольш эфектыўны і разам з тым масавы сродак перадачы інфармацыі. Улады ведалі гэта і прыкладалі ўсе намаганні, каб ахапіць радыёсеткай як мага больш населеных пунктаў. Аднак ва ўмовах вайны і першых пасляваенных гадоў дасягнуць гэтага было складана. У большых гарадах, звычайна — у цэнтры ці ў месцах зграмаджэння людзей — усталёўваліся радыёвяшчалыіікі, праз якія насельніцтва інфармавалася пра найважнейшыя падзеі ў СССР, прымаючы, як правіла, сігнал з Масквы або мінскага радыёперадат