Скарбы Нясвіжа
Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая
Выдавец: Полымя
Памер: 192с.
Мінск 1993
Тыражом у 75 тысяч экземпляраў у выдавецтве «Полымя» выйшаў буклет «Архітэктурныя помнікі Нясвіжа» У. Чантурыі. У выданні змешчана гравюра Т. Макоўскага з выявай горада XVII стагоддзя, схематычны план яго старой часткі. Яркія каляровыя фатаграфіі Ю. Казакова і В. Ждановіча знаёмяць чытача з выдатнымі помнікамі мінулага, якія добра захаваліся да нашых дзён.
Нясвіжу прысвяцілі свае публікацыі шматлікія вучоныя і даследчыкі, журналісты і краязнаўцы. Сярод іх — С. Александровіч, A. і В. Грыцкевічы, А. Аляшковіч, О.Бурак, I. Тартоўскі і інш.
Музей захоўвае кнігі з аўтографамі У. Ліпскага, А. Мальдзіса, А. Кашкурэвіча, П. Пранузы, У. Мархеля, I. Грамовіча, Я. Сіпакова і іншых дзеячаў культуры.
Важныя звесткі аб музычным жыцці Нясвіжа ў XVI ста, годдзі вучні атрымалі з пісьма свайго земляка, тады журналіста, а зараз міністра А. Бутэвіча. Анатоль Іванавіч даслаў нясвіжскім краязнаўцам пералік патрэбнай літаратуры пра Нясвіж, дапамог парадамі ў рабоце, падказаў шляхі далейшых пошукаў.
Хаця бацькі дзяцей, якія вучацца ў школе № 3 спецыяльна не прыцягваліся да пошукавай працы, але ж добра адчувалася іх вялікая зацікаўленасць і дапамога. Напрыклад, савету музея доўга не ўдавалася знайсці ўспаміны пра Нясвіж, напісаныя В. Катаевым. Дапамагла маці адной вучаніцы. Цяпер знойдзеная кніжка спатрэбілася не толькі музею -яна актыўна выкарыстоўваецца настаўнікамі на ўроках. Нялёгка было знайсці пісьмы Пятра I, дасланыя Каралю Станіславу I Радзівілу, сляды наведвання Нясвіжа К. Рылеевым, КПаустоўскім і інш.
Радуюць і натхняюць водгукі наведвальнікаў музея. Прывядзем некаторыя запісы.
«ІІрыемна было наведаць СШ № 3, убачыць выдатны школьны музей, экспанаты якога гавораць пра любоў, з якой ставяцца педагогі і вучні да свайго краю, сваёй Радзімы.
Вялікае дзякуй за памяць аб краі Нясвіжчыны. I нарэшце, калі будзе ў Нясвіжы рэпянальны музей — школьны музей СШ № 3 — гэта падмурак яго! Дзякуй, вам, руплівым настаўнікам і вучням, за прыемную сустрэчу з цікавым, амаль лепшым сярод школьных музеяў!
Вельмі прыемна было сустрэцца з калектывам настаўнікаў і вучняў школы № 3. Радуе памяць аб мастаку М. К. Сеўруку, урачыстая лінейка ў гонар дня нараджэння якога адбылася сёння і ўдзельнікамі якой былі мы. Група мастакоў Беларусі і жонка М. К. Сеўрука».
«3 цікавасцю пазнаёміўся я з матэрыяламі музея, сярод якіх ёсць унікальныя дакументы. Добра, што мае землякі з такой пашанаю адносяцца да гісторыі Нясвіжчыны, гісторыі багатай, многія факты якой цяпер, на вялікі жаль, забываюцца.
Тое, што сабрана ў музеі, дае магчымасць і вучням і дарослым лепш пазнаёміцца з нашым слаўным і трагічным мінулым. А. Раманоўскі (педагог)».
Цяпер завітаем у Сноўскі гісторыка-краязнаўчы музей, заснаваны ў пачатку 1960-ых гадоў. Размясціўся ён у адным з найпрыгажэйшых будынкаў пасёлка — сярэдняй школе. Яго арганізатар — настаўнік Іван Іосіфавіч Калоша. Доўгія гады ён са сваімі выхаванцамі — членамі краязнаўчага гуртка ў вольны час падарожнічалі па родным краі. Юныя следапыты запісвалі ўспаміны старажылаў, а таксама легенды, песні, прымаўкі. Нярэдка людзі перадавалі ў музей старое адзенне, пажоўклыя
ад часу фатаграфіі, дакументы, старажытныя кнігі. Так, у музеі з’явіўся летапіс Сноўскай Спаса-Праабражэнскай царквы, што ахоплівае падзеі больш чым за сто гадоў. Краязнаўцы атрымалі экземпляр Маніфеста 1861 года, які адлюстроўвае антынародную сутнасць сялянскай рэформы, знайшлі даўнейшыя прылады сялянскай працы.
3 самага пачатку арганізацыі музея юныя краязнаўцы заносяць кожны экспанат у спецыяльную «Кнігу паступленняў» пад адпаведным нумарам, адзначаюць, дзе і калі знойдзены матэрыял, прыводзяць кароткія звесткі пра чалавека, які перадаў дакумент альбо рэч у музей, указваюць месца захоўвання. На раннім этапе гэта было асабліва важна, бо музей знаходзіўся тады ў невялікім пакоі, і значная частка яго фондаў размяшчалася ў актывістаў.
Каб зрабіць тлумачальны тэкст да таго ці іншага экспаната, вучням і іх настаўніку нярэдка даводзілася гадзінамі праседжваць над кнігамі па гісторыі і этнаграфіі, энцыклапедыямі і даведнікамі, звяртацца за дапамогай і кансультацыямі ў дзяржаўныя архівы і музеі Масквы, Ленінграда, Мінска. Работа вялася паводле тэматычнага плана камплектавання, папярэдне складзенага грамадскім саветам у адпаведнасці з профілем музея і яго асноўнымі задачамі.
Былы кіраўнік мясцовага калгаса Я. Аляксанкін вынес пытанне аб мастацкім абнаўленні экспазіцыі музея на пасяджэнне праўлення гаспадаркі. Выдзелілі вялікую суму грошай, запрасілі з Мінска прафесіянальных мастакоў-афарміцеляў.
Цяпер Сноўскі школьны гісторыка-краязнаўчы музей адпавядае самым высокім патрабаванням. Гэта пацвярджаюць запісы шматлікіх наведвальнікаў, якія прыязджаюць у Сноў з розных гарадоў і вёсак краіны. Бываюць тут і замежныя госці. Музей наведвалі прадстаўнікі Балгарыі, Польшчы, Кубы, нават Марцінікі. У адным з запісаў у кнізе водгукаў гаворыцца: «Тут робіцца ўсё, каб са сцен школы выйшлі сапраўдныя грамадзяне».
Пасёлак Сноў мае даўнюю гісторыю. Ен заснаваны ў пачатку XVII стагоддзя на землях князёў Радзівілаў— на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, што вялі ў Нясвіж, Сталовічы. Потым сноўскія землі перайшлі пад уладу памешчыка Рдултоўскага, які парадніўся з Радзівіламі. Па праекце архітэктара Б. Тычэцкага ў 1827 годзе тут, каля невялікай рэчкі Снавенкі, быў пабудаваны палац, ён захаваўся да нашых дзён. Першапачаткова налічваў
сто пакояў. Ix планіроўка ў наступныя гады значна змянялася. Каля палаца разбілі парк пейзажнага тыпу, пабудавалі басейн з сістэмай каналаў, якія ўтваралі некалькі астравоў, зарослых густым кустоўем і рознымі дрэвамі.
Цэнтральная частка палаца двухпавярховая, а бакавыя крылы аднапавярховыя. Галоўны ўваход аздоблены калонамі. На першым паверсе знаходзіліся гасціныя, кабінеты, залы. Вылучаецца парадная зала прамавугольнай формы плошчай 100 квадратных метраў. Верхняя частка сцен заканчваецца карнізам. Цудоўным упрыгожаннем з’яўляецца вялікая кафельная грубка. У бакавых частках палаца размяшчалася жыллё.
У. Чантурыя ў кнізе «Архітэктурныя помнікі Беларусі» адзначаў, што архітэктура палаца не мае вялікай параднасці, але прапарцыянальнасць і вытанчанасць порцікаў, ажурныя рызаліты з шырокімі вокнамі на два паверхі, сціплыя дэкаратыўныя ўстаўкі ў арачных завяршэнняў вокнаў надаюць фасадам палаца стройнасць і ўрачыстасць.
Цяпер у палацы знаходзіцца шпіталь. Яго будынак ахоўваецца дзяржавай як помнік архітэктуры.
Раней у гэтых мясцінах было два бровары: у Горным і Дольным Снове. Як ужо гаварылася, на адным з іх, у Дольным Снове, у 1907—1908 гадах працаваў малады Янка Купала.
Як сведчаць экспанаты музея, у 1905—1907 гадах у Снове актыўна дзейнічала валасная група РСДРП, якую ўзначальвалі браты Васіль і Антон Хомічы. У 1907 годзе яе кіраўнікоў аддалі пад суд і выслалі на 9 гадоў катаржных работ у Сібір.
У 1918 годзе быў створаны рэўком, які ўзначальваў А. Залескі. У час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі на тэрыторыі Сноўшчыны дзейнічалі байцы пад кіраўніцтвам балтыйскага матроса 1. Хомка.
Юныя экскурсаводы расказваюць, што ў першыя ж дні Айчыннай вайны ў Горным Снове было расстраляна 10 чалавек, а ў 1942 годзе колькасць загінуўшых перавышала ўжо 500. Тут дзейнічала дыверсійная група партызанскага атрада імя Катоўскага, якой кіраваў М. Шаршнёў.
Пры вызваленні пасёлка загінула нямала савецкіх воінаў, якія пахаваны ў брацкай магіле. Школьнікі вядуць перапіску з сем’ямі загінуўшых, у дзень Перамогі сустракаюць іх у Снове, каб разам пакланіцца тым, хто аддаў жыццё за іх шчасце.
ЛІТАРАТУРА
Александровіч С. X. Вольнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі. Мн., 1975
Б а б р о в і ч В. Тайна Нясвіжскага замка //Беларусь. 1986. № 8.
Вольтер Э. Бнблвотека лнтовского магната 1772 года: Док. я отчеты рус. бнблногр. о-ва, 1915—1916 гг. Пг., 1917.
Второе рожденяе портретов нз Несвнжа н Гродно: Каталог. Мн„ 1981.
Гісторыя беларускага тэатра: В 3 т. Т. 1. Мн., 1983.
Г р н ц к е в н ч В. П. Путешествня нашях земляков. Мн., 1968.
Грвцкевнч А. П. Частновладельческне города Бело’руссвн в XVI—XVIII вв. Мн„ 1975.
Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. Мн„ 1980.
Деленковскнй Н. М. Несвяж. Мн.. 1979.
Д р о б о в Л. Н. Жмвопясь Белорусснн XIX — начала XX века. Мн„ 1974.
Катаев В. Почтя дневннк. М., 1962.
Квнтннцка я Е. Д. Коллегяумы Белорусснн XVII века // Архнтектур. наследяе. 1969. № 18.
Кулагян A. Н. Архнтектура дворцово-усадебных ансамблей. Мн„ 1981.
Мальдзіс А. Музы ў Нясвіжы і Слуцку // Беларусь. 1968. № 5.
Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969.
Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974.
М а л ь д з і с А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980.
Мальдзіс А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя. Мн., 1982.
Мельннков П. Н. (Андрей Печерскмй). Княжна Тараканова н првнцесса Владнмнрская. М., 1989.
Молева Н. Несвяж! Стоянка десять мвнут //Знанне — снла 1972. № 20.
Н о в і к-П я ю н С. М. Лявонавіцкі тэатр //Чырвоны сцяг. 1983. I верас.
Нясвіж /Аўтар тэксту Я. Казлоў. Мн.. 1968.
П а р э ц к і Я. 1. Сымон Будны. Мн., 1975.
Петэрсон Э. А. Леў Гумілеўскі. Мн., 1982.
Подокшнн С А. Скорнна н Сымон Будный. Мн., 1975.
Саюз мастакоў БССР. Міхась Канстанцінавіч Сеўрук. Мн., 1980.
■ С е м е н о в В. Россяя. Полное географнческое опнсаняе нашего отечества. СПб., 1905. Т. 9.
Старчевскяй A. В. Воспомянання старого лнтератора / / Нст. вестн. 1888.
Тка чоў М. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII ст. Мн„ 1978.
У л а ш ч ы к М. Прыгоды радзівілаўскага летапісу //ЛіМ. 1982. 21 мая.
Ч а н т у р н я В. А. Архятектурные памятннкн Несввжа. Мн., 1978.
Galeria nieswiezska portretow Radziwilfowskich: Opisana historycznie przez Edwarda Koteubaja z drzeworytami Michafa Starkmana. Wilno, 1857.
-Kraszewski J. Krol w Nieswiezu. Warszawa, 1962.
Sajkowski A. Od Sierotki do Ryberiki. Poznan, 1965.
Syrokomla W. W^drowki po moich niegdys okolicach. Wilno, 1853.
Ta uroginski A. Z. dziejow Nieswieza. Warszawa, 1937.
Teatr Urszuli Radziwiffowej. Warszawa, 1961.
Hartleb M. Mikolaya Krzysztofa Radziwilfa pielgrzymka do Ziemi Swiqtej. Lwow, 1934.