Скарбы Нясвіжа
Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая
Выдавец: Полымя
Памер: 192с.
Мінск 1993
Рукатворны востраў, дзе стаіць нясвіжская цвярдыня, выцягнуты з захаду на ўсход. Умацаванні ўзводзіліся на прамавугольніку памерам прыкладна 170X120 м, што не зусім адпавядала правілам ваенна-інжынернага мастацтва канца XVI — першай паловы XVII стагоддзя, якія патрабавалі, каб крэпасці мелі форму квадрата. Вароты замка былі двухпавярховыя з дазорнай вежай. Другі паверх злучаўся з валам. Да варот траплялі па пад’ёмным мосце. к якому сыходзіліся дзве пад’язныя дарогі.
Нясвіжская крэпасць мела важнае ваеннае значэнне на працягу некалькіх стагоддзяў, была месцам сканцэнтравання атрадаў прыватнай арміі Радзівілаў.
У XVII стагоддзі артылерыю Нясвіжскага замка складалі больш як 100 гармат. Да 1753 года іх засталося ўжо толькі 30. Тады ж у замку налічвалася 409 ружжаў і 59 «янычарак», якія былі на ўзбраенні янычарскай харугвы нясвіжскага гарнізона.
Вежа з аркай, што вядзе ва ўнутраны галоўны двор, і цэнтральны корпус палацава-замкавага ансамбля размешчаны на адной восі, што сведчыць аб імкненні да
Нясвіжскі замак з боку сажалкі Дзікай
сіметрыі. Калі ўвайсці праз арку і спыніцца насупраць гэтага корпуса, можна ўбачыць своеасаблівае кола, якое ўтвараюць каменныя пабудовы. У галоўны двор выходзіць парадны пад’езд. У XVIII стагоддзі корпус быў надбудаваны да чатырох паверхаў, апрацаваны пілястрамі, скулыітурнымі ўстаўкамі, рэльефнымі аздабленнямі, Франтон упрыгожылі гербы Радзівілаў, ваенныя эмблемы і пышны арнамент, выкананы ў стылі барока. Цэнтральны корпус, натуральна, займалі самі Радзівілы. Злева ад яго знаходзіўся трохпавярховы казарменны дом з высокай дазорнай вежай, справа — двухпавярховае гаспадарчае збудаванне. Раздзеленыя спачатку карпусы пазней перарабілі, дапоўнілі архітэктурнымі ўстаўкамі, і ў рэшце рэшт утварыўся замкнуты парадны двор. А ззаду ў галоўнага будынка з’явілася двухпавярховая прыбудова з тэрасай і дзвюма рагавымі вежамі.
На парадным двары прыцягвае ўвагу мудрагелістая студня — яскравы прыклад майстэрства беларускіх умельцаў. Ею карысталіся ў час аблогі. Студня цудоўна' захавалася, але ваду з яе ўжо не бяруць.
Яшчэ адно ўпрыгожанне параднага двара — невялікія васьмігранныя вежы, размешчаныя па рагах цэнтральнага корпуса.
Уязная вежа (выгляд з боку параднага двара)
Нясвіжскі замак. Гаспадарчы дворык
Другі двор — конны, альбо гаспадарчы, знаходзіцца ў паўднёвай частцы ансамбля. Тут у XVII — пачатку XIX стагоддзя размяшчалася падземная стайня. Паблізу была яма-бункер для мядзведзяў. Аб увазе, якую надавалі Радзівілы стайням і коням, можна меркаваць па апісанні, зробленым рускім пісьменнікам В. Бранеўскім, што наведаў Нясвіж у пачатку XIX стагоддзя (яго любяць пераказваць турыстам нясвіжскія экскурсаводы): «Пры-
знаюся, я не чакаў знайсці такіх коней, такой стайні і такой чысціні. У доўгай высокай галерэі, якая падтрымліваецца калонамі, пафарбаванымі пад чырвонае дрэва, стаялі да 50 коней, адзін за аднаго лепшы, адзін за аднаго даражэйшы. Пасярод стайні пышны дыван, усюды люстэркі, накурана духмянасцямі, як у гасцінай. на падлозе ані пылінкі. Тлусты англічанін прапануе паглядзець польскую, рускую і венгерскую стайні».
У 1891годзе для таго, каб зручней было выводзіць коней з замка, праз крапасны вал праклалі дарогу, якая вяла да іпадрома і парка.
Трэці двор зусім маленькі. У свой час ён злучаўся з навакольным светам сакрэтнымі пераходамі. Яны пачыналіся пад земляным валам і ішлі ў розных напрамках. Мясцовыя легенды сведчаць, што падземныя хады ішлі да фарнага касцёла, прадмесця Альбы і нават Мірскага замка.
Як ужо адзначалася, у 1706 годзе Нясвіжскі замак быў разбураны шведамі і адбудаваны ў 1726 годзе. Запрошаны для гэтага архітэктар К. Ждановіч пачаў насыпаць новыя валы. У 1740 годзе паставіў капліцу.
На працягу XVIII стагоддзя ў аднаўленні і пашырэнні замка ўдзельнічалі і іншыя прыдворныя архітэктары Радзівілаў: М. Педэці (у 1748—1752), М. Фларыяновіч (1775—1778), КСпампані (1778—1779), А. Лоцы (1783, праект галерэі), Л. Лутніцкі (1783, праект Каралеўскай залы). Быў перабудаваны галоўны корпус палаца. 3 таго часу ў асноўных абрысах ён і захаваўся да нашых дзён.
Стварэннем аднаго з лепшых у Беларусі ландшафтных паркаў завяршылася фармаванне палацава -паркавага ансамбля. Сёння размешчаны на высокім земляным узгорку і акружаны сажалкамі і каналамі, зелянінай парка замак успрымаецца як гарманічнае архітэктурнае збудаванне. Стройнасць сілуэта ансамбля падкрэсліваецца вежамі.
Які ж быў унутраны выгляд замка некалькі стагоддзяў назад? Пра гэта расказваюць архіўныя і літаратурныя крыніцы. Паводле інвентару 1658 года, у замку было 12 залаў: Залатая, Мармуровая, Гетманская, Рыцарская, Паляўнічая і г. д., а таксама мноства іншых памяшканняў, багата ўпрыгожаных разьбой па дрэве, ляпнымі аздобамі, роспісам, шыкоўнымі камінамі (асобныя з іх захаваліся).
Упрыгожанне замка складалі мастацкія палотны ста-
Камін у адной з залаў палаца
рых майстроў, маршальскія жэзлы, поўныя камплекты рыцарскіх даспехаў, васковыя фігуры гістарычных асоб, рэдкія манускрыпты, старажытны фарфор, фамільнае Срэбоа. золата. запасы якога v РаізівілаЎ былі незлічонымі.
Нямала твораў мастацтва і каштоўнасцей трапіла з Нясвіжскага замка ў розныя сховішчы Расіі, Літвы, Польшчы, у некатбрыя іншыя замежныя музеі. У фондзе
694 Дзяржаўнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь (гэта нясвіжскі фонд Радзівілаў) у рукапісе пад нумарам 284 прыведзена датаванае 1901 годам апісанне фамільных радзівілаўскіх каштоўнасцей, якія знаходзіліся тады ў Аружэйнай палаце і Румянцаўскім музеі ў Маскве. У Аружэйнай палаце захоўваўся сярэбраны коўш «вагою 82 залатнікі, вышыні 5 вяршкоў», «... вялізны, з устаўленымі наскрозь замежнымі медалямі XVI і XVII стагоддзяў. Зверху дзяржання, замацаванага вінтамі, вычаканены герб, замкнёны ў разным коле з дзвюх галін, звязаных знізу і ўпрыгожаных каронаю зверху. Пасярэдзіне герба тры шлемы, на якіх леў, арол і грыф». Тут жа захоўваўся вялікі рукамыйнік, увесь пазалочаны, на якім таксама выразаны гербы Радзівілаў. Надпіс на ім паведамляў: «Вагі 13 фунтаў 85 залатнікоў». У Аружэйнай палаце знаходзілася таксама вялікая, прадаўгаватая, з двух бакоў пазалочаная балея з выявай бітвы палякаў са шведамі. На заднім баку яе быў выразаны герб Радзівілаў (трубы), акружаны лаўровым вянком. Маюцца звесткі, што ўсе названыя прадметы ў 1648 годзе падараваў цару Аляксею Міхайлавічу кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір. У архіўных дакументах прыводзіцца меркаванне, што коўш, рукамыйнік, балея трапілі да караля ў выніку вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй. Справа ў тым, што Януш Радзівіл, сын Крыштофа, быў праціўнікам Яна Казіміра і вырашыў далучыцца да шведаў. Яго землі і замкі ў час гэтай вайны неаднойчы траплялі ў рукі каралеўскага войска і, натуральна, рабаваліся. Але не ўсе гісторыкі згодны з такой версіяй.
У Румянцаўскім музеі захаваліся сцягі Радзівілаў, кубкі, келіхі, упрыгожаныя гербамі нясвіжскіх князёў, партрэты, пярсцёнкі з надпісамі. На асобных прадметах акрамя выявы герба меўся дэвіз Радзівілаў: «Мужнасцьу тым, каб імкнуцца да цяжкасцей».
Незвычайную, амаль дэтэктыўную гісторыю унікальных рэчаў, якія захоўваліся ў Нясвіжскім замку, а затым трапілі ў замежныя музеі, апісаў беларускі даследчык А. Мальдзіс. Ен абапіраўся на ўспаміны шляхціцаў Уняхоўскіх, што жылі ў XIX стагоддзі на Міншчыне. У гэтай сям’і захапляліся калекцыяніраваннем старых карцін, посуду, зброі, антыкварнай мэблі. За час сваёй шматгадовай калекцыянерскай дзейнасці Уняхоўскія не аднойчы сутыкаліся з мафіяй, якая рабавала каштоўнасці і творы мастацтва. У мемуарах робіцца вывад, што ў знікненні многіх унікальных рэчаў, беззваротна 25
загінуўшых для Беларусі, вінавата міжнародная мафія. Прывядзём толькі адну гісторыю згубленай для Беларусі рэдкай зброі.
Януш Уняхоўскі. які добра ведаў па вопісу vce каштоўныя рэчы з Нясвіжскага замка, не мог знайсці некаторыя з іх ні ў адным музеі свету. Асабліва яго зацікавіла зброя, што рабіў для Радзівілаў іспанскі майстар эпохі Адраджэння. Збройнік жыў у Таледа і выконваў заказы іспанскіх каралёў. Тварэнні яго рук ўпрыгожвалі калісьці Рыцарскую залу замка, а потым бясследна зніклі.
Калекцыянер вырашыў пашукаць шчасця і накіраваўся ў Нясвіж. Ен спыніўся ў знаёмага небагатага шляхціца, але нічога не сказаў яму пра мэту свайго прыезду. Аднойчы шукальнік зусім выпадкова заўважыў, як шляхціц карміў парасят з нейкай дзіўнай місы. Гэты прадмет адразу ж прыкаваў увагу госця. Гаспадар вельмі здзівіўся, калі пачуў просьбу прадаць яго.
Уняхоўскі не памыліўся ў сваім прадчуванні. Калі «місу» адчысцілі ад бруду і чарнаты, убачылі залатыя ўзоры і знак майстра з Таледа. Гэта была «спіна» ад старажытнага панцыра. Яе Уняхоўскі змог абмяняць у кракаўскага калекцыянера Юткевіча на залаты рэквізіт, што калісьці належаў гетману Мазепу. Юткевіч жа прадаў знаходку венскаму калекцыянеру Шварцу, ад таго рэдкая рэч трапіла ў Нью-Йорк. Каб адшукаць частку панцыра, якой недаставала, — кірасу, у Нясвіж адправіўся авантурыст Вяржбіцкі. Папрасіў Радзівілаў дазволіць яму навесці парадак у іх «арсенале». Ен нават не патрабаваў заплаціць за працу, тлумачыў сваё жаданне толькі вялікай любоўю да старажытных рэчаў. Працаваў пэўны час і сапраўды сабраў з лому некалькі панцыраў. Але тое, што шукаў патаемна, так і не знайшоў. Калі збіраўся ўжо пакінуць замак, адна старая кабета ўспомніла, што ёсць на гаспадарчым двары вялізная яма, дзе калісьці Радзівілы трымалі мядзведзяў. Зараз там многа ўсякага ламачча. Якая ж была радасць шукальніка, калі у гэтым ламаччы ён знайшоў кірасу. Угаварыў таксама гаспадароў уступіць яму дзіцячую зброю юнага Мікалая Сіроткі са знакам таго ж майстра. Толькі гэтыя нікому, як лічылі дваровыя людзі, не патрэбныя «жалязякі» калекцыянер папрасіў за сваю працу. Хутка цудоўная знаходка была прададзена за акіян за вялікія грошы і трапіла ў адзін з нью-йоркскіх музеяў.
Сумны лёс многіх унікальных рэчаў, назаўсёды згуб-
леных для Беларусі. А гэта ж частка нашага набытку, бо ў Нясвіжскім замку на працягу некалькіх стагоддзяў збіраліся вялікія гістарычныя і мастацкія каштоўнасці, нажытыя за кошт працы не аднаго пакалення беларусаў. *