Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
уча (назва, верагодна, скажоная — Рзд.) Ваўкавыскага раёна група з чатырох чалавек («банда») здзейсніла напад на выбарчы ўчастак, дзе абясшкодзіла ахоўніка, парвала лозунгі і прапагандысцкія плакаты, пасля чаго сышла. У Жабінкаўскім раёне Пінскай вобл. група Бебкі (верагодна, украінская — Я.Ш.) зрабіла тое самае, знішчыўшы ў памяшканнях спісы выбаршчыкаў’". Аднак жа вынікі выбараўбылі прадказальныя, а менавіта — перамога блока камуністаў і беспартыйных.
Вялікая роля ў савецкім прапагандысцкім апараце адводзілася жанчынам. Згодна з асновамі «бальшавіцкай дэмакратыі», жанчына павінна была
“’ДАГАГВ, Ф. 11, воп. 1, спр. 16, арк. 84—84v. Справаздача за перыяд 01.12. — 02.12.1945 г. «Аб масавападітычнай нрацы ў сувязі з выбарамі ў Вярхоўны Савет СССР», 13.12.1945 г., за подпіса.м сакратара Радунскага раіікама /Іескіна.
""НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 130, арк. 34—37. Рапарт сакрагару Мададзечанскага абкама Клціаву, 15.02.1946 г., за подпісам інструктара аддзела прапаганды і агітацыі Віннікава.
Назва скажоная; маецца на ўвазе або в. Ляхавічы, або в. Рахавец сучаснага Навагрудскага раёна. — Рэд.
""ГАРФ. Ф. 9478, on. 1, д. 594, д. 2—3. Журнад удіку бандыцкіх праяў на тэрыторыі БССР у 1946 г. Матэрыяды Упраўдення па барацьбе з бандытызмам БССР.
111 Там же, л. 5—6.
III.II. Галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў заходніх абласцях БССР 185
давесці перавагі сацыялістычнага ладу і рэалізаваць прынцып абсалютнай роўнасці абодвух палоў у СССР. He выпадкова на гераіню аднаго з савецкіх міфаў пра трактарысткуўдарніцу была абрана жанчына, Паша Ангеліна. Адной з форм «савецкай дэмакратыі» былі сходы дэлегатак у сельсаветах, разнастайных савецкіх установах, на прадпрыемствах, жаночыя камітэты, жаночыя аддзелы ў партыйных камітэтах і г.д У час адной з праверак партыйных арганізацый заходніх абласцей БССР быў заўважаны недахоп — недастатковы працэнт жанчын ва ўладзе. Было вырашана на працягу 1946 г. правесці выбары дэлегатак ва ўсіх раёнах заходніх абласцей БССР, асаблівую ўвагу Брэсцкага абкама звярталі на недастатковую прадстаўленасць жанчын на кіраўнічых пасадах у партыйным і савецкім апараце112.
9 лютага 1947 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР. Перад гэтым дадатковыя выбары (вя ўсходняй частцы Беларусі дадатковыя выбары прайшлі на год раней — Я.Ш.) у Вярхоўны Савет БССР, аб'яднаныя з выбарамі ў Вярхоўны Савет СССР, у якіх прынялі ўдзел жыхары Заходняй Беларусі (у межах 1939—1941 гг.), адбыліся 24 сакавіка 1940 г. У складзе Вярхоўнага Савета БССР, паводле стану на 25 сакавіка 1946 г., было 202 асобы, якія прадстаўлялі Заходнюю Беларусь. Большасць мандатаў атрымалі беларусы — 145, рускія — 35, украінцы — 4, яўрэі — 9, іншыя нацыянальнасці — 9П3.
У пасланні ЦК КП(б) Беларусі да выбарцаў (студзень 1947 г.) увага акцэнтавалася на т.зв. Вялікай Айчыннай вайне, на цэласным характары беларускай дзяржавы, «вызваленай зпад ярма польскіх захопнікаў». «Страшны каланіяльны рэжым — так характарызавалася ў пасланні знаходжанне пад польскай уладай, — бязлітасная эксплуатацыя і эканамічнае рабаўніцтва польскімі землеўладальнікамі і капіталістамі, забарона на выкарыстанне роднай мовы, разгром беларускіх школ і беларускіх культурных устаноў прывялі беларускі народ у складзе фашысцкай Польшчы да крайняй галечы і да асуджанасці на выміранне»”4.
Разам з гэтым падкрэслівалася роля камуністычнай партыі і яе значэнне ддя дзяржавы і беларускага народа. У падрыхтоўчы перыяд запісвалі антысавецкія выказванні насельніцтва. Асаблівую ўвагу ўладаў прыцягвалі польскія патрыятычныя элементы, у прыватнасці, каталіцкае духавенства. Ксёндздэкан парафіі ў Астрыне (Васілішкаўскі рн) Юзаф Плева ў дзень выбараўу Вярхоўны СаветБССР адкрыта сказаў: «Я — грамадзянін Рэспублікі (Польшчы — Рэд.) і не збіраюся галасаваць за Саветы»115.
ІІ2Рэзалюцыя Пленума ЦК КП(б)Б ад 27.06 — 01.07.1947 г. // Коммушістпческая партая Белорусснн в резолюцнях м решенмях сьездов н пленумов ЦК. Т. IV. 1945—1955. Ммнск, 1986. С. 78.
113 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 130, арк. 48. Дадзеныя аб складзе дэпутатаў у Вярхоўным Савеце БССР ад 25 сакавіка 1946 г.
"4Тэкст паслання ЦК КП(б)Б да ўсіх выбарцаў у сувязі з выбарамі ў Вярхоўны Савет БССР, 04.02.1947 г. // Коммунпсгнческая партмя Белорусснн в резолюцмях н решеннях сьездов п пленумов ЦК. Т. IV. 1945—1955. Мннск, 1986. С. 107—116.
“’НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 543, арк. 32. Паведамленне ЦК КП(б)Б за подпісам 1га сакратара М. Гусарава сакратару ЦК УКП(б) Андрэю Жданаву, ліпень 1947 г.
186
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
У вёсцы Лукашына Іўеўскага раёна Маладзечанскай вобл., паводле дадзеных савецкіх уладаў, жыхары пайшлі галасаваць толькі пасля таго, як атрымалідазвол ад ксяндза. У іншым месцы—Лаздунах — мясцовы пробашч у дзень выбараў сабраў на імшы каля 200 вернікаў, якія прыйшлі галасаваць апошнімі. Пасдя галасавання адкрылі урны і ўбачылі, што на лістах для галасавання былі «выразна антысавецкія контррэвадюцыйныя надпісы»116.
Выбары ў мясцовыя саветы даюць нам некалькі цікавых прыкладаў спосабу вылучэння кандыдатаў. У Поразаўскім раёне Брэсцкай вобл. мясцовы райкам вылучыў кандыдатуру Яніны Казакевіч, подькі. Неўзабаве высветлілася, што яе брат у час акупацыі служыў у паліцыі. Таму быў «вылучаны» іншы кандыдат, падзёншчыца Агаф'я Кузьма, беларуска117. Імітацыя савецкай дэмакратыі вымагала дэманстрацыі таго, што да голасу народа прыслухоўваюцца. На самой справе кандыдаты прызначаліся зверху, звычайна — райкамамі ці гаркамамі, і роля сходаў, напрыклад, сялянскіх, зводзілася да звычайнай фармальнасці. Часам здараліся непрадбачаныя выпадкі, калі на сходах вылучалі «сваіх» кандыдатаў (напрыклад, «бласдавёная» ўладамі асоба не з'яўлялася на сход). Такія ініцыятывы былі непажаданымі, «няправідьнага» кандыдата адхілялі.
АНТЫСАВЕЦКІЯ НАСТРОІ ПАДЧАС ВЫБАРАЎ
За падрыхтоўкай да выбараўуваждіва сачыді і высыдалі дакладныя запіскі ў Маскву, у тым ліку ва Упраўденне кантролю партыйных органаў УКП(б). Акрамя выказванняў падзякі «шчаслівых рабочых і сялян», пастаўленых паводле адпаведнага сцэнарыя, старанна натаваліся антысавецкія выказванні, «якія распаўсюджваюцца асабліва ў заходніх абласцях БССР». Рабочы абутковай фабрыкі ў Гродне Іван (Ян — Я.Ш.) Паўдавіч Бойка (мясцовы, беспартыйны, паляк) казаўу прысутнасці іншых рабочых:
Скоро будут выборы в местные Советы, но народ недоволен советской властью. Еслн бы выборы былн свободнымп, мнопіе вообіце не голосовалм бы, но попробуй не пойдл — самп прлдут л заставят проголосовать. He полдл голосовать — будешь счлтаться врагом народа. Вот такая в Советском Союзе демократня"8.
Жыхар вёскі Юшкавічы Свісдацкага раёна Шыстак казаў:
В 1939 году встречалл Красную Армлю с цветамл, а провожалп камнямп. Теперь эта вдасть не явдяется вдастью п не надо за неё годосовать (...). He надо годосовать за выдвннутых кандлдатов, это кандлдаты коммунлстов, которые будут драть с нас шкуру. Выдвлнем сволх119.
"6НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 543, арк. 33. Паведамленне ЦК КП(б)Б за подпісам 1га сакратара М. Гусарава сакратару ЦК УКП(б) Андрэю Жданаву, ліпень 1947 г.
"’НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 543, арк. 102. Паведамленне аб падрыхтоўцы да выбараў у мясцовы^ Саветы дэпутатаў БССР, 01.11.1947 г.
"’Тамсама, арк. 150—151. Паведамленне аб падрыхтоўцы да выбараўу мясцовыя Савегы дэпутатаў БССР, 02.12.1947 г. Гл. таксама: Нарысы гісторыі Беларусі... С. 343—344.
"’Тамсама, арк. 152. Паведамленне аб падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў БССР, 02.12.1947 г.
III.II. Галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў заходніх абласцяхБССР 187
Хадзілі чуткі, нібыта хутка гэтая тэрыторыя вернецца ў склад Польшчы, што хутка прыйдзе амерыканскае войска, і таму не трэба ўдзельнічаць у выбарах. Актывізавала дзейнасць антысавецкае падполле, якое, акрамя тэрору супраць савецкага актыву, праводзіла прапаганду, расклейваліся ўлёткі з заклікам байкатаваць выбары і забіваць камуністаў. Толькі на працягу кастрычніка і лістапада 1947 г. у Гродзенскай вобл. было здзейснена 26 «тэрарыстычных актаў» супраць тых, хто супрацоўнічаў з савецкай уладай, у асноўным, — супраць мясцовых. Галоўным чынам, праводзіліся напады на аддаленыя сельсаветы, паліліся выбарчыя дакументы, знішчалася абсталяванне. У Полацкай вобл. у той час было ліквідавана восем актывістаў, спадены дакументы ў трох сельсаветах і адным калгасе. У Маладзечанскай вобл. было забіта чатыры актывісты120. Для правядзення агітацыйнапрапагандысцкай працы, акрамя мясцовых кадраў і інтэлігенцыі, на час выбараў з усходніх абласцей было накіравана 1500 камуністаў і 420 вайскоўцаў, якія павінны былі дапамагаць у правядзенпі агітацыі’21.
Чарговыя выбары ў Вярхоўны Савет СССР (12.02.1950 г.) праходзілі ў час калектывізацыі сельскай гаспадаркі, якая праводзілася характэрным для СССР бруталыіым чынам. Гэта выклікала хвалю незадаволенасці сялян; устурбаваныя агітатары звярталіся ў Мінск з просьбамі аб узмацненні бяспекі выбарчых участкаў. Упаўнаважаны ЦК па падрыхтоўцы да выбараў, пасля таго як наведаў такія ўчасткі ў Казлоўшчынскім раёне (Баранавіцкая вобл.), падрыхтаваў вялікі рапарт. 3 яго вынікала, што да дня выбараў (12.02.1950 г.) на ўсіх агітацыйных пунктах не было біяграфій кандыдатаў, не былі пададзены нават прозвішчы «народных выбраннікаў»122.
Спекуляцыя, выраб самагонкі, усеагульнае п'янства вярхушкі — у такіх умовах былі арганізаваны выбары ў Вярхоўны Савет СССР. У вёсцы Семяновічы Дзятлаўскага раёна на сцяне школы, якраз над транспарантам «Ушануем выбары ў Вярхоўны Савет выдатнымі адзнакамі!» былі намаляваны дзве фашысцкія свастыкі. Выканаўца так і не быў знойдзены. Упаўнаважаны ЦК прасіў забяспечыць акругу часцямі Чырвонай Арміі «ў сувязі з варожым стаўленнем і бандытызмам мясцовых жыхароў»123.
У Федзюкоўскім сельсавеце, «найбольш рэакцыйным» у Аяхавіцкім раёне (Баранавіцкая вобл.), былы стараста Іван Пташук парваў партрэты Сталіна, Деніна і Молатава. Быў складзены спіс з дзесяці «падобных да яго» чалавек і перададзены ў раённае МДБ у Ляхавічы124. Тым не менш, «у дзень выбараў 100% электарату аддало свае галасы за блок камуністаў і беспартыйных, — заканчвалася справаздача. — He было ніводнага голасу «супраць» у выбарчай
І2"НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 543, арк. 155—156. Паведамленне аб падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў БССР, 02.12.1947 г.
І2ІТамсама, арк. 158.
122 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 201, арк. 47. Рапарт аб сітуацыі ў Каздоўшчынскім раёне Баранавіцкай вобд., сакавік 1950 г., за подпісам упаўнаважанага ЦК КПСС па падрыхтоўцы да выбараў у Вярхоўны Савет СССР капітана Грыбанава.
123 Тамсама.
124 НАРБ. Ф. 4,