• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы Нясвіжа  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Скарбы Нясвіжа

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Полымя
    Памер: 192с.
    Мінск 1993
    61.52 МБ
    Уладзіслаў Сыракомля адзначаў, што касцёл дамініканцаЎ засчугоўвае Ўвагі тым. што мае шмат твораЎ Юзафа Гескага, «70-гадовага старца», які памёр у пачатку гэтага (XIX. — К Ш-П 1 стагоцзя ў Нясвіжы і прысвяціў амаль усе апошнія хвіліны тутэйшаму касцёлу. Усё, што тут бачыш, — фрэскі з гісторыі ордэна на скляпеннях, карціны ў алтары (сёння адноўленыя), абраз святога Яцка, што вісіць каля амбона, партрэты патронаў ордэна, якія ўпрыгожваюць калідоры кляштара і трапезнай, — усё гэта носіць характэрныя рысы яго роўнага, дакладнага пэндзля, часта натхнёнага святой энергіяй і запалам».
    У касцеле знаходзіліся некалькі значных помнікаў культуры: гіпсавыя скульптуры, партрэты Міхала Казіміра Радзівіла і Васіля Баканоўскага, заснавальніка касцёла. Пры кляштары дамініканцаў дзейнічала школа, у якой вучыўся Уладзіслаў Сыракомля.
    3	поўдня да горада падступаў вялікі змрочны лес. Над ім маляўніча вырысоўваліся вежы касцёла і манастыра бенедыкцінцаў. Побач размяшчаліся дваранскія могілкі ўсяго горада — так званы Святы Крыж. Згадаем словы У. Сыракомлі: «На высокай гары пабудаваны касцёл з манастыром, што стварае цудоўнае відовішча: вакол лес, а ў лесе горад мёртвых, косці некалькіх пакаленняў, труна на труне, помнік каля помніка. Як бы спрачаючыся з магільнымі думкамі, што апаноўваюць тут кожнага, у цёмным гушча'ры бяроз, ліп і ляшчын гняздзіцца мноства салаўёў і іншых птушак, якія весела выспеўваюць магутную песню жыцця».
    МАСТАЦТВА ПЭНДЗЛЯ I РАЗЦА
    Есць усе меркаванні сцвярджаць, што Рэмбрандт аддаў свой пэндзаль на ўслаўленне К. Радзівілу...
    Ул. Сыракомля
    Шмат жывапісных палотнаў, фрэсак і скульптур створана за доўгія вякі ў старажытным горадзе.
    УладзіслаЎ Сыпакомля v кнізе «Вандооўкі па маіх былых ваколіцах» сцвярджаў, што ў першай палове XVII стагоддзя ў Нясвіжы мог пабываць Рэмбрандт. Яго сюды быццам бы запрасілі для таго, каб ён параіў, як лепш арганізаваць нясвіжскую карцінную галерэю. Акрамя Ta­ro, у розных крыніцах указваецца, што знакаміты галандзец напісаў у радзівілаўскай рэзідэнцыі некалькі мастацкіх палотнаў. Аднак у каталогах карцін Нясвіжскага замка творы выдатнага мастака не ўпамінаюцца. Магчыма, што знаходжанне Рэмбрандта ў Нясвіжы — усяго толькі домысел, адна з прыгожых легенд старажытнага замка.
    3	канца XVIII стагоддзя Нясвіж стаў заштатным горадам. Моцна зруйнаваны ў час напалеонаўскага нашэсця, згубіў сваё былое значэнне як знакаміты цэнтр культуры і мастацтва Беларусі. Некалькі пакаленняў Радзівілаў кіравалі справамі нясвіжскай ардынацыі з Берліна. Разбураўся старажытны замак. Залы і пакоі пышнага раней палаца страцілі першапачатковае прызначэнне. Дайшло да таго, што побач з архівам і бібліятэкай адзін з прадпрымальных дваровых трымаў трусоў. Уладзіслаў Сыракомля, які працаваў тады ў канцылярыі ўпраўляючага нясвіжскім замкам, з болем і абурэннем пісаў аб стане твораў мастацтва, што засталіся тут.
    Заснавальнікам калекцыі лічыцца Мікалай Радзівіл Сіротка. Раней старажытныя партрэты віселі на сценах, упрыгожаных дыванамі і вялізнымі люстрамі. Але ад гэтых упрыгожанняў не засталося і следу. Ацалелыя
    палотны былі звалены ў зале на трэцім паверсе, як бы ў насмешку пампезна названым карціннай галерэяй. «Cap­ua сціскаецца», — пісаў паэт. Многія карціны не мелі рам і подпісаў, неахайна віселі на сценах альбо ў беспарадку валяліся на падлозе, чакаючы лепшых часоў. Асобныя з іх знаходзіліся на мяжы гібелі. Праз разбітыя вокны галерэі ўлятаў вецер і свабодна гуляў па пакоях. Пры кожным яго подыху з палотнаў асыпалася фарба. А гэта ж былі твооы. як сцвярджаў Сыракомля, каштоўныя альбо майстэрствам мастака, альбо як помнікі старажытнасці, альбо як партрэты гістарычных асоб. Апошнія, напалову папсаваныя, усё ж знаходзіліся тады ў стане, прыгодным для агляду. У паэта выклікала цікавасць палатно з выявай Мікалая Радзівіла Чорнага ў момант надання таму тытула князя. Яго ўвагу прыцягнулі таксама партрэты Ягайлы, Барбары Радзівіл, яе роднага брата Мікалая Рудога і шмат іншых. Сыракомля меў меркаванне, што некаторыя карціны маглі належаць пэндзлю знакамітых мастакоў італьянскай альбо фламандскай школ. Іншыя былі створаны вядомымі мясцовымі майстрамі — Шрэтарам, Вітаноўскім, Юзафам Гескім, як напрыклад, партрэт караля Станіслава Аўгуста, напісаны Гескім, і князя Дамініка Радзівіла работы Дамеля. 3 мастацкага пункту гледжання Сыракомля найбольш высока ацэньваў выявы кардынала Юрыя Радзівіла, Міхала Казіміра, яго жонкі з дома Сабескіх, партрэты Льва Сапегі, першага міністра караля Аўгуста II Якаба Флемінга і інш. 3 гістарычных сюжэтаў адзначаў палатно з адлюстраваннем каранацыі Барбары Радзівіл. Заслугоўвалі ўвагі партрэты Ярэмы Вішнявецкага, Пятра Магілы, гетманаў Паса, Пацея, Казіміра Сапегі, Станіслава Кішкі. Знайшоў Сыракомля і подпіс мастака Яна Шронэра.
    Але большасць твораў, указаных у старых вопісах, на жаль, у галерэі ўжо адсутнічалі. У архіўным пераліку 1779 года Сыракомля налічыў 984 творы на палатне і на дрэве, але да сярэдзіны XIX стагоддзя ад іх не засталося і паловы. (У 1857 годзе адзначалася ўжо толькі 211 найменняў, у вопісе 1928 года — некалькі больш, 256.) Прапаў партрэт Івана Грознага, «рысы якога мы б такі хацелі пабачыць» (У. Сыракомля). He было і партрэта селяніна-доўгажыхара з вёскі Чучавічы, які пражыў больш за 140 гадоў.
    Пад першым нумарам у зборы пазначаны партрэт Юрыя Радзівіла (1480—1541), ваеначальніка, якога за
    перамогі ў 30 бітвах называлі Пераможцам альбо Геркулесам Літоўскім. Ен быў бацькам Барбары Радзівіл, жонкі польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста. У партрэце мастак адлюстраваў сваё бачанне мужнага рыцара. Асаблівасцямі пісьма гэты твор нагадвае мастацтва Германіі. Магчыма, ён належыць пэндзлю жывапісца школы сусветна вядомага Лукаса Кранаха Старэйшага. У інвентарных вопісах нясвіжскага замка згадваюцца некаторыя творы самога найбуйнейшага мастака нямецкага Адраджэння. Да 1939 года партрэт знаходзіўся ў нясвіжскай галерэі, сёння — у фондах Дзяржаўнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
    Сярод твораў, напісаных у так званым сармацкім стылі, выдзяляецца партрэт Міхаіла Барысавіча, вялікага князя Цвярскога (1453—1505), які ўцёк у Літву ў час асады Цверы маскоўскім войскам. Тут ён парадніўся з родам Радзівілаў, што, здаецца, дапамагло тым атрымаць княжацкі тытул, паколькі цвярскі князь вёў сваё радаслоўе ад легендарных Рурыкавічаў. Спецыялісты лічаць часам стварэння партрэта канец XVI — пачатак XVII стагоддзя. Значыць, ён быў напісаны ўжо пасля смерці цвярскога князя з якога-небудзь прыжыццёвага арыгінала.
    Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР вялікая калекцыя твораў жывапісу з нясвіжскага замка трапіла ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР, дзе знаходзілася да 1941 года. У час Вялікай Айчыннай вайны яна была вывезена гітлераўцамі і толькі пасля Перамогі часткова вярнулася назад. Партрэты знаходзіліся ў страшэнным стане: без рам, подпісаў, з абсыпанай фарбай, з мноствам механічных пашкоджанняў. Нейкая няўклюдная рука зрабіла прымітыўныя подпісы: «Прынц», «Кароль», «Каралевіч».
    Творы доўта ляжалі ў запасніках музея і, натуральна, не былі вядомы шырокаму гледачу. Рэстаўрацыйныя работы, праведзеныя ў 1962 годзе над некаторымі палотнамі з нясвіжскай калекцыі, далі магчымасць зрабіць вывад аб іх вялікай мастацкай і гістарычнай каштоўнасці. Велізарную, можна сказаць, тытанічную працу здзейсніла тады супрацоўніца Дзяржаўнага мастацкага музея БССР Таісія Карповіч, якая дапамагла другому нараджэнню рэдкіх ш'эдэўраў мастацтва.
    У 1968 годзе пачалася планамерная рэстаўрацыя ўсіх нясвіжскіх партрэтаў. Да гэтай складанай справы далучыліся лепшыя спецыялісты краіны. Маскоўскую групу
    Усесаюзнай цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі кансервацыі і рэстаўрацыі ўзначаліў А. Зайцаў. Калектыў вопытных мастакоў вярнуў да жыцця вялікую колькасць партрэтаў.
    Большасць твораў прыйшлося пасля неабходнай падрыхтоўкі дубліраваць на новае палатно. Рабілаея гэта так. Асцярожна замацоўвалі ўсе элементы карціны. Прапітвалі іх растворам асятровага клею з мёдам. Праз кожныя тры дні прапітка вадкім клеем паўтаралася. Пасля прыступілі да больш глыбокага замацавання фарбавага слоя, грунту і асновы. Сантыметр за сантыметрам— так вяртаўся першапачатковы выгляд нясвіжскім рарытэтам.
    У 1982 годзе ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР была адкрыта першая выстаўка рэстаўрыраваных твораў пад назвай «Партрэты з Нясвіжа і Гродна», якая выклікала вялікую цікавасць не толькі ў спецыялістаў. Яна з’явілася красамоўным сведчаннем разнастайных культурных сувязяў, што ў мінулым звязвалі Беларусь з Захадам.
    Цікавыя партрэты, створаныя заходнееўрапейскімі майстрамі і мясцовымі жывапісцамі ў стылі барока альбо пад яго ўплывам. Сярод іх — выява дзвюх жонак Януша Радзівіла: Кацярыны Патоцкай і дачкі малдаўскага князя Васілія Лупу — Марыі, з якой князь ажаніўся пасля смерці першай жонкі. Партрэт належаў пэндзлю віленскага мастака Іагана Шрэтара, добра знаёмага з жывапісам фламандскіх майстроў. Дарэчы, перад аўтарам стаяла складаная задача — размясціць дзве фігуры так, каб ні адна з іх не дамініравала. I вось якое ён знайшоў выйсце: паставіў Марыю на пярэдні план, але ў адзенні цёмных колераў, а Кацярыну — на другі, але ў ярка-чырвонай сукенцы.
    Асаблівае месца ў калекцыі займаюць карціны, якія па манеры пісьма рэзка адрозніваюцца ад твораў заходнееўрапейскага мастацтва і з'яўляюцца самастойным, беларускім накіраваннем у жывапісе. Сюды ў першую чаргу трэба аднесці партрэты мінскіх старостаў Андрэя і Ігнація Завішаў невядомага аўтара. У партрэце Ігнація адчуваецца любаванне мастака мадэллю. Перадаюцца круглыя абрысы твару, мяккасць погляду, стройнасць фігуры.
    У Нясвіжскім замку працавалі мастакі розных нацыянальнасцей. Даследчык Э. Раставецкі называе сярод іх Яна Марціна Войта, Юзафа Пешку, Людвіга Фурмана. У архіўных дакументах сустракаюцца прозвішчы Мікалая
    Партрэт Кацярыны і Марыі Радзівіл
    Струмецкага, Антонія Сушчэўскага, Стэфана Цыбульскага, Іагана Дзітца, Яна Дамеля, Херлічка і інш. Усе звесткі ўлічваліся пры вызначэнні аўтарства карцін у час іх рэстаўрацыі. Але яшчэ не ўсе імёны жывапісцаў, што пісалі карціны для нясвіжскай галерэі, вядомы.