Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
воп. 47, спр. 201, арк. 95—96. Запіска ў ЦК КП(б)Б ад упаўнаважаных ЦК у /Іяхавіцкім раёне, 14.03.1950 г.
188
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
акрузе № 4270»125. Неадпаведнасць паміж прыведзеным апісаннем настрояў насельніцтва і вынікамі выбараў занадта відавочная. Толькі ў адной справаздачы згадваецца пра тры галасы «супраць». Такое адзінадушша не можа не здзіўляць.
Выбары праходзілі ва ўрачыстай атмасферы, пачуццё свята павінны былі забяспечыць некаторыя саступкі ўлады: папрыклад, у пунктах гандлю было больш дэфіцытных тавараў, якія перад тым хавалі ў крамах. 3 мэтай прапаганды перад выбарамі ў Вярхоўны Савет СССР адбылося паніжэнне цэн. Аднак гэта прывяло да адваротнага выніку. У вёсцы Шамякі Васілішкаўскага раёна пасля зніжэння цэн у мясцовай дзяржаўнай краме (іншых тады не было) скупілі мыла і соль. Грамадства ўжо зведала кошт савецкіх абяцанак. Савецкі функцыянер, які быў у гэтай вёсцы ў дзень выбараў, адзначаў, што насельніцтва не верыць у дасягненні калгасаў, высокія ўраджаі і заможнае жыццё калгаснікаў. Вывешаныя партрэты кандыдатаўу Вярхоўны Савет ноччу былі сарваныя. 3 1944 па 1950 гг. у Васілішкаўскім раёне быў забіты 101 савецкі актывіст, у вёску Шамякі савецкая ўлада практычна не даходзіла, у райкаме папярэджвалі, што з'яўленне ў гэтых месцах у любы час сутак небяспечна для жыцця. Вынікі выбараў былі традыцыйнымі: з 1172 чалавек у выбарах удзельнічала 1165, усе яны адзінагадосна падтрымалі блок камуністаў і беспартыйных і іх кандыдытаў Калініна і Паляшук126.
ПРАПАГАНДА КАЛЕКТЫВІЗАЦЫІ
Адной з самых важных як для савецкай улады, так і для лёсу мясцовага насельніцтва была кампанія па ўсеагульнай калектывізацыі вёскі. Гэтаму працэсу папярэднічалі ліквідацыя найбольш моцных плыняўузброенага антысавецкага руху, узмацненне эканамічнага ўціску і моцная прапагандысцкаагітацыйная кампанія. 1949 г. адзначыўся масавай калектывізацыяй у заходніх абласцях БССР.
Мясцовыя арганізацыі атрымалі асаблівыя дырэктывы адносна падрыхтоўкі да гэтай акцыі. Пра большую актыўнасць прапаганды ў дадзенай сферы сведчыць павелічэнне заходнімі абкамамі КП(б)Б колькасці тэм, звязаныхзухваленнем калектывізацыі. Брэсцкі абкам за перыяд 1.01. —25.10.1949 г. прысвяціў гэтай тэме падчас пасяджэнняў бюро 7 абмеркаванняў. Для правядзення чарговай савецкай прапагандысцкай кампаніі, якая была скіравана непасрэдна на насельніцтва Заходняй Беларусі і закранала яго маёмаснае становішча, было арганізавана 1865 агіткалектываў, у складзе якіх працавала больш за 38 тыс. чалавек. Камуністы складалі больш за 11 тыс. ад аіульнай колькасці, камсамольцы — больш за 15 тыс., сяляне і калгаснікі — больш за 16 тыс., і яшчэ 18 тыс. складалі прадстаўнікі інтэлігенцыі.
У прапагандысцкай акцыі было задзейнічана 1173 клубы, 73 раённыя дамы культуры, 178 вясковых дамоў культуры, 1732 чырвоныя куткі. Былі
125 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 201, арк. 95—96. Запіска ў ЦК КП(б)Б ад упаўнаважаных ЦК у /Іяхавіцкім раёне, 14.03.1950 г.
І26НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 202, арк. 117—119. Справаздача аб працы ў ходзе падрыхтоўкі да выбараў у Замасцянскай выбарчай акрузе Васілішкаўскага раёна Гродзенскай вобл., 17.03.1950 г., за подпісам кіраўніка геалагічнай службы гарсавета Шкуратава.
ІП.П. Галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў заходніх абласцях БССР 189
Агітпункт. Пастановачнае прапагандысцкае фота.
190
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
арганізаваны агітбрыгады, якія наведвалі розныя населеныя пункты і, акрамя чытання лекцый, арганізоўвалі выступленні мастацкай самадзейнасці. Раённыя камітэты 23 разы ў месяц праводзілі сустрэчы з кіраўнікамі агіткалектываў. Нават супрацоўнікі гісторыкаархеалагічпага музея ўГродне абавязковым чынам удзельнічалі ў прапагандысцкай кампаніі, арганізавалі некалькі перасоўных выстаў127.
Эфектыўнасць уздзеяння прапаганды была вельмі нізкай, яе фіктыўны, фасадны характар быў адной з найбольш характэрных рысаў савецкага ладу. Найважнейшым метадам уключэння ў калгасы было запалохванне і падатковая палітыка савецкай дзяржавы.
Акрамя сродкаў масавай інфармацыі, кіно, друку, радыё (іхроля будзераскрыта ў наступным раздзеле — Я.Ш.), важную ролю ў прапагандзе калгасаў павінны былі выконваць культурнаасветныя арганізацыі. Іх працай кіраваў Камітэт'культурнаасветныхарганіЗацыйпры Савеце Міністраў БССР.Якужо згадвалася раней, да такіх арганізацый залічваліся разнастайныя ўстановы: бібліятэкі, клубы, чырвоныя куткі, дамы сацыялістычпай культуры, дамы народнай творчасці, гурткі вывучэння «Кароткага курса УКП(б)», пяцігодкі, твораў класікаў марксізмуленінізму і г.д. ЦК КП(б) Беларусі зацвердзіў план мерапрыемстваў у сферы прапаганды калгасаў на лістапад 1949 г. — красавік 1950 г., паводле якога трэба было правесці наступныя працы:
1) Органлзовать с работнлкамл лзбчмталел, районных л сельсклх домов культуры іі лх актлвом лзученле основных пролзведеллй Ленлна л Сталлна по вопросам колхозного стролтельства; 2) Оргаішзовать проведенле лекцлй, докладов н бесед в лзбахчлтальнях, клубах, домах культуры, средн крестьян по вопросам колхозного стролтельства (...); 3) В нзбахчлтальлях, клубах, домах культуры смстематлческл выпускать стенные газеты, проводпть громкле члткл газет, журналов, оргаллзовывать коллектнвное радлослушанле, проводлть ллдлвлдуальные л групповые беседы средл крестьян по вопросам колхозного стролтельства; 4) йз блбллотек восточных областей отобрать гі послать в сельскле блбллотекл л лзбычлтальлл западных областей ллтературу по колхозному стролтельству в коллчестве не менее 6000 экземпляров; 5) Заслушать на коллеглл Комлтета доклады заведуюіцлх Гродлелсклм л Пллсклм областлымл отделамл культпросветработы, а также доклады двух сельсклх культпросветучрежденлй л одлого районного отдела по пропаганде колхозлого строя128.
Узмоцненая прапаганда разам з рэпрэсіямі супраць сялянства справакавала адпор. Паводле канонаў сталінскай палітыкі, супраціўденне кулакоў, узмацненне класавай барацьбы павінны былі спрыяць далейшаму развіццю сацыялістычнай дзяржавы. Для барацьбы з «варожымі класамі» належала выкарыстаць даступны спектр сродкаў, акрамя таго, вялікі вопыт быў атрыманы ў час ламання хрыбта сялянства ў 1930я гг. Паказальна, што такія
1 НАРБ. Ф, 4, воп. 47, спр. 224, арк. 255. Паведамленне «Аб прапагандзе калгаснага ладу ў заходніх абласцях БССР», 29.10.1949 г.
ІВНАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 224, арк. 126—128. План мерапрыемстваў Камітэта культурнаасветных арганізацый пры Савеце Міністраў БССР для прапагандавання калгаснага ладу, без даты, не пазней за лістапад 1949 г.
ІІІ.ІІ. Галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў заходніх абласцях БССР 191
прапановы, як, напрыклад, высылка «кулакоў», рабілі ў сваіх справаздачах у Мінск шараговыя партыйныя функцыянеры. Кулакоў яны лічылі пагрозай для калектывізацыі. У адной са справаздач было прапанавана ачысціць тэрыторыю ад «варожых элементаў» пры дапамозе рэпрэсій. «Няхай крычыць амерыканскі шакал «Голас Амерыкі», — пісалася ў справаздачы, — што ў Савецкім Саюзе ў сібірскіх лагерах выкарыстоўваецца праца нявольнікаў»12’.
У савецкіх дакументах, створаных на гэтай тэрыторыі ўпаўнаважанымі ЦК, звяртае на сябе ўваіу матыў «андэрсаўцаў» — былых салдат польскіх узброеных сіл на Захадзе, якія часткова вярнуліся пасля вайны на радзіму. Аўтары дакументаў былі перакананы, што прысутнасць «андэрсаўцаў» стварае дадатковую перашкоду для арганізацыі калгасаў, таму што яны праводзяць аптысавецкую прапаганду, распаўсюджваюць «контррэвалюцыйныя чуткі». Наяўнасць сваякоў у польскіх узброеных сілах на Захадзе часта перашкаджала ў перамяшчэнні па сацыяльнай лесвіцы, нават на самым нізкім узроўні. Неўзабаве пытанне было вырашана: «андэрсаўцаў», «кулакоў», a таксама членаў іх сямей выслалі ў аддаленыя раёны. У выпадку «кулакоў» з ініцыятывай выступіла партыйнае кіраўніцтва. У запісцы ад 16 сакавіка 1948 г., якая так і не была выслана ў Маскву, была змешчана просьба выслаць 3000 «кулацкіх» сем'яў і канфіскацыю іх маёмасці130. Хутчэй за ўсё, гэтая лічба падалася малой і, баючыся абвінавачванняўу «мяккасці», у чарговай запісцы, гэтым разам дасланай Сталіну і Малянкову, недахопы былі ўлічаны.
Запіска ўтрымлівала наступныя дадзеныя:
В западных областях БССР насчлгывается 3100 кулацклх хозяйсів. Кроме того, там прожлвает значптельная часть репресспрованных органамн госбезопаслостл участнмков польскііх, белоруссклх п украннскмх нацноналлстлческлх банд, а также лной антлсоветсклй элемент:
— семей репресслрованных шпмонов, длверсалтов н лредателел Родлны — 638 семей;
— семей членов действуюгцпх бандлтсклх групп, бандлтоводлночек м находяіцнхся на нелегальном положеллл участнлков лацлоналлстлческлх органлзацлй — 635 семел;
— семей репресслрованных членов ллквлдлроваллых ранее нацлоналлстлческлх органлзацлй, банд л лх пособнлков — 7669 человек.
Наллчле в западных областях кулацклх хозяйств затрудняет коллектнвлзацлю. Совет Млллсгров БССР л ЦК КП(б)Б прослт:
— разрешлть МГБ БССР провестл в первой половлне люня 1949 года выселенле лз западных областей БССР в северные районы СССР 3100 кулацклх семей л вышеперечлсленные категорлл;
— разрешлть Совету Млнлстров БССР конфлсковать лмувцество выселенных л передать его в колхозы л госучрежденмя”1.
І2’НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 202, арк. 11. Паведамленне аб правядзенні працы групай прапаганды ЦК КП(б)Б у Жалудоцкім раёне за 14.02. —03.1950 г., 31.03.1950 г.
1311 НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 1, арк. 434. Дакладная запіска (праект) у ЦК УКП(б), 16.03. 1948 г.
131НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 1, арк. 435. Запіска Сталіну і Малянкову сакратара ЦК КП(б)Б Гусарава і старшыні Савета Міністраў БССР Кляшчова, 26.03.1949 г.
192
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
Рзспубліканская прамысловая выстава. Калёсны трактар Беларусь. 1950 г.
Ш.ІІ. Галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў заходніх абласцях БССР 193
Цэнтр адобрыў гэтыя прапановы. Апошняя высылка «кулакоў» разам з сем'ямі адбылася па прапанове беларускіх савецкіх уладаў у 1952 г. (Пастанова Савета Міністраў БССР № 436 ад 7 красавіка 1952 г.)’32. Пытанне калектывізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў пасляваенны перыяд, нягледзячы на вялікую колькасць прац (у большасці сваёй палітызаваных), яшчэ не был