• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    о належным чынам распрацавана133.
    У агітацыйнапрапагандысцкай кампаніі, прысвечанай калгасам, важным было акцэнтаванне ўвагі на навуковатэхнічных дасягненнях у СССР. 1шы сакратар КП(б)Б Панамарэнка ў сваім дакладзе на XI Пленуме ЦК КП(б)Б, які праходзіў 15—16 лютага 1947 г., звярнуў увагу на прапагандаванне калгаснага ладу ў заходніх абласцях БССР. Паводле яго слоў, за папярэдні год (1946) БССР атрымала з агульнасавецкага фонду каля 4000 трактароў, з іх 800 — у рамках дапамогі па лініі UNRRA. Панамарэнка вырашыў з «палітычных прычын» не накіроўваць замежныя трактары ў заходнія вобласці БССР’34. На жаль, прычыны гэтыя не былі растлумачаны падрабязна. Хутчэй за ўсё, справа была ў тым, каб ніхто не ўсумніўся ў тэхнічных якасцях савецкіх трактароў, якія прайгравалі ў параўнанні з заходнімі.
    Іншы прыклад паказвае клопаты па стварэнні карціны дабрабыту і магутнасці савецкай машынабудаўнічай прамысловасці ў Брэсце. Сакратар Брэсцкага абкама ў паведамленні ў ЦК КП(б)Б падняў пытанне адсутнасці дастатковай колькасці аўтобусаў у добрым тэхнічным стане. Занепакоенасць функцыянера была выклікана клопатам не пра дабрабыт працоўных, а пра вобраз савецкай дзяржавы ў вачах іншаземцаў: «Праз Брэст праязджаюць дэлегацыі шэрагу замежных дзяржаў. Рэйсавыя аўтобусы, асабліва здабытыя з ваенных трафеяў, не могуць быць дапушчаныя на вакзал, таму што гэта палітычна няправільна і нязручна для нас, а лепшых аўтобусаў у нас няма»135.
    132 Цыт. паводле: Татаренко А. Недозволенная память. Западная Беларусь в документах і фактах, 1921—1954. СПб., 2006. С. 694—695.
    133 3 прац савецкага перыяду, прысвечаных гэтай тэме, можна адзначыць: Барадач Г.А., Дамарад К.І. Кадектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларускай ССР. Мінск, 1979; Бел зо А.П. Беларуская вёска ў пасляваенныя гады (1945—1950). Мінск, 1974; кандыдацкія дысертацыі, якія ў сваёй большасці апісвалі кіраўнічую ролю камуністычнай партыі і пазітыўныя вынікі калектывізацыі, напрыклад: Пышкнн П.С. Коммунмстнческая партня Белоруссмм в борьбе за соцмалмстмческое преобразовашіе сельского хозяйства западных областей БССР (1944—1950). Ммнск, 1956. У 1990я і 2000я гг. з'явіліся працы, у якіх аўтары спрабавалі больш аб'ектыўна ацаніць тагачасныя падзеі: Дыч Г.М. Трагедыя беларускага сялянства. Мінск, 2003; Куркоў I. Дюдзі на зямлі. Нарыс гісторыі аграрных пераўтварэнняў у Вілейскай—Маладзечанскай вобласці (1939—1950 гг.) // ARCHE. 2001. № 2. С. 194—239; зборнікі дакуменгаў, прысвечаныя калектывізацыі ў Маладзечанскай вобл. у 1944—1953 гг.: Аграрные преобразовання в Молодечненской областп, 1944—1953 / сост.: Н.А. Бондаренко, Н.В. Нванова, Н.Н. Курков. Мннск, 2005. Шмат цікавых матэрыялаў утрымлівае манаграфія В.А. Белазаровіча «Западнобелорусская деревня в 1939—1953 годах» (Гродно, 2004), хаця і напісана зулікам сучаснай беларускай палітычнай кан'юнктуры.
    І34НАРБ. Ф. 4, воп. 20, спр. 232, арк. 14. Даклад Панамарэнкі на XI Пленуме ЦК КП(б)Б (15—16.02.1947 г.).
    І35НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 123, арк. 43. Паведамленне «Кароткі гаспадарчы нарыс Брэста» ў ЦК КП(б)Б, 18.08.1950 г., за подпісам Доркіна.
    194
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    УРАЧЫСТАСЦІ I САВЕЦКІЯ СВЯТЫ
    Правядзеннедзяржаўныхсвятаўі разнастайных юбілеяўбылонеад'емным элементам савецкага грамадскага жыцця. Іх выкарыстоўвалі як дадатковую нагоду прадэманстраваць поспехі савецкай дзяржавы ва ўсіх сферах жыцця: ад гаспадаркі да культуры. Да найбольш значных святаў належалі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, Дзень Канстытуцыі, Свята працы і Новы год. Затрымаемся крыху на святкаванні 10годдзя «вызваленчага паходу Чырвонай Арміі і ўз'яднання беларускага народа», якое праводзілася ў кастрычніку 1949 г. Праграма правядзення юбілею была зацверджана ў Мінску. На вуліцах было вырашана вывесіць шыльды з надпісамі «Денін і Сталін — арганізатары беларускай дзяржавы», «Развіццё прамысловасці пры савецкай уладзе». 3 прычыны абмежаваных фінансавых сродкаў з'явіліся толькі два новыя сюжэты: «Дзесяцігоддзе ўз'яднання» з вялікім партрэтам Сталіна і два пано на тэму «паходу Чырвонай Арміі ў 1939 г.»,% Адказны за друк (нейкі тав. Драгун) атрымаў загад «забяспечыць» газеты і часопісы адпаведнымі прапагандысцкімі матэрыяламі. Артыкул «Гісторыя адной сям'і» павінен быў расказаць пра гаротную долю ў «польскія часы» і шчаслівае жыццё ў савецкай Беларусі. Таксама планавалася зрабіць «гутаркі» з калгаснікам, рабочым і інтэлігентам у падобным рэчышчы. У кінатэатрах гледачы павінны былі прагледзець фільмы «Вызваленне Беларусі», «30 год БССР», «Шчасце народа». Вышэйшае партыйнае кіраўніцтва ўсведамляла, што толькі духоўнай ежы будзе недастаткова, таму паклапацілася і пра «хлеб надзённы». Дзяржаўныя крамы працавалі да 24 гадзіны ночы і атрымалі дадатковыя запасы рыбы, мяса, садавіны, гародніны і г.д. 3 відовішчаў планаваўся феерверк, а таксама ў кіраўніцтва была велічная задума вывесіць над Мінскам, па прыкладзе Масквы, асветлены пражэктарамі партрэт Сталіна137.
    Урачыстасці павінны былі сабраць значную колькасць гасцей. Польская дэлегацыя афіцыйнага запрашэння на святкаванні ад беларускага боку не атрымала. БССР, фармальна ўваходзячы ў ААН, мела ўласнае Міністэрства замежных спраў, якое выконвала дэкаратыўную функцыю. Усе пытанні, звязаныя з міжнародным супрацоўніцтвам, накіроўваліся ў Маскву. Польскі бок накіраваў Молатаву тэксты святочных віншаванняў ураду і партыйпаму кіраўніцтву з просьбай іх зацвердзіць. Акрамя таго, пытанне пра магчымы ўдзел польскай дэлегацыі: «Ці ўваходзіць у планы прыезд нашай дэлегацыі?» — саветніку загадчыка 4га еўрапейскага аддзела МЗС СССР Паўловічу даслаў 1шы сакратар польскага пасольства ў Маскве Леанард Пахарылец. Чакаючы, пакуль Масква прыме рашэнне па гэтым пытанні, польская прэса не давала ніякіх паведамленняў і карэспандэнцый на гэты конт138. Гэты факт сведчыць пра залежнасць як беларускага (у значна большай ступені), так і
    '"’НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 198, арк. 16—28. Стэнаграма нарады, прысвечанай арганізацыі святкаванняў дзесяцігоддзя ўз'яднання беларускага народа, 17.10.1949 г.
    ’’’Тамсама.
    “ Archiwum MZS Polski, Zespot 22, teczka 261, k. 126. Запіска 1ra сакраіара пасольства ПольшчыўМасквеЛеанарда Пахарыльца папытанніўрачысгасцей, звязаныхзуз'яднаннем украінскіх і беларускіх земляў, 20.10.1949 г. Гл. дадатак: «Ліст старшыні Савета Міністраў Польшчы з нагоды 10й гадавіны ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР».
    III.II. Галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў заходніх абласцях БССР	195
    Мітынг у Мінску. 10 гадавіна ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР.
    196
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    польскага боку ад сваіх «дабрадзеяў». Нават такія не надта істотныя пытанні павінны былі зацвярджацца ў Маскве.
    Галоўныя кірункі савецкай прапаганды на заходніх тэрыторыях БССР вызначаліся, несумненна, у Маскве. Партыйнае кіраўніцтва ў Мінску проста выконвала даручэнні, беручы на сябе ролю намесніка. Аднак жа і рэалізацыя прапагандысцкіх прынцыпаў на практыцы вымушала партыйныя ўлады ісці на пэўныя ўступкі і лавіраванне. Былі гэта толькі тактычныя крокі, генеральная ж лінія заставалася нязменнай. Ролю структур прапаганды нельга не даацэньваць: ва ўмовах татальнага кантролю і адарванасці ад альтэрнатыўных крыніц інфармацыі, яны істотна ўплывалі на людзей, асабліва на моладзь, якая з першых гадоў жыцця засвойвала асновы савецкай дактрыны. 3 іншага боку, фальсіфікаваная інфармацыя і прапаганда ўсупастаўленні з рэальным жыццём не маглі не даваць падстаў для разважанняў. Гэта спрычынілася да з'яўлення феномена «падвойнага мыслення» (double thinking139): калі гаворыцца адно, думаецца другое, а робіцца трэцяе.
    ІІІ.ІІІ.АСВЕТА
    Сістэма адукацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў пасляваенныя гады была часткай агульнасавецкай стратэгіі. Адукацыі ў духу камуністычнай маралі надавалася выключнае значэнне, і непасрэдны ўдзел у гэтым павінна была прыняць школа, якая лічылася важным элементам ідэалагічнага выхавання. Мясцовыя ўмовы, аднак, вымушалі ісці на часовыя саступкі, нехарактэрныя для тагачаснага ладу (напрыклад, дазвол на выкладанне Закону Божага).
    РЭАРГАНІЗАЦЫЯ ШКОЛЬНАЙ СЕТКІ Ў19391944 ГГ.
    Сістэма адукацыі, усталяваная ў другой палове 1944 г. савецкай уладай, была працягам сістэмы, створанай у 1939—1941 гг. Да канца 1939 г. на гэтай тэрыторыі школы працавалі ў рамках польскай адукацыйнай сістэмы, са змененай праграмай. Са школы адразу ж знікла рэлігійнае навучанне, гісторыя і геаграфія Польшчы, а таксама лацінская і грэцкая мовы. У лістападзе 1939 г. быў падрабязна перагледжапы стан тагачаснай школы і адукацыйных устаноў. Бюро ЦК КП(б)Б вырашыла пачаць падрыхтоўку да ўвядзення савецкай школьнай сістэмы. Камісарыят народнай асветы БССР выдаў «Інструкцыю аб прынцыпах рэаргапізацыі школ у заходніх абласцях БССР», у якой акрэсліваліся агульныя прынцыпы рэарганізацыі школ і каляндар падрыхтоўкі да новай сістэмы. У сапраўднасці гаворка тут вялася пра ўвядзенне цалкам новай сістэмы школьнай адукацыі.
    “Найлепшай кнігай, якая найбольш поўна ў мастацкай форме перадае сэнс гэтай з'явы, лічыцца «1984» Джорджа Оруэла. Антыўтопія «1984» з'явілася ў 1949 г., незадоўга да смерці пісьменніка (1950 г.). Аўтар аналізуе ў сваім творы прынцыпы функцыянавання камуністычнай сісгэмы, раскрываючы найперш механізмы скрыўаення мыслення і мовы. Многія з ужытых у творы словазлучэнняў — «Вялікі Брат», «навамова» ці «падвойнае мысленне» — увайшлі ў публічны абыходак.
    ІІІ.ІІІ. Асвета
    197
    Тэрмін заканчэння рэарганізацыі школы ў БССР быў прызначаны на 20 студзеня 1940 г. Тагачасныя агульнаадукацыйныя школы, гімназіі і ліцэі былі ператвораны ў пачатковую (чатырохгадовую), няпоўную сярэднюю (сямігадовую) і сярэднюю (дзесяцігадовую) школы. Агульныя школы I ступені ператвораны ў пачатковыя (1—4 класы), II (1—6 класы) і III ступені (1—7 класы) — у няпоўную сярэднюю школу. Гімназіі (чатырохгадовыя з так званым малым выпускным экзаменам) і агульнаадукацыйныя ліцэі (двухгадовыя з чатырма спецыялізацыямі на выбар і так званым вялікім экзаменам) рэарганізаваны ў сярэднія школы. Школьны год быў падзелены на чатыры чвэрці, з канікуламі 6—9 лістапада, 23 снежня — 10 студзеня, 24 сакавіка — 1 красавіка, а таксама з вялікімі канікуламі з 18 траўня па 1 верасня140. На базе польскіх прафесійных школ паўсталі адпаведныя савецкія ўстановы. Педагагічныя ліцэ