Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Я стараўся не паказваць Джанатану сваіх страхаў, каб ён раптам не адправіў мяне назад, а мне так хацелася быць з ім побач, нават калі пагражала небяспека.
Джанатан паглядзеў на мяне і ўсміхнуўся.
— He апускай носа, — кажа. — Нічога страшнага няма, павер майму слову, самае страшнае наперадзе.
Нішто сабе, супакоіў! Але тут паднялося сонца, туман рассеяўся, у лесе заспявалі птушкі. Усё змрочнае і загадкавае таксама развеялася, маіх страхаў як і не было. Я сагрэўся, і ўсё ў нашым становішчы здавалася мне не такім ужо і дрэнным.
Грыму і Ф’ялару было таксама добра. Яны, пакінуўшы цёмную стайню, з задавальненнем скублі зялёную траву. Думаю, што ім гэта падабалася.
Джанатан пасвістаў ім, пасвістаў ціхутка, але яны пачулі і прыйшлі.
Джанатан вырашыў ехаць неадкладна, хутчэй адсюль як мага далей!
— Сцяна адразу за гэтымі зараснікамі, — растлумачыў ён. — А нам зусім няма патрэбы трапіць на злыя вочы Додзіка.
Наш падземны ход выходзіў каля двух кустоў арэшніку, Джанатан яшчэ замаскіраваў уваход галінкамі, тым самым адзначыўшы, каб лягчэй было знайсці яго.
— Запомні, як усё гэта выглядае, — навучаў ён мяне. — Запомні гэты вялізны камень і елку, пад якой мы спалі, і зараснік арэшніку, бо, магчыма, давядзецца зноў прыехаць сюды, калі...
Больш ён нічога не сказаў, мы асядлалі коней і паехалі.
Раптам над вершалінамі дрэў мы ўбачылі галубка, аднаго з галубкоў Сафіі, які імкліва набліжаўся.
— Глядзі, гэта — Палома, — сказаў Джанатан, сочачы за яе палётам.
Я здзівіўся — як ён мог пазнаць на такой адлегласці?
Мы так доўга чакалі навін ад Сафіі, нарэшце прыляцеў яе галубок, а мы былі па гэты бок сцяны. Галубок паляцеў да дома Маціяса, зараз ён апусціцца ў галубятні на стайні, і толькі Маціяс прачытае Сафііну вестку.
Гэта азмрочыла Джанатана.
— Ах, калі б галубок прыляцеў учора, — сказаў ён, — я даведаўся б пра тое, што мне так неабходна.
Але нам трэба было ехаць, хутчэй аддаліцца ад гэтай сцяны, і ад Даліны Дзікай Ружы, і ад салдат Тэнджыла, якія шукаюць Джанатана.
Мы павінны былі спусціцца да ракі акружным шляхам праз лес, а потым берагам — да вадаспада Карма.
— I там, малы, ты ўбачыш такі вадаспад, якога ты ніколі ў жыцці не бачыў.
Я наогул мала што бачыў у жыцці, пакуль не трапіў у Наджыялу, і, вядома, не бачыў і такога лесу, якім мы зараз ехалі. Гэта быў сапраўдны казачны лес, густы і цёмны, без адзінай пратаптанай сцяжынкі. Мы ехалі наўпрост па лесе між дрэў, і іх вільготныя галіны хвасталі нам па тварах. Але мне гэта нават падабалася. Мне падабалася ўсё: і сонечныя промні, якія прабіваліся праз шаты дрэў, і спеў птушак, і лясныя пахі. А больш за ўсё мне падабалася ехаць побач з Джанатанам.
Паветра было свежае і халаднаватае, але паступова пацяплела. Адчувалася, што дзень будзе спякотны.
Неўзабаве Даліна Дзікай Ружы засталася ззаду, а мы былі ў лясных нетрах. На паляне, акружанай высокімі дрэвамі, мы ўбачылі маленькі шэры дамок — проста сярод густога лесу. Як можна жыць у такім закінутым месцы! Але тут хтосьці жыў, бо з коміна ішоў дым, а каля агароджы пасвіліся дзве казы.
— Тут жыве Эльфрыда, — паведаміў Джанатан. — Калі добра папрасіць, яна дасць нам малака падмацавацца.
Малака нам далі ўдосталь, а мы ж так доўга ехалі і нічога не елі. Мы сядзелі ў Эльфрыды на прыступках ганка, пілі смачнае малако і елі хлеб, які быў у нас з сабой, елі сыр з казінага малака, якім пачаставала добрая Эльфрыда.
Эльфрыда — маленькая, тоўсценькая бабулька — жыла тут зусім адна. Яна жыла тым, што трымала коз. Быў у яе і шэры кот для кампаніі.
— Дзякуй богу, што не жыву я за сцяной, — казала бабуля.
Яна многіх ведала ў Даліне Дзікай Ружы і ўсё распытвала, ці жывыя яны, яе знаёмыя, і Джанатан расказваў ёй навіны. Яму цяжка было гаварыць, таму што навіны былі невясёлыя і вельмі засмучалі бабульку.
— Ох, цяжка жывецца людзям у Даліне Дзікай Ружы, — уздыхнула Эльфрыда. — Няхай будзе пракляты Тэнджыл, няхай будзе праклята Катла!.. Усё б было добра, калі б у яго не было Катлы.
Яна закрыла твар фартухом, і мне здалося, што яна плача.
Я не мог глядзець на ўсё гэта і пайшоў пашукаць суніцы. Хто такая Катла? Дзе жыве Катла? Калі мне раскажуць пра гэта?
Гарачынёй мы нарэшце дабраліся да ракі. Сонца, як вогненны шар, ззяла на небе, а вада пералівалася, як тысяча маленькіх сонцаў. Мы стаялі на высокім стромым беразе, а ўнізе пад намі віравала рака. Якое гэта было відовішча! Рака імчалася да вадаспада Карма так, што ажно пенілася ў вадаваротах. 3 усёй сілай яна імкнулася да вадаспада, і мы ўжо на адлегласці чулі яго раскаты.
Нам хацелася спусціцца ўніз, каб адчуць прахалоду. Грым і Ф’ялар напіліся ў лесе з ручая, а нам хацелася пакупацца, і мы пабеглі ўніз з крутога схілу, па дарозе сцягваючы з сябе адзенне. На беразе ракі густа рос лазняк, над вадою раскінула свае галіны тоўстая вярба. Мы ўзлезлі на дрэва, і Джанатан паказаў мне, як, трымаючыся за галіны, апусціцца ў ваду.
— Ды глядзі ж, трымайся, не адпускай галіну, — папярэдзіў ён. — А то хутка апынешся ў вадаспадзе Карма!
I я моцна трымаўся, ажно пальцы пабялелі. I доўга цялёпкаўся на сваёй галіне, а імклівая плынь абмывала мяне. Ніколі paHeft у мяне не было такога небяспечнага, але ж і такога цікавага купання.
Потым з дапамогай Джанатана я вылез на ствол, і мы з ім сядзелі на вярбе, нібы ў зялёным будане, які гайдаўся над вадой. Пад намі імчалася і пенілася вада, вабячы нас зноў. Збоку рака не здавалася асабліва небяспечнай, але дастаткова было апусціць у яе палец, адзін толькі палец, каб адчуць сілу яе імклівай плыні.
Мы сядзелі на дрэве, і я паглядзеў угору на схіл. I чаго зусім не чакаў — я ўбачыў коннікаў з коп’ямі! Гэта былі салдаты Тэнджыла... Яны скакалі на конях, але мы нічога не чулі з-за шуму вады.
Джанатан убачыў іх таксама, але я не заўважыў, каб ён спалохаўся. Мы ціха сядзелі, чакаючы, што яны праедуць міма. Але яны не праехалі міма. Яны спыніліся і саскочылі з коней, як быццам хацелі адпачыць.
— Джанатан, ці не цябе яны шукаюць? — у трывозе запытаўся я.
— He, — адказаў ён. — 3 Карманьякі яны едуць у Даліну Дзікай Ружы. Ля вадаспада Карма ёсць падвесны мост, і Тэнджыл пасылае сваіх салдат па гэтай дарозе.
— Але чаго ім спыняцца якраз тут?
— He ведаю... He хацелася б, каб яны бачылі нас, — адказаў Джанатан.
Я налічыў шэсць чалавек. Яны аб нечым размаўлялі, нібы спрачаліся, паказваючы на ваду, але разабраць што-небудзь было немагчыма. Раптам адзін з іх накіраваў свайго каня ўніз па схіле да ракі. Ён ехаў проста да нас, і добра, што мы так удала схаваліся на дрэве.
Астатнія ўслед яму крычалі:
— He рабі гэтага, Парк! Ты ўтопішся разам з канём.
Але той, каго яны называлі Паркам, толькі смяяўся:
— Я дакажу! Калі я не праплыву да той скалы і назад, слова гонару, я стаўлю вам піва!..
Цяпер было ясна, што ён збіраўся рабіць. Непадалёк з вады выступаў камень. Вада шалёна кружыла вакол яго, і толькі невялікая яго частка была бачна на паверхні. Парк павінен быў заўважыць яго, калі пад’язджаў да берага, але цяпер ён, мабыць, толькі думаў пра заклад.
— Дурань! — сказаў Джанатан. — Няўжо ён думае, што конь паплыве супраць цячэння ў гэтым месцы.
Парк ужо скінуў шлем, плашч, чаравікі і, застаўіпыся толькі ў кашулі і штанах, усё спрабаваў прымусіць каня зайсці ў раку. Гэта быў невялікі вараны сімпатычны конь. Парк крычаў, лаяўся, паганяў яго, але той упіраўся і не хацеў ісці ў ваду. Ен баяўся. Парк ударыў каня. Бізуна ў яго не было, таму ён ударыў яго кулаком па галаве. Я пачуў, як Джанатан з сілай увабраў у сябе паветра гэтак жа, як ён рабіў на плошчы.
Нарэшце Парк дамогся свайго: напалоханы конь увайшоў у раку толькі таму, што гэты вар’ят прымусіў яго. Жахліва было глядзець, як ён кідаўся, калі паток падхопліваў яго.
— Ен будзе рухацца проста на нас, — заўважыў Джанатан. — Парк можа рабіць, што хоча, але ён нізавошта не прымусіць каня падысці да гэтага каменя.
Але ён спрабаваў, ён проста высільваўся. О, як ён дрыжаў і як напружваўся, адчуваючы сілу і моц ракі!
Нарэшце Парк таксама адчуў, што яго жыццё ў небяспецы, і паспрабаваў накіраваць каня да берага, але хутка зразумеў, што гэта яму не ўдаецца. Вада прагла свайго, яна хацела аднаго — скінуць яго ў вадаспад Карма, яна падрыхтавала яму лёс, які ён цалкам заслужыў. Мне было шкада каня, ён быў невінаваты і зусім бездапаможны. Цяпер іх гнала плынь акурат на нас, як і прадбачыў Джанатан. Хутка яны пранясуцца міма нас і знікнуць. У вачах Парка застыў жах — ён ужо ведаў, што яго чакала.
Я павярнуў галаву да Джанатана, і ад нечаканасці ў мяне вырваўся крык. Ен звесіўся з галіны да самай вады, вісеў дагары
нагамі, ашчаперыўшы галіну, і як толькі Парк падплыў Джанатан схапіў яго за валасы і падцягнуў так, што той здолеў схапіцца за галіну.
Потым Джанатан паклікаў каня:
— Ідзі сюды, маленькі. Ідзі сюды...
Каня ўжо праносіла міма, ён рабіў адчайныя намаганні павярнуць на голас. На кані ўжо не было гэтага грузу, Парка, але ўсё роўна ён ужо амаль тапіўся. Джанатану нейкім чынам удалося схапіць яго за павады, і ён пачаў цягнуць за іх. Гэта перайшло ў перацягванне паміж жыццём і смерцю, бо рака не жадала саступаць, ёй патрэбны былі абодва: і конь, і Джанатан. Я, ледзь не вар’яцеючы, закрычаў Парку:
— Дапамажы ім, стары асёл, дапамажы ім!
Ен ужо ўзлез на дрэва і сядзеў там у бяспецы, жывы і цэлы, зусім побач з Джанатанам, але адзінае, чым гэты дурань дапамог Джанатану, дык гэта тым, што нахіліўся і залямантаваў:
— Адпусці каня, там у лесе яшчэ два, я магу ўзяць аднаго з іх замест гэтага. Адпусці яго!
Чалавек становіцца дужэйшым, калі злуецца, я неяк чуў пра гэта. Можа, тым самым Парк дапамог Джанатану выратаваць каня.
Потым, калі ўсё скончылася добра, Джанатан сказаў Парку:
— Дурань, няўжо ты думаеш, што я выратаваў цябе, каб ты потым украў майго каня? I табе не сорамна?
Відаць, Парку стала ўсё-такі сорамна, але ён нічога не сказаў і нават не спытаў, хто мы такія. Ен проста падняўся наверх па схіле са сваім канём і неўзабаве знік разам з астатнімі салдатамі.
У той вечар мы распалілі вогнішча над вадаспадам Карма, і я ўпэўнены, што ніводнае вогнішчаў свеце не гарэла так, як наша.
Гэта было страшнае і разам з тым прыгожае месца, як нідзе ні на зямлі, ні ў сусвеце. I горы, і рака, і вадаспад — усё было такое велічнае, што здавалася, нібыта адбываецца ў сне.