• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    кратычны суд у свеце», «Аб судовай сістэме ў СССР» і г.д. Акрамя таго, 7—12 студзеня 1949 г. у Полацку праводзіўся практычны семінар для настаўнікаў дакладных навук (біялогіі, хіміі, фізікі), на якім былі прачытаны наступныя даклады: «Пастановы ЦК УКП(б) і ЦК КП(б)Б у галіне ідэалагічнай працы і задачы настаўніка біялогіі», «Роля агранамічнага вучэння Мічурына2”, Вільямса2’2, Лысенкі213 ў барацьбе за высокія і трывалыя ўраджаі»214. Кожная ідэалагічная кампанія, якая пачыналася ў цэнтры, праз пэўны час дасягала і перыферыі, кожны настаўнік павінен быў ведаць «правільную» версію і паслядоўна яе пашыраць. Аднак, як адзначаюць у сваіх справаздачах партыйныя функцыянеры, «значная частка настаўнікаў не прымае ўдзелу ў грамадскім жыцці і працуе на нізкім ідэйнапалітычным узроўні»215.
    Падобным чынам быў ахарактарызаваны «ідэйнапалітычны ўзровень» педагагічных кадраў Маладзечанскай вобл.: «Частка пастаўнікаў праводзіць заняткі на нізкім ідэйнапалітычным узроўні, скажае гістарычную рэчаіснасць, не ўзмацняючы пачуццяў савецкага патрыятызму і народнага гонару за свой савецкі народ і сацыялістычную Айчыну»216. У выкладанні біялогіі
    2111НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 202, арк. 271—273. Паведамленне аб працы з настаўніцкімі кадрамі Маладзечанскай вобл., не пазней за жнівень 1947 г., за подпісам загадчыка раённага аддзела адукацыі Кныша.
    211 Іван Уладзіміравіч Мічурын (1855—1935) — рускі і савецкі садавод, працаваў над скрыжаваннем раслін, выводзіў новыя гатункі дрэў і кустоў, устойлівыя да суровых кліматычных умоваў. Падтрымліваў ідэю амаль поўнага пераўтварэння чалавекам прыроды. Яго погляды, аформленыя ў тэорыю мічурынізму, выкарыстоўваліся ў дэфармаваным выглядзе Трафімам Лысенкам у прапагандысцкай кампаніі супраць «буржуазнай навукі» і законаў Мендэля.
    212 Васіль Робертавіч Вільямс (1863—1939) — рускі і савецкі навуковец, аграном, спецыяліст па біялагічным глебазнаўстве, член Акадэміі навук БССР (1929 г ), распрацаваў травапольную сістэму земляробства.
    213 Трафім Дзянісавіч Аысенка (1898—1976) — савецкі біёлаг і аграном, распрацаваў тэорыю неабмежаваных магчымасцей змянення арганізмаў, адмаўляючы законы спадчыннасці. Тэорыя Аысенкі была падтрымана асабіста Сталіным, што вызначыла лёс выдатных савецкіх генетыкаў, якія з гэтай прычыны зазналі пераслед. Дзяржаўная падтрымка гэтай тэорыі і выкарыстанне яе ў прапагандысцкай кампаніі спрычынілася да таго, што былі занядбаны перспектыўныя кірункі развіцця біялогіі, а ненавуковыя ідэі «лысянкізму» пашыраліся.
    214 НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 32, арк. 27—28. Справаздача аб праведзеных у студзені 1949 г. раённых нарадах для настаўнікаў і семінары для настаўнікаў біялогіі Полацкай вобл., 25.01.1949 г., за подпісам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Полацкай вобл. Гарбукова.
    215Тамсама.
    2І6НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 32, арк. 49—51. Паведамленне аб выніках працы школ Маладзечанскай вобл. у першым паўгоддзі 1948/1949 навучальнага года. 09.04.1949 г.
    III.III. Aceema
    217
    Падзяка таварышу Сталіну за шчаслівае дзяцінства. Прапагандысцкае пастановачнае фота.
    218
    Раздзел III. Ідэалогія, асвепіа і прапаганда
    настаўнікамі Маладзечанскай вобл. былі заўважаны сур'ёзныя недахопы. Аднак пасля жнівеньскай сесіі УАСГНІЛ2'7 (1948 г.) «настаўнікі біялогіі пачалі больш крытычна ставіцца да падручнікаў. Цяпер яны арыентуюцца на вучэнне Мічурына і карыстаюцца дакладам «Аб стане біялагічнай навукі» тав. Лысенкі».
    Савецкі патрыятызм распаўсюджваўся ў шкодах шляхам прышчапдення вучням гонару за Савецкі Саюз, за яго дасягненні, пачуцця братэрскіх сувязей з рускім народам. У школе № 1 Маладзечна настаўнік геаграфіі Равякаў (верагодна, рускі — Я.Ш.) праводзіў ддя вучняў урокі на тэму «Гісторыя Масквы» і «Супольная барацьба рускага і беларускага народаў з чужаземнымі захопнікамі». Піянеры пісалі сачыненні на тэму «Падарожжа па родным краі», пры гэтым адна група апісвала Крым, а другая — Каўказ, матэрыялы браліся з піянерскіх газет218.
    Акрамя таго, вучняў трэба было выхоўваць, як адзначаў кіраўнік аддзела адукацыі Воранаўскага раёна, «на высокім ідэйнапалітычным узроўні, у духу любові да савецкай Айчыны, камуністычнай партыі, савецкагаўрада і вялікага Сталіна»219. Праграма выкладання гуманітарных навук прыстасоўвалася да патрэбаў марксісцкай тэорыі, якая рабіла акцэнт на класавым характары грамадскага развіцця. Зусім паіншаму інтэрпрэтаваліся творы класікаў польскай літаратуры, частка якіх была наогул выключана са школьнай праграмы. Творчасць Міцкевіча вывучалася толькі ў сувязі з праявамі яго братэрскіх пачуццяў да рускага народа і сяброўства з Пушкіным. У польскай сярэдняй школе № 2 горада Гродна на ўроках польскай мовы пісалі сачыненні на тэму «Сяброўскія пачуцці да рускага народа ў творчасці А.Міцкевіча». На ўроках рускай мовы і літаратуры пісалі сачыненні пра «гераічныя подзвігі рускіх палярнікаў», пра «клопат таварыша Сталіна пра побыт працоўных мас», пра «нашу краіну» (Савецкі Саюз — Я.Ш.), пра творчасць Ламаносава, Гогаля. На ўроках геаграфіі тэмы выбіраліся ў ідэалагічным рэчышчы: «Аб перавагах сацыялістычнай эканомікі над капіталістычнай» і г.д.220
    У суседняй Польшчы была спроба ўвесці падобную праграму навучання па гуманітарных навуках. Праграмы навучання ў васьмігадовай пачатковай шкоде ў Польшчы, якія быді надрукаваны ў канцы 1947 г., сярод агудыіых мэтаў навучання мелі таксама «самыя агудьныя асновы навуковага мыслення» і «вернасць прынцыпам народнай дэмакратыі і грамадскай справяддівасці»221. У 1949 г. пераемнік Жанны Кармановай па пасадзе міністра адукацыі Юзаф Бардаг у дакладзе, зачытаным на агудьнаподьскім з'ездзе
    2І7УАСГНІЛ — Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя У.І.Леніна.
    2І8НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 136, арк. 294. Запіска аб стане палітычнага выхавання ў школе № 1 г, Маладзечна, без даты, не раней за 1 сіудзеня 1947 г., за подпісам члена групы прапаганды Маладзечанскага абкама Грыбца.
    219 Путь соцмалмзма, 1944, № 32. Газета выдавалася Воранаўскім раённым камітэтам КП(б)Б.
    220Там же.
    221 Kryriska Е. J., Mauersberg S. W. Indoktrynacja mlodziezy szkolnej ... Bialystok, 2003. S.
    63.
    ІІІ.ІІІ. Асвета
    219
    Заняткі па вывучэнні Канстытуцыі. Прапагандысцкае пастановачнае фота.
    220
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    школьных інспектараў, між іншым адзначыў, што «выкладанне гісторыі варта грунтаваць на марксісцкім метадзе гістарычнага матэрыялізму, звязваючы гістарычныя факты з грамадскаэканамічнай гісторыяй і класавай барацьбой (...). Кожны прадмет навучання можа непасрэдна або апасродкавана рабіць на моладзь ідэалагічны ўплыў»222.
    Акрамя вывучэння дыдактычнавыхаваўчых матэрыялаў, настаўнікі і вучні, а таксама іх бацькі павінны былі абавязкова вывучаць «Кароткі курс УКП(б)» і савецкую канстытуцыю. Вывучэнне «Кароткага курса УКП(б)» у школах Заходняй Беларусі пачалося з 1 кастрычніка 1944 г. згодна з пастановай УКП(б) ад 9 жніўня 1944 г.223 У адной з раённых газет пісалася:
    Краткмй курс ВКП(б) является энцнклопедмей знаннй о маркспзмеленннмзме, в которой нсчерпываюіцнм образом собраны опыт борьбы коммунмстмческой партнн, начпная от ее рождепня до сегодняшнего дня. Каждый комсомолец обязан как мнннмум посвяіцать два часа в неделю для рабогы над ннм м повышення своего пдеологнческого н полптнческого уровня224.
    Іншая пастанова ЦК УКП(б) ад 20 студзеня 1945 г. пастулявада абавязковае вывучэнне «асноў марксісцкаленінскага вучэння, савецкай гісторыі і педагогікі» настаўнікамі заходніх абласцей БССР, якія «не атрымаді савецкай адукацыі» 225.
    Савецкая канстытуцыя (у тагачасных дакументах абодва словы пісаліся з вялікай літары — Я.Ш.) заслугоўвае асобнай гаворкі. Вывучэнне «самай справядлівай і дэмактратычнай канстытуцыі ў свеце» было для ўдады нечым накшталт ідэфікс226. Для засваення Кароткага курса партыі ствараліся спецыяльныя іурткі, складаліся планы вывучэння чарговых раздзелаў, што павінна
    222 Kryhska Е. J.z Mauersberg S. W. Indoktrynacja mlodziezy szkolnej... Bialystok, 2003. S. 73.
    223 Пасганова ЦК УКП(б) ад 09.08.1944 r. «Аб найбліжэйшых задачах партыйных арганізацый КП(б)Б у сферы масавапалітычнай і культурнаасветніцкай працы сярод насельніцтва» // Коммуннстнческая партмя Советского Союза в резолюцнях н решенпях сьездов, конференцпй м пленумов ЦК. Т. VII. 1938—1945. Москва, 1985. С. 506—511.
    224 За Советы, 1944, № 27 (33), л.2. Газета выдавалася Сапоцкінскім РК КП(б)Б.
    225 Пастанова ЦК УКП(б) ад 20.01.1945 г. «Аб палітычнай працы партыйных арганізацый сярод насельніцтва заходніх абласцей БССР» // Коммуннстнческая партня Советского Союза в резолюцнях н решеннях сьездов, конференцмй п пленумов ЦК. Т. VII. 1938—1945. Москва, 1985. С.533—536.
    226 Сяргей Пясэцкі — польскі пісьменнік, які нарадзіўся ў Ляхавічах (цяпер Брэсцкая вобл.) і з 1944 г. знаходзіўся ў эміграцыі, у гумарыстычным ключы ахарактарызаваў кнігу «Аб праекце кансгытуцыі Саюза ССР — Канстытуцыя (асноўны закон) Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік» (Масква, 1945) як працу, што зрабіла на яго наймацнейшае ўражанне ад пачатку вайны. На думку пісьменніка, «яна была выдатна зроблена. Веліч аўтара падкрэслівае ўжо нават тое, што правілы арфаграфіі для яго не абавязковыя. Імя Сталіна пісалася маюскуламі, слова «Бог» — з малой літары (...). Сама кансгытуцыя — абсалютна геніяльная рэч. Проста геніяльная мухалоўка для мух усяго свету. (...) Канстытуцыя Сталіна засланяе Бога, народ і ўсе маральныя ўяўленні». Цыт. паводле: Piasecki S. Autodenuncjacja, teksty autobiograficzne, wywiady, wspomnienia publicystyka / oprac. K. Polechonski. Warszawa, 2002. S. 105.
    III.III. Aceema
    221
    было, верагодна, дапамагчы ў працэсе ідэйнага выхавання.
    Канстытуцыю вывучалі настаўнікі, дзеці, а таксама бацькі на абавязковых сходах. Гэта выклікала амадь паўсюдную непрыязнасць, пераважна прыхаваную, аднак часам некаторыя смельчакі адкрыта выказвалі сваё меркаванне на гэты конт. Настаўніца польскамоўнай сярэдняй школы № 2 горада Гродна Шышко адкрыта заявіла, што «не хоча праводзіць заняткі па сталінскай канстытуцыі»227. У іншых польскамоўных школах Гродна, як сведчаць дакументы, «назіраецца непрыязнае стаўленне настаўнікаў да савецкай канстытуцыі, як, напрыклад, у восьмай польскай школе ў Гродне: некаторыя настаўнікі ненаў