• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы Нясвіжа  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Скарбы Нясвіжа

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Полымя
    Памер: 192с.
    Мінск 1993
    61.52 МБ
    Многія таленавітыя мастакі, гравёры, народныя ўмельцы, якія жылі ў Нясвіжы і яго ваколіцах і стваралі тут цудоўныя творы, вартыя таго, каб пра іх расказаць болыіі падрабязна.
    Першым у гэтай плеядзе майстроў трэба назваць выдатнага мастака і гравёра XVI — пачатку XVII стагоддзя Тамаша Макоўскага, аўтара шматлікіх выдатных работ. Звестак аб яго жыцці захавалася надзвычай мала.
    Нарадзіўся ў 1562 годзе (па іншых звестках — у 1575-ым). Высокаадукаваны для свайго часу чалавек, ён займаў сціплую і малааплачваемую пасаду каморніка пры двары Радзівілаў. У пачатку XVII стагоддзя Макоўскі некаторы час узначальваў друкарню ў Нясвіжы. Гравюры, выкананыя ім у пачатку XVII стагоддзя, дапамагаюць нам уявіць горад таго часу. Нясвіж намаляваны ў форме, блізкай да квадрата. У цэнтры, на плошчы— велічная ратуша з гандлёвымі радамі. На першым плане добра відаць замак з вежамі, высокімі валамі. Сярод невысокіх мяшчанскіх дамоў вылучаюцца манастыры і касцёлы, акружаныя глухімі сценамі і абарончымі збудаваннямі.
    Мікалай Радзівіл Сіротка, бываючы за мяжой, пераканаўся, як мала там ведаюць пра Вялікае княства Літоўскае. Таму ён прапанаваў Макоўскаму скласці карту гэтага краю, зрабіць на ёй адпаведныя тлумачэнні. Апошні з энтузіязмам узяўся за справу. Каб справіцца з такім заданнем, мала быць мастаком і гравёрам. Патрэбны веды вучонага, даследчыка. Спатрэбілася 16 гадоў напружанай працы, каб стварыць поўную і дакладную карту Вялікага ккяства. Для гэтага Макоўскі аб’ездзіў усю дзяржаву, дасканала вывучыў яе асаблівасці як таіюграф, мастак, гісторык і географ.
    У 1613 годзе ў Амстэрдаме ў майстэрні Г. Герытса карта Макоўскага была надрукавана на чатырох вялікіх аркушах. Гэта — унікальнае для свайго часу выданне. У дадатку да яго давалася падрабязнае апісанне Беларусі і Літвы. На лацінскай мове Макоўскі напісаў тлумачальны тэкст: успомніў пра гандаль, які вёўся жыхарамі Беларусі з Заходняй Еўропай праз Крулевец (цяпер Калінінград) і Рыгу, апісаў гарады, навуковыя ўстановы
    Полацка і Нясвіжа. У апісанні гаварылася пра народныя звычаі, сялянскія курныя хаты, раскошу магнацкіх палацаў. Макоўскі пералічыў мясцовыя рэкі, расказаў пра прыродныя багацці краю. Пры гэтым ён змог знайсці памылкі ў папярэднікаў: указаў на іх і тут жа падаў удакладненыя звесткі.
    Карта захоўваецца зараз ва універсітэцкай бібліятэцы горада Упсала ў Швецыі. Яе падрабязна апісаў ленінградскі вучоны М. Мікалаеў (Беларусь. 1983. № 11). Ен звярнуў увагу на тэкст, выгравіраваны злева, які сведчыць, што выданне здзейснена пры дапамозе і на грошы Мікалая Радзівіла Сіроткі. На фоне градуснай сеткі на карце дакладна вызначаны рэкі і азёры, нанесены гарады, цэнтры ваяводстваў, рэзідэнцыі епіскапаў і мітрапалітаў. Акрамя таго, указаны многія невялікія населеныя пункты. У гравіравальнай майстэрні, куды Макоўскі аддаў свой заказ, выраблялі кніжныя ілюстрацыі, станковыя гравюры. Вось чаму карта была аформлена па-мастацку, упрыгожана рамкай, віньеткамі, малюнкамі караблёў, якія плывуць па марскіх прасторах. Яна мела і навуковую, і мастацкую каштоўнасць, таму перавыдавалася ў Амстэрдаме ў 1631, 1653 і 1662 гадах на лацінскай, а ў 1668 годзе — на французскай мовах.
    Цікавы яшчэ адзін твор Макоўскага, уведзены ў навуковы ўжытак зусім нядаўна. Гаворка ідзе аб плане Масквы, выгравіраваным у нясвіжскай майстэрні ў 1611 годзе. На гравюры з назваю «Цар, альбо Крым-горад» дэталёва паказаны Крэмль, яго ўнутраны двор, Кітай-горад — старажытнейшы гандлёвы цэнтр Масквы, акрэслены Белы горад, Скарадом, іншыя часткі сталіцы царства, а таксама навакольныя палі, лясы, узвышшы. Указаны храмы, вежы, званіцы і іншыя славутасці. План Макоўскага — праўдзівая крыніца звестак па гістарычнай тапаграфіі і гісторыі архітэктуры пачатку XVII стагоддзя.
    Тамаш Макоўскі з’яўляецца таксама аўтарам гравюр з краявідамі Вільні, Клецка, Трокаў, Смаленска і іншых старажытных гарадоў.
    Таленавіты нясвіжскі мастак ілюстраваў многія кнігі, што выйшлі ў Нясвіжы і іншых гарадах Беларусі, Літвы і Заходняй Еўропы. Напрыклад, знакамітая кніга К. Дарагастайскага пра конегадоўлю «Гіпіка», выдадзена ў Кракаве ў 1603 годзе з 50 гравюрамі Макоўскага, на якіх коні, часткі збруі адлюстраваны на фоне замкаў, гарадоў і прыроды. Кніга шмат разоў перавыдавалася.
    Яшчэ адно рэдкае выданне належыць пяру Мікалая
    Радзівіла Сіроткі. Пра свае вандроўкі па «святых мясцінах» ён напісаў падрабязную кнігу, надрукаваную ў Брунсбергу на лацінскай мове пад назвай «Вандроўкі князя Мікалая Радзівіла Сіроткі ў Іерусалім». У кнізе змешчаны партрэт падарожніка, выгравіраваны Макоўскім. Тытульны ліст адбіты з гравюры на медзі.
    У 1604 годзе Макоўскі награвіраваў «Панегірык братоў Скарульскіх», напісаны Янам, Захарам і Міколам Скарульскімі ў гонар Радзівіла Сіроткі. Гравюры ў ім, так званыя медзярыты, сведчаць пра высокае майстэрства мастака, яго багатую фантазію, уменне ствараць даволі складаныя кампазійыі, перадаваць у іх міфалагічны і гістарычны змест. У цэнтры аднаго з лістоў намалявана арка з гербам Радзівілаў. Па баках герба дзве фігуры. Адна з іх барадаты мужчына ў адзенні ўсходніх народаў, які трымае ў руцэ карону з надпісам на лацінскай мове. Другая — чалавек у рымскім адзенні, таксама з каронай у руцэ. Паабапал аркі — чатыры медальёны, на якіх цытуецца ўказ Жыгімонта III 1604 года аб прысваенні Сіротку тытула віленскага ваяводы. Асаблівай ўвагі заслугоўваюць ніжнія медальёны. На левым намалявана лаўровае дрэва на фоне нясвіжскіх езуіцкага і бернардзінскагакасцёлаў, на правым — калона з палаючай паходняй на фоне Вільні, двух яе замкаў.
    Нарэшце, трэба назваць серыю гравюр Макоўскага «Асада Смаленска», прысвечаных падзеям 1609—1611 гадоў (пазней яны былі падараваны Пятру 1). Творы апавядаюць пра тое, як пад кіраўніцтвам ваяводы М. Шэіна рускае войска і насельніцтва Смаленска на працягу дваццаці месяцаў абараняла горад.
    Свае работы нясвіжскі гравёр надпісваў ііа-рознаму: «Маковіус», «Макоўскі», часам — проста манаграмай «Т. М.» Вядомы таксама подпіс 1611 года «Макаў выразаў у Нясвіжы». Памёр мастак у 1630 годзе.
    Беларускія вучоныя і коаязнаўцы працягваюць пошукі. каб знайсці новыя факты аб жыцці і дзейнасці таленавітага майстра, яго ўкладзе ў культурную скарбніцу.
    Пра некаторых нясвіжскіх мастакоў і гравёраў пакуль сведчаць толькі творы, што дайшлі да нас. Падрабязных звестак пра іх жыццё аўтару гэтай кнігі знайсці не ўдалося. Напрыклад, аб гравёру Гершку Ляйбовічу (1700—1770) мы ведаем, што ён працаваў у нясвіжскай друкарні, гравіравау загаловачныя лісты, экслібрысы, удзельнічаў у стварэнні альбома гравюр на медзі (1758),
    куды ўвайшло 88 партрэтаў з нясвіжскай галерэі, зробленых на аснове арыгіналаў.
    Шматлікія творы выяўленчага мастацтва пакінулі пасля сябе бацька і сын Гескія. Мы ўжо ведаем, што яны рэстаўрыравалі фрэскі езуіцкага касцёла, якія да гэтай пары ззяюць «нязгасным святлом». Бацька, Ксаверы Дамінік жыў і працаваў у Нясвіжы ў 1733—1764 гадах, стварыў шэраг партрэтаў для фамільнай галерэі РадзівілаЎ. Лічыцца, як ужо гаварылася. што ён з’яўляецца аутарам карціны «Тайная вячэра» для галоўнага алтара нясвіжскага фарнага касцёла.
    Сын, Юзаф Ксаверы — мастак і гравёр, таксама напісаў некалькі партрэтаў для нясвіжскага збору, маляваў абразы для стаўбцоўскага дамініканскага касцёла («Раздача міласціны святым Антоніем і епіскапам Юльянам» і інш.). Яго пэндзлю належыць партрэт караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Выбранаму пры дапамозе Кацярыны II манарху даводзілася ўвесь час лавіраваць паміж сваімі магнатамі і замежнымі гасударамі. Амаль не маючы сапраўднай улады, ён імкнуўся акружыць сябе хаця б яе сімваламі. Вось чаму Панятоўскі звычайна пазіраваў так, каб выглядаць на партрэтах пампезна, унушальна. На палатне ж нясвіжскага мастака кароль — асоба вельмі будзённая, У яго няма велічнасці і імпазантнасці. Гэта падкрэслівае і просты афіцэрскі мундзір.
    Аўтар каталога «Партрэты з Нясвіжа і Гродна» Т. Карповіч гаварыла, як цяжка было ёй знайсці які-небудзь знак, што паказваў бы на аўтарства Юзафа Гескага. 1 толькі ўважліва аглядаючы праз лупу кожную складку каралеўскага адзення, нарэшце адшукала подпіс мастака, які чамусьці не знайшоў смеласці паставіць яго на звыклым месцы.
    У 30-ых гадах XVIII стагоддзя Міхал Казімір Рыбанька наладзіў работу шпалернай мануфактуры ў Альбе, дзе былі вытканы некалькі габеленаў па матывах мастакоў бацькі і сына Гескіх, Скжыцкага, Лютніцкага. Адсюль выйшла серыя з дзесяці знакамітых габеленаў, якія праслаўлялі род Радзівілаў. Дакументы згадваюць мясцовых ткачых Анастасію Маркевіч, Марыю Кулакоўскую.
    Многія мастакі працавалі ў Нясвіжы ў XIX стагоддзі. Мінчанін Ян Дамель напісаў тут гістарычнае палатно «Твардоўскі паказвае Сігізмунду Аўгусту цень яго жонкі Барбары». Працаваў ён таксама над партрэтам Дамініка Радзівіла.
    Творчасць музыканта і мастака Напалеона Орды (1807—1883) таксама мае адносіны да Нясвіжа. На яго гравюры надзіва дакладна перададзены прыгажосць і былая моц радзівілаўскага замка.
    3 Нясвіжам звязана ранняя творчасць польскага жывапісца Юльяна Фалата (1853—1929). Жывучы тут, ён прымаў удзел у паляўнічых «экспедыцыях», якія ажыццяўлялі Радзівілы. Як правіла, на паляванне збіралі вялікую колькасць егераў і сялян — яны заганялі звяроў. Мастак паважаў гэтых людзей і стварыў вялікую колькасць твораў, дзе галоўнай дзеючай асобай з’яўляецца беларускі селянін. Як справядліва заўважыў польскі гісторык Ф. Капэра, у Нясвіжскіх пушчах Фалат знайшоў сябе.
    У беларускі перыяд творчасці Фалат выказаў якасці цудоўнага жывапісца-акварэліста і рысавальшчыка. Яму належаць таксама станковыя кампазіцыі на паляўнічыя тэмы, напісаныя маслам. Найбольш цікавымі работамі гэтага плана з’яўляюцца карціны «На паляванне», «На мядзведзя», «Шашні паляўнічага». На першай з іх — вялікая група паляўнічых, якія сабраліся на ўзлессі перад выхадам на промысел. Барвовае сонца асвятляе твары і фігуры людзей. На снезе пралеглі доўгія блакітныя цені. Адчуваецца напружанае чаканне. Карціну вылучае выдатнае кампазіцыйнае і каларыстычнае рашэнне, дакладнасць у перадачы нацыянальных асаблівасцей беларускага тыпажу. Цудоўна намаляваны пейзаж. Стройныя, магутныя сосны стаяць роўнымі радамі, на іх ствалах адбіваюцца залацістыЯ прамяні сонца. Акварэль «На мядзведзя» ўражвае праўдзівасцю ў перадачы псіхалагічнага стану паляўнічых, якія прытаіліся ў засадзе, чакаючы звера. Сюжэты пералічаных твораў гэта — кавалачкі жыцця. 3 Нясвіжа Фалат часта выязджаў у іншыя месцы Беларусі, дзе таксама ствараў палотны, замалёўкі, эцюды.