• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы Нясвіжа  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Скарбы Нясвіжа

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Полымя
    Памер: 192с.
    Мінск 1993
    61.52 МБ
    Польскія ўлады дазвалялі прыватным гімназіям выбіраць мову навучання. Аднак дапамогу атрымлівалі толькі тыя школы, якія пераходзілі на польскую мову. Жаданне бацькоў і настаўйікаў вучыць дзяцей на беларускай мове сустракала вялікія перашкоды. Прыкладам таму можа быць Нясвіжска-Клецкая гімназія, успаміны аб якой пакінула Надзея Шнаркевіч, жонка першага класнага кіраўніка Язэпа Шнаркевіча.
    У пачатку 20-ых гадоў у Нясвіжы былі дзве прыватныя гімназіі — жаночая і мужчынская. Жаночую трымалі Георгій Жалнаркевіч і Кандрат Счасновіч. У ёй і вырашылі стварыцьдва першыя беларускія класы. Пасля доўгіх і нялёгкіх перагавораў з уладамі Жалнаркевічу ўдалося атрымаць дазвол на іх адкрыццё. Кіраўніком
    класаў стаў Язэп Шнаркевіч. Ен выкладаў розныя прадметы ў малодшых класах, а ўключна да восьмага вёў беларускую мову. Аднак ужо ў 1921 годзе пасля ўступных экзаменаў павятовы староста рэквізаваў двухпавярховы будынак, які жаночая гімназія арандавала яшчэ з перадваенных гадоў. Увесь інвентар быў выкінуты на вуліцу. Намаганні вярнуць будынак поспеху не мелі. Заняткі пачалі ў двух невялікіх пакоях у прыватнай кватэры настаўніцы той жа гімназіі. Іх праводзілі ў тры змены ў вялікай цеснаце. He спынялася агітацыя ўладаў сярод бацькоўбеларусаў і навучэнцаў супраць беларускіх класаў. Аднак праз некаторы час знайшліся высакародныя нясвіжцы, якія далі прытулак навучальнай установе ў сваіх дамах. Ветэрынарны фельчар Вітушка выдзеліў тры пакоі, дзе размясціліся 5—8 класы, што займаліся ў дзве змены. Нікадзім Дылеўскі даў адзін пакой — у ім вучыўся 3 клас, а Міхаіл Кулакоўскі прадаставіў два пакоі для 1—2 класаў і ўзяў на кватэру класнага кіраўніка. Плату за памяшканне бралі невялікую, а Кулакоўскі зусім адмовіўся ад яе. У гісторыі нясвіжскай беларускай гімназіі гэтыя людзі займаюць пачэснае месца. Дзякуючы іх грамадзянскай свядомасці і смеласці гімназія пачала дзейнічаць і праіснавала тры гады. Улады забаранілі паступаць сюды дзецям іншых нацыянальнасцей і беларусам каталіцкага веравызнання. Гэта не магло не адбіцца на колькасці вучняў: у першы клас было прынята 8 чалавек, а ў другі — 10.
    Весці заняткі без дастатковай колькасці беларускіх падручнікаў было цяжка. Вучні хутка прызвычаіліся пісаць падрабязныя канспекты.
    Плата за навучанне была невялікай. Нярэдка бацькі прывозілі дровы, збожжа, муку. Бяднейшыя вучні зусім вызваляліся ад платы. Але яны самі абслугоўвалі сябе, майстравалі прылады. Настрой іх, піша Шнаркевіч, быў бадзёры. Вучні палюбілі сваю школу, іх душу сагравала родная мова, беларуская песня. 1921/22 навучальны год закончыўся слаўнай вечарынаю ў гарадской ратушы. Праграма яе складалася з трох частак. Вучні паказалі п’есу «Чорт і баба», дэкламавалі вершы..
    Калі ўлады пераканаліся, што бацькі імкнуцца вучыць сваіх дзяцей у беларускай школе, то прымянілі больш рашучыя меры. Гімназію закрылі. Адной з прычын назвалі адсутнасць памяшкання.
    Аднак барацьба за беларускую школу не спынілася. Я. Шнаркевіч атрымаў канцэсію. Усё ж знайсці вялікі 14
    будынак для школы не ўдавалася, і беларускія класы дзейнічалі без дазволу куратара на кватэрах настаўнікаў. Рабілася гэта патаемна, каб захаваць ядро школы. Урэшце знайшлося памяшканне ў Клецку. Але ў 1931 годзе гімназію ўсё роўна закрылі: у гэты час пачаўся «крыжовы паход» супраць усяго беларускага.
    Нясвіжска-Клецкая гімназія мела вялікае значэнне ў гісторыі асветы Заходняй Беларусі. Надзея Шнаркевіч успамінае: «Гімназія са сцен сваіх выпускала юнакоў і дзяўчат не толькі свядомымі нацыянальна, любячымі родную мову і Беларусь, але выхоўвала любоў і пашану наогул да чалавека, якой бы ён ні быў расы ці нацыі, абуджала і паглыбляла свядомасць сацыяльнага характару, пазбаўляла рысаў шавінізму і рыхтавала да дружнага супольнага жыцця».
    17 верасня 1939 года — дзень вызвалення Нясвіжа ад улады буржуазнай Польшчы войскамі Чырвонай Арміі. 15 студзеня 1940 года горад стаў раённым цэнтрам.
    У гады фашысцкай акупацыі ў Нясвіжскім раёне разгарнулася партызанская вайна. У пачатку 1942 года каля Нясвіжа і Гарадзеі прайшлі рэйдам народныя мсціўцы. У навакольных лясах білі фашыстаў атрады пад камандаваннем К Арлоўскага. імя М. Шчорса. Дзейнічалі іншыя групоўкі. аб’яднаныя вясной 1942 года ў брыгаду імя Чапаева. На тэрыторыі раёна базіраваўся таксама асобны атрад імя Жданава, арганізаваны ў 1943 годзе. Тады ж быў створаны падпольны райком партыі. Першым яго сакратаром і камісарам стаў Ф. Усошын. Падпольны райком камсамола ўзначаліў М. Сямашка.
    У партызанскіх атрадах, у падполлі змагаліся і ня-свіжцы. У іх ліку — браты Некрашы, Лепяцілы, Гладкоўскія, П. Новік, Я. Рачкоўскі, I. ІІешкур, А. Сарока,!Насовіч, I. Анікін, I. Пшэпюрка.
    У чэрвені 1944 года партызанскі атрад імя Жданава падрыхтаваўся вызваліць горад штурмам. Штаб распрацаваў план захопу варожых аб’ектаў. 1 ліпеня ў Нясвіж адправілі пяць разведчыкаў, аднак ніхто з іх не вярнуўся. 1 ўсё ж на наступны дзень раздзелены на дзве часткі атрад заняў райцэнтр. Але партызаны трапілі ў акружэнне, загінуў сакратар райкома партыі.
    2 ліпеня 1944 года Нясвіж быў вызвалены войскамі Чырвонай Арміі. Асаблівы гераізм праявілі пры гэтым воіны агнявога ўзвода лейтэнанта М. Лешчанкі. Жменька яго байцоў размясцілася на ўскрайку горада за цагельным заводам. На заняўшых абарону салдат наступалі
    варожыя танкі і пяхота. М. Лешчанка з гарматы падбіў два танкі ворага, пяць астатніх адступілі. Яго байцы ўтрымлівалі рубеж на працягу цэлага дня. М. Лешчанку прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза. У пасляваенныя гады ён часта прыязджаў у горад, быў выбраны яго ганаровым грамадзянінам.
    Тысячы нясвіжцаў грамілі ворага на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Найбольш вызначыліся ў баях М. Галаўко, Н. Урублеўскі, П. Зяньковіч, П. Ганчарык і інш.
    Цяпер па ўсёй Нясвіжчыне стаяць сціплыя абеліскі ў памяць аб 10 тысячах загінуўшых жыхароў раёна — загінуў тут кожны трэці.
    У пасляваенныя гады пачалося аднаўленне разбуранай гаспадаркі. Жыхары горада і раёна актыўна ўключыліся ў работу па аднаўленні заводаў, фабрык, калгасаў і школ. За апошнія дзесяцігоддзі змяніўся знешні воблік райцэнтра. Некалькі дзесяткаў сучасных шматпавярховых гмахаў замянілі напаўразбураныя дамы.
    У старажытным Нясвіжскім замку ў 1945 годзе адчыніўся санаторый «Нясвіж». Tvt лечаць хваробы сардэчнасасудзістай і нервовай сістэм, органаў руху.
    Мінулыя стагоддзі пакінулі ў горадзе шмат помнікаў старажытнасці, што захоўваюць памяць аб нялёгкіх для яго часах, гераічных старонках мінулага, аб людзях, якія марылі пра лепшую будучыню.
    Жыццё працягваецца ў старажытным Нясвіжы. Пра яго славутасці і расказвае наша кніга.
    МУЗЫКА Ў КАМЕНІ
    Хто выводзіў тыя вежы, Хто той замак будаваў?
    Я. Колас.
    Шмат цудоўных помнікаў архітэктуры стварыў беларускі народ. У іх ліку — унікалыіы ансамбль старажытнага Нясвіжа. Калі верыць даследчыкам, яго помнікі архітэктуры даюць магчымасць прасачыць, як з’явілася і развівалася ў Беларусі барока.
    Пасля Люблінскай уніі 1569 года, якая злучыла Вялікае княства Літоўскае і Полывчу ў адзіную дзяржаву— Рэч Паспалітую, Нясвіж зрабіўся месцам жорсткай рэлігійнай барацьбы. Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка выгнаў з горада пратэстантаў. Паводле яго ўказання будаваліся каталіцкія храмы.
    3 Рыма ў Рэч Паспалітую прыбыў архітэктар Ян Марыя Бернардоні (1541 (?)1605) — вучань італьянскіх дойлідаў Джакома да Віньёла і Джакома дэла Порта. На яго рахунку быў удзел у будаўніцтве праслаўленай царквы Іль Джэзу ў Рыме. Сіротка запрасіў Бернардоні ў Нясвіж. Па праектах італьянскага дойліда былі ўзведзены замак, касцёл і калегіум езуітаў.
    Адначасова пачалася перабудова ўсяго горада. Па апошняму слову еўрапейскай фартыфікацыйнай тэхнікі Нясвіж быў абведзены валамі і бастыёнамі. Размяшчэнне вуліц, плошчаў, новых будынкаў падпарадкоўвалася задачам абароны. Да нашых дзён захаваліся два такія збудаванні — Слуцкая брама і вежа Замкавай брамы.
    Адзін з найцікавейшых архітэктурных помнікаў Нясвіжа — сярэдневяковы феадальны замак, які пасля некалькіх перабудоў ператварыўся ў палацава-замкавы ансамбль. У ім змяшалася мноства розных стыляў, што сведчыць аб шматэтапнасці будаўніцтва, аб выкарыстанні мастацкіх дасягненняў розных гістарычных эпох.
    2 Зак 489.
    17
    Парадны двор замка (з гравюры Г. Гумінскага)
    Нясвіжскі замак, які цудоўна захаваўся да нашых дзён, як ужо адзначалася, быў заснаваны ў 1583 годзе на месцы ранёйшага драўлянага, даволі вялікага і багатага будынка, што з’явіўся яшчэ ў 1520 годзе, а потым перабудоўваўся ў 1547 годзе Мікалаем Радзівілам Чорным. Есць меркаванне, што ў часы Мікалая Чорнага замак рэканструяваны пад кіраўніцтвам галандскіх архітэктараў і фартыфікатараў паводле старагаландскай сістэмы ўмацаванняў. Верагодна, іншаземцы, што на радзіме адчувалі ганенні як прадстаўнікі новай рэлігійнай плыні — кальвінізму, былі запрошаны нясвіжскім магнатам, які сам стаў пад сцягі пратэстантызму. Замежным архітэктарам многія будынкі Нясвіжа і абавязаны рысамі нідэрландскага рэнесансу.
    Новы каменны замак 1583 года вылучаўся магутнымі абарончымі збудаваннямі. Перавага ў той час надавалася ўжо іншай, так званай стараітальянскай сістэме, паводле якой папярэдняя каменная сцяна была заменена каменным валам, а вежы ператварыліся ў больш нізкія бастыёны, куды паставілі гарматы, што маглі абстрэльваць перадполле за ровам. Магутныя бастыёны былі галоўнымі ачагамі супраціўлення. Агонь з размешчаных тут гармат па фронту і фланках перакрываў тэрыторыю аж да
    суседніх бастыёнаў і гэтым перашкаджаў атакам на курціны (валы), не даваў магчымасці варожай артылерыі падысці на блізкую адлегласць да замка. Таму галоўнай мэтай нападаючых было ўзяцце бастыёнаў. Такім чынам, Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка значна ўдасканаліў замкавую фартыфікацыю. Пры гэтым нясвіжскі магнат выкарыстаў асабістыя рознабаковыя веды, атрыманыя ў час заняткаў ва універсітэтах Германіі, пражывання ў Італіі, Аўстрыі і Францыі, а таксама навучання ваеннай справе ў час Лівонскай вайны.
    Мяркуючы па старажытнай гравюры Тамаша Макоўскага, курціны і бастыёны Нясвіжскага замка былі ўмацаваны каменем. Па версе вала ішла дарога, абароненая брустверам. Роў вакол крэпасці быў даволі шырокі і глыбокі. Вада сюды паступала з суседніх сажалак. 3 вонкавага боку рова знаходзілася дадатковая дарога— для перамяшчэння стралковых атрадаў, што абаранялі падыходы да фартэцыі. Замак акружала з усіх бакоў вада азёр і каналаў. Трапіць на яго тэрыторыю можна было толькі па драўляным мосце. Пры пагрозе нападу ворага мост разбіралі, і замак тады рабіўся цяжкадаступнай крэпасцю. Некалькі гадоў запар прыгонныя сяляне пашыралі рэчышча Ушы, стваралі на ёй штучныя азёры. a вынятую зямлю выкарысталі, каб зрабіць вышэйшай гару, на якой пабудавалі замак.