Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
ьскай дзяржавы — «II Рэч Паспалітая». Такая форма захавана толькі пры іх даслоўным цытаванні. — Рэд.
І.І. Заходняя Беларусь: кароткае тлумачэнне сферы інтарэсаў...
21
кавыскага паветаў Беластоцкага ваяводства»1. Прафесар Уладзімір Міхнюк з Мінска незадоўга да сваёй смерці надрукаваў у «Беларускім гістарычным часопісе» гістарыяграфічны агляд прац, прысвечаных паняццю «Заходняя Беларусь», і іх кароткае апісанне. Беларускі гісторык, аналізуючы ўклад польскай гістарыяграфіі ў гэтую праблему, між іншым зазначыў:
Польскія гісторыкі ў асвятленні гэтых пытанняў адыходзяць ад прынцыпаў аб'ектыўнасці і гісгарызму: па ідэалагічных і палітычных меркаваннях тэрмін «Заходняя Беларусь» падмяняецца паняццем «паўночнаўсходнія землі Другой Рэчы Паспалітай», істотна змяншаюць даныя аб беларускай тэрыторыі, далучанай да Польшчы па Рыжскаму мірнаму дагавору, маніпулюючы данымі перапісу 1921 г., значна перабольшваюць колькасць польскага насельніцтва і адпаведна зніжаюць працэнт беларусаў у Заходняй Беларусі з тым, каб паказаць польскі характар гэгага рэгіёна2.
Гэтае выказванне характарызуе пазіцыю пэўнай часткі беларускай постсавецкай гістарыяграфіі, у якой вызначэнне межаў Заходняй Беларусі супадае з вызначэннем аўтараў шматлікіх прац, прысвечаных гісторыі камуністычнай партыі. Нефармальнай сталіцай Заходняй Беларусі доўгі час лічылася (і так дагэтуль лічыць значная частка гісторыкаў) Вільня’. Фармальна Вільня некалькі тыдняў належала да Заходняй Беларусі, пасля чаго была перададзена літоўцам. Палітычныя прычыны абумовілі тое, што «сталіцай» квазі
1 Гл.: Мілеўскі Я.Е. Заходняя Беларусь: да пытання тэрыторыі і насельніцтва // Беларускі гісгарычны часопіс. 1998. № 3. С. 40—42.
2 Міхнюк У. Заходняя Беларусь: межы, тэрыторыя, насельніцтва (гістарыяграфічныя нататкі) // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 11. С. 19. Напрыклад, «маніпуляцыі» польскага гісторыка, прафесара Ежы Тамашэўскага даводзяць, што, згодна з перапісам насельніцтва 1931 г., у Беластоцкім ваяводстве пераважала польскае насельніцтва (71%), найменш палякаў было ў Палескім ваяводстве (11,5%). У Навагрудскім ваяводстве польскай мовай карысталася 52,4% насельніцтва, а палякі складалі там 33,8% насельніцтва. Загое ў Баранавіцкім павеце папольску размаўляла 46% усяго насельніцтва, і з іх толькі 28% былі каталікамі. Дадзеныя перапісу 1931 г., у якім асноўная ўвага надавалася моўнаму і канфесійнаму крытэрыям, не адлюстроўваюць спецыфікі пэўных рэгіёнаў, тым больш што дадзеныя гэтыя не заўсёды былі аб'ектыўна апрацаваныя. Аднак пры ўсім гэтым не выклікае сумненняў і той факт, што значны працэнт насельніцтва ў рэгіёне складалі палякі, а ў некаторых усходніх ваяводсгвах іх была большасць. Гл.: Tomaszewski J. Ojczyzna nie tylko Polakow. Warszawa, 1985. S. 52—149.
3 У першым выданні «Малой савецкай Энцыклапедыі» (1929 г.) да Заходняй Беларусі далучалася таксама тэрыторыя былых Гродзенскай і Мінскай іуберняў, а таксама «частка Віленскай разам з горадам Вільняй, які РСФСР перадала Дітве ў 1920 г. Гандлёвапрамысловы і культурны цэнтр краю — Вільня. Беласток з'яўляецца горадам фабрычнай прамысловасці». Гл.: Малая советская энцпклопедня / под ред. Н.Л. Мшцерякова. Т.З. Москва, 1929. С. 236; У лютым 1949 г. Палітбюро палічыла, што першае выданне «Вялікай савецкай энцыклапедыі» «мае істотныя недахопы, а таксама ўтрымлівае тэарэтычныя і палітычныя памылкі», і прыняло рашэнне выдаць новую, папраўленую рэдакцыю. У чарговых пасляваенных энцыклапедычных выданнях, дзе згадвалася Заходняя Беларусь, Вільня і Віленшчына больш не далучалася да яе тэрыторыі. Прычына гэтага крыецца ў палітычных матывах, а менавіта — у нежаданні страціць прыхільнасць літоўцаў.
22
Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
дзяржавы «Заходпяя Беларусь» у 1939 г. стаў Беласток. Межы тагачаснай Заходняй Беларусі ахоплівалі ўсю Беласточчыну, значную частку Падляшша і дасягалі /Іомжы ва ўсходняй Мазовіі.
Сярод польскіх гісторыкаў не існуе адзінага пункта гледжанля наконт вызначэння межаў Заходняй Беларусі. Затое няма, напэўна, ніводнага польскага гісторыка, які сёпня не выказваў бы думкі пра штучнасць паўсталай у лістападзе 1939 г. квазідзяржавы з цэнтрам у Беластоку. Томаш Стшэмбаш паняцце «Заходняя Беларусь» у цэлым атаясаміў з паняццем «Паўночнаўсходнія крэсы II Рэспублікі»4. Гісторык лічыў, што «"Заходняя Беларусь" у тым выглядзе, які яна набыла ў лістападзе 1939 г., была, несумненна, штучным утварэннем, абумоўленым не этнічным складам, нацыянальнымі і дзяржаўнымі традыцыямі, воляй насельніцтва і г.д., а рашэннем Сталіна і Гітлера, якія дзялілі паміж сабою здабычу ва Усходняй Еўропе». Стшэмбаш прапанаваў выкарыстоўваць азначэнне «паўночнаўсходнія землі II Рэспублікі» замест «Усходнія крэсы», бо тэрыторыя гэтая «крэсамі» не з'яўлялася: «Савецкія войскі ўварваліся ў самае сэрца польскай дзяржавы, захапілінеўскраіны, асамы цэнтр»5. Іншы гісторык, Кшыштаф Ясевіч, лічыць, што Заходняя Беларусь знаходзілася на тэрыторыі ранейшых паўночнаўсходніх ваяводстваў міжваеннай Польшчы, за выключэннем Віленскай акругі і Вільні. Ясевіч прапануе пры выкарыстанні тэрміна «Заходняя Беларусь» браць яго ў двукоссе або дадаваць скарачэнне «т.зв.», каб падкрэсліць яго паходжанне6.
Беларускі гісторык з Гродна Іван Коўкель сцвярджае, што тэрмін «Заходняя Беларусь» з'явіўся раней за 1923 г., калі была створаная Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. Ен аспрэчыў сцверджанне польскай даследчыцы Аляксандры Бергман пра тое, што гэтае паняцце з'явілася ў 1923 г. па прапанове Карла Радэка7. Прафесар Коўкель сцвярджае, што гэты тэрмін узнік восенню 1920 г. для абазначэння беларускіх земляў, якія раней уваходзілі ў Гродзенскую і Віленскую губерні, і не мае ніякай сувязі з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі8.
4 Яно ахоплівала Віленскае і Навагрудскае ваяводствы, усходнюю частку Беластоцкага ваяводства (Гродзенскі і Ваўкавыскі паветы) і Падескае ваяводства, у тым ліку і яго ўсходнюю часгку. Савецкая ж квазідзяржава, якая называдася «Заходняя Бедарусь», ахопдівала заходнюю частку Паддяшша і частку ўсходняй Мазовіі.
' Цы і. паводде: Sztrzembosz Т. Wydarzenia і losy ludzkie. Zrodta do historii Polski ze zbiorow NARB. Warszawa, 2001. S. 14.
‘ Ba ўводзінах да кадектыўнай працы пра сацыяльныя і этнічныя ўзаемаадносіны на колішніх усходніх землях Рэчы Паспалітай Ясевіч зазначыў, што «гэтыя паняцці (Заходняя Бедарусь, Заходняя Украіна) быді ўведзены ддя абазначэння тэрыторыі дзеяння сгвораных у скдадзе Камуністычнай партыі Подьшчы аўтаномных аганізацый — Камуністычнай партыі Заходняй Бедарусі (КПЗБ) і Камуністычнай партыі Заходняй Украіны (КПЗУ)». Параўн.: Jasiewicz К. Obok wst^pu. О potrzebie refleksji nad niektorymi stereotypami // Tygiel narodow / pod. red. K. Jasiewicza. Warszawa, 2002. S. 32.
7Гл.: Bergman A. Sprawy biatoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984. S. 9—10.
8 Параўн.: Коўкель I. Аб паходжанні тэрміна «Заходняя Беларусь», яе тэрыторыі, нацыянальным і канфесійным складзе яе насельніцтва (1921—1939) // Этносоцмальные н кон
1.1. Заходняя Беларусь: кароткае тлумачэнне сферы інтарэсаў...
23
Яшчэ падчас Другой сусветнай вайны азначэнне «Заходняя Беларусь» было заменена тэрмінам «заходнія вобласці БССР»9. Увядзенне гэтага тэрміна павінна было падкрэсліць інтэгральнасць і цэласнасць з БССР, тое, што землі гэтыя з'яўляюцца неад'емнай часткай «вялікай сям'і народаў СССР». У студзені 1944 г. Галоўліт10 разаслаў па ўсіх абласных і раённых органах цэнзуры спецыяльны ліст з загадам не згадваць у прэсе пра старыя (да 17.09.1939 :. — Я.Ш.) межы СССР".
УСТАЛЯВАННЕ НОВАЙ ПОЛЬСКАСАВЕЦКАЙ МЯЖЫ
Адначасова змяняюцца межы Заходняй Беларусі. На Беласточчыне і ў Ломжынскім павеце ў час вайны ПРП наогул не стваралася, таму што гэтыя землі лічыліся складовай часткай СССРІ:. Сітуацыя змянілася толькі пасля таго, як у канцы 1943 г. СССР прызнаў т.зв. лінію Керзона ўсходняй мяжой Полвшчы”. Гэтая лінія пачыналася на поўначы каля вусця ракі Чорпая Ганча, па лініі Нёмана даходзіла да Гродна, пакідаючы на савецкім баку правабярэжную частку горада і чыгуначную станцыю Ласосна. На поўдні мяжа адыходзіла ад Нёмана і ў раёне Нямірава і Ялаўкі даходзіла да Буга. Амаль уся Белавежская пушча павінна была застацца на ўсходнім баку, затое Сапоцкін,
фесснональные процессы в современном обіцестве. Матермалы международной научной конференцмм 16—18 ноября 1999 г. Гродно, 2000. С. 407—415.
’У партыйныхдакументахужываецца азначэнне «заходпія вобдасці БССР», напрыкдад, «Пастанова ЦК УКП(б) аб падітычнай працы партыйных арганізацый сярод насельніцтва заходніх абласцей БССР ад 20 студзеня 1945 г.». Гд.: Коммунмстмческая партня Советского Союза в резолюцмях н решенпях сьездов, конференцнй п пленумов ЦК. Т. 7. 1938—1945. Москва, 1985. С. 533—536.
111 Гадоўнае ўпраўленне па справах дітаратуры і выдавецтваў (Гадоўдіт) створана ў РСФСР у 1922 г. для патрэбаў цэнзуры. У пасдяваенны перыяд (падчас вайны Галоўдіт падпарадкоўваўся Галоўнаму ваеннаму цэнзару) змяняецца таксама і спосаб расіпыфроўкі абрэвіятуры — Галоўнае ўпраўленне па справах аховы ваенных і дзяржаўных таямніц у друку.
11 Цыркуляр № 1/Зс, 05.01.1944 г., падпісаў упаўнаважаны Савета народных камісараў па справах аховы ваенных і дзяржаўных таямніц у друку, кіраўнік Гадоўліта Н.Садчыкаў: НАРБ. Ф. 1195, воп. 2, спр. 2, арк. 1.
l2Gontarczyk Р. Polska Partia Robotnicza. Droga do wladzy, 1941—1944. Warszawa, 2003. S. 400.
13 Пётр Гантарчык y сваёй працы пра ПРП піша, што камуністычная прэса v Польшчы была амаль штоафіцыйным органам савецкагаагенцтваТАСС ваўсіхзвязаныхз Польшчай справах. У газеце «Glos Warszawy», № 5 ад 14.01.1944 г. згадваецца, што «ў межах 1939 г. магчымыя змены, скіраваныя на вяртанне Польшчы земляў, на якіх пераважае польскае насельніцтва. У такім выпадку мяжа праходзіла б па так званай лініі Керзона, усгаляванай у 1919 г. Вярхоўнай радай Антанты, а Заходняя Украіна і Заходняя Беларусь былі б далучаны да СССР». Цыт. паводле: Gontarczyk Р. Polska Partia ... S. 374. Гісторык іаксама прыводзіць ліст ЦК ПАРП да Дзімітрава ад 7.03.1944 г., у якім, між іншым, тлумачыцца пазіцыя партыі ў пытаннях усходняй мяжы: «ЦК ПАРП доўга не ставіў у гэтай справе выразнай кропкі над «і», але пасля прапановы ўрада СССР адносна лініі Керзона лічыць, іпто кропкі гэтыя належыць паставіць». Ibidem. С. 385.
24
Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
Індура, Крынкі — на заходнім. Цяперашняя мяжа на паўночным адр