• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы Нясвіжа  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Скарбы Нясвіжа

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Полымя
    Памер: 192с.
    Мінск 1993
    61.52 МБ
    А цяпер пазнаёмімся з сучаснымі мастакамі. Доўгія гады ў Нясвіжы жыў і працаваў Міхась Канстанцінавіч Сеўрук (1905—1979) — вядомы беларускі жывапісец і графік. У 1919 годзе ён паступіў у Пясвіжскую гімназію, а пасля яе заканчэння ў 1926 годзе стаў студэнтам мастацкага факультэта Віленскага універсітэта. Вялікі ўплыў на юнака зрабіла старажытная Вільня з яе шматлікімі помнікамі ў стылі готыкі і барока. У гэтым горадзе цесна перапляліся беларуская, літоўская, польская культуры.
    Міхасю Сеўруку пашчасціла вучыцца ў знакамітага Фердынанда Рушчыца, таксама ўраджэнца Беларусі. Ад яго здольны вучань пераняў адчуванне глыбокай сувязі з роднай зямлёй. У ліку любімых настаўнікаў быў таксама паслядоўнік імпрэсіянізму А. Штурман, які вёў майстэрню пейзажа. Незабыўнымі для Сеўрука засталіся ўрокі малюнка і кампазіцыі ў Л. Сляндзінскага, выхаванага ў традыцыях італьянскага кватрачэнта. У яго малады мастак пераймаў своеасаблівы падыход да натуры, вучыўся манументальнасці і лаканічнасці формы. Акрамя таго, Сеўрук два гады дадаткова займаўся скульптурай, што паглыбіла яго разуменне формы, надало умення рабіць яе больш рэльефнай.
    У 1932 годзе пасля заканчэння універсітэта М. Сеўрук застаўся працаваць у Вільні. Ен далучыўся да тава; рыства заходнебеларускіх мастакоў, куды ўваходзілі П. Сергіевіч, М. Чурыла, Я. Драздовіч, Я. Горыд і інш. Іх дзейнасць адбывалася ў няпростых умовах — польскія ўлады не спрыялі развіццю беларускага нацыянальнага мастацтва. Галоўным творчым напрамкам членаў таварыства быў крытычны рэалізм. Але ва ўмовах барацьбы за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне з’яўляліся і рысы своеасаблівай рамантыкі.
    Бурны час вывеў тады на пярэдні край графіку. М. Сеўрук браў актыўны ўдзёл у афармленні кніг і часопісаў на беларускай мове. Да ліку лепшых яго работ адносяцца вокладкі кніг М. Танка «На этапах» (1936) і Р. Шырмы «Наша песня» (1938). На вокладцы зборніка «На этапах» кідаецца ў вочы штык польскага салдата, які, паводле слоў мастацтвазнаўца В. Шматава, няўмольна, цвёрда перагарадзіў беларускую дарогу, што легла паміж палёў і сціплых сілуэтаў шэрых сялянскіх хат. Таленавітая работа мастака надзвычай сугучная паэзіі М. Танка таго часу. Афармленне пабудавана на сімволіцы: дарога «чытаецца» як шлях у будучыню, а штык салдата ўспрымаецца як сімвал варожых сіл, што перашкаджалі вольнаму жыццю народа, развіццю яго нацыянальнай культуры.
    На вокладцы зборніка Р. Шырмы «Наша песня» намалявана дзяўчына, што жне жыта. У вобразе прыгажуні як бы ўвасоблена сама беларуская народная песня, яе лірычнасць і мяккасць, хараство.
    Да лепшых графічных работ майстра можна аднесці гравюру на дрэве «Вяртанне з праны» (1938). Вобраз сялянкі тут перададзены з любоўю і вялікай павагай.
    Гэтай жа тэме прысвечана работа «Лета» (1938). Нямала гравюр мастака расказваюць пра архітэктурныя помнікі Вільні.
    Творы 1930-ых гадоў пераканаўча сведчаць пра тое, што М. Сеўрук быў лепшым графікам Заходняй Беларусі. I ў той жа час ён цярпеў нястачу. Беларусаў на дзяржаўную службу ў буржуазнай Польйічы бралі рэдка. Таму мастак не мог знайсці сабе работу. Жыў выпадковымі заробкамі, «адным днём», як ён сам гаварыў. Калі з’яўляліся такія-сякія сродкі, вяртаўся да пачатых карцін, да ўвасаблення сваіх запаветных мараў. Так нарадзіўся яго лепшы твор даваеннага перыяду — «Жніво» (1937). Карціна экспанавалася на выстаўцы ў Варшаве, а потым была набыта Беларускім музеем у Вільні. В. Шматаў так апісаў карціну: на пярэднім плане, «быццам волат, стаіць каржакаваты дуб з развесістымі галінамі. У густой шырокай і сакавітай засені яго магутнай кроны адпачываюць сяляне. Маладая прыгожая жняя — сапраўдная заходнебеларуская мадонна — грудзьмі корміць дзіця, другая побач гладышкам чэрпае ваду са сцюдзёнай чыстай крыніцы. Стары дзед у капелюшы вострыць касу.
    За дубам, у глыбіні кампазіцыі, — бяскрайнія, аж да небасхілу, палеткі збажыны, крутыя пагоркі тыповага заходнебеларускага пейзажу, важкія аблокі над роднай зямлёй. I скрозь — працуючыя людзі, стваральнікі сапраўдных, неўміручых каштоўнасцей. Карціна напісана памайстэрску — тэмгіераментна, густа, сакавіта...»
    У 1939 годзе М. Сеўрук вярнуўся ў Нясвіж, горад юнацтва, дзе і пражыў каля сарака гадоў — да самай смерці. Працаваў выкладчыкам малявання і чарчэння ў школах горада, у педагагічным вучылішчы імя Якуба Коласа. Кожную вольную хвіліну аддаваў творчасці. Быў зачараваны старажытнай Нясвіжчынай, яе маляўнічымі ваколіцамі, цудоўнымі жыхарамі. Мастак стварыў серыю гравюр з выявамі архітэктурных помнікаў: замка-палаца, ратушы, фарнага касцёла, Слуцкай брамы, «дома на рыч ку». Гэтыя цудоўныя работы ўпрыгожваюць зараз сцсны санаторыя «Нясвіж». многіх музеяў наіпай рэспублікі. У Нясвіжы былі напісаны жывапісныя палотны: «Стрыжка авечак», «Збор ураджаю», «Новы дом», «Дзяўчаты», «Уборка лёну», «Гаспадынька» і інш. Ужо самі назвы гавораць, што іх героі — людзі працы, прыгожыя і моцныя.
    Да лепшых работ М. Сеўрука належаць партрэты. У іх прыцягвае не толькі знешняе падабенства, цудоўны
    М. Сеўрук
    малюнак, але перш за ўсё ўнутраная сіла персанажаў, пранікненне ў духоўны свет сучаснікаў.
    Запамінаюцца партрэты маці і беларускай актрысы Ліліі Давідовіч, карціна «Стары з кіем», якім уласцівы глыбокі псіхалагізм, праўдзівасць у перадачы чалавечага характару.
    У многіх творах мастак уславіў чароўную прыгажосць старажытнага парка «Альба». На палотнах «Лета» ў «Альбе», «Дарога сяродліп», «Песня навальніцы», «Ліпы ў «Альбе» намаляваны блізкія сэрцу куточкі роднай прыроды, памятныя мясціны унікальнага парка з магутнымі векавымі дрэвамі.
    Есць усе падставы лічыць Сеўрука мастаком нясвіжскім. Тут, у акружэнні старажытных помнікаў, чэрпаў ён натхненне, знаходзіў герояў сваіх твораў.
    Усе, хто ведалі Міхася Канстанцінавіча, адзначалі яго глыбокую інтэлігентнасць, асаблівую сціпласць. На прапановы выставіць свае работы ў Мінску ніяк не рэа-
    гаваў. Таму многім гледачам і аматарам мастацтва работы нясвіжскага мастака доўгі час былі мала вядомыя. I толькі пасля смерці М. Сеўрука жыхары і госці сталіцы пазнаёміліся з яго спадчынай. Выстаўка экспанавалася ў мінскім Палацы мастацтваў і мела заслужаны поспех.
    У выдатнага жывапісца было шмат вучняў і паслядоўнікаў. Сярод іх у першую чаргу можна назваць вядомага беларускага скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Л. Гумілеўскага, тэатральнага мастака, заслужанага работніка культуры Я. Ждана, у чыё жыццё з урокамі Сеўрука ўвайшло вялікае мастацтва.
    Школьныя гады Льва Мікалаевіча Гумілеўскага прайшлі ў Нясвіжы. Яго сям’я пераехала сюды пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта ў студыі М. Сеўрука адчуў хлопчык першае захапленне выяўленчым мастацтвам. Цяпер Гумілеўскі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, адзін з аўтараў помніка Янку Купалу ў Мінску, гаворыць: «Як добра, што я выбраў менавіта скульптуру, для мяне яна не проста прафесія — гэта маё каханне, маё жыццё». Наведваючы горад свайго юнацтва. Леў Мікалаевіч спяшаўся аддаць даніну павагі першаму настаўніку, які адкрыў перад ім свет прыгожага.
    Вялікае прызнанне М. Сеўруку выказаў і ўраджэнец Нясвіжскага раёна Яўген Іванавіч Ждан. Ен успамінае Міхаіла Канстанцінавіча як першага, незабыўнага настаўніка.
    Я. Ждан нарадзіўся ў невялікай вёсачцы Тарэйкі. Пасля заканчэння сярэдняй школы і вучобы ў студыі Сеўрука вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, затым у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Далейшая творчая работа Ждана звязана з опернымі тэатрамі. Таленавіты мастак напісаў дэкарацыі да шэрагу опер і балетаў, пастаўленых на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР: «Фаўст» Ш. Гуно, «Галька» С. Манюшкі, «Русалка» А. Даргамыжскага, «Іяланта» П. Чайкоўскага, «Дон Кіхот» Л. Мінкуса, «Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева. У Горкаўскім дзяржаўным тэатры оперы і балета імя Пушкіна наш зямляк аформіў спектаклі «Аіда» Дж. Вердзі, «Дэман» А. Рубінштэйна, «Чараўнік смарагдавага горада» В. Лебедзева. Я. Ждан удзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках.
    He толькі мастакамі-прафесіяналамі можа ганарыцца Нясвіжчына, але і шматлікімі самадзейнымі жывапісцамі. Многія з іх перажылі суровыя выпрабаванні вайны, цяжар
    разрухі. Аднак нішто не магло стрымаць жадання выявіць сябе ў мастацтве. Самадзейныя мастакі, народныя ўмельцы ўпрыгожваюць жыццё вакол нас, робяць яго яркім і шматколерным.
    Ніна Фёдараўна Каўпаева, напрыклад, любіла мастацтва яшчэ з дзяцінства. Пайшоўшы на пенсію, цалкам прысвяціла сябе любімай справе. Усе дні праводзіла ў лесе, полі, парку. Малявала акварэллю, маслам. Працавала цярпліва. крок за крокам авалодвала майстэрствам. Адначасова вучылася ў Маскве на мастацкіх курсах. Цудоўна ведала біяграфіі вялікіх мастакоў свету, магла доўга з захапленнем расказваць пра творчасць кожнага з іх. Яшчэ да пераезду ў Нясвіж арганізавала школьную карцінную галерэю копій лепшых твораў сусветнага мастацтва ў вёсцы Зембін Барысаўскага раёна і доўгія гады была яе гідам. Многія копіі падаравала гэтай галерэі французская мастачка, ураджэнка Беларусі Надзея Лежэ, імя якой добра вядома ў нашай краіне. Госця з Францыі часта бывала ў Савецкім Саюзе, садзейнічала ўмацаванню савецка-французскіх культурных сувязей. Н. Каўпаева сустракалася з ёю. ў Зембіне.
    Лепшыя свае творы Ніна Фёдараўна напісала ў Нясвіжы. Тут некалькі разоў праводзіліся выстаўкі яе карцін. Была яна таксама ўдзельніцай абласных і рэспубліканскіх выставак, а «Нацюрморт з апельсінамі» пабываў і ў Маскве. Многія карціны Каўпаевай ствараліся ў цудоўным нясвіжскім парку. I той, хтс бачыў іх, пачынаў па-новаму глядзець і на паркавыя алеі, і на замкавы вал, і на возера Дзікае. Шмат непаўторнага адкрыла тут мастачка. Больш за сто палотнаў пакінула яна пасля сябе.
    Шмат карцін напісана самадзейным нясвіжскім мастаком Фёдарам Фёдаравічам Дашко. Некалькі твораў ён падараваў музею літаратуры і мастацтва школы № 3 Нясвіжа. Родныя мясціны прыцягваюць увагу наведвальнікаў на палотнах «Пазарасталі партызанскія зямлянкі», «Бераг ракі» і інш. Карціны Дашко дэманструюцца на раённых, абласных і рэспубліканскіх выстаўках. Але галоўнае v мастака яшчэ наперадзе.