• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы Нясвіжа  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Скарбы Нясвіжа

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Полымя
    Памер: 192с.
    Мінск 1993
    61.52 МБ
    К. Я. ШЫШЬіГІНАПАТОЦКАЯ
    ББК 63.3(2Б) Ш 98
    УДК 947.61
    Рэцэнзент кандыдат гістарьічных навук Г. В. Кісялёў
    Шышыгіна-Патоцкая КЯ.
    Ш 98 Скарбы Нясвіжа. — Мн.: Полымя, 1993. —
    192 с.: іл.
    ISBN 5-345-00689-Х.
    У кнізе расказваецца пра яамятныя мясціны Нясвіжа, яго ўклад у культурную скарбніцу Беларусі, пра яго помнікі архітэктуры, паркі, музеі, дзеячаў літаратуры і мастацтва. чыё жыццё і творчасць звязаны з унікальным горадам. Чытач зможа як бы перанесціся на некалькі стагоддзяў назад, у тыя часы, калі ў Нясвіжы і яго ваколіцах уладарылі магутныя магнаты Радзівілы, даведаецца пра драматычныя старонкі жыцця горада, акунецца ў свет паданняў і легенд старажытнай Нясвіжскай зямлі.
    Для шырокага кола чытачоў.
    ш
    0503020903—007
    	 15—93
    М 306(03)—93
    ББК 63.3(2Б)
    ISBN 5-345-00689-Х
    © К.Я. Шышыгіна-Патоцкая, 1993
    «ЛЯ ГЭТЫХ СЦЕН ПРАЙШЛІ ВЯКІ...»
    (ЗАМЕСТ ПРАДМОВЫ)
    Пад суровым ветрам Ен аб шчасці мроіў I расціў паэтаў, Гадаваў герояў.
    П. Прыходзька
    Нясвіж — невялікі. утульны гарадок, размешчаны ў маляўнічай мясцовасці на берагах рэчкі Ушы недалёка ад яе вытокаў, — адзін з самых старажытных культурных цэнтраў Беларусі, які адыграў у яе лёсе адметную ролю.
    Паводле Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, першае ўпамінанне Нясвіжа ў летапісе звязана з імем князя Юрыя (Фёдара) Нясвіжскага, што загінуў у бітве на рацэ Калцы, згаданага пад 1223 годам.
    Гэты год і лічыцца датай заснавання Нясвіжа. Але, як мяркуюць некаторыя гісторыкі, ён намнога болып старажытны. Людзі ж пасяліліся тут вельмі даўно. У 9-ым томе вялікай працы «Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне нашай айчыны» пад рэдакцыяй В. Сямёнава-Цян-Шанскага адзначаецца, што Нясвіж яшчэ да XIII стагоддзя быў умацаваннем крывічоў і сталіцай княжацкага ўдзела, знаходзячыся ў залежнасці ад княстваў — то Валынскага, то Кіеўскага, то Полацкага. Магчыма, у тутэйшых мясцінах праходзіў адзін з маршрутаў шляху «з варагаў у грэкі»: Уша з’яўляецца прытокам Нёмана, а крыху на поўдзень ад горада цячэ рака Лань, якая ўпадае ў Прыпяць. Будучы ў тыя часы паўнаводнымі, Уша і Лань, злучаныя волакам, маглі звязваць Балтыйскае і Чорнае моры. Ва ўсякім выпадку, на Ушы і сёння відаць сляды старых запруд — яны, магчыма, будаваліся для таго, каб падняць узровень вады.
    Пасля гібелі князя Юрыя Нясвіж яшчэ доўга быў цэнтрам княства. Вядомы нясвіжскія князі Рыгор і Іван, што ўпамінаюцца пад 1388 годам. Але яны, паводле сцверджання У. Сыракомлі, ужо залежалі ад Дзмітрыя
    Карыбута, князя ноўгарад-северскага. Каля 1430 года Нясвіжам валодаў нехта Федзька. У 1492 годзе горад перайшоў ва ўладанне да знакамітага роду Кішкаў, адна з прадстаўніц якога — Ганна ў 1513 годзе выйшла замуж за Яна Радзівіла па мянушцы Барадаты і прынесла Нясвіж у пасаг роду Радзівілаў.
    У XVI стагоддзі ў Еўропе пашырыўся рэфармацыйны рух, з шэрагаў якога выйшла шмат выдатных мысліцеляў. У Вялікім княстве Літоўскім на арэне проціборства праваслаўя і каталіцызму склаліся спрыяльныя ўмовы для прапаганды наватарскіх ідэй. Нясвіж стаў адным з галоўных цэнтраў Рэфармацыі ў Беларусі, дзе разгарнулася барацьба супраць акаталічвання як сродка заняволення беларускіх зямель палякамі.
    Імёны прагрэсіўных дзеячаў XVI стагоддзя, што жылі ў Нясвіжы, набылі шырокую вядомасць. Сымон Будны, Лаўрэнцій Крышкоўскі, Мацей Кавячынскі, Саламон Рысінскі, Даніла Набароўскі і іншыя пісьменнікі, паэты, філосафы адыгралі значную ролю ў развіцці беларускай культуры.
    Каля 1560 года ў Нясвіжы была заснавана друкарня, дзе выдаваліся творы С. Буднага, іншых філосафаў. Друкаром быў Д. Лянчыцкі.
    У 1551 годзе князь Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права на зберажэнне ў Нясвіжскім замку ўсіх архіўных дакументаў, якія датычыліся гісторыі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Яму ж падпарадкоўваліся друкарні ў Нясвіжы 1 Брэсце. Па багацці і ўплыву нясвіжскі магнат быў другім чалавекам у дзяржаве пасля вялікага князя. Прыняўшы ў 1550-ыя гады вучэнне Кальвіна, ён распаўсюджваў яго ўсімі магчымымі сродкамі на беларускіх землях. Нясвіж,па сутнасці,стаў цэнтрам новай плыні ў Вялікім княстве. Але раптоўная смерць Мікалая Чорнага ў 1565 годзе перашкодзіла здзяйсненню задуманага.
    Яго сын і наследнік Мікалай Крыштоф Радзівіл па мянушцы Сіротка пад уздзеяннем іюльскага пісьменніка і прапаведніка Пятра Скаргі адмовіўся ад кальвінізму і перайшоў у каталіцтва. Па яго загаду вучоных-«ерэтыкоў» выгналі з горада. Былі спалены на плошчы кнігі С. Буднага 1 іншых асветнікаў.
    Пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет Мікалай Сіротка пачаў узвядзенне ў Нясвіжы каменных збудаванняў, што зберагліся да нашых дзён. Нясвіжскі замак і фарны касцёл, пабудаваныя ў канцы XVI стагоддзя
    пры ўдзеле італьянскага архітэктара Я. М. Бернардоні, з’яўляюцца выдатнымі помнікамі архітэктуры. Яны ўпамінаюцца ў розных падручніках і энцыклапедыях свету.
    У пачатку XVI стагоддзя ў горадзе на адлегласці 200 метраў ад дамоў мяшчан узнік невялікі драўляны замак. У 1547 годзе на яго месцы ўзвялі значна большы, напалову драўляны. У 1583 годзе пачалося будаўніцтва каменнага замка. Пасля гэтага за адносна кароткі тэрмін (1584—1616) быў створаны фактычна новы горад — з улікам дасягненняў абарончага мастацтва таго часу. Апаясаны ровам і валам, ён атрымаў таксама рэгулярную сістэму планіроўкі. Каля ўездаў у горад паставілі каменныя надворныя вежы — Замкавую, Клецкую, Віленскую, Слуцкую. Нясвіж паступова ператварыўся ў непрыступную крэпасць. Як адзначае гісторык А. Грыцкевіч у кнізе «Прыватнаўласніцкія гарады Беларусі ў XVI— XVIII стагоддзях», у Рэчы Паспалітай, як і ва ўсёй Еўропе. была распаўсюджана стараітальянская абарончая сістэма. Будынкі (у Нясвіжы яны захаваліся да нашых дзён) узводзіліся ў адпаведнасці з ёю.
    У канцы XVI — пачатку XVIII стагоддзя ў горадзе налічваліся дзесяткі рамеснікаў"самых розных прафесій. Tvt жылі разьбяры. каменячосы, карэтнікі. мечнікі. пячнікі. мастакі. дактары, цырульнікі і інш. Будаўніцтва замка, касцёлаў, манастыроў забяспечвалі навакольныя прыгонныя сяляне; а таксама гарадскія і замкавыя майстры. Яны муравалі архітэктурныя збудаванні, упрыгожвалі і распісвалі храмы і палацы. Гісторыя зберагла імёны некаторых умельцаў. Гэта залатых спраў майстар Сцяпан, ліцейшчык Герман Мользер, разбяр Піліп, каваль Ждан, сталяр Кламада, слесар Пятрусь і інш. У нясвіжскіх квітанЦыях падатковага збору 1582—1583 гадоў названы 50 рамеснікаў 14 прафесій. у 1597 годзе — 51 рамеснік 15 прафесій.
    У канцы XVI стагоддзя Нясвіж стаў даволі буйным і значным горадам. У фондах Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Беларусь захоўваюцца прывілеі, нададзеныя яму каралямі Стэфанам Баторыем і Янам III, грамата князя Мікалая Радзівіла аб пацвярджэнні Нясвіжу магдэбургскага права, датаваная 1586 годам, гарадскі статут.
    Магдэбургскае права склалася ў XIII стагоддзі ў Германіі. Паводле яго, гараджане мелі самакіраванне, судовы імунітэт, падатковыя льготы, магчымасць займацца рамяством, гандлем, земляробствам, маглі ствараць
    рамесныя аб’яднанні — цэхі і г. д. Як адзначае А. Грыцкевіч, атрыманне такога права гарадамі Беларусі і Літвы азначала, што яны дасягнулі даволі высокага ўзроўню эканамічнага і сацыяльнага развіцця і зраўняліся ў гэтых адносінах са шматлікімі нямецкімі і польскімі гарадамі.
    У прывілеі караля Стэфана Баторыя, датаваным 23 красавіка 1586 года, гаворыцца, што Нясвіжу «даецца права тэўтонскае альбо магдэбургскае, тое самае, якое гараджане віленскія, трокскія, гродзенскія... і іншыя гарады як у каралеўстве, так і ў Вялікім княстве Літоўскім скарыстоўваць прывыклі. Грамадзяне нясвіжскія ні па якім іншым праве нікім не павінны прыцягвацца і ні ў які іншы суд, акрамя магістрата нясвіжскага, не павінны выклікацца...»
    Адначасова з магдэбургскім правам Нясвіж атрымаў і свой герб. Старажытныя гербы беларускіх гарадоў— надзвычай цікавая рэч. Існаванне гэтага атрыбута таксама сведчыць аб даволі высокім эканамічным і культурным узроўні таго або іншага цэнтра. Герб прысутнічаў на пячатцы горада, чым падкрэслівалася яго незалежнасць ад княжацкай альбо каралеўскай улады. Герб Нясвіжа ўяўляў сабой шчыт, падзелены на дзве часткі: у левай, залацістага колеру, — палова чорнага арла, а ў правай — дзесяць косых палос блакітнага, чырвонага і залацістага колераў.
    У пачатку 1586 года Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка надаў нясвіжскім мяшчанам прывілей, паводле якога яны маглі мець ільготы пры ўмове, што пабудуюць гарадскія ўмацаванні. Гэта азначала, што рамеснікі павінны змураваць двое варотаў, «каб горад замкнуты быў»; далей «з кожнага пляца аседлага — па прэнту (4,87 метра — К. Ш.~П.) насыпу, аж да сканчэння гэтага вала». Да 1600 года ўмацаванні ў горадзе і замку закончылі. Нясвіжцы павінны былі рамантаваць умацаванні і падсыпаць у патрэбных месцах вал. Для гэтай мэты асобна збіралі грошы.
    У канцы XVI стагоддзя за Слуцкай брамай, на другім беразе Ушы, быў пабудаваны Новы горад (Новае места). У 1625 годзе ўзнікла яшчэ адно прадмесце — Казімір. Яно размяшчалася ў паўночна-заходнім баку ад Старога горада.
    У XVI—XVIII стагоддзях гандляры і занятыя ў гандлі мяшчане складалі значны працэнт нясвіжцаў. На рынку Старога горада, каля ратушы, у 1628 годзе размяшчаліся каменныя крамы, а пад ратушай — яшчэ і драў-
    ляныя. Паводле інвентару 1673 года, у Нясвіжы значыліся ўжо 52 крамы. У сакавіку 1661 года тут быў створаны асобны купецкі цэх.
    У XVII стагоддзі ў горадзе не аднойчы лютавалі мор і эпідэміі. У 1625 і 1651 гадах яны забралі сотні жыццяў. Ахвяр эпідэмій хавалі на Новым месце, дзе была пастаўлена уніяцкая капліца са скульптурай святога Вінцэнта.'
    Вялікае гора прынеслі Нясвіжу шматлікія войны. У Паўночнай вайне Радзівілы выступалі саюзнікамі Расіі і ворагамі шведскага караля Карла XII, войскі якога бясчынствавалі і на тэрыторыі Беларусі. Жыхары Нясвіжа 12 красавіка 1702 года звярнуліся да князя Караля Станіслава па мянушцы Справядлівы з просьбай: «...Яснавяльможны, міласцівы княжа, пан наш!
    Як папярэднікі нашы, якія жылі пад уладай продкаў вашай светласці, нашага міласцівага пана, зберагалі заўсёды адданасць у час розных варожых набегаў і абаранялі вашу светласць, пана нясвіжскай крэпасці, даказвалі сабою на справе, што яны адданыя, як належыць быць добрым жыхарам. Так і мы, ніжэйшыя вашай светласці кліенты, знаходзячыся пад заступніцтвам нашага міласцівага пана, просім, каб і нас загадаў прыняць у сваю Нясвіжскую крэпасць з усёй нашай скуднай маёмасцю ў гэтым нечаканым і цяжкім выпадку, калі швед з усёй моцай чакаецца ў гэтай краіне...