Скарбы Нясвіжа
Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая
Выдавец: Полымя
Памер: 192с.
Мінск 1993
Цяперашняя Слуцкая брама была ўзведзена ў 1690 годзе, перабудавана ў 1700-ым (паводле іншых звестак — у 1760-ым) на месцы старой, што існавала тут з XVI стагоддзя. Яна перакрывала дарогу-дамбу, якая вяла ў Нясвіж уздоўж возера з боку Слуцка. Трапіць у горад, абмінуўшы браму, практычна было немагчыма. На першым паверсе збудавання захавалася каморка для вартавых. Кожны, хто ехаў альбо ішоў у Нясвіж, павінен быў плаціць пошліну. Аб гэтым сказана і на мемарыяльнай дошцы, якая захавалася да нашых дзён: «Тут святы збор, тут збор мытны дай для Марыі, таму што кожны павінен Богу, а за гэта атрымаеш узнагароду на зямлі, a затым і на небе...» На другім паверсе размяшчалася вялікая капліца. Надпіс на яе сцяне на другім паверсе гаворыць «Дай мір, абарані нас». У капліцы быў абраз Маці Боскай.
У 70-ыя гады XX стагоддзя была праведзена рэстаўрацыя Слуцкай брамы. Спецыялісты шмат папрацавалі каб вярнуць гэтаму каштоўнаму помніку першапачатковы выгляд. Аднавілі дубовыя масіўныя дзверы, бакавую
лесвіцу, якая вяла на другі паверх, адрамантавалі ўсе сцены і дах, каваны балкон з боку ратушы і шматколерны вітраж. Для даху была завезена з Латвіі чырвоная чарапіца. Даследчыкі знайшлі на першым паверсе былой мытні камін. Там жа выявілі два замураваныя акны. Пасля рэстаўрацыі зніклі сляды куль і снарадаў.
Як ужо гаварылася, пасля шведскага нашэсця Нясвіж доўга ляжаў у руінах і толькі ў 1720 годзе зноў пачаў адбудоўвацца. Асабліва хутка ўзводзіліся жылыя дамы. Вялікую цікавасць выклікае так званы дом рамесніка, альбо дом на рынку, пастаўлены ў 1721 годзе. Захаваўся да нашых дзён. У XIX стагоддзі прыбудавана памяшканне з боку двара. Першапачатковы план дома сягоння цяжка ўзнавіць з-за карэнных перабудоў. Быў ён падзелены на гаспадарчую частку — складскія памяшканні. крамы — і жылыя пакоі. Найбольшую цікавасць выклікае галоўны фасад, які выходзіць на лінію забудовы вуліцы і вырашаны адзіным фігурным шчытом з прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Над галоўным уваходам размешчаны балкон з металічнай літай агароджай. Уваход на другі паверх знаходзіцца .з боку дваровага фасада. Двухпавярховы будынак мае вялікі паўпадвал. Сцены паверхау былі выкананы з цэглы і ірэва.
Нясвіжскі «дом на рынку» — унікальны ўзор гарадскога жылля першай паловы XVIII стагоддзя з барочным фасадам. На поўдзень ад яго размешчаны комплекс былога кляштара бенедыкцінак. Ен, гэтак жа як і езуіцкі, а таксама бернардзінскі кляштары, уваходзіў у сістэму абароны горада. Фундатарам нясвіжскіх бенедыкцінак была жонка Радзівіла Сіроткі Яўфімія. У іх жа храме яна і пахавана разам з дзвюма рана памерлымі дочкамі.
Кляштар пабудаваны ў 1590—1595 гадах з цэглы на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада. У XVII—XVIII стагоддзях адбыліся некаторыя пераробкі. Да нашых дзён захаваліся ўваходная вежа-брама XVIII стагоддзя, жылы і гаспадарчыя карпусы, касцёл, вартоўня. Цяпер кляштарныя муры займае педагагічнае вучылішча.
У архітэктуры бенедыкцінскага касцёла — традыцыйная кампазіцыя, якая мае рысы раіМанскага стылю і гарманічна злучаецца з барочнай пластыкай і маляўнічасцю формаў. У храме мелася сем алтароў, з якіх галоўны (драўляны) быў упрыгожаны калонамі карынфскага ордэра і скульптурамі святых. Паводле вопісу 1828 года, усе алтары «рознымі колерамі маляваны, пад фан-
Кляштар бенедыкцінак (з ак.варэлі Напалеона Орды)
гольд пазалочаны і пасярэбраны». Асобныя творы можна датавань, як піша мастацтвазнавец Л. Ярашэвіч, наступным чынам: абразы «Благавешчанне» і «Святая Ганна», скузьптуры «Міаці Боская». «Святы Бенядзікт» і «Святая Схаластыка» канцом XVI стагоддзя. большасць алтарнай оазьбы і скульптур пеошай тоэццю XVII стагоддзя. алтары са спіральнымі калонкамі. абразы «Маці Боская з данатарамі». «Святы Іаан». «Святы Казімір» сярэдзінай ці доугой паловай XVII стагоддзя. Каштоўнасць памянёных твораў тым большая, што яны значна пашыраюць нашы веды аб выяўленчым мастацтве Нясвіжа — аднаго з буйнейшых тагачасных архітэктурна-мастацкіх цэнтраў Беларусі.
У XVII стагоддзі ў горадзе існавала майстэрня рэзчыкаў. Сам размах манументальнага будаўніцтва ў Нясвіжы патрабаваў гэтага. Захаваўся дагавор нясвіжца Генрыка Кунтзана на выкананне ў 1634—1635 гадах галоўнага алтара для віленскага кафедральнага сабора. Такі ганаровы заказ маглі даць толькі майстру вельмі высокага прафесійнага ўзроўню. Можна меркаваць, што нейкая частка разьбы і скульптур касцёла бенедыкцінак створана ім.
Першай ігуменняй кляштара ў 1591 —1608 гадах была Ганна СвятаслаЎская, таму некалькі помнікаў у храме звязаны з яе імем Абапаз алтара святой Ганны знаходзіліся надмагіллі дзвюх іачок Шкалая Сіроткі — Хрысціны і Кацярыны, выкананыя з алебастру, як і сам алтар. Князёўны былі паказаны сядзячымі на трунах, а паміж імі ляжалі дзве мармуровыя пліты з надпісам: «...Аддалі душу таму свету, развітаўшыся з усімі жывымі. Абедзьве ў адной труне спачываем, цешачыся выявай твару Айца Нябеснага Развітваючыся з табой. бацька, развітваючыся з вамі, сястпа і браты. навекі аддаём вам сэрцы.. »
Нямала зрабіла для ўпарадкавання кляштара бенедыкцінак пляменніца яго фундатараў Хрысціна Яўфімія Радзівіл (1598—1657). Яна ўступіла сюды ў 1614 годзе паслушніцай, пастрыглася ў 1621 годзе, а з 1632-га была ігуменняй. Яе брат Альбрэхт Станіслаў Радзівіл у 1636 годзе выдаткаваў 10 тысяч злотых на рэстаўрацыю касцёла. Ратуючыся ад эпідэміі, Хрысціна Яўфімія з манашкамі выехала ў Гданьск, дзе і памерла.
У 1866 годзе касцёл бенедыкцінак перарабілі пад царкву, кляштар зачынілі і ў 1876 годзе перабудавалі пад казармы. У час ліквідацыі кляштара было зроблена яго падрабязнае інвентарнае апісанне:
«1. Касцёл двухпавярховы, каменны, з сутарэннямі, пабудаванымі ў 1590 годзе, накрыты меддзю, даўжынёй 40. шырынёй 10 сажняў. у ім акон з жалезнымі кратамі 4, без кратаў 3, дзвярэй 4, на касцёле трохпавярховая каменная вежа, у яе ўбудаваны гадзіннік.
2. Каменная чатырохпавярховая вежа з сутарэннямі. дах жалезны, 3X3 сажні. дзверы 1.
3. Кляштар каменны, двухпавярховы, накрыты меддзю, жалезам, чарапіцай, 20X24 сажні, у ім пакояў 48, кухня 1, пякарня 1, лесвіц каменных 4, драўляных 1, печак для прыгатавання ежы 2, галандскіх 47, калідораў 10, сенцаў 4, акон з жалезнымі кратамі 25, без кратаў 47, дзвярэй 56, падлога ў пакоях драўляная, у калідорах цагляная, пад будынкам каменных сутарэнняў 2».
Уздоўж калідора кляштара размяшчаліся келлі, a ў паўднёва-ўсходняй яго частцы знаходзілася вялікая зала трапезнай.
Паэт Уладзіслаў Сыракомля жыў у Нясвіжы ў 40-ых гадах XIX стагоддзя і даў вельмі добрае апісанне тутэйшых памятных мясцін. Аднак сці'пламу служачаму радзівілаўскага замка, відаць, не ўдалося як след агле-
дзець касцёл бенедыкцінак, бо ў «Вандроўках па маіх былых ваколіцах» сказанатолькі, што агульны выгляд касцёла адзначаецца мноствам прыгожых дробязяў, як усё, чаго даткнецца жаночая рука.
Сучасныя даследчыкі лічаць, што кляштар бенедыкцінак у Нясвіжы быў адным з найбольш цікавых і памайстэоску аздобленых помнікаЎ аохітэктуры горада V 1876 годзе маёмасць манастыоа — сярэбваныя. пазалочаныя рэчы, а таксама 30 вырабаў з мастацкіх тканін — была перададзена ў віленскі кафедральны касцёл. Нейкую частку літургічных пвадметаЎ перанеслі ў фапчы касцёл, а тры малыя званы — у Капыль. Самы вялікі звон «Бенядзікт» яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя пералілі і па загаду епіскапа Дадэркі адвезлі ў мінскі кафедральны касцёл. Паводле сведчання Б. Таўрагінскага, у 1880 годзе згарэлі кляштарныя бібліятэка і архіў, якія захоўваліся ў гарадскім магістраце. Тады ж дзісенскі настаяцель прасіў віленскую кансісторыю перадаць яму аоганы. амбон і Ўпрыгожанні алтароЎ кляштаоа — з перапіскі высвятляецца, што на той час усё гэта, а таксама лаЎкі яшчэ стаялі на месцы.
У 1900 годзе галоўны і два бакавыя алтары з нясвіжскага манастыра бенедыкцінак перавезлі ў навамышскі касцёл, дзе яны знаходзяцца і цяпер.
Вялікую цікавасць выклікаюць вароты бенедыкцінскага кляштара. Драўляныя дзверы з двух бакоў аздоблены каванымі металічнымі накладкамі, прычым іх малюнак на вонкавым і ўнутраным баках розны. Званіца пакрыта купалам грушападобнай формы. Аптычныя эфекты, жывапісны сілуэт гэтага збудавання сведчаць, што тут, несумненна, выкарыстаны формы позняга барока.
Насупраць касцёла езуітаў знаходзіцца помнік грамадзянскай архітэктуры —двухпавярховы будынак былой плябаніі, пабудаваны ў канцы XVI—пачатку XVII стагоддзя. Цэнтральны ўваход зроблены ў выглядзе порціка з драўляным трохвугольным франтонам. Каля яго злева прымацавана мемарыяльная дошка ў гонар Сымона Буднага, бо ў будынку цяпер размешчана друкарня, якая носіць імя вялікага гуманіста, асветніка і філосафа XVI стагоддзя. Мемарыяльная дошка была ўстаноўлена ў 1972 годзе. Перад будынкам друкарні раённай газеты ў невялікім скверыку ў 1982 годзе пастаўлены таксама помнік гэтаму выдатнаму дзеячу.
Многія помнікі архітэктуры Нясвіжа не захаваліся. Сярод іх трэба адзначыць будынак езуіцкага калегіума—
Млын, пабудаваны ў 1783 годзе (не збярогся)
«Паляўнічы домік» (не збярогся)
Касцёл бернардзінцаў
другога ў Беларусі пасля полацкага. Ен быў заснаваны адначасова з касцёлам. У 1773 годзе пасля забароны ордэна езуітаў касцёл стаў прыходскім. Калегіум пазней прыстасавалі пад салдацкія казармы «без всякнх в стенах переделок, дабы по древностй оного через ломку не разрушалось все зданне, а особлнво потолкн». У 1825 годзе стары будынак быў знесены, а на яго месцы ўзведзены новыя казарменныя збудаванні. Архіўны чарцёж разам з актам рэвізіі 1773 года дае ўяўленне аб адной з першых на тэрыторыі Беларусі каменных школьнаманастырскіх пабудоў. Па традыцыі памяшканні ў нясвіжскім калегіуме групаваліся каля ўнутранага, абведзенага аркадамі двара з варотамі на вуліцу. На першым паверсе размяшчаліся школа, гасцёўня, аптэка і друкарня. Відавочна, на першым паверсе ў так зва.ным канвікце (бурсе) жылі і вучні. На другім — знаходзіліся келлі манахаў, капліца, апартаменты рэктара. Парадныя пакоі былі распісаны фрэскамі. Над галоўным уваходам знаходзілася вежа, а на ёй — гадзіннік і званы. Строгія сцены двухпавярховага будынка не мелі аздобы.
He захаваўся таксама касцёл дамініканцаў на рынку. Ен быў часткова разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны, а пасля яе канчаткова загінуў. Менавіта тут у 1875 годзе адчыніла дзверы настаўніцкая семінарыя, якая дала адукацыю сотням беларускіх настаўнікаў.