Скарбы Нясвіжа
Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая
Выдавец: Полымя
Памер: 192с.
Мінск 1993
Да такіх каштоўнасцей адносіліся таксама бібліятэка і архіў, дзе захоўваліся амаль усе акты Вялікага княства Літоўскага ад часоў Ягайлы, рэдкія манускрыпты і старадрукі. У багацейшай бібліятэцы, якая разам з архівам знаходзілася над галоўнымі варотамі замка, можна было знайсці мноства гістарычных дакументаў і грамат, у тым ліку пісьмы Пятра I, Людовіка XV, Людовіка XVI, Карла XII, Багдана Хмяльніцкага і інш.
А ў Гетманскай зале ўсе здзіўляліся вялікай калекцыі прыгожых слуцкіх паясоў.
Падчас падзей Другой сусветнай вайны з замка многае прапала: былі сарваны шаўковыя шпалеры, скураная абіўка мэблі, часткова згублены фамільны фарфор. Сярод каштоўнасцей, што засталіся, — мэбля чырвонага дрэва, старажытныя экіпажы, музычныя інструменты. Пасля вайны была прынята пастанова аб ахове і рамонце палацавапаркавага комплексу ў Нясвіжы, утвораны камітэт па ахове помніка. У яго рабоце ўдзельнічалі мясцовы гісторык прафесар Масоніус і былы архіварыус замка Клейншнеп — вялікія знаўцы старажытнасці.
Сёння старажытны палацава-паркавы ансамбль знаходзіцца ў выдатным становішчы і выклікае незабыўнае уражанне ў наведвальнікаў у любую пару года. Асабліва ён прыгожы летам, калі блакітная роўнядзь азёр, свежая зеляніна дрэў памнажаюць яго прывабнасць. Тварэнне рук беларускага народа, замак у Нясвіжы ўвасабляе ў сабе яго працу і талент, таму мае выключную прыцягальную сілу.
У Нясвіжы ёсць шмат іншых помнікаў дойлідства. Амаль да канца XVI стагоддзя ён быў пераважна драўляным. У цэнтры стаялі драўляныя касцёл і царква. У 1584 годзе, пасля выгнання з горада пратэстантаў, пачалося ўзвядзенне каменнага касцёла і калегіума езуітаў. Былі заснаваны некалькі манастыроў і іншых храмаў.
Будынак касцёла, закончаны ў 1593 годзе, не спазнаў вялікіх змен за чатыры стагоддзі свайго існавання. У гэтым лёгка пераканацца, калі параўнаць яго цяперашні выгляд з выявай на гравюры Тамаша Макоўскага, зробленай у пачатку XVII стагоддзя. Храм не перабудоўвалі — толькі час ад часу рамантавалі. Сёння
Парадны двор нясвіжскага палаца
Будынкі фарнага касцёла і замкавай вежы
ён праслаўляе талент архітэктара, які перанёс мастацтва барока на нясвіжскую зямлю. і вя.іікую поацу ппостых беларускіх муляраў.
Нясвіжская «фара» адзін з лепшых твораў італьянскага дойліда Яна Марыі Бернардоні. Даследчыкі пакуль мала пішуць пра гэтага маўклівага манаха з Кома, аднаго з тых, хто прынёс на паўночныя землі славян магутныя ідэі эпохі Адраджэння. Гэта перад яго творамі ў Кракаве, Калішы, Любліне людзі з усіх куткоў планеты спыняюцца ў захапленні, гатовыя стаць на калені перад цудам чалавечага таленту, перад майстэрствам чалавечых рук. Але менавіта v Нясвіжы вялікі італьянец пакінуў свае лепшыя творы, сваю «лебядзіную песню». Тут ён і памёр у 1605 годзе.
У праекце нясвіжекага храма архітэктар выкарыстаў кампазіцыйную структуру рымскага сабора Іль Джэзу, трохнефавай крыжова-купальнай базілікі. У плане касцёл уяўляе сабою крыж. Цэнтральны высокі неф, ніжэйшыя бакавыя, алтарная апсіда. трансепт, купал, дзве бакавыя каплічкі — вось часткі, з якіх фармуецца прасторавая маса гмаха. Аднак таленавіты мастак адчуў і мясцовую спецыфіку манументальнай архітэктуры. У рымскай царкве галоўны фасад закрывае астатнія часткі будынка,
таму ўся ўвага творцаў была накіравана на распрацоўку менавіта яго. А ў Нясвгжы нізкая гарадская забудова і земляны вал давалі магчымасць успрымаць касцёл з усіх бакоў. Ян Марыя Бернардоні не толькі выдзеліў выступаючыя капэлы на бакавых фасадах, але і архітэктурна апрацаваў гэтыя, а таксама задні фасады. Узнёсла і ўрачыста ўзвышаецца будынак, увенчаны высокім купалам са светлавым ліхтаром.
Даследчыкі адносяць нясвіжскі касцёл разам з аналагічным у Калішы да першых помнікаў барока на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай. Галоўныя выразныя сродкі гэтага стылю сканцэнтраваны на галоўным фасадзе. Ен мае цэнтральную вось сіметрыі. Вылучаюцца плоскія пілястры, размешчаныя ў два ярусы. Бернардоні змог выказаць манументальнасць і вертыкальнасць аб’ёмаў, якія характэрны менавіта для беларускай архітэктуры.
Характэрна, што ў XVI стагоддзі цагляныя збудаванні не мелі вонкавай тынкоўкі, за выключэннем ніш. Магчыма, што нясвіжскі касцёл у Беларусі адзін з першых (калі не першы) будынак, фасады якога былі атынкаваны і пабелены. Таксама ўпершыню ў Беларусі тут выкарыстаны статуі святых у нішах фасада.
У інтэр’еры храма важную ролю выконвае купал: ён нечакана напаўняе святлом прадаўгаватае паўзмрочнае памяшканне базілікі, як бы ўзнімаючы і пашыраючы прастору. Яго барабан падтрымліваецца сферычнымі распіснымі ветразямі. Міжаконні на светлавым барабане таксама распісаны. Жывапіс скрозь пакрывае і сам купал, у скуф’і якога зроблена адтуліна, адкуль льецца ў падкупальную прастору рассеянае мігатлівае святло. Фарбы ад такога асвятлення прыглушаюцца, выявы здаюцца акружанымі паветранай смугой і як бы сыходзяць у бясконцую прастору.
Першапачатковы роспіс інтэр’ераў не захаваўся. Пасля пажару, які здарыўся ў сярэдзіне XVII стагоддзя, касцёл рэстаўрыраваў О. Крыгер. Фрэскі, што дайшлі да нашых дзён, напісаў нясвіжскі мастак Ксаверы Дамінік Гескі ў 1751 —1753 гадах. Відаць, прымаў удзел у гэтым і яго сын Юзаф Ксаверы. У 1900 годзе, калі быў створаны камітэт па капітальным рамонце касцёла, іх творы крыху абнавілі.
Роспіс храма ўяўляе сабой позняе барока. хаця страснасць гэтага стылю і прыглушаецца ўплывам класіцызму з яго строгімі лініямі. Мастацтвазнаўцы Ю, Хадыка, В. Гаршкавоз і В. Церашчатава налічвалі сярод роспісаў
храма звыш 40 кампазіцый, выкананых пад моцным уплывам італьянскага мастацтва.
Трэба адзначыць вялікае палатно, тэмай якога з’яўляецца «Тайная вячэра», дзе Хрыстос адкрыў апосталам тайну сваёй ахвяры. Карціна размешчана ў галоўным алтары касцёла і займае ўсю ўсходнюю сцяну прэсбітэрыя. Кампазіцыя яе выцягнута па вертыкалі. У цэнтры відзён круглы стол, накрыты светла-зялёным абрусам. Злева на пярэднім плане сядзіць Юда, які трымае мяшэчак з грашыма. Цудоўнае палатно напісана ў барвовых танах.
У пачатку 1990-ых гадоў карціна галоўнага алтара была рэстаўрыравана на грошы, сабраныя прыхаджанамі храма. У выніку напружанай працы спецыялістаў «Тайная вячэра» зноў заззяла нязгаснымі фарбамі і захапляе шматлікіх паклоннікаў мастацтва. Некаторыя даследчыкі выказваюць меркаванне, што нясвіжскія мастакі бацька і сын Гескія ў XVIII стагоддзі толькі рэстаўрыравалі карціну, а ,створана яна была яшчэ ў XVI стагоддзі.
У роспісе касцёла пададзены такія сцэны і вобразы, як «Бічаванне Хрыста», «Аўраам вядзе Ісаака на ахвяру», «Раство Хрыстова», «Пакланенне кантынентаў», «Сон Іллі», «Сустрэча Саламона з царыцай Саўскай» і інш.
На скляпенні прэсбітэрыя, куды, прыглушаючы фарбы, льецца свет праз купал і барабан, намаляваны алегарычны вобраз каталіцкай царквы ў выглядзе маладой прыгожай жанчыны ў блакітна-сінім адзенні з папскай тыярай на галаве і келіхам у паднятай руцэ. Каля яе персаніфікаваныя выявы іншых веравызнанняў — паўсагнутыя і з закрытымі тварамі постаці, апранутыя ў грубую вопратку.
Каля самага ўвахода намаляваны святыя, якія іграюць на музычных інструментах. Пад хорамі — «Давід-псалмапевец», у першай каморы паўночнага нефа — «Святая Цэцылія іграе на аргане», а йаўднёвага — «Святы воін з трубою».
Роспіс нясвіжскага храма разлічаны на адукаванага гледача. Напрыклад, калоны, якія «падаюць», і анёлы, што іх падтрымліваюць, сімвалізуюць вераадступніцтва Радзівілаў і вяртанне ў каталіцызм. Гэта алегорыя сведчыць, што касцёл будавалі спецыяльна для езуітаў паводле іх патрабаванняў. Галоўнай задачай ордэна было любымі сродкамі перашкодзіць падзенню рымска-каталіцкай царквы, якая захісталася пад ударамі Рэфармацыі. Айцы-езуіты параўноўвалі сябе з анёламі, што падтрымліваюць калоны будынка хрысціянскай веры.
«Святы воін з трубою» з роспісаў фарнага касцёла
У хроніцы нясвіжскага калегіума сказана, што ў 1750 годзе Міхал Радзівіл Рыбанька загадаў абнавіць храм і ўвесь інтэр’ер распісаць, «упрыгожыць фарбамі старанна». 3 ліста да князя архітэктара Казіміра Ждановіча даведваемся аб цяжкасцях, з якімі ён сутыкнуўся падчас правядзення мастацка-будаўнічых работ у касцёле: «Фарбаў з Круляўца не можам дачакацца, вестак ніякіх не маем, мастакі чакаюць і час мінае. Якія фарбы здолелі дастаць тут, дык тымі мастакі і пачалі работы ў купале касцёла».
Паводле дакументаў архіва Нясвіжскай ардынацыі, вядома, што мастак Ксаверы Дамінік Гескі, якому «за пісьмо жывапіснае ў касцёле айцоў езуітаў нясвіжскіх фарным абяцана аднаразовая грашовая ўзнагарода ў дзве тысячы злотых», атрымаў толькі тысячу. В. Таўрагінскі называе яго аўтарам карціны «Тайная вячэра» галоўнага алтара.
Т. Манькоўскі пералічвае імёны жывапісцаў, якія звычайна дапамагалі «Прэм’ер-мастаку» Гескаму. Акрамя яго сына Юзафа побач з майстрам працавалі «казённыя мастакі» Скжыцкі, Лютніцкі;3ацэаконт, а таксама Андрэй і Канстанцін.
Роспісы нясвіжскага касцёла з’яўляюцца важным этапам у гісторыі манументальнага мастацтва на Беларусі.
Фрагмент роспісу фарнага касцёла
3. Зак. 489.
Іх вызначае вельмі ўскладненая мастацкая мова, што з’яўляецца характэрным для перыяду пераходу ад барока да эпохі Асветніцтва.
Усярэдзіне храма Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка паставіў некалькі надмагільных помнікаў. Адзін з іх — мармуровы бюст семнаццацігадовага сына Сіроткі, які памёр у Балоньі. Аб’ёмная выява юнака выканана з каляровага мармуру ў стылі барока. Яшчэ адзін помнік нагадвае пра іншага сына, што памёр немаўлём. Паміж гэтымі скульптурамі знаходзіцца яшчэ надмагілле — з пясчаніку. Па стылі яго можна аднесці да рэнесансу. У гэтым помніку ўвасоблены сам Сіротка. Ен у адзенні пілігрыма, з кіем у руцэ і з шыракаполым капелюшом за плячыма. Камплект рыцарскай зброі і знакі годнасці ляжаць адкінутыя ззаду. Над барэльефам — доўгая эпітафія на лацінскай мове, складзеная самім магнатам. У ёй ска'зана, што перад тварам смерці кожны не рыцар, а толькі пілігрым-вандроўнік. Усе тры скульптуры ўпрыгожваюць левы бок храма.
Справа ўвагу прыцягваюць яшчэ два помнікі. Збоку ад алтароў, каля драўляных спавядальняў, на сцяне віднеецца мармуровая стэла з партрэтам беларускага і польскага паэта Уладзіслава Сыракомлі. Ен вучыўся і працаваў у Нясвіжы, прысвяціў яму некалькі вершаў і апавяданняў. Помнік паэту-дэмакрату быў створаны паклоннікамі яго таленту ў пачатку XX стагоддзя, калі споўнілася 40 гадоў з дня смерці Сыракомлі.