• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    аступным раздзеле.
    Такім чынам, карціна рэчаіснасці на вызваленых ад нямецкай акупацыі тэрыторыях бачыцца ў змрочных танах. Яна значна адрозніваецца ад прадстаўленай у савецкай прапагандзе і гістарыяграфіі, якія панавалі ў савецкі перыядіда сённяшнягадня дамінуюцьуафіцыйнайгістарычнайнавуцы сучаснай беларускай дзяржавы. Гэты перыяд звычайна характарызаваўся (і далей характарызуецца ў працах некаторых гісторыкаў) як час народнага энтузіязму, час вызвалення, адбудовы краю, будаўніцтва светлай будучыні. Перыядычна з'яўляліся згадкі пра цяжкасці (звязаныя з адбудовай краю) і перагібы. Перадусім яны былі звязаныя з «варожай дзейнасцю фашысцкіх элементаў», «польскіх, беларускіх і ўкраінскіх буржуазных нацыяналістаў». Аднак жа пра сапраўдныя прычыны непрымання грамадствам новаўвядзенняў савецкай улады звычайна не гаварылася. На той час палітычныя і ідэалагічныя ўмовы не дазвалялі навукоўцам абмяркоўваць такія праблемы, а зараз гэта ўспрымаецца сама менш непрыхільна.
    Сучасная беларуская гістарыяграфія мае некалькі прац, пераважна артыкулаў, у якіх тым ці іншым чынам паказана сацыяльнаэканамічная сітуацыя ў Заходняй Беларусі адразу пасля вызвалення92. У манаграфіях беларускіх гісторыкаў Анатоля Вялікага і Эдмунда Ярмусіка” тым ці іншым чынам таксама разглядаецца акрэсленая праблема. Маем надзею, што гэта толькі пачатак шляхуда больш поўнага пазнання скажонай і сфальсіфікаванай гісторыі Заходняй Беларусі.
    91 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 812а, арк. 59. Інфармацыйная запіска аб ходзе рэалізацыі плана дзяржпаставак у Ашмянскім раёне ад 26.10.1944 г., за подпісам Маракуліна.
    92 Гл., напрыклад: Рыбак Н.А. К вопросу об обшественнополмтмческой смтуацмн в западных областях БССР после освобожденмя республмкп (1944—1945 гг.) // Беларусь в годы Велнкой Отечественной войны: урокм мстормм м современность. Матерпалы международной научной конференцші, посвяіценной 60й годовіцмне освобождення Беларусп от немецкофашпсгскнх захватчнков. Мннск, 29—30 мюня 2004 г. Ммнск, 2004. С. 220—223; Кашталян I. Уплыў рэпрэсіўнага фактару палітыкі савецкай улады на штодзённае жыццё насельніцтва Заходняй Беларусі (1944—1950 гг.) // Веснік БДУ. 2004. № 1. С. 13—17.
    93Вялікі А.Ф. На раздарожжы. Беларусы і палякіўчас перасялення (1944—1946). Мінск, 2003; Ярмусмк Э. Католмческнй костел в Беларусн в 1945—1990 годах. Гродно, 2006.
    I.III. Беларускі антысавецкі pyx
    49
    I.III.	БЕЛАРУСКІ АНТЫСАВЕЦКІ РУХ
    Беларускі антысавецкі pyx y другой палове 40x — пачатку 50x гадоў доўгі час заставаўся белай плямай у гістарыяграфіі пасляваеннага перыяду. Нават здавалася, што беларусы, у адрозненне ад іншых, больш актыўных нацыянальных груп, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, пакорна прынялі новую рэчаіснасць і не аказвалі ніякага супраідіву саветызацыі. Неаспрэчным застаецца той факт, што беларускі антысавецкі рух быў менш актыўны, чым польскі, украінскі або літоўскі, і не меў вялікай грамадскай падтрымкі. Аднак жа найбольш свіідомыя беларусы, асабліва з заходняй часткі рэспублікі, занялі сваё месца ў антысавецкім руху.
    ГІСТАРЫЯГРАФІЧНЫ НАРЫС
    Упершыню беларускі антысавецкі рух згадваецца ў 1949—1951 гг., калі выйшла двухтомная праца тагачаснага міністра ўнутрапых спраў БССР Лаўрэнція Цанавы (якая, верагодна, была напісана калектывам невядомых нам аўтараў), дзе адпаведным спосабам кляймілася дзейнасць «польскафашысцкіх і беларускафашысцкіх буржуазных нацыяналістаў»’4. У 1964 г. пабачыла свет заснаваная на багатай базе архіўных крыпіц праца В.Раманоўскага, прысвечаная гісторыі беларускіх калабаранцкіх арганізацый, у тым ліку і перыяду іх пасляваеннай антысавецкай дзейнасці95.
    У 1990я гг. пачалося прыкметнае ажыўленне ў даследаванні гэтай праблемы. З'явіўся шэраг прац, дзе згадвалася пра беларускі рух супраціўлення. Асобую ўвагу трэба звярнуць на творчасць беларускага гісторыка Сяргея Ярша, папулярызатара ідэі «беларускага рэзыстансу». У сваёй кнізе «Вяртанне БНП»’6 аўтар спрабуе аднавіць памяць пра Беларускую незалежніцкую партыю (БНП), якая ва ўмовах падполля была створана высокапастаўленымі функцыянерамі цывільнай адміністрацыі і беларускай інтэлігенцыяй, што засталіся на службе ў акупантаў. Польскі гісторык беларускага паходжання Яўген Мірановіч заўважыў:
    Час ад часу ў разважаннях аўтара пра тагачаспыя падзеі губляецца нават нямецкая прысутнасць, застаецца выключна вайна беларускіх патрыётаў з савецкімі акупантамі, а партызанка ў працах некаторых беларускіх гісторыкаў паўстае выключна як беларуская нацыянальная вызваленчая армія”.
    94 Цанава Л.Ф. Всенародная партмзанская война в Белоруссмм протмв фашнстскнх захватчмков. Ч. 1. Ммнск, 1949; Ч. 2. Ммнск, 1951.
    95 Раманоускі В. Саўдзельнікі ў злачынсгвах. Мінск, 1964. Гэтая нраца, нягледзячы на пэўную яе каштоўнасць, была вытрымана ў адпаведным ідэалагічным стыді, згодна з пануючым на той час прынцыпам партыйнасці і адданасці камуністычнай партыі і ўраду.
    96 Ерш С. Вяртанне БНП. Асобы і дакументы Беларускай незадежніцкай партыі. Слонім—Мінск, 1998.
    117 Mironowicz Е. Ruch partyzancki na Bialorusi w historiografii biatoruskiej i polskiej // Historiografia polska, litewska i biatoruska po 1989 / pod red. K. Buchowskiego i W. Sleszynskiego. Bialystok, 2003. S. 66.
    50
    Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
    Паводле Ярша, частка яе ўдзельнікаў пасля адступлення немцаў стварала аддзелы беларускай партызанкі, якія змагаліся з новым акупантам. Усёй сваёй навуковай дзейнасцю аўтар спрабуе давесці, што існаваў шырокі антысавецкі беларускі рух супраціўлення і беларуская антысавецкая партызанка98. Беларускі гісторык у эміграцыі Янка Запруднік згадвае пра існаванне «ў Белавежскай пушчы і на Беласточчыне нацыяналістычнага (беларускага — Я.Ш.) войска генерала Кастуся Вітушкі, якое змагалася з камуністамі»”. Прыводзячы такія звесткі, Я.Запруднік спасылаецца на эміграцыйнага беларускага гісторыка Валаціча100. Сяргей Ерш з'яўляецца таксама суаўтарам даведніка пра антысавецкія рухі на Беларусі ў перыяд 1944—1945 гг.101 Раздзел (артыкулы), прысвечаны пасляваеннай беларускай партызанцы, выйшаў зпад ягонага пяра. Гісторык карыстаўся, у асноўным, друкаванымі крыніцамі, якія выйшлі на эміграцыі — у перыёдыцы альбо ў інтэрв'ю, — і ўвёў у навуковы ўжытак цікавыя звесткі, якія, аднак, немагчыма праверыць’.
    Найбольшую цікавасць з пункта гледжання навуковых фактаў уяўляе манаграфія Ігара Валахановіча, прысвечаная антысавецкаму руху на Беларусі ў 1944—1953 гг.102. Несумненным плюсам гэтай працы з'яўляецца тое, што яна грунтуецца на багатай базе дакументаў, якія захоўваюцца ў архівах КДБ. Для большасці даследчыкаў архівы КДБ закрытыя, аднак жа Валахановіч — супрацоўнік Цэнтральнага архіва гэтай установы, і таму меў магчымасць працаваць з сакрэтнымі дакументамі. У манаграфіі гісторыка ўводзіцца ў навуковы ўжытак шэраг невядомых дагэтуль фактаў; акрамя таго, аўтар імкнецца
    98 Гісторык гаворыць пра існаванне вялікай партызанскай арміі (Армія генерала Вітушкі, аддзелы «Чорнага ката»), якая налічвала 40—45 тыс. чалавек. Часам пры аналізе фактаў аўтар прыходзіць да насіупных сцвярджэнняў: «На працягу 1944—1945 гг. МДБ/ МУС нанесла сур'ёзны ўдар па польскім падполлі, якое панесла значныя страты. 3 1945 г. найважнейшым праціўнікам савецкай улады на Беларусі стала Беларуская Вызвольная Армія, або «Чорны кот»». Гл. Ерш С. Пасляваенны супраціў бальшавіцкім акупантам на Беларусі // Пагоня. 1995. № 23. С. 16—22; № 24. С. 23—29; № 26. С. 7—13, № 28. С. 21—27. Неаднаразова Ерш залічваў да беларускіх партызанаў усе антысавецкія аддзелы. Аднак у той час не бракавала таксама звычайных злачынцаў, груп дэзерціраў, а таксама тых, хто хаваўся ў лесе, не маючы ніякіх выразных палітычных мэт. Паводле ацэнак Ярша, беларускае антыкамуністычнае падполле і беларускія партызанскія аддзелы налічвалі дзясяткі тысяч асоб. Нават складваецца ўражанне, што на тэрыторыі Заходняй Беларусі змагалася беларускае падпольнае войска.
    99 Запруднік Я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. Мінск, 1996. С. 117—118.
    ""’Volacic М. The population of Western Byelorussia and its Resettlement in Poland and in the USSR // Belorussian Review. № 3 (1956). P. Цыт. паводле: Запруднік Я. Беларусь ...
    "" Антысавецкія рухі ў Беларусі (1944—1956). Даведнік / пад рэд. А.Дзярновіча. Мінск, 1999. У лютым 2008 г. у Варшаве адбылася прэзентацыя фільма, створанага, у тым ліку, і паводле прац С. Ярша і ўспамінаў, у якім расказваецца аб дзейнасці беларускага антысавецкага падполля на Беларусі (Гаворка пра дакументальны фільм «Беларускі антысавецкі пасляваенны супраціу 1944—1957» —мув. перакл.).
    Дзейнасць С. Ярша праблематычна акрэсліць як навуковую. — Рэд.
    1112 Валахановмч 14. Антмсовегское подполье на террмтормм Беларусм в 1944—1953 гг. Ммнск, 2002.
    I.III. Беларускі антысавецкі pyx
    51
    захоўваць максімальную аб'ектыўнасць і не станавіцца ні на чый бок. Гэта вельмі рэдкая з'ява ў працах на тэму пасляваенных антысавецкіх рухаў, большасць з іх былі напісаны заангажаванымі гісторыкамі. Тым не менш, адсутнасць магчымасці праверыцьдадзеныя (архівы КДБ паранейшаму закрытыя), выкарыстанне толькі пісьмовых крыніц і інфармацыі, якая ўтрымлівалася ў следчых матэрыялах, вымагаюць пэўнай асцярожнасці: вядома, якія метады і сродкі ўжывалі чэкісты, каб атрымаць прызнанне. Зрэшты, сам аўтар гэта добра ўсведамляе, што толькі дадае вартасці ягонай працы.
    АРГАНІЗАЦЫІ, СТВОРАНЫЯ Ў САЮЗЕ 3 НЕМЦАМІ
    Летам 1944 г. разам з немцамі адступалі таксама ўдзельнікі беларускіх дапаможных падраздзяленняў, а таксама шматтысячныя натоўпы бежанцаў, галоўныя дзеячы акупацыйнай адміністрацыі, інтэлігенцыя. Многія ўцякалі ад страху перад магчымымі савецкімі рэпрэсіямі, ніхто не спадзяваўся на літасць і не верыў у велікадушнасць пераможцаў. Абвер сумесна з Беларускай Цэнтральнай Радай (БЦР) стварыўва Усходняй Прусіі ў горадзе Дальвіц навучальны лагер для разведкі і дыверсійнай працы. Акрамя гэтага, дыверсанты, якія рэкрутаваліся пераважна з беларускіх калабаранцкіх арганізацый і дапаможных аддзелаў, павінны былі праводзіць антысавецкую прапаганду сярод мясцовага насельніцтва. Як вынікае з паказанняў затрыманых спецслужбамі СССР, падрыхтоўкай з беларускага боку кіравалі капітан Рагуля, капітан Родзька і капітан Гелда — прадстаўнікі БЦР. Нямецкі бок прадстаўдяў маёр Геруліс. Большасць дыверсантаў (у лагеры налічвалася каля 200 чалавек) складалі беларусы. Упершыню парашутысты былі закінуты на тэрыторыю БССР у верасні 1944 г. у ваколіцах мястэчка Дзятлава Баранавіцкай вобл. Аднак усе чатыры ўдзельнікі групы ў хуткім часе былі арыштаваныя103. У лістападзе 1944 г. адбыўся чарговы дэсант, у якім удзельнічалі 27 чалавек. Наркам унутраных спраў Літоўскай ССР Енас Барташунас дакладваў:
    В дополненпе к ранее переданным донесенмям о сбросе вражеского десанта мнформмруем, что группой десанта командует майор Внтушко, кроме того в состав группы входят врач, майор Богдановмч, лейтенанты Куммов, Бормсмк, Давндчмк, санптар Макаревнч, сапожннк Лабковмч, a также две раднсткм — Черемчагпна Тамара м Вера (фамплмя не установлена)