• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    ваходзяць тэрыторыі наступных абласцей тагачаснай БССР’: Гродзенская вобласць, якая складалася з 15 раёнаў: Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Свіслацкага, Скідзельскага, Сапоцкінскага (былі аддзелены ад Беластоцкай вобласці);
    1 Цыт. паводде: Janowicz S. Kresy bialoruskie // Tygiel Narodow. Stosunki spoleczne i etniczne na dawnych ziemiach wschodnich Rzeczypospolitej 1939—1953. Warszawa, 2002. S. 154.
    2 Трэба адзначыць, што першапачаткова савецкая ўлада надавала шмат увагі гэтай тэрыторыі зза яе спецыфікі: антысавецкае падполле, супраціўленне грамадсгва спробам «перавыхавання» і індактрынацыі ў савецкім духу і г.д. Пра гэта сведчаць шматдікія дакументы той эпохі, напрыклад, Пастанова ЦК УКП(б) ад 20 студзеня 1945 г. «Аб падітычнай працы партыйных арганізацый сярод наседьніцтва заходніх абдасцей БССР» або Пастанова Пденума ЦК КП(б)Б, які адбыўся ў Мінску 3—6 чэрвеня 1947 г., «Аб партыйнападітычнай працы ў заходніх абдасцях БССР» і г.д. 3 гадамі розніца ніведявадася і тэрыторыя ўсё бодьш набдіжадася да агудьнасавецкага ўзору, таму прабдема «заходніх абдасцей» паступова знікада. Гд. дадатак: «Заходняя Бедарусь».
    35 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР правёў новы адміністрацыйны падзед зямедь на пяць абдасцей замест трох подьскіх ваяводстваў: Баранавіцкую, Бедасгоцкую, Брэсцкую, Пінскую і Відейскую, а таксама на 101 раён. У лістападзе 1940 г., пасля перадачы /Іітве часткі населеных літоўцамі тэрыторый, былі ліквідаваныя тры раёны: Гадуцішкаўскі, Свянцянскі і Парэцкі (апошні зараз уваходзіць у Гродзенскі раён Гродзенскай вобл.). 20.09.1944 г. было абвешчана пра стварэнне трох новых абласцей: Бабруйскай, Гродзенскай, Полацкай, а цэнтр Відейскай вобл. быў перанесены v Маладзечна.
    14
    Уводзіны
    Лідскага, Васілішкаўскага, Воранаўскага, Жалудоцкага, Зэльвенскага, Мастоўскага, Радунскага, Шчучынскага (аддзеленых ад Баранавіцкай вобласці); а таксама Поразаўскага, аддзеленага ад Брэсцкай вобласці4; Баранавіцкая вобласць, у якую ўваходзілі Быценскі, Гарадзішчанскі, Ляхавіцкі, Навамышскі, Дзятлавіцкі, Казлоўшчынскі, Карэліцкі, Дюбчанскі, Мірскі, Навагрудскі, Слонімскі, Клецкі, Нясвіжскі, Стаўбцоўскі, Івянецкі' раёны; Брэсцкая вобласць, якая складалася з Антопадьскага, Брэсцкага, Бярозаўскага, Высокаўскага, Дамачаўскага, Дзівінскага, Жабінкаўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Косаўскага, Маларыцкага, Пружанскага, Ружанскага, Шарашоўскага6 раёнаў; Маладзечанская вобласць — смадалася з Валожынскага, Іўеўскага, Юрацішкаўскага, Астравецкага, Ашмянскага, Крывіцкага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Пастаўскага, Радашковіцкага, Свірскага, Смаргонскага, Ільянскага, Куранецкага7 раёнаў; Пінская вобласць8, у якую ўваходзілі Ленінскі, Лунінецкі, Целяханскі, Піпскі, Ганцавіцкі, Столінскі, ДавыдГарадоцкі, Лагішынскі, Драгічынскі, Жабчыцкі, Іванаўскі раёны; a таксама дзевяць раёнаў Полацкай вобласці’: Браслаўскі, Відзскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Дунілавіцкі, Мёрскі, Докшыцкі, Пліскі і Шаркоўшчынскі.
    Праблема саветызацыі Заходняй Беларусі ў пасляваенны перыяд досыць слаба абмяркоўвалася ў навуковай літаратуры. Беларуская гістарыяграфія савецкага перыяду разглядала працэсы ўніфікацыі новых земляў праз прызму гісторыі «народаў СССР». На працяіу амаль усяго савецкага перыяду беларускія гісторыкі паказвалі ўсваіх працах прагрэсіўны характар далучэння гэтых тэрыторый да СССР і палітыкі, якая там праводзілася, давалі пазітыўнае асвятленне рэчаіснасці, як таго патрабавала пануючая ідэалогія. Гэтыя працы пісаліся для абгрунтавання канкрэтнай пазіцыі: яны павінны былі давесці
    4Гродзенская вобл. была ўтворана 20 верасня 1944 г. згодна з Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб стварэнні Бабруйскай, Гродзенскай і Полацкай абласцей у складзе Беларускай ССР». Параўн.: Адмннмстратнвнотеррмтормальноеустройство БССР: Справочняк в 2 т. Т. 2 (1944—1980). Ммнск, 1987. C.16. Цыт. паводле: Гродненская область в документах м матермадах (1944—1995) / под ред. В. Черепііцы. Слоннм, 2004. С. 27. Гл. дадаткі: «Гродзенская вобласць» і «Беластоцкая вобласць».
    5 Баранавіцкая вобл. была створана 4 снежня 1939 г. на тэрыторыі былога Навагрудскага ваяводства. 20 верасня 1944 года частка раёнаў была перададзена толькі што створанай Гродзенскай вобл., частка — Маладзечанскай вобл. 8 студзеня 1954 г. Баранавіцкая вобл. была ліквідавана, а яе раёны перайшлі ў суседнія вобласці: Брэсцкую, Гродзенскую, Мінскую і Маладзечанскую. Цыт. паводле: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1, Мінск, 1993. С. 298. Гл. дадатак «Баранавіцкая вобласць».
    (’Брэсцкая вобл. была створана 4 снежня 1939 г. У той час яна складалася з Брэсцкага, Кобрынскага і Пружанскага паветаў Палескага ваяводства. 16 жніўня 1945 г. частка тэрыторыі вобласці з Гайнаўкай, Кляшчэлямі і Сямяцічамі была перададзена Польшчы. 20 верасня 1947 г. Косаўскі раён быў перайменаваны ў Івацэвіцкі. Гл. дадатак «Брэсцкая вобласць».
    7 Маладзечанская вобл. была створана на месцы Вілейскай 20 верасня 1944 г. Вобласць была ліквідаваная 20 сгудзеня 1960 г. Гл. дадатак «Вілейская вобласць».
    Тл. дадатак «Пінская вобласць».
    9Гл. дадатак «Полацкая вобласць».
    Уводзіны
    15
    непазбежнасць і, з другога боку, прагрэсіўнасць савецкай палітыкі ў гэтым рэгіёне. Прагрэс бачыўся неад'емным элементам цывілізацыйнага развіцця «рабочасялянскай» дзяржавы. Аднак, каді не браць пад увагу ідэалагічны бок гэтых прац, у ходзе даследавання іх варта выкарыстоўваць.
    Частка беларускіх гісторыкаў паступова пачала вызвадяцца ад навязаных савецкай гістарыяграфіяйузораў, іўпрацах некаторых з іх можна назіраць новую ацэнку савецкай палітыкі таго перыяду. На жаль, найноўшыя публікацыі афіцыйнай беларускай гістарыяграфіі сведчаць, што частка гісторыкаў на Беларусі паўтарае ў сваіх працах савецкія схемы і ацэнкі. Пры гэтым часта не ўлічваюцца і цалкам ігнаруюцца апошнія дасягненні сучаснай гістарычнай навукі. Прычыны такой своеасаблівай рэсаветызацыі гістарыяграфіі, прысвечанай вывучэнню азначанага перыяду, трэба шукаць у палітычнай сітуацыі, што склалася ў сучаснай беларускай дзяржаве. 3за палітычных і ідэалагічных прычын апісанне гэтых падзей у адрозным ад афіцыйнай дзяржаўнай дактрыны асвятленні ўспрымаецца, па меншаіі меры, вельмі непрыхільна, а ў шэрагу выпадкаў робіцца немагчымым.
    Польскаяпасляваеннаягістарыяграфіяўпрынцыпенемагласабе дазволіць крытыкаваць савецкую палітыку, і на працягу многіх гадоў галоўнымі тэмамі дасдедаванняў заставаліся моўная праблематыка альбо біяграфіі беларускіх камуністычных дзеячаў. За апошпяе дзесяцігоддзе з'явілася шмат артыкулаў і прац польскіх і беларускіх гісторыкаў, прысвечаных вывучэнню дадзенай праблематыкі10. Аднак, акрамя вялікай колькасці публікацый, у якіх разглядаецца пытанне саветызацыі паўночнаўсходніх земляў міжваеннай Польшчы ў 1939—1941 гг., пасляваенны перыяд не стаў пакуль што прадметам
    "’Сярод польскіх публікацый варта адзначыць працы Томаша Стшэмбаша (напрыклад, NKWD о polskim podziemiu 1944—1948. Konspiracja polska na Nowogrodczyznie i Grodzienszczyznie / pod red. T. Strzembosza. Warszawa, 1997), Альбіна Главацкага (Glowacki A. Sowieci wobec Polakow na ziemiach wschodnich II Rzeczpospolitej 1939—1941. Lodz, 1998), Міхала Гнатоускага (Gnatowski M. Zgromadzenie ludowe Zachodniej Bialorusi. Bialystok, 2001), Кшыштафа Ясевіча (Krzysztof Jasiewicz), Даніэля Бацькоўскага (Daniel Bockowski) i інш. Значная часгка гэтай літаратуры была створана на аснове архіўных матэрыялаў, даступных у Польшчы і ў Беларусі. Надзвычай цікавай падаецца калектыўная праца пад рэдакцыяй К. Ясевіча: «Tygiel Narodow. Stosunki spoteczne i etniczne na dawnych ziemiach wschodnich Rzeczypospolitej 1939—1953» (Warszawa, 2002), якая дазваляе лепш зразумець прынцыпы функцыянавання таталітарнай камуністычнай сістэмы на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Беларуская гістарыяграфія за апошнія некалькі год узбагацілася шэрагам артыкулаў, даследаванняў і манаграфій, прысвечаных перыяду сталінізму, у якіх закранаюцца пытанні змен нацыянальнай сгруктуры, кадравай палітыкі, фармавання межаў, перасяленняў, барацьбы з рэлігіяй і г.д. Сярод найбольш значных варта адзначыць наступныя працы: Вялікі А. На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення (1944— 1946). Мінск, 2005; Tokc S. Zmiany struktury narodowosciowej na pograniczu bialoruskopolskim w BSRS (1945—1959) // Biatoruskie Zeszyty Historyczne. 2004. № 21. C. 119—131; Бодак A. Некоторые вопросы кадровой полнтпкм в Беларусп в послевоенное десятялетме // Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. Праблемы развіцця заходняга рэгіёна Беларусі: Матэрыялы міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі. Брэст, 23—24 красавіка 1998 г. Ч. II. Брэст, 1998. С. 231—238 і інш.
    16
    Уводзіны
    асобнага даследавання". Таму таксама гэтага кшталту case study, якія складаюць прадмет зацікаўлення аўтара дадзенай кнігі, могуць істотна дапоўніць аіульны вобраз, досыць слаба прадстаўлены на дадзены момант у спецыяльнай літаратуры. Аўтар вырашыў не рабіць шырокага агляду гістарыяграфіі па вывучаемых праблемах ва Уводзінах, а прадставіць агляд літаратуры на пачатку кожнага асобнага раздзела, адпаведна прадметнахраналагічнай структуры працы.
    Беларуская архіўная дакументацыя, якая мае дачыненне да вывучаемай тэмы, даволі багатая. Найбодьшую каштоўнасць маюць дакументы Камуністычнай партыі Беларусі, якія захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспубдікі Беларусь (НАРБ) у Мінску (партыйныя справаздачы, статыстычныя і аналітычныя дадзеныя, інфармацыя пра палітычныя настроі і г.д.). Вялікую значнасць маюць матэрыялы рэгіянальных архіваў, найперш гродзенскіх (Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГВ), Дзяржаўны архіў грамадскіх арганізацый Гродзенскай вобласці (ДАГАГВ)), а таксама фактычна закрыты архіў НКУС/НКДБ; існуюць таксама пэўныя цяжкасці ў доступе да зусім сакрэтных партыйных дакументаў. У сувязі з вышэйсказаным выкарыстанне крыніц, якія захоўваюцца ў рэгіянальных архівах, дазваляе больш дакладна паказаць механізмы таталітарцага ўздзеяння на насельніцтва гэтых земляў.
    Але галоўныя дакументы знаходзяцца ў Маскве: акты партыйных рашэнняў, справаздачы, матэрыялы цэнтральных органаў. У Расійскім дзяржаўным архіве сацыяльнапалітычнай гісторыі (Россййскйй государственный архйв соцйальнополйтйческой ucmopuu (РГАСП14)) захоўваюцца дакументы ЦК УКП(б). Матэрыялы органаў савецкай улады знаходзяцца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі (Государственный архнв Россййской Федерацйй (ГАРФ)).
    Матэрыялы, сабраныя ў Літоўскім спецыяльным архіве (Lietuvos Ypatingasys Archivos (