Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
ленне па справах прапаганды і агітацыі — Я.Ш.) зацвярджаў тэматыку радыёперадач. На працягу 1949 г. толькі для населыііцтва заходніх абласцей БССР (галоўным чынам —вяскоўцаў) былі праведзены 83 радыёперадачы, у якіх прапагандаваўся калгасны лад. Гэта складала 35% усіх радыёперадач, прызначаных для насельнікаў Заходняй Беларусі. У красавіку 1949 г. з 28 перадач 14 было прысвечана калгаснай тэматыцы: «Экскурсія ў перадавы калгас», «У калгасе мы знайшлі сваё шчасце», «Калгас змяняе аблічча вёскі і яе жыхароў» і г.д.334
Наколькі такая прапаганда дасягала вынікаў, можна даведацца з паведамленняў, якія дасылаліся ў ЦК членамі груп прапаганды і ўтрымлівалі дадзеныя непасрэдна з тэрыторыі. Гэта адна з найбольш значных груп крыніц, паколькі ўтрымлівае пераважна матэрыялы, якія не праходзілі цэнзуру, часта пісаліся людзьмі, якія наогул не мелі дачынення да прапаганды (напрыклад, інжынеры, вайскоўцы, урачы і г.д.). Яны паказваюць іншую рэчаіснасць, якая значна адрозніваецца ад той, якая стваралася данясеннямі дасведчаных партыйных функцыянераў у Маскву. Адно з такіх данясенняў наступным чынам апісвае ўтворапы калгас:
В бывшем мменпп Качаново (Лндскнй рн) органнзована сельхозартель. Хозяйство находнтся в запуіценном состоянмм, лошадм болеют чесоткой, іі ніікто не занммается нх леченнем; часть лошадей вообіце не встает. Более 50 га лучшей землм покрылось бурьяном, сад м деревья хнреют. Несколько семей, работаюіцнх в этом хозяйстве (в большмнстве — восточные), не получают зарплату: отсутствует не только хлеб, но п картофель, просят мнлостыніі в соседннх деревнях. В похожнх усдовнях находшся хозяйство в нменнм Шемяковцнна. Этм хозяйства в районе являются своего рода страпшлкой для крестьян, а вражескмй элемент нспользует это в своей антпколхозной пропаганде335.
333 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 224, арк. 133. Мерапрыемствы, даручаныя Міністэрству кінематаграфіі БССР у галіне прапаганды дырэктываў III Пленума ЦК КП(б)Беларусі, без даты, не раней за дістапад 1949 г.
В,НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 224, арк. 287. Паведамленне «Аб прапагандзе калгаснага даду ў радыёперадачах для насельніцтва заходніх абласцей рэспубдікі», даслана ў ЦК КП(б)Б з Камітэта радыёінфармацыі пры Савеце Міністраў БССР, № 016, 16.10.1949 г.
335 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 94, арк. 33—35. Выпіска з запісак упаўнаважаных ЦК КП(б)Б па палітычнай працы ў ходзе выбарчай кампаніі ў Лідскім раёне, без даты, не пазней за діпень 1946 г., без подпісу.
258
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
У дакладзе члена бюро ЦК КП(б)Б Ігнацьева, які быў зачытаны на нарадзе, прысвечанай стварэнню калгасаў у заходніх абласцях, прыводзяцца выказванні сялян у сувязі з правядзеннем калектывізацыі, напрыклад:
Кругом органнзовывают кодхозы. Нашп Гннцевнчп подя не сталп засевать хлебом. Все выбмраются жнть в город. В деревне становйтся пустота, страшно смотреть (д. Гннцевнчн, Кдецкпй район)336.
Радыёперадача, падрыхтаваная пры дапамозе Камітэта радыёвяшчання БССР і трансляваная ў Маскве 2 сакавіка 1953 г. на тэрыторыю ўсяго СССР, паведамляла слухачам зусім пра іншае. Праграма ў форме гутаркі з дэпутатам у Вярхоўны Савет Вольгай Бертэль пра Гродна расказвала пра страшныя часы панавання «польскіх паноў». Паводле яе словаў, Гродна «ў польскія часы» выглядала як «горад некалькіх касцёлаў, саматужнай прамысловасці і магістрата, які складаўся з васьмі купцоў, пяці белапольскіх афіцэраў, шасці фабрыкантаў і шасці памешчыкаў». Паводле перадачы, сёння, упершыню за 800 гадоў свайго існавання, горад перажывае сваё другое нараджэнне. Навокал квітнеюць калгасы, а на працягу трох гадоў парк камбайнаў павялічыўся ў 16 разоў; квітнее таксама беларуская культура, «нацыянальная па форме і сацыялістычная па зместу»337.
Трэба адзначыць, што ўсе радыёперадачы — ад раённага да цэнтральнага, ўзроўню — цэнзураваліся адпаведнымі супрацоўнікамі Галоўдіта. Прызначаныя для перадач тэксты, часта складзеныя супрацоўнікамі аддзелаў прапаганды і агітацыі, даследаваліся на прадмет «непажаданай інфармацыі». Дайсці да слухача маглі толькі стэрыльныя і ідэалагізаваныя звесткі. Ва ўмовах адсутнасці доступу да іншых крыніц інфармацыі гэта быў моцны інструмент уздзеяння на грамадства, эфектыўны спосаб яго індактрынацыі.
РЭЗЮМЭ ДА РАЗДЗЕЛА III
Савецкая палітыка ў сферы прапаганды і ідэадогіі на тэрыторыі Заходняй Беларусі мела на мэце ператварыць грамадства ўсавецкіхлюдзей, нівеляваць культурныя і нацыянальныя адрозненні. На розных этапах барацьбы з патрыятычнымі і нацыянальнымі праявамі аб'ектамі атакі камуністычнай улады былі разнастайныя «нацыяналісты», «каталіцкі клір», «касмапаліты», «кулакі» і г.д. 3 праявамі нацыянальнай самасвядомасці беларусаў і палякаў (у пасляваенны перыяд гэты было, у асноўным, вясковае насельніцтва) вялася паслядоўная барацьба. Усё больш практыкавалася ўмяшанне ў сямейнарэлігійнае жыццё і грамадскую свядомасць з прымяненнем шырокага спектра адміністрацыйных і прапагандысцкіх сродкаў.
Акрамя тэрору, ключавое значэнне для саветызацыі грамадства мела асвета і прапаганда. Пераказ інфармацыйнапрапагандысцкага зместу павінен быў ствараць новую ментальнасць, будаваць новы пантэон вялікіх «багоў»
”(’ НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 623, арк. 12. Даклад чдена бюро ЦК КП(б)Б Ігнацьева на нарадзе, прысвечанай пытанням стварэння калгасаў у заходніх абдасцях БССР, 21.10.1948 г. (вёскп з такой назвай маецца і/ Баранавіцкім раёне, тпды адносілася да Навамышскага — Рэд.)
337ГАРФ. Ф. 6903, оп. 12, д. 236, л. 110—120. Тэксг радыёперадачы «Савецкая Беларусь», якая перадавадася з Масквы 2 сакавіка 1953 г.
Рэзюмэ да раздзела III
259
і меншых «бажкоў», выхоўваць грамадства ў духу абагаўлення ўдады. Шанаванне партыі на чале са Сталіным, кудьт якога значна пераўзыходзіў у той час культ Леніна, стада абавязковым рытуалам. Спецыфіка Заходняй Беларусі закдючалася найперш у тым, што ў выніку знаходжання ў складзе Польшчы, урад якой не надта прыхільна ставіўся да нацыянальных меншасцей, тут сфармаваліся пачаткі грамадзянскай суподьнасці, праявы свабоднага мыслення. На працягу некалькіх першых пасляваенных гадоў не ўдалося раптоўна перамяніць грамадства. Больш поўная ацэнка вынікаў прапаганды магчымая толькі ў больш далёкай гістарычнай перспектыве. Вельмі цяжка рабіць аналітычныя высновы наконт дзейнасці, эфект якой будзе відавочны на прыкладзе новага пакалення, выхаванага ва ўмовах інфармацыйнага вакуума і падлегдага ўзмоцненай ідэалагічнай апрацоўцы.
Панаванне толькі ўласнай літаратуры, актыўная і навязлівая прапаганда, разгалінаваны апарат прымусу павінны былі служыць хуткаму выхаванню чалавека новага пакалення і новай ментальнасці. Гэтыя праграмы ва ўмовах Заходняй Беларусі выканаць было цяжка па некалькіх прычынах. Смерць Сталіна і адноснае змякчэнне палітычнага курса ў гады адлігі запаволіді гэты працэс. Зерне недаверу, пасеенае савецкай сістэмай і яе друкаванай прадукцыяй, асабліва прапагандысцкай, абумовіла скептычнае стаўленне насельніцтва да інфармацыі, якая падавалася ў друку. Скажоная рэчаіснасць, прадстаўденая на старонках савецкай прэсы, не магла выкдікаць давер большы, чым рэальнасць.
Заключэнне
Заняцце ў 1944 г. падраздзяленнямі Чырвонай Арміі заходпіх абласцей БССР і вяртанне савецкай адміністрацыі прынесла мясцовым жыхарам амаль 50 гадоў камуністычнага панавапня. Са згоды заходніх дзяржаў Заходняя Беларусь была прызнана на падставе Ялцінскай дамовы неад'емнай часткай Савецкага Саюза.
«Заходняя Беларусь 1939—1941 гг.» і «заходнія вобласці БССР» пасляваеннага перыяду — феномены, якія ў значнай ступені розняцца паміж сабой. Адрозненні палягаюць не толькі ў тэрытарыяльных зменах (пераход Беласточчыны ў склад Польшчы), але таксама і ў нацыянальным складзе гэтых тэрыторый. У выніку Халакоста была знішчана большасць яўрэяў, якія складалі значную колькасць насельніцтва, асабліва ў гарадах і мястэчках. Выкарыстаўшы рэпатрыяцыю, у Польшчу выехала (часта прымусова) найбольш свядомая частка польскай суполыіасці (а часткова і беларускай) і ацалелыя яўрэі (амаль 100%). Насельніцтва, што засталося на гэтай тэрыторыі — як беларусы, так і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей, — падвяргалася дзеянням, накіраваным на пастаяннае вычэрпвапне людскіх рэсурсаў: мабілізацыі ў войска, на прамысловасць, на прымусовае навучанне ў рамесніцкіх і прафесійнатэхнічных вўчылішчах, засяленне слаба асвоеных тэрыторый СССР. На цяперашні момант цяжка дакдадна сказаць, якія маштабы набылі гэтыя працэсы.
Аднак найбольшыя змены адбыліся ў грамадскай свядомасці. У 1939 г. пры ўступленні на паўночнаўсходнія землі польскай дзяржавы Чырвоную Армію часта чакала прыхільная і радасная сустрэча, часам нават з кветкамі і трыумфальнымі аркамі. Савецкая прапаганда, выкарыстоўваючы антыпольскую прапаганду і памылкі ўладаў міжваеннай Польшчы ў галіне нацыянальнай палітыкі, на першае месца ставіла беларусаў і яўрэяў. На самой жа справе насельніцтва вельмі хутка пераканалася ў ілюзорнасці лозунгаў аб раўнапраўі ўсіх грамадзян, паколькі галоўную ролю ў кіраванні краем адыгрывалі прыезджыя асобы.
Заключэнне
261
Недахоп належнага забеспячэння, бязладдзе і памылкі ў кіраванні, нізкі культурны ўзровень чыноўнікаў сталі прычынай расчаравання насельніцтва ў новай сістэме. Савецканямецкая вайна і нямецкая акупацыя абумовіді рост самасвядомасці беларусаў, якая на пэўным этапе стымулявалася нямецкімі ўладамі і супрацьпастаўдядася яўрэям і палякам. Уласна тады афармляецца выразны падзел на палякаў і беларусаў у вясковым грамадстве, які часта звязваўся не толькі з веравызнаннем, але і з палітычнай арыентацыяй. Нямецкая прапаганда спрыяла з'яўленню нацыяналыіых і антысавецкіх настрояў, хоць, у прынцыпе, рэадізавада падажэнні нацысцкай ідэалогіі (напрыклад, польскае наседьніцтва было вельмі добра праінфармавана пра падзеі ў Катыні).
Савецкая ўлада, якая вяртадася летам 1944 г. на гэтыя абшары, убачыда іх зусім не такімі, як у 1939 г. Масавае ўхіленне ад мабілізацыі ў савецкае войска, хаванне збожжа і невыкананне дзяржаўных паставак, антысавецкая партызанка, якая дзейнічада ў шэрагу раёнаў і парадізавала выкананне распараджэнняў удады, — вось толькі некаторыя праявы новага в