Скарбы Нясвіжа
Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая
Выдавец: Полымя
Памер: 192с.
Мінск 1993
Многія жыхары Нясвіжа і раёна, людзі розных прафесій і ўзростаў, займаюцца разьбой па дрэве, ткацтвам, вышыўкай. Сярод іх — былы доктар мясцовага санаторыя Віктар Іванавіч Ульянаў. У гэтага таленавітага чалавека ёсць захапленне, якому ён не здраджваў са школьных гадоў, — разьба па дрэве. У самадзейнага майстра ўжо склаўся адметны почырк, свой стыль. У студэнцкія
гады Ульянаў наведваў студыю пры Палацы прафсаюзаў у Мінску, дзе майстры В. Камоцкі і С. Гуткоўскі пазнаёмілі яго з асноўнымі прыёмамі работы. Ал'е самыя першыя ўрокі майстэрства ўзяў яшчэ ў дзяцінстве ад бацькі I. Ульянава, які сам вырабляў мэблю з цудоўнымі ўзорамі. Маці — Марыя Мікалаеўна — майстрыха вышыўкі, вязання.
Творамі Ульянава захапляліся жыхары Магілёва, Мінска, Масквы. Аб поспехах умельца сведчаць шматлікія дыпломы, граматы, прэміі, медалі. На Усесаюзнай выстаўцы твораў самадзейных мастакоў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, што праходзіла ў Маскве, дэманстравалася работа Ульянава «Сямейнае шчасце». Гіабывала ў Маскве яшчэ адна яго работа — «Дэкрэт аб міры».
Але ёсць у Віктара Іванавіча творы, якія на выстаўках не экспанаваліся. I не таму, што яны не адпавядаюць высокім патрабаванням, а таму, што не паддаюцца транспарціроўцы. Гэтыя незвычайныя экспанаты знаходзіліся ў парку санаторыя «Нясвіж». На адной з палянак красавалася скульптура мядзведзіцы з медзведзянём. Яна цудоўна Ўпісвалася ў паркавы ансамбль і па памеры. і па колеры — як быццам заўсёды тут стаяла. Амаль тры месяцы ў любое надвор’е працаваў тут вечарамі Віктар Іванавіч каля зламанага бурай клёна. У ход былі пушчаны піла, сякера, стамеска. I скульптар дамогся свайго. Старая магутная мядзведзіца, стоячы на задніх лапах, абдымае касалапага малога, як бы абараняючы яго. А непадалёку была яшчэ адна работа Ўмельца — «Зубр». Гэтым скульптурам далі высокую ацэнку спецыялісты — заслужаны дзеяч мастацтваў В. Сухаверхаў, галоўны архітэктар праекта абнаўлення нясвіжскага парка кандыдат архітэктуры I. Рудэнка. На жаль. зараз гэтых скульптур V napKV няма.
Марыя ВасілеЎна Заяц рана страціла бацькоў, перанесла жахі і голад вайны. Адна выгадавала траіх дзяцей. Але з ранняга дзяцінства не пакідала яе любоў да цудоўнага. Яшчэ дзяўчынкай навучылася ткаць. Шмат гадоў рукі майстрыхі стваралі такія вырабы, што ад іх цяжка адвесці вочы. Абрусы, посцілкі, ручнікі, вытканыя ў «сонца», «зорачкі», «птушкі», «пеўнікі», «лісточкі», «сняжынкі», пераліваюцца ўсімі колерамі вясёлкі і выклікаюць захапленне ў наведвальнікаў выставак.
Маляўнічыя дываны, посцілкі тчэ, вышывае і вяжа несвіжанка Валянціна ПаулаЎна Іваніхіна. Дзе б ні ўбачы-
Скульптура В. Ульянава «Мядзведзіца з медзведзянём»
ла яна прыгожы малюнак, абавязкова перанясе яго на белую тканіну. А потым творчая фантазія майстрыхі дабаЎляе да яго новыя дэталі, яркія штрыхі. I пад умелымі рукамі ажывае на палатне беларуская прыоода: свежая зеляніна травы. беластволыя бярозкі.
Пад рубрыкай «Свет нашых захапленняў» нясвіжская раённая газета «Чырвоны сцяг» расказала пра цудоўнага майстра Івана Юльянавіча Мацаля з вёскі Прасці, які займаўся разьбой па дрэве. Яго своеасаблівыя вырабы ўпрыгожылі дамы многіх навакольных вёсак, Нясвіжа, Мінска, Оршы. «Прыгажосць патрэбна ўсюды»,'— гаварыў Мацаль.
Так нашы сучаснікі памнажаюць мастацкія традыцыі, закладзеныя ў Нясвіжы шмат стагоддзяў назад Тамашом Макоўскім, бацькам і сынам Гескімі, іх таленавітымі папярэднікамі і паслядоўнікамі.
НЯСВІЖЧЫНА ЛІТАРАТУРНАЯ
He адзін стаў пісьменнікам, музай абраным...
Ул. Сыракомля
Шмат слаўных старонак упісаў Нясвіж у гісГорыю літаратуры. Тут убачыла свет нямала кніжак на беларускай, польскай, лацінскай мовах. Тут нарадзіліся, жылі, тварылі многія асветнікі, паэты, пісьменнікі. драматургі. Сярод іх — Сымон Будны, Даніла Набароўскі, Адольф Янушкевіч, Уладзіслаў Сыракомля.
Апавяданне пра нясвіжскіх дзеячаў літаратуры пачнём з XVI стагоддзя, з Мікалая Радзівіла Сіроткі, які пакінуў нашчадкам ужо памянёнае апісанне на лацінскай мове паломніцтва ў Сірыю, Палесціну, Егіпет, — коратка гэты твор называюць «Вандроўкі».
Сіротка (1549—1616) вучыўся ў Цюбінгенскім і Страсбургскім універсітэтах, пабываў у Італіі, Аўстрыі, Францыі. У 1583—1584 гадах ён пабываў ва Усходнім Міжземнамор’і, вёў дзённік і прыблізна ў 1590—1595 гадах на яго аснове напісаў кнігу аб сваім падарожжы. Упершыню «Вандроўкі» Сіроткі былі надрукаваны ў 1601 годзе. Аб папулярнасці гэтай кнігі сведчыць той факт, што за тры з паловай стагоддзі — з 1601 па 1962 год — яна выдавалася 19 разоў на лацінскай, польскай, нямецкай і рускай мовах.
Жаданне апісаць свае падарожжы Сіротка тлумачыў тым, што яму хацелася пашырыць кругагляд землякоў. Як сцвярджае аўтар, апісанне ўбачаных ім краін ён рабіў паводле асабістых назіранняў, а не па кнігах. Даследаванні ж паказалі, што князь Радзівіл пісаў на падставе не толькі асабістага вопыту. Гісторык В. Грыцкевіч, які па сутнасці першы ў беларускай навуцы даследаваў «Вандроўкі», сцвярджае, што Сіротка ўсё ж старанна вывучыў літаратуру пра Блізкі Усход і пры напісанні
сваёй кнігі карыстаўся багатай нясвіжскай бібліятэкай. У тэксце «Вандровак» ёсць спасылкі на дзевяць твораў, не лічачы Бібліі. Радзівіл цытаваў старажытных гісторыкаў Флавія, Плінія, Тацыта, падарожнікаў XI—XII стагоддзяў манаха Кедрэна і Веніаміна з Тудэлы, пісьменнікаў XVI стагоддзя. Польскі даследчык А. Сайкоўскі лічыць, што князь звяртаўся таксама да згаданых у каталогах яго бібліятэкі твораў Гераніма Прада і Іаана Вілапанда, кніг «Экзатычная бібліятэка», «Мусульманскія гісторыі», пергаментнай карты Еўропы і Афрыкі.
Крытычны падыход Сіроткі да выкарыстанай літаратуры выгадна адрознівае яго ад іншых аўтараў, якія пісалі тады пра Блізкі Усход. Напрыклад, ён выказаў сумненне наконт паведамлення Кедрэна аб гіпапатаме: «Кедрэн піша, што гэты.звер бывае такой велічыні, што слана можа цалкам праглынуць. Яго і жывым удавалася мне бачыць, але немагчыма, каб ён мог з’есці слана».
I ўсё ж асновай для твораў князя быў яго дзённік, а не пісьмы, як лічылі раней. Магчыма, што аўтар карыстаўся таксама запісамі сваіх спадарожнікаў.
Як падкрэс.ііваецца даследчыкамі, у творы Сіроткі рэлігійныя інтарэсы адступаюць на задні план, апісанню «святых мясцін» адведзена параўнаўча няшмат старонак. Дарэчы. v Егіпце Сіротка быў намнога даўжэй. чым у самой Палесціне. I нават у Іерусаліме яго больш хвалявала канкрэтная рэчаіснасць, чым старажытныя казанні. Апісваючы храмы, паломнік перш за ўсё адзначаў іх размяшчэнне, памеры, матэрыял, з якога яны пабудаваны. Аўтар неаднойчы падвяргаў сумненню сцвярджэнні Бібліі. На падставе паказанняў механічнага гадзінніка і компаса ён адзначыў нераўнамернасць дня і ночы на Усходзе, што супярэчыць дагматычнаму вучэнню. Сіротка не пабаяўся падзяліцца з чытачом сваім недаверам да некаторых «святых славутасцей». Вось што піша нясвіжскі падарожнік аб крыніцы, у якую быццам бы апостал Філіп акунаў для хрышчэння еўнуха царыцы Кандацэі: «Але хто крыніцу тую бачыў, інакш скажа, паколькі з цсснай скалы ві іход.дць толькі адна крыніца. I яна такая мізэрная, што абедзвюх ног немагчыма паліць. Таму хутчэй за ўсё можна сцвярджаць, што святы апостал толькі галаву еўнуху паліў і так яго ахрысціў».
Крытычнасць Сіроткі асабліва відаць, калі ён расказвае пра Мёртвае мора. Там не ўдалося знайсці апісаную ў Бібліі саляную статую жонкі пляменніка біблей-
Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка
скага Аўраама — Лота. Падарожнік старанна распытваў аб ёй мясцовых старажылаў.
Сваё апісанне аўтар «Вандровак» пачынае з таго, што 16 верасня 1582 года ён выехаў з Нясвіжа. 8 снежня прыбыў у Венецыю, адкуль паплыў разам са сваімі спадарожнікамі толькі 17 красавіка наступнага года. Абмінуўшы астравы Керкіра і Кефа^іінія, карабель прычаліў да вострава За*інт (Зантэ). Там Сіротка звярнуў увагу на незвычайныя помнікі, ніяк не зЬязаныя з гісторыяй царквы. У манастыры яму паказалі |камень з грэчаскім надпісам. які быў над магілай Цріцэрона. і сказалі. што пад ім у каменным збане ляжыць яго попел. Такім чынам, не даехаўшы яшчэ да «святых мясцін», падарожнік падрабязна апісаў грабніцу Цыцэрона, язычніка. У гэтым факце праявіўся інтарэс аўтара да гісторыі. У далейшым ён нярэдка параўноўваў усходнія пабудовы з парыжскімі і рымскімі, падрабязна апісваў калоны, мазаікі, інтэр’еры храма Іаана Хрысціцеля ў Дамаску, палаца Гаўрэа ў Каіры, форму вокнаў у дамах егіпцян.
У пячорах са старажытнаегіпецкімі пахаваннямі Сіротка бачыў мноства забальзаміраваных трупаў, «з якіх цел мумію бяруць... Гэта мусіць быць нешта асаблівае, паколькі тры тысячы гадоў і болей, як гісторыя піша, не дазволіла згнісці аніякаму члену. Каля мумій ляжаць бажкі з нейкай моцнай блакітнай альбо карычневай гліны». Твары памерлых былі закрыты маскамі, цела абкручвалі палатном. Знатныя ляжалі ў каменных і драўляных саркафагах, а выхадцы з простага народа — на голай зямлі.
Радзівіла асабліва цікавілі клімат і гаспадарка краін, якія ён наведаў. Гэта дало падставу рускаму вучонаму П. Гільтэбранту назваць яго кнігу «творам вельмі назіральнага і ад^каванага чалавека». На востраве Закінт увагу падарожніка прыцягнулі вырошчванне апельсінаў, лімонаў, вінаграду, вываз іх; на Кіпры — выпарванне солі з марской вады. У «Вандроўках» гаворыцца: «Мы прыплылі да саляварняў, дзе атрымліваюць соль, якую толькі сонца, як лёд марозам, жарам сваім асаджвае, так што па солі хадзіць можна, хаця пад ёю вада прэсная і смаку добрага».
У сваіх апісаннях аўтар тлумачыць убачанае на зразумелых яго зямлякам прыкладах. Піша, што Тыверыядскае возера «мае ваду прэсную, бо мы купаліся ў ім і ваду пілі, і рыбы там вельмі добрыя, падобныя на карасёў, і танна іх прадаюць».
Нельга не заўважыць маляўнічасць карцін прыроды, прыведзеных Сіроткам. У апісанні Мёртвага мора, якое мяняе свой колер у залежнасці ад часу дня, адчуваецца рука сапраўднага мастака: «Гэта мора, альбо хутчэй возера (бо ў даўжыню яно мае 20 міль, а ў шырыню шэсць альбо сем міль)... сярністае, мае і камяні вакол сябе, якія, калі іх запаліць, гараць, як дрэва. Я прывёз з сабой такія камяні, і іх кожны можа пабачыць. Іосіф Флавій праўдзіва гэтае возера апісвае, а асабліва тое, што яно тройчы мяняецца на дзень; гэта я добра бачыў, бо з раніцы вада была чарнаватая, апоўдні, калі сонца яе нагрэе (таму што там моцная гарачыня), то робіцца блакітнай уся вада, як бы блакітнае сукно, увечары, перад заходам сонца, калі сонечная гарачыня спадзе, вада робіцца чырванаватай альбо рудой, быццам яе з глінаю змяшалі.