Скарбы Нясвіжа
Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая
Выдавец: Полымя
Памер: 192с.
Мінск 1993
Вашай светласці вернападданыя вашы Магістрат і ўвесь горад вашай светласці Нясвіж».
У замку ў архівах захаваліся лісты Пятра I да Радзівілаў. Вось адзін з іх. Да Літоўскага вялікага канцлера Караля Станіслава Радзівіла (1706 студзеня 28).
«Зело благодарствую вам за пнсьмо ваше, також н протчея вашн доброжелательства нам, в чем обязуемся всегда незабвенна вас яметь н оная награждать. Прн сем же проснм вас, дабы н впредь такне ведомостн прм пресеченнн сей куманнкацнн от вас былн. Тако ж нанпаче проснм, дабы снн пнсьма с двумя алн с тремя посланы былн к войску, чтоб егдн одному невозможно, то другой н третнй довезет: нам сне зело нужно, однакоже вас тем обнадежнваю, что хотя н непрнятелю попадутся то ннчего в ннх к вашему опасенню. Н не сумневаемся что вы то учнннть можете, а тем нас обяжете вяіде».
У сакавіку 1706 года шведы пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Траўтвэтэра, перайшоўшы Нёман і разбурыўшы Карэлічы, Нягневічы, Мір, рушылі на Нясвіж. У го-
радзе тады стаяў пасланы Нятром I гарнізон у складзе 2000 казакоў пад камандай запарожскага палкоўніка Міклашэўскага. Шведы ўдарылі па гарадскіх валах і захапілі іх. Частка казакоў у баі з пераўзыходзячымі сіламі ворага загінула, іншыя схаваліся ў дамах і касцёлах, адкуль стралялі па непрыяцелю. Траўтвэтэр загадаў падпаліць горад. У полымі загінула каля 500 казакоў, многіх узялі ў палон. Тым не менш Нясвіжскі замак на гэты раз не быў узяты.
Знішчыўшы і абрабаваўшы горад, Траўтвэтэр накіраваўся ў бок Ляхавіч і пад Клецкам злучыўся з войскам на чале з Карлам XII. Памножаныя шведскія сілы вярнуліся ў Нясвіж, каб узяць замак. Апошні быў нядрэнна ўмацаваны: яго апаясвалі валы, глыбокія акопы і равы, па вуглах узвышаліся чатыры бастыёны з мноствам гармат. Але абучаных салдат не хапала, увесь гарнізон складаўся толькі з 200 чалавек. У замку хаваліся і гараджане, што ратаваліся ад шведаў.
Рыхтуючыся да нападу, Карл XII адначасова паслаў у замак Траўтвэтэра і генерал-ад’ютанта Розенстэрна з ультыматумам аб здачы. Камендант хацеў абараняцца, але мяшчане і шляхта вымусілі яго здаць крэпасць. Шведы занялі замак. Яны ўзарвалі ўмацаванні і бастыёны, знішчылі большую частку ваеннай амуніцыі, утапілі гарматы, раскапалі валы, разрабавалі гарадскія кляштары і касцёлы. перакапалі склеп Радзівілаў. Горад быў ператвораны ў руіны.
Доўга не мог адбудавацца Нясвіж. Сюды запрашалі ўсіх, хто пажадае пераехаць, абяцаючы перасяленцам доўгатэрміновыя прывілеі. Пасля 1726 года Нясвіжскі замак быў адноўлены і перабудаваны архітэктарам К. Ждановічам. Вакол сцен узвялі новыя валы. У 1755 годзе ў парку «Альба» пабудавалі летні палац пад назвай Кансаляцыя.
У 1724 годзе ў Нясвіжскім замку была створана капэла. 3 1740 года дзейнічаў прыгонны тэатр, які спа чатку ставіў камедыі і трагедыі, пазней перавагу аддалі балетам і операм. Тэатр праіснаваў да 1791 года.
У 1750—1791 гадах у горадзе працавала друкарня, дзе выдаваліся падручнікі і мастацкія творы на польскай і лацінскай мовах.
Кожны жыхар Нясвіжа павінен быў добра страляць. Усе без выключэння ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па стральбе, якія адбываліся ў маі. Самы меткі выбіраўся каралём. Яго ўпрыгожвалі аксамітнай стужкай з сярэб-
ранымі таблічкамі, суправаджалі ў ратушу, дзе запісвалі v асобы пратакол. потым частавалі бясплатна віном і півам.
У сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Нясвіжы актывізавалася развіццё промыслаў. У 1758 годзе ў замку налічвалася 85 рамеснікаў. У горадзе працавалі палатняны, шавецкі, слясарны, ткацкі цэхі, майстэрні мастацкага ліцця, пачаўся выраб габеленаў і залататканых слуцкіх паясоў. Майстрамі былі мясцовыя ўмельцы. Як вядома, слуцкія паясы, у тым ліку вытканыя ў Нясвіжы, заўсёды высока ацэньваліся. а зараз з’яуляюцца музейнай рэдкасцю. Яшчэ ў тыя часы ў тутэйшым замку сярод іншых каштоўнасцей мелася іх калекцыя.
Уяўляе цікавасць лічыльная машына, створаная ў Нясвіжы ў XVIII стагоддзі мясцовым гадзіннікавым майстрам Еўнай Якабсанам. Машына дзевяціразрадная, на ёй можна было выконваць складанне і адніманне. Множанне ажыццяўлялася як паўторнае складанне. а дзяленне — як паўторнае адніманне. Колькасць дзеянняў фіксавалася. Машына ўяўляла сабой сістэму зубчастых перадач з доўгімі «пальцамі», мела незвычайныя вузлы. Па знешнім выглядзе гэта — металічная скрынка з багата ўпрыгожанай накрыўкай. Падрабязнае апісанне машыны прыводзіцца ў кнізе Л. Майстрова «Навуковыя прыборы і інструменты» (М., 1968). Вынаходства нясвіжца аЎтар называе ў ліку навуковых прыбораў, якія маюць вялікае гістарычнае значэнне. Цяпер машына захоўваецца ў музеі імя М. Ламаносава ў Санкт-Пецярбургу.
А цяпер прасочым лёс Нясвіжа ў XIX стагоддзі. Трагічныя падзеі 1812 года прынеслі гораду разбурэнні і заняпад, вынікі якіх адчуваліся доўгія дзесяцігоддзі. Справа ў тым, што гаспадар замка Дамінік Радзівіл перайшоў з палком уланаў на бок французаў. Імкліва адступаючы з арміяй Напалеона, ён заехаў дадому і даў каменданту загад адправіць наўздагон за ім галоўныя каштоўнасці з замка, а фамільную скарбніцу схаваць у адзін з тайнікоў. Але горад хутка занялі рускія войскі адмірала П. Чычагава. Услед свайму ўладару камендант паслаў ганца з запіскай аб тым, што людзі Чычагава вывозяць княжацкую маёмасць, а скарбніцу роду Радзівілаў удалося схаваць, як дамовіліся. Але ганца злавілі і расстралялі за сувязь з ворагам. A 60 пудоў каштоўнасцей не знойдзены да нашых дзён.
Большая частка вывезенага Чычагавым трапіла ў Эрмітаж, іншыя музеі. Аб некаторых каштоўных прадме-
тах, што загінулі ў 1812 годзе, захаваліся толькі ўспаміны ў дакументах і літаратуры. Зніклі, напрыклад, адлітыя з воску фігуры вядомых людзей, зробленыя з натуры.
Адступаючы з французамі, Дамінік Радзівіл быў смяртэльна паранены. Аляксандр I, даведаўшыся аб яго здрадзе і смерці, пажадаў узнагародзіць княжацкімі маёнткамі свайго любімца, аднаго з герояў Айчыннай вайны 1812 года графа Вітгенштэйна. Вітгенштэйны забралі ў сваю сям’ю дачку Дамініка Стэфанію, з якой ажаніўся ў 1829 годзе сын графа, але праз год тая памерла пры родах.
Вітгенштэйн не змог утрымаць у сваіх руках Нясвіжскую ардынацыю. Сваякі Радзівілаў, што жылі v Германіі і Аўстрыі, знайшлі прамога нашчадка Сіроткі — Антонія Радзівіла. былога намесніка прускага караля ў Вялікім княстве Пазнанскім. Яму ў 1814 голзе быля перададзена вялікая частка маёмасці Радзівілаў у Польшчы. Беларусі і на Украіне. 61 год новыя гаспадары не жылі ў Нясвіжы. У гэты час два вялікія пажары 1836 і 1843 гадоў спустошылі горад. Толькі ў 1875 годзе Радзівілы вярнуліся ў Нясвіж. Выў адрамантаваны замак, заснаваны парк, які сёння з’яўляецца помнікам ландшафтнай архітэктуры.
У студзені 1905 года Марыя дэ Кастэлян Радзівіл звярнулася да рускага цара з прашэннем аб вяртанні роду Радзівілаў іх фамільных скарбаў, «што складаюць неад’емную прыналежнасць Нясвіжскай ардынацыі, якая была пазбаўлена гэтых каштоўнасцей у 1813 годзе, і частка каштоўнасцей зараз знаходзіцца ў імператарскім Эрмітажы, пакуль яшчэ не ўключаная ў спісы апошняга...» Просьбу княгіні задаволілі.
У 1875 годзе ў горадзе адкрылася настаўніцкая семінарыя. Яе скончылі класікі беларускай літаратуры Якуб Колас, Кузьма Чорны, вучоны-этнограф А. Багдановіч (бацька паэта М. Багдановіча). грамадскі дзеяч А. Сянкевіч і інш.
Нясвіжская настаўніцкая семінарыя адыграла важную ролю ў развіцці адукацыі, фарміраванні грамадскай думкі горада. У аб’яве пра яе адкрыццё гаварылася: «От попечнтеля Внленского учебного округа снм об'ьявляется, что с 1 нюля 1875 года в заштатном городе Несвнже Мннской губерннн Слуцкого уезда открывается учнтельская семннарня, нмеюіцая целью прнготовленне учнтелей в начальные народные учнлнш,а Внленского учебного округа, пренмуіцественно Мннской губерннн».
Лічыльная машына, вынайдзеная Е. Якабсанам
Будынак семінарыі знаходзіўся ў цэнтры горада ў былым дамініканскім саборы. Паводле ўспамінаў аднаго з яе выхаванцаў В. Томка, семінарыя выглядала так: «Сярод рыначнай плошчы, брукаванай вялікімі каменнямі, узвышалася ратуша, а вакол яе — невысокія цагляныя гандлёвыя рады. За ратушай стаяў двухпавярховы будынак, атынкаваны і пабелены,з вялікімі вокнамі і шыльдай, на якой пазалочанымі літарамі было выпісана: «Настаўніцкая семінарыя». Да галоўнага будынка далучаліся два таксама двухпавярховыя, але больш нізкія крылы, ствараючы ўнутраны замкнёны з трох бакоў семінарскі двор. У першым крыле былі кватэры настаўнікаў семінарыі, інтэрнацкая кухня і пакоі гаспадарчага прызначэння».
Першая сусветная вайна прынесла Нясвіжу новыя выпрабаванні. Гаспадарка і навакольных сялян, і гараджан прыйшла ў вялікі заняпад.
Восенню 1917 года ў Нясвіжы прайшла канферэнцыя бальшавікоў 2-ой арміі Заходняга фронту, дэлегаты якой прынялі рашэнне склікаць армейскі з’езд. Члены бальшавіцкай фракцыі вялі актыўную падрыхтоўчую работу. 29 кастрычніка (11 лістапада) у горадзе была устаноЎлена савецкая ўлада. 1 (14) лістапада 1917 года ў замку Радзівілаў сабраўся II з’езд салдат 2-ой арміі Заходняга фронту. Большасць яго дэлегатаў складалі бальшавікі. З’езд вітаў перамогу Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе, абраў новы армейскі камітэт, ваенна-рэвалюцыйны камітэт пад старшынствам М. Рагазінскага, які разам з А. Мясніковым, I. Берасценем з’яўляўся прадстаўніком партыйнай арганізацыі Беларусі на VI з’ездзе РСДРП (б).
Калі на пасяджэнні бальшавіцкай фракцыі абмяркоўвалася становішча ў Мінску, было вырашана паслаць туды на дапамогу 2 палкі пяхоты, бронеаўтамабілі, бронецягнік. Апошні адправіўся ў дарогу са станцыі Хвоева ў ноч з 1(14) на 2(15) лістапада 1917 года. Вёў яго член ВРК 2-ой арміі В. Пралыгін.
У гады грамадзянскай вайны ў барацьбе з контррэвалюцыяй і знешнім ворагам актыўна ўдзельнічалі жыхары Нясвіжчыны браты Валадзько, А. Залескі, П. Лабаноускі. A. Ж.\'к. В. Аляшкевіч. А. Драчан. А. Пракапчук і інш.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года, Нясвіж амаль на два дзесяцігоддзі апынуўся пад уладай буржуазнай Польшчы.
У гэтым будынку знаходзілася Нясвіжская жаночая гімназія
У першай палове 1920-ых гадоў шырокі размах на Нясвіжчыне атрымаў партызанскі рух. Каля самай граніцы дзейнічалі атрады С. Ваўпшасава, В. Каржа. У ваколіцах горада вылучыўся і партызанскі важак К. Арлоўскі. У падполлі, скіраваным супраць улад буржуазнай Польшчы, працавалі I. Ціханаў, П. Казак, В. Страцкевіч, А. Нячай, П. Кудзін, У. Гуль і інш. Паліцыі з дапамогай здрадніка ўдалося схапіць некалькіх патрыётаў. Сямёра з іх 28 лістапада 1931года былі павешаны ў Баранавічах.