Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
polskobialoruskie na ziemiach polnocnowschodnich pod okupacja sowieck^ 1939—1941. Warszawa, 2000; Spoteczehstwo bialoruskie, litewskie i polskie na ziemiach polnocnowschodnich II Rzeczypospolitej w latach 1939—1941 / red. M. Gizewska, T. Strzembosz. Warszawa,
I.II. Грамадскапалітычная сітуацыя ў другім паўгоддзі 1944—1945 гг.
27
клад, Міхала Гнатоўскага або Войцеха Сляшыньскага, вялікае значэнне для лепшага разумення гісторыі саветызацыі былых паўночнаўсходніх земляў міжваеннай Польшчы мелі канферэнцыі з удзелам польскіх, беларускіх і літоўскіх гісторыкаў22.
У выпадку беларускай гістарыяграфіі мы маем справу з магутным дзяржаўнаідэалагічным фактарам, які аказвае вялізны ўплыў на развіццё яе кірункаў і ацэнкі асобных падзей. Існуе практыка «ганаровага патранажу» навуковых канферэнцый з боку афіцыйных уладаў, пачынаючы ад узроўню абласнога кіраўніцтва і заканчваючы вышэйшай уладай, што ўплывае на ўзровень і «правільны» кірунак прац, якія паўтараюць ацэнкі савецкай гістарыяграфіі або ігнаруюць найноўшыя публікацыі расійскіх, польскіх ці замежных аўтараў. Азначэнне «беларуская гістарыяграфія» — вельмі размытае, таму што, акрамя гісторыкаў, якія свядома альбо з кан'юнктурных меркаванняў запазычваюць савецкую гістарыяграфічную мадэль, існуе таксама група даследчыкаў, якія займаюцца вельмі непажаданымі, з пункта гледжання ўлады, тэмамі23. 3 іншага боку, у сучасных палітычных умовах яны маюць абмежаваныя магчымасці для папулярызацыі сваіх працаў. Гісторыкі, якія працуюць у дзяржаўных навучальных установах (прыватных навучальных устаноў вельмі мала) або даследчыцкіх інстытутах, вымушаны старанна падбіраць адпаведныя словы ў сваіх артыкулах і ўлічваць канчатковыя вынікі. Звужэнне, а ў асобных выпадках і адсутнасць кантактаў з замежжам, асабліва для маладых навукоўцаў, з'яўляецца істотнай праблемай сучаснай беларускай гістарычнай навукі.
1995; Polska — Bialorus, 1939—1945 / red. W. Balcerek. Warszawa, 1994 i інш. Каштоўны фактычны матэрыял прадстаўлены ў зборніку дакументаў «Zachodnia Bialorus». 17.IX.1939 — 22.VI.1941. Deportacje Polakow z polnocnowschodnich ziem II Rzeczypospolitej 1939—1941. T. 2 / pod red. naukow^ B. Gronek i G. Jakubowskiego. Warszawa, 2001.
22 Выйшлі тры тамы матэрыялаў канферэнцый. Першы — Radziecka agresja 17 wrzesnia 1939 roku i jej skutki dla mieszkancow ziem polnocnowschodnich II Rzeczypospolitej. Studia i materialy / pod red. M. Gnatowskiego. Bialystok, 2000. У другі том увайшлі вынікі даследаванняў польскіх і беларускіх гісторыкаў (з Гродна), якія прагучалі на канферэнцыі ў Беластоку ў лістападзе 2002 г. Гл.: Sowietyzacja і rusyfikacja polnocnowschodnich ziem II Rzeczypospolitej (1939—1941). Studia i materialy / pod red. M. Gnatowskiego i D. Bockowskiego. Bialystok, 2003. У трэці том былі ўключаны працы польскіх, беларускіх і літоўскіх гісторыкаў, галоўнай мэтай якіх было высветліць, наколькі трывалыя і чаго датычаць стэрэатыпы, сфармаваныя ў міжваенны перыяд і ў час Другой сусветнай вайны, асабліва на занятых СССР тэрыторыях, дзе мяецовая савецкая адміністрацыя паспяхова насгавіла супраць сябе ўсе народы, якія там пражывалі. Гл.: Роіасу—Zydzi—Bialorusini—Litwini na polnocnowschodnich ziemiach polskich a wladza radziecka (1939—1944). W krygu mitow i stereotypow / pod red. naukow^ M. Gnatowskiego, D. Bockowskiego. Bialystok, 2005.
23 Да «непажаданых» палітычных тэм належаць, перадусім, тэмы рэпрэсій і камуністычных злачынстваў. Беларускія даследчыкі Таццяна Процька, Ігар Кузняцоў і многія іншыя, хто вывучае гэтыя праблемы, пастаянна знаходзяцца ў канфлікце з уладамі. Працы, у якіх ёсць крытыка савецкай улады, нават аргументаваная, асуджаны на неадабрэнне і ў лепшым выпадку на замоўчванне. У такой сітуацыі цяжка гаварыць пра нармальную навуковую дыскусію. Большасць даследчыкаў папросту хвалюецца за сваю навуковую кар'еру і свой далейшы лёс.
28
Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
Перыяд нямецкай акупацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі — тэма, безумоупа, вельмі смаданая, але асобам, якія не займаюцца ёю спецыядьна, яна можа падавацца дастаткова добра вывучанай. Напрыклад, што датычыць Халакоста24 на былых паўночнаўсходніх землях міжваеннай Польшчы, то, на думку гісторыка з Брэста Яўгена Разэнблата, праблема гэтая не разглядалася цэласна, не вывучанымі застаюцца міжнацыянальныя адносіны і арганізацыя штодзённага жыцця ў гета, а ўвага засяроджваецца на злачынствах супраць яўрэйскага насельніцтва. Адной з нешматлікіх спробаў разгледзець гэтую праблему больш цэласна з'яўляецца яго кніга па гісторыі пінскіх яўрэяў у 1939— 1944 гг., напісаная ў суаўтарстве25. Дагэтуль у Беларусі выйшла толькі адна навуковая праца,у якой разглядаліся розныя аспекты палітыкі Халакостаўзаходніх абласцях26. У Ізраілі выйшла таксама кніга гісторыка Леаніда Смілавіцкага, дзе вывучаецца знішчэнне яўрэяў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, аднак жа праца гэтая выклікае шмат пярэчанняў27. Існуе таксама вялікая колькасць навуковых прац, прысвечаных вывучэнню названай тэмы, якія выйшлі за мяжой. Аднак мы не будзем спецыяльна спыііяцца на іх у гэтым даследаванні28.
На цяперашні момант палітыка, якую праводзіць на Беларусі кіраўнічая эліта, не спрыяе лепшаму вывучэнню падзей, звязаных з гісторыяй Хала
24 У савецкі перыяд гісторыя Халакосга вывучалася ў кантэксце «злачынсгваў супраць савецкіх грамадзяп». Вылучэнне, а т ым больйі прызнанне яўрэйскага насельніцтва асобнай групай, супраць якой былі скіравапы фашысцкія злачынствы, разбурала б міф пра цэласнасць савецкага народа. У 1990х гг. з'явілася шмат артыкулаў на тэму знішчэння яўрэяў на асобных тэрыторыях, напрыклад: Савоняко М. Гродненское гетто // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 1992. № 2. С. 20—22; Шерман Б.П. Барановіічское гетто. Колдычевскнй лагерь смертн. Барановпчп, 1997; а таксама артыкулаў, прысвечаных дзейнасці яўрэяў у партызанскіх атрадах, напрыклад: Левпн А. Евреп п партнзаны Белоруссіш в годы нацнстского геноцмда // Тень Холокоста. Матерпалы II Международного сммпозпума «Урокм Холокоста п современная Россмя». Москва, 1998. С. 89—92; Смнловнцкнй А. Еврейскме семейные отряды в Белоруссгш 1942—1944 // Еврем Белорусснн. Ммнск, 1998. С. 125—138 і інш. Болып на тэму гістарыяграфіі Халакоста на Беларусі гл.: Розенблат Е. Нсследованпе іісторпп Холокоста в Беларусн: шаг вперёд плп топтанме на месге? // Historycy polscy, litewscy і bialoruscy wobec problemow XX wieku. Historiografia polska, litewska i biatoruska po 1989 roku / red. K. Buchowski, W. Sleszyriski. Bialystok, 2003. S. 49—60.
25Гл.: Розенблат E., Еленская 14. Пмнскме еврем, 1939—1944. Брест, 1997.
2,Тл.: Розенблат Е. Нацмстская полптпка геноцнда в отношенмм еврейского населенмя западны.х областей Белоруссіш. 1941—1944 гг. Дпсс. ... канд. пст. наук. Мннск, 2000.
27 Параўн. Смпловпцкнй Л. Катасгрофа евреев в Белорусспп, 1941—1944. ТельАвпв, 2000.
2"Гл., напрыклад: S. Cholawski, Soldiers from the Ghetto. San Diego, 1980; Aplert N. The Destruction of Slonim Jewry. The Story of the Jews of Slonim During the Holocaust. New York,
1990; Collaboration and Resistance during the Holocaust. Belarus, Estonia, Latvia, Lithuania / eds. D. Gaunt, P.A. Levine, L. Palosuo. Bern, 2004; Duffy P. The Bielski Brothers. New York, 2003; Glass J.M. Jewish Resistance during the Holocaust. Moral Uses of Violence and Will. London, 2004; Kowalski I. (ed.), Anthology Bielski Partisans. New York — Oxford, 1993; Zissman H. The Warriors. My Life as a Jewish Partisan. Syracuse — New York, 2005; Smilovitsky L. Anitsemitism in the Soviet Partisan Movement, 1941—1944: The Case of Belorussia // Holocaust and Genocide Studies. 20/2 (2006). P. 207—234.
І.ІІ. Грамадскапалітычная сітуацыя ў другім паўгоддзі 1944—1945 гг.
29
коста. Уганараваны і прызнаны ўладамі гісторык Якаў Трашчанок выказаў сваё (а ў пэўнай ступені — і дзяржаўнае) стаўленне да гэтай праблемы адзіным сказам: «Падзел ахвяр па нацыянальнай прыкмеце амаральны»2’. Таму, напэўна, вяртанне да «новай старой» канцэпцыі вывучэння нацысцкай палітыкі як палітыкі «знішчэння савецкіх грамадзян»/ «беларускіх грамадзян» з'яўляецца часткай сучаснай дзяржаўнай ідэалогіі. У такіх умовах, як слушна зазначыў Яўген Разэнблат, дыскусія на тэму кнігі Яна Томаша Гроса пра падзеі ў Ядвабным, якое некалі фармальна належала да БССР, не магла мець месца30.
Яшчэ адна дастаткова скажоная і фальсіфікаваная тэма — партызанскі рух на Беларусі. У гістарыяграфіі савецкага перыяду наогул абміналася тэма існавання антыбальшавіцкага беларускага руху супраціўлення, яўрэйскай партызанкі, а польскае і ўкраінскае падполле апісвалася выключна ў чорных танах. Сярод прац, якія з'явіліся за апошнія гады, можна вылучыць публікацыі польскіх гісторыкаў Юрыя Туронка, Зыгмунта Барадзіна’, беларускага даследчыка Аляксея Літвіна, нямецкага гісторыка польскага паходжання Багдана Мусяла, а таксама працы некаторых польскіх і замежных даследчыкаў31.
Пераходзячы да характарыстыкі грамадскапалітычнай сітуацыі ў Заходняй Беларусі летам 1944—1945 гг., варта спыніцца коратка на тым, што адбывалася тут напярэдадні лета 1944 г. Аўтар даследавання не мае на мэце падрабязна апісваць ход падзей гэтага перыяду, незнаёмых яму па першакрыніцах, пастараецца толькі коратка ахарактарызаваць найважнейшыя падзеі на аснове навуковых прац.
”Треіценок Я. К вопросу об обгцей концепцмн мсторнческого образованпя в Республііке Беларусь. Могмлев, 2002. С. 17. Цыт. паводле: Розенблат Е. Псследованме нсторшг Холокоста в Беларусн: шаг вперед нлм топтанне на месте? // Historycy polscy, litewscy і bialoruscy wobec problemow XX wieku. Historiografia polska, litewska i bialoruska po 1989 roku / red. K. Buchowski, W. Sleszynski. Bialystok, 2003. S. 58.
3"Розенблат E. Псследованпе нсторпн ... C. 59 (Размова npa кнігу: Gross J.T. Sqsiedzi. Sejny, 2000. Праца прысвечана яурэйскаму пагрому, які адбыуся 10 ліпеня 1941 г. у мястэчку Ядвабна на Ломжыншчыне. — Рэд.)
Ю. Туронак — беларускі гісторык з Польшчы, 3. Барадзін — польскі гісторык з Беларусі. — Рэб.
31 Turonek J. Bialoruspod niemieck^okupacj^. Warszawa, 1991. (беларускія выданні: Туронпк Ю. Беларусь пад нямецк