• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    яць разоў154.
    Аналіз даступных крыніц паказвае, што колькасныя дадзеныя па школах адрозніваюцца на розных узроўнях улады. Часта дадзеныя з раёнаў адрозніваліся ад тых, што даходзілі да Мінска. Гэта датычылася як польскамоўных, так і беларуска і рускамоўных школ. Адной з прычын такой сітуацыі было нежаданне раззлаваць вышэйшае кіраўніцтва, прыхарошыць, падфарбаваць сітуацыю. Ніхто не жадаў выкдікаць гнеў кіраўніцтва зза невыканання планаў усенавуча. Маштаб фальсіфікацый і перасылкі ў цэнтр
    І5"НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 1, арк. 259. Інфармацыйная запіска «Аб працэсе падрыхтоўкі школ БеларускайССРу 1949/1950 навучальным годзе», бездаты, не раней за верасень 1949 г., за подпісам намесніка кіраўніка аддзеда прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б Ц.Кісялёва.
    1,1 Szumski J. Likwidacja polskich szkol w rejonie sopockinskim w latach 1944—1948 // Magazyn Polski. 2002. № 1—2. S. 33.
    '"НАРБ. Ф. 4, cnp. 202, арк. 271—273. Паведамленне аб працы з настаўніцкімі кадрамі Мададзечанскай вобл., не пазней за жнівень 1947 г., за подпісам загадчыка абдаснога аддзела адукацыі Кныпіа.
    153 ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 25, арк. 350. Пратакод № 47 Гродзенскага абкама КП(б)Б, 22—25.05.1945 г.
    154Дарашэвіч Э.К., Пасэ У.С., Сянкевіч Г.Р., Ткачоў М.А., Трухан А.В. Асвета // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 1. Мінск, 1993. С. 209. Гд. таксама: Кісялёў Р.А. Школа савецкай Беларусі. Мінск, 1968; Плыопшн М.М., Умрейко С.А. Народное образованне Белорусской ССР. Ммнск, 1961.
    III.III. Aceema
    201
    Вучні на дэманстрацыі з нагодыДня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
    202
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    пеадпаведных рэчаіснасці звестак аб стане школы ў заходніх абласцях БССР выкдікаў занепакоенасць у Маскве. Праверка камісіі партыйнага кантролю УКП(б) выявіла шэраг злоўжыванняў і праблем, якія хавалі мясцовыя ўлады. Найбольшы клопат выклікала наведванне вучнямі заняткаў: яны прапускалі вялікую колькасць урокаў. У Маладзечанскай і Брэсцкай абласцях і ў Мінску ў першым паўгоддзі 1946/1947 навучальнага года ў школы не хадзіла 6 880 дзяцей. У Дамачаўскім раёне (Брэсцкая вобл.) у 1946 г. некалькі населеных пунктаў загадчыкі мясцовых аддзелаў адукацыі наогул не наведалі155. У 1945/1946 навучальным годзе ў Гродзенскай вобл. не было ахоплена шкодьнай адукацыяй каля 13 тыс. дзяцей156. Паводле дадзепых упраўлення кантролю партыйных органаў УКП(б), у БССР у 1945/1946 навучадьным годзе больш за 100 тыс. дзяцей не наведвала школу157. Гэта было звязана, перш за ўсё, з недахопам школьных памяшканняў і «палітычна свядомых» педагагічных кадраў. Агульная колькасць школ, якія дзейнічалі ў БССР у 1945/1946 навучальным годзе, складада 2 446. У іх працавала 9 265 настаўнікаў і навучалася 253 963 вучні158.
    На думку маскоўскай камісіі, галоўнай прычынай пропуску вучнямі заняткаў быді сезонныя сельскагаспадарчыя працы. У дакументах жа мясцовых партыйных арганізацый знаходзім зусім іншыя прычыпы. У Сапоцкіпскім, Васілішкаўскім і Аідскім раёнах актыўна праводзілі навучанне дзяцей Закону Божаму каталіцкія ксяндзы, не зважаючы на ўведзеныя ўладай абмежаванні. У час Калядаў дзеці тры дні не хадзілі ў школы, многія з якіх тады наогул не працавалі159. Тое самае адбывалася ў Радунскім раёне, дзе жылі пераважна каталікі. У дні рэлігійных святаў бацькі не дазвалялі дзецям хадзіць у школу. Пры гэтым казалі: «Вы не зробіце з нашых дзяцей баяьшавікоў»160. У Васілішкаўскім раёне палякі ў 1945 г. забаранялі сваім дзецям хадзіць у беларускія школы, матывуючы сваё рашэнне магчымай вайной СССР з Англіяй і Турцыяй і хуткім вяртаннем гэтых тэрыторый Польшчы’6’.
    "’РГАСПН. Ф. 17, on. 122, д. 207, л. 2—10. Паведамленне сакраіару ЦК УКП(б) Жданаву «Аб працы партыйных арганізацый у галіне ўвядзення ўсенавуча ў Мінску, Маладзечанскай і Брэсцкай абаасцях БССР», 30.12.1946 г., за подпісамі намесніка ўпаўнаважанага камісіі партыйнага кантролю v БССР Грудзіна.
    '56НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 221—223. Дадзеныя аб педагагічных кадрах у Гродзенскай вобд., 08.07.1947 г., за подпісам члена камісіі ЦК КП(б)Б Рапаніча.
    1,7 РГАСШІ. Ф. 17, оп. 122, д. 138, л. 14. Запіска сакратарам ЦК УКП(б) Жданаву, Патодічаву, Кузняцову, 08.07.1946 г.
    І58НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 543, арк. 14. Звесікі пра сетку шкод у БССР, без даты, не раней за чэрвень 1946 г.
    159 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 345. Паведамденне ў ЦК КП(б)Б аб дзейнасці рымскакаталіцкага касцёла і сект у Гродзенскай вобл., без даты, не раней за 27.03.1947 г., за подпісам упаўнаважанага па справах рэдігіі ў Гродзенскай вобл. Чыжа.
    '“ДАГАГВ. Ф. 11, воп. 1, спр. 16, арк. 98. Паведамденне кіраўніка агіткадектыва Радунскага РК КП(б), подпіс нечытэльны, 27.03.1945 г.
    161 Освобожденная Беларусь ... С. 331.
    III.III. Aceema
    203
    ПОЛЬСКАЕ ПЫТАННЕ Ў ШКОЛЬHАЙ АДУКАЦЫІ
    Акрамя таго, сур'ёзнай перашкодай у рэалізацыі плана ўсеаіульнай абавязковай школьнай адукацыіўраёнах Гродзенскай вобл. было, яксведчаць савецкія крыніцы, так званае «польскае пытанне». Яно праявілася ў той час у актыўнай дзейнасці антысавецкай партызанкі, а таксама ў варожым стаўленні мясцовага насельніцтва да савецкай улады. Асаблівае значэнне мела пытанне школьнай адукацыі на польскай мове ў савецкай адукацыйнай сістэме. Гэтая праблема да нядаўнага часу не была вывучана польскімі і беларускімі даследчыкамі162. На працягу ж некалькіх апошніх гадоў у навуковы ўжытак уведзены шэраг распрацовак, галоўным чынам — артыкулаў, у якіх аўтары агаворвалі асобныя аспекты праблемы165.
    Польскамоўныя школы дзейнічалі пераважна ў Гродзенскай вобл. У бодьшасці населеных пунктаў адкрываліся бедарускія школы, якія працавалі ў 1939—1941 гг. Савецкая ўлада прызнавала большасць насельніцтва беларусамі, якія «зза таго, што з'яўляюцца каталікамі, лічаць сябе палякамі, хаця штодзённа карыстаюцца бедарускай мовай»164. «Польскае ж насельніцтва і частка беларускага насельніцтва рашуча адмаўляецца аддаваць сваіх дзяцей у беларускія школы (Гожа, Гродзенскі раён; Відзейкава, Бераставіцкі раён), — адзначаюць дакументы савецкага часу. — Мы вымушаны быді праводзіць вялікую працу нават сярод беларусаў»165.
    У Гродне і Гродзенскім раёне пачатак навучальнага года быў адзначаны нечаканай сітуацыяй: у многіх беларускіх школах заняткі быді сарваныя праз адсутнасць вучняў, якія запісаліся ў польскія або рускія школы. У некаторых населеных пунктах (Індура, Малая Капліца, Парэчча), дзе ў 1939—1941 гг. былі беларускія школы, бацькі запатрабавалі подьскіх школ або, ва ўсякім выпадку, вывучэння подьскай мовы. Абдасны партыйны камітэт у Гродне падічыў гэтую справу «вынікам варожай агітацыі подьскіх нацыяналістаў і вырашыў адхідіць просьбы бацькоў аб подьскіх шкодах як неабгрунтаваныя і неадпаведныя прынцыпам денінскастадінскай савецкай падітыкі»166.
    І62Аўтар свядома выкарысгоўвае ў сваёй працы азначэнне «польскамоўныя школы», таму што навучанне ў іх праходзіла па савецкіх адукацыйных праграмах, ад іншых школ яны адрознівадіся толькі мовай навучання.
    163 Тэма польскамоўных школ на тэрыторыі Гродзеншчыны ў 1939—1948 гг. распрацоўвалася аўтарам у межах магістарскай працы, абароненай у Варшаўскім універсітэце. Вынікі даследаванняў былі апублікаваны. Гл.: Szumski J. Szkolnictwo polskie na Grodzienszczyznie // Rozprawy z dziejow oswiaty. T. XLIII. Warszawa, 2004. S. 165—200. Сярод прац, прысвечаных тэме польскамоўных школ у БССР у пасляваенны перыяд, варта звярнуць увагу на насіупны артыкул беларускай даследчыцы: Маржала Т. Польскія школы ў БССР ў пасляваенныя гады (1944—1949 гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. 2003. № 4. С. 30—33.
    І64ДАГВ. Ф. 730, воп. 1, спр. 5, арк. 4. Справаздача аб працы школ Гродзенскай вобл. за першае паўгоддзе 1944/1945 навучальнага года.
    "’’Тамсама.
    '“’ДАГАГВ. Ф. 6195, воп. 1, спр. 163, арк. 111—112. Пасганова Гродзенскага абкама «Аб сітуацыі ў школьнай адукацыі ў Гродне і Гродзенскім раёне», 09.09.1944 г.
    204
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    У многіх населеных пунктах, жыхары якіх лічылі сябе палякамі, польскія школы не былі адчынены. Паводле дадзеных Гродзенскага статыстычнага ўпраўлення, у Сапоцкінскім раёне на той час пражывала 97,8% палякаў, у Воранаўскім палякі складалі 93,5%. Пры гэтым у Сапоцкінскім раёне ўсе школы пачалі працаваць папольску, аднак у Воранаўскім не было адчынена ніводнай польскамоўнай школы. У Ваўкавыскім раёне, Шылавіцкім і Янышоўскім сельсаветах у 1939—1941 гг. дзейнічалі беларускамоўныя школы, аднак у 1944 г. бацькі адмовіліся вучыць там сваіх дзяцей, патрабуючы ўвядзення польскай мовы. У Янышоўскім сельсавеце ніхто з дзяцей у беларускую школу не пайшоў, у Шылавіцкім удалося адкрыць толькі адну беларускамоўную школу. Падобная сітуацыя была і ў іншых населеных пунктах Ваўкавыскага раёна, які быў прызнаны ўладамі беларускім. У выніку, у 1944/1945 навучальным годзе ў школу не хадзіла 24,4% дзяцей Ваўкавыскага раёна167.
    Паводле сітуацыі на канец 1944/1945 навучальнага года, у Гродзенскай вобл. было 78 школ, у якіх навучанне вялося на польскай мове. Найбольш польскамоўных школ знаходзілася ў Сапоцкінскім раёне, а таксама ў Гродзенскім і Бераставіцкім. 3за недахопу кадраў не пачалі працу 9 школ у Радунскім раёне і па адной у Васілішках і Воранаве168. У Сапоцкінскім раёне з гэтай прычыны не працавала 41 школа, у Радунскім — 28169.
    У Гродне, паводле звестак на 1 красавіка 1945 г., польскамоўная школьная адукацыя была прадстаўлена трыма школамі: адной сярэдняй і дзвюма няпоўнымі сярэднімі. Агульная колькасць школ складала 9, з якіх 3 былі рускія, 3 — беларускія і 3 — польскія. У польскамоўных школах навучаліся 2422 вучні, у рускамоўных школах — 1199, у беларускамоўных школах — 468. Сярод тагачасных педагагічных кадраў у Гродне на той момант налічвалася 107 палякаў, 25 рускіх і 24 беларусы. Яшчэ адна польскамоўная школа на Гродзеншчыне была ў Ваўкавыску’70. У раёне чыгуначнай станцыі ВаўкавыскЦэнтралыіы была адчынена таксама Польская сярэдняя школа чыгуначнікаў № 8. У чэрвені 1945 г. там здавалі экзамен на атэстат сталасці на польскай мове. Нядоўгі час дзейнічала сямігадовая школа з польскай мовай навучання ў Навагрудку171.
    У Баранавіцкай вобл., паводле дадзеных школьнага ўпраўлення, у 1944/1945 навучальным годзе дзейнічала дзве школы з польскай мовай навучання: адна сямігадовая і адна