Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
LYA) — былы архіў КДБ ЛітССР), выкарыстоўваліся ў якасці дадатковых, аднак іх вывучэнне вельмі істотнае з пункта гледжання праведзенага даследавання. Аўтар атрымаў магчымасць працаваць з аператыўнымі дакументамі, з зусім сакрэтнымі цыркулярамі агульнасавецкага значэння, з асабістымі справамі асуджаных.
У сувязі са спецыфікай доступу да архіваў у Расіі і асабліва ў Беларусі, здабыванне архіўных матэрыялаў ускладняецца як па рацыянальных, так і даволі часта па нерацыянальных прычынах. Асаблівасці даследаванняў на ўсходзе часта — на мяжы павагі да чалавечай годнасці, немагчымасць здабыць комплексныя матэрыялы ўплывае на працэс завяршэння адбору
11 Выключэнне складае хіба што праца, якая выйшла ў 2006 г. у СанктПецярбургу. Храналагічныя межы ахопліваюць, праўда, больш шырокі перыяд: 1921—1954 гг. Асаблівую зацікаўленасць аўтара выклікае Баранавіцкая вобл.: пра гэта сведчыць выбар літаратуры і крыніц. Аднак згаданая праца выклікае шмат пытанняў, асабліва зза выкарысганых крыніц (у многіх выпадках гэта ўспаміпы), і не ўлічвае апошніх дасягненняў польскай гістарыяграфіі. Тым не менш, аўтар зрабіў спробу паказаць з іпшага боку, чым гэта прынята ў СССР і сучаснай Беларусі, падзеі перыяду 1921—1954 гг., якія адбываліся на землях Заходняй Беларусі, і паставіць пад сумненне іх адназначную ацэнку. Гл.: Татаренко А. Недозволенная память. Западная Беларусь в документах н фактах, 1921—1954. СанктПетербург, 2006.
Уводзіны
17
крыніц. У такой сітуацыі немагчыма пазбегнуць метадалагічных праблем, цяжкасцяў з інтэрпрэтацыяй асобных момантаў, а таксама своеасаблівага панавання мовы дакументаў.
Тлумачэння патрабуе таксама тэрмін «саветызацыя». Паводле дэфініцыі, прапанаванай польскім даследчыкам Альбінам Главацкім, які займаўся савецкай палітыкай у дачыненні да палякаў на ўсходніх землях міжваеннай Польшчы ў перыяд т.зв. «першых Саветаў», палітыка саветызацыі мела на мэце «гвалтоўнае навязванне сістэмных змен (сацыяльнаэканамічных, палітычнакультурных), а таксама ідэалагічны эксперымент, які павінен быў, між іншым, ператварыць палякаў у савецкіх людзей. Гэтаму садзейнічалі таталыіы нагляд і палітычны тэрор і паступовы пераход ад кантролю над эканамічным жыццём да монапартыйнай дзяржавы»12. Калі не звяртаць увагі на розныя перыяды даследаванняў і розныя нацыянальныя групы, прапанаваная дэфініцыя будзе вельмі дакладнай. Акрамя структурных змен і ўніфікацыі, важнае значэнне мелі змены, якія павінны былі адбыцца ў свядомасці дзякуючы кшталтаванню асаблівага тыпу ментальнасці. У выніку такіх змен павінен быў нарадзіцца новы чалавек, чалавек савецкі — homo sovieticus'3.
У Польшчы з'ява homo sovieticus стала прадметам даследавання Ю.Тышнера14. У адным са сваіх тэкстаўёп наступным чынам характарызуе савецкага чалавека:
« "Аднамерная" істота, для якой не існавала вертыкалыіага вымярэння чалавечай экзістэнцыі, аўсёсамае важнае знаходзілася на гэтай зямлі (...). Homo sovieticus, паводле вучэння класікаў, не могмець “душы" (...). Гэтаазначала — і зрабілася найважнейшым, — што ўсё ягонае ўнутранае жыццё зводзілася, у рэшце рэшт, да функцыянавання "абумоўленай быццём свядомасці"»15.
ФюлопМілер, на думку слыннага саветолага Міхаіла Гелера, быў адным з першых вельмі нешматлікіх замежнікаў, які зразумеў сутнасць новага савецкага чалавека. Ен пісаў, што мэтай з'яўляецца «стварэнне вечнага падуладнага агітатара ecclesia militans і савецкага бюракрата». У сувязі з гэтым «можна сказаць, што бальшавікі арганізавалі асвету такім чынам, каб ніхто не выйшаў за межы дазволеных ведаў і адукацыі і каб развіццё пралетарскай дзяржавы не тармазілася грамадзянамі, якія валодаюць празмернымі ведамі і ператвараюцца зза гэтага ў "хісткі элемент"»16.
12Glowacki A. Sowieci wobec Polakow na ziemiach wschodnich II Rzeczypospolitej 1939— 1941. Lodz, 1998. S. 15.
'’Тэрмінам homo sovieticus y сваіх працах карысгаліся, напр., расійскія эміграцыйныя даследчыкі Міхаіл Гелер (Maszyna і srubki. Jak hartowal si? czlowiek sowiecki. Paryz, 1988) i Аляксандр Зіноўеў (Нарысы «Homo sovieticus». Londyn, 1984). Зіноўеў з'яўляецца аўтарам многіх прац у галіне логікі, навуковай метадалогіі, ён распаўсюдзіў разуменне тэрміна homo sovieticus як феномена сацыялогіі.
l4Tischner J. Etyka solidarnosci і Homo sovieticus. Krakow, 1992.
'’Tischner J. Homo sovieticus. Mi?dzy Wawelem a Jasn^ Gorq // Tygodnik Powszechny, 24 czerwca 1990. Цыт. ііаводле: Spor o Polsk? 1989—1999. Wybor tekstow prasowych / wst?p, wybor i uklad P. Spiewak. Warszawa, 2000. S. 112.
16 Heller M. Maszyna i srubki. Jak hartowal czlowiek sowiecki. Paryz, 1988. S. 159.
18
Уводзіны
Савецкі чалавек сфарміраваўся ў спецыфічпых умовах таталітарнай сістэмы. Для таталітарнай дзяржавы характэрны адзіная ідэалогія і развітая прапаганда. Дадзеная праца не прадугледжвае шырокага навуковага асвятлення пытанняў, звязаных з тэрміналогіяй і тэрміналагічным апаратам прыблематыкі «прапаганды» і «ідэалогіі», а таксама ўеіх тэорый і школ. На думку аўтара, гэта сфера хутчэй паліталагічных, а не гістарычных даследаванняў.
Аўтар выкарыстоўвае таксама тэрміны «адукацыя» і «асвета». Аднак гэтае даследаванне не з'яўляецца «чыстай» працай па гісторыі выхавання, і гісторыя адукацыі, педагагічнай думкі, школьнага навучання не з'яўляюцца асноўнай сферай даследавання. Аўтар імкнуўся паказаць гэтую праблему з пункта гледжання інтэрдысцыплінарнай працы, на шырокім гістарычным фоне, з улікам канкрэтпых палітычных умоў, характэрных для акрэсленага перыяду. He выклікае сумненняў, што школьная адукацыя ў СССР была адным з самых важпых фактараў індактрынацыі грамадства. Саветолаг Міхаіл Гелер у сваіх разважаннях на тэму савецкай школы і савецкай адукацыі прыйшоў да высновы, што савецкая школа з найбольш рэвалюцыйнай (пачатак 20х гадоў) ператварылася ў адну з найбольш рэакцыйных і кансерватыўных у свеце.
«Партыя ні на хвіліну не губляла з вачэй сваёй мэты, на працягу ўсяго перыяду існавання СССР школа была магутным інструментам пераробкі чалавека», — піша Гелер17.
Напрыклад, ва «Уставе дзіцячага сада» гаварылася: «Прывіваць любоў да савецкай айчыны, свайго народа і яго правадыроў, да савецкай арміі, выкарыстоўваючы багацці роднай прыроды і народнай творчасці, важныя падзеі з жыцця краю, даступныя дзіцячаму разуменню»18.
Прадстаўленая чытачу праца падзяляецца на тры раздзелы. У першым раздзеле аўтар мае намер паказаць агульную карціну сацыяаьнапалітычнай сітуацыі на тэрыторыі заходніх абласцей БССР адразу ж пасля таго, як яны былі занятыя савецкімі войскамі, а таксама даць характарыстыку эканамічных праблем насельніцтва, якое пражывала на дадзеных землях. Асобая ўвага надаецца этапам ліквідацыі ўзброенага супраціўлення ў 1944—1952 гг., аднак аўтар не спрабуе адначасова даць цэласнае апісанне гэтай з'явы, таму што яна добра прадстаўлена ў навуковай літаратуры. Тым не менш, ігнараванне дадзенай праблемы магло б заблытаць сэнс першага раздзела, бо антысавецкая барацьба аказвала значны ўплыў на савецкую палітыку.
У другім раздзеле разглядаюцца пытанні, звязаныя з мабілізацыяй насельніцтва ў войска і на прамысловасць (моладзі, адпаведна, — у ФЗВ і РВ), нацыянальнымі зменамі і савецкай кадравай палітыкай, а таксама рэлігійнай палітыкай. На думку аўтара, характарыстыка савецкай палітыкі ў названых сферах паказвае, якім чынам камуністычная ўлада разглядала гэтыя тэрыторыі і мясцовае насельніцтва, а таксама тлумачыць у шэрагу выпадкаў
17Heller М. Maszyna і srubki... S. 150.
І8Тое, што метад фармавання савецкага чалавека ўніверсадьны, даказвае аналіз польскіх падручнікаў, які ў 1980 г. правёў Богдан Цывіньскі: Тамсама. С. 154—159.
Уводзіны
19
непрыманне і адмаўленне большасці прапагандысцкіх мерапрыемстваў савецкай улады заходнікамі'4.
Трэці раздзел складаецца з некалькіх падраздзелаў. У першым і другім паказваюцца галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў СССР, характарызуецца прапагандысцкая палітыка, якая праводзілася на захадзе Беларусі ў вывучаемы перыяд, на аснове архіўных матэрыялаў паказваецца яе асаблівы, у параўнанпі з іншымі тэрыторыямі, характар. У трэцім падраздзеле на прыкладзе школьнай адукацыі (у тым ліку і польскамоўнай) раскрываецца роля, якую адыгрывала савецкая сістэма асветы ў рэалізацыі мэтаў савецкай прапаганды. Чацвёрты і пяты падраздзелы прысвечаны ідэалогіі, трансляванай праз разнастайныя інстытуты савецкай улады ў галіне фармавання новай свядомасці пры дапамозе прэсы, фільмаў, а таксама выдавецкай і навуковай дзейнасці*.
'’Стэрэатып зпходніка сярод беларускага насельніцтва з'явіўся даволі рана, карані яго можна адшукаць яшчэ ў XVI ст., у той час ён увасобіўся сярод шляхты, для якой вестэрнізацыя азначала дацінізацыю і скончылася ў канцы XVIII ст. амаль поўнай паланізацыяй. XIX ст. прынесла зваротныя тэндэнцыі — у бок русіфікацыі і пераходу ў праваслаўе, пазбягання польскасці, якая была вызначальнай рысай стэрэатыпу заходніка. У міжваеннай Польшчы сіэрэатып заходніка ўвасабляўся ў польскім землеўладальніку, урадніку ці асадніку. Пасля ўключэння паўночнаўсходніх земляў польскай дзяржавы ў склад СССР словам «заходнік» пачалі называць жыхароў заходніх абласцей БССР. Цыт. паводле: Маtelski D. Stereotyp «zapadnika» w swiadomosci Biatorusinow w latach Drugiej Rzeczypospolitej // Polacy—Zydzi—Biatorusini—Litwini na polnocnowschodnich ziemiach polskich a wladza radziecka (1939—1944). W kr^gu mitow i stereotypow / pod red. M. Gnatowskiego i D. Bockowskiego. Bialystok, 2005. S. 125—126.
Уводзіны пададзеныўнекалькіскарочаным выглядзе. Пры перакладзеапушчаны фрагменты, якія датычаць прынцыпаў перадачы геаграфічных назваў папольску, асаблівасцяў ужывання тэрміна «саветызацыя» ў польскай мове і некаторыя іншыя. — Рэд.
РаздзелI
ПАЛІТЫЧНАЯ СІТУАЦЫЯ I ЯЕ РАЗВІЦЦЁ Ў 1944—1953 ГАДАХ
1.1. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ: КАРОТКАЕТЛУМАЧЭННЕ СФЕРЫ ІНТАРЭСАЎ I ЗНАЧЭННЯ ТЭРМІНА
Праблема назвы тэрыторыі, пра якую будзе ісці гаворка ў дадзенай працы, выклікае ведьмі шмат эмоцый і спрэчак. У польскай гістарыяграфіі замацаваліся назвы «крэсы» і, часцей, — «паўночнаўсходнія земді II Рэспубдікі»* або «т.зв. Заходняя Беларусь». У перыяд ПНР у подьскай гістарыяграфіі прынята было пазбягаць азначэння «Усходнія Крэсы», агульнапрынятай лічылася назва «Заходняя Беларусь». Гэта было абумоўлена палітычнымі прычынамі. Змены, якія адбыліся пасля распаду СССР, не толькі паспрыялі правядзенню дасдедаванняў гісторыі гэтых тэрыторый, аде і стварылі магчымасць для кантактаў і супрацоўніцтва польскіх і бедарускіх гісторыкаў. Дыскусію выклікала пытапне іх назвы. У дютым 1993 г. на Усебеларускай канферэнцыі гісторыкаў подьскі гісторык з Беластока Ян Ежы Мідеўскі прадставіў сваё бачанне праблемы, карыстаючыся азначэннем «паўночнаўсходнія земді II Рэспубдікі» (ziemie patnocnowschodnie II Rzeczypospolitej). У 1998 г. y сваім артыкуле ён прапанаваў «укдючыць у скдад паўночнаўсходніх земдяў II Рэспублікі тэрыторыю трох даваенных ваяводстваў: Вілёнскага, Навагрудскага і Падескага, а таксама Гродзенскага і Ваў
’ У бедарускіх выданнях часам сустракаецца не зусім карэктны пераклад для абазначэння міжваеннай под