Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Нарэшце адна падплыла і ўсадзіла зубы ў галаву рыбіны, і стары чалавек падумаў: усё, скончана змаганне. Ён гваздануў румпелем туды, дзе акуліны зубы завязлі ў цвёрдай галаве марлі-
на, не могучы тую пашкуматаць. Стары чалавек стукнуў раз, два і тры разы. Ён пачуў, як трэснуў румпель, і тады памкнуў наперад з расшчэпленым дзяржальнам. Адчуўшы, як працяў мяса акулы, і ведаючы вастрыню ягоную, стары чалавек загнаў дзяржальна ў акулу ізноў. Тая, пакінуўшы рэшткі свае ахвяры, павалюхала ад чоўна. Гэта была апошняя акула з гурта, які прыходзіў. Больш ім не было чаго есці.
Стары чалавек з цяжкасцю дыхаў і адчуваў у роце дзіўную нейкую, з прысмакам медзі саладжавасць. На момант ён устрывожыўся, але саладжавасці гэтай было небагата.
Ен сплюнуў у акіян і сказаў:
— Ешце гэта, galanos, і хай вам трызніцца, што вы забілі чалавека.
Ён разумеў, што разбіты канчаткова і непапраўна, і пайшоў назад на карму. Уставіўшы ў адтуліну стырна няроўны зламаны канец румпеля, ён пераканаўся, што зможа болып-менш няблага кіраваць стырном. Стары чалавек акрыў мяшком плечы і ўзяў ранейшы курс. Зараз ён плыў лёгка, а ў галаве ягонай не было ані пачуццяў, ані думак. Нічога ўжо яго не абыходзіла, і ён вёў свой човен дадому, да прыстані, пільна і ўмела, як толькі мог. Уночы акулы накідваліся на шкілет, усё адно як прыбіралі са стала крошкі. Стары чалавек не зважаў ні на іх, ні на што яшчэ, апрача стырнавання. Ён адно заўважыў, як лёгка і плаўна кіруе зараз човен, калі побач з ім няма вялізнага цяжару.
«Яна спраўная1, — падумаў ён. — Цэлая і зусім не пашкоджаная, калі не лічыць румпеля. Але той няцяжка замяніць».
Стары чалавек адчуваў, што зараз ён усярэдзіне плыні, адсюль яму былі відаць агні паселішчаў уздоўж берага. Стары чалавек ведаў, дзе ён, адгэтуль было рукой падаць дадому.
«Вецер — вось хто наш сябра, — падумаў ён. — Часамі, — дадаў ён. — I вялікае мора з нашымі прыяцелямі і ворагамі, і пасцель. Пасцель будзе найвялікшай асалодай. Як лёгка пераможанаму, — падумаў ён. — Я ніколі не ведаў гэтага. I што ж цябе перамагло?» — задаў ён сабе пытанне.
— Ды нічога, — вымавіў ён уголас. — Проста я занадта далёка заплыў.
Калі ён заходзіў у маленькую бухту, агні на «Тэрасе» ўжо не гарэлі, і ён ведаў: усе спяць. Вятрыска доўга набіраў сілу і цяперака моцна дзьмуў. Аднак у гавані было спакойна, і ён падплыў да малой лапіны галькі пад скаламі. Навокал не было нікога, каб
1 Для старога чалавека човен — разумная істота жаночага роду.
яму дапамагчы, дык ён і павеславаў, як мага далей. Пасля ён выйшаў з лодкі ды прывязаў яе да скалы.
Стары чалавек выцягнуў мачту, скруціў ветразь і завязаў яго. Узваліўшы мачту на плечы, пачаў караскацца ўгору. Толькі тады ён уведаў усю глыбіню свае стомы. Стары чалавек прыпыніўся на момант і зірнуў назад, і ўбачыў у водбліску вулічнага святла вялізны хвост рыбіны, што ўздымаўся за кармой чоўна. Ён убачыў белую голую лінію ягонай хрыбетніцы, цёмную масу галавы, з якой тырчала дзюба, усю галізну рэшты.
Стары чалавек стаў караскацца зноў, але каля вяршыні ўзгорка ўпаў і колькі часу ляжаў, з мачтай на плячы. Ён намагаўся ўстаць, але гэта было яму не па сіле, і ён сядзеў тамака, трымаючы мачту на плячы, ды пазіраў на дарогу. Кот шмыгнуў на далёкім схіле ўзгорка, спяшаючыся па нейкіх сваіх справах, стары чалавек паназіраў за ім. А потым вочы ягоныя глядзелі на дарогу.
Урэшце стары чалавек паклаў мачту на дол і ўстаў. Падняў мачту, узваліў на плячо і папхнуўся па дарозе ўгору. Ён мусіў пяць разоў сядаць аддыхвацца, пакуль дабраўся да свайго жытла.
У халупе ён прыставіў мачту да сцяны, у цемры адшукаў бутэльку з вадой і трохі глынуў з яе. Пасля ўлёгся на ложак.
ВСтары чалавек нацягнуў коўдру на сябе і заснуў, лежачы тварам на газетах, выпрастаўшы рукі далонямі ўгору.
Ён спаў, калі хлопчык зазірнуў раніцою ў дзверы. Дзьмула гэтак моцна, што на дрэйфуючых лодках1 нельга было выходзіць у мора, і хлопчык позна спаў, а пасля прыйшоў, як і кожнае раніцы, у хаціну старога чалавека.
Увачавідкі пераканаўшыся, што стары чалавек дыхае, хлопчык убачыў ягоныя рукі і заплакаў. Ён асцярожна выйшаў з халупы, каб прынесці старому чалавеку трохі кавы, і ўсю дарогу, ідучы, плакаў.
Багата рыбакоў стоўпілася вакол чоўна, разглядаючы тое, што было да яго прывязана. Адзін, закасаўшы порткі, залез у ваду і мераў шкілет кавалкам шнура.
Хлопчык не спусціўся ўніз. Ён пабываў там раней, і адзін з рыбакоў па ягонай просьбе глядзеў за лодкай.
—	Як ён маецца? — нехта з гурту гукнуў хлопчыку.
—	Спіць, — абазваўся той. Хлопчык не саромеўся, што людзі бачаць, як ён плача. — Хай ніхто яго не турбуе.
—	Ейная даўжыня ад носа да хваста была васямнаццаць футаў, — апавясціў рыбак, які мераў шкілет.
1 Лодкі з адмысловымі сеткамі, у якія падчас прыліву заплывае рыба.
— Пэўна ж, — адказаў хлопчык. Ён прыйпюў да «Тэрасы» і папрасіў бляшанку кавы.
— Гарачай, і каб у ёй было многа малака і цукру.
— Што-небудзь яшчэ?
— He. Потым пабачым, што ён мог бы з’есці.
— Якая была рыбіна! — сказаў карчмар. — Свет гэткае не бачыў. Тыя дзве, што ты злавіўучора, таксама нічога.
— Да д’ябла мае рыбы! — сказаў хлопчык і зноў пачаў плакаць.
— Можа, вып’еш якога трунку?
— He, — адмовіўся хлопчык. — Скажы, каб не турбавалі Сант’яга. Я яшчэ прыйду.
— Перадай, я вельмі яму спачуваю.
— Дзякуй, — адказаў хлопчык.
Ён занёс гарачую бляшанку кавы ў халупу старога чалавека і сядзеў там, каля яго, пакуль той не прачнуўся. Аднаго разу хлопчыку здалося, што стары чалавек прачынаецца. Але ён зноўупаў у цяжкі сон, і хлопчык хадзіў цераз дарогу пазычыць трохі дроў, каб падагрэць каву.
Нарэшце стары чалавек прачнуўся.
— He, не сядай, — сказаў хлопчык. — Выпі гэта. — Ён наліў крыху кавы ў шклянку.
Стары чалавек узяў шклянку і выпіў.
— Яны пабілі мяне, Маналін, — сказаў ён. — Ушчэнт пабілі мяне.
— He ён пабіў цябе. He марлін.
— He. Сапраўды не. Гэта здарылася потым.
— Педрыка глядзіць за лодкай і начыннем. Што ты мяркуеш зрабіць з галавою?
— Хай Педрыка пасячэ яе ды скарыстае ў пастках на рыбу.
— А кап’ё?
— Вазьмі сабе, калі хочаш.
— Хачу, — сказаў хлопчык. — А зараз нам трэба яшчэ сёе-тое вырашыць.
— Ці шукалі мяне?
— Шукалі. Берагавая варта і самалёты.
— Акіян — ён надта вялікі, а човен — малы, яго цяжка ўгледзець, — сказаў стары чалавек. Ён заўважыў, як гэта прыемна мець суразмоўцу, а не проста гаварыць сам з сабою ды з морам. — Мне бракавала цябе, — сказаў ён. — А што ты ўлавіў?
— Адну — першага дня. Яшчэ адну — другога і дзве — трэцяга.
— Вельмі добра.
— Цяпер мы зноў будзем разам рыбачыць.
— He. Я няўдачнік. Шанцаванне пакінула мяне.
— Д’ябал з ім, з шанцаваннем, — сказаў хлопчык. — Я прынясу шанцаванне з сабою.
— А што твае скажуць?
— Мяне гэта не абыходзіць. Учора я злавіў аж дзве. Мы будзем рыбачыць разам, бо мне яшчэ шмат чаго трэба ўведаць.
— Мы павінны займець добрыя восці, каб выняць дух з любой рыбіны, і хай яны заўсёды будуць пад рукой на борце. Ты можаш зрабіць лязо з рэсорнай планкі старога форда. Набрусуем яе ў Гуанабакоа. Яно мусіць быць вострае, аднак загартоўваць не трэба, бо зломіцца. Мой нож зламаўся.
— Я дастану другі нож і набрусую рэсору. Колькі дзён яшчэ будзе ўладарыць bnsd'
— Можа, тры. Можа, болей.
— Я ўсё зраблю найлепшым чынам, — сказаў хлопчык. — А ты, старэча, дагледзь свае рукі.
— Я ведаю, як іх падгаіць. Уночы я выплюнуў штось нязвыклае і адчуў: нешта ў маіх грудзях зламалася.
— Падлячы і гэта, — сказаў хлопчык. — Кладзіся, старэча, а я табе прынясу чыстую кашулю і што-небудзь паесці.
— Прынясі якую газету за тыя дні, калі мяне тут не было, — папрасіў стары чалавек.
— Ты мусіш акрыяць хутка, бо мне багата чаго трэба ўведаць, а ты можаш навучыць мяне ўсяму. Табе было вельмі цяжка?
— Страшэнна, — адказаў стары чалавек.
— Я прынясу ежу і газеты, — сказаў хлопчык. — Адпачні як след, старэча. I яшчэ я зайду ў аптэку па лекі для тваіх рук.
— He забудзься сказаць Педрыку, што галава рыбіны — ягоная.
— He забудуся.
Хлопчык выйшаў з дзвярэй і стаў спускацца па каралавай разбітай дарозе: ён зноў заплакаў.
Папаўдні гэтага дня гурт турыстаў сядзеў на «Тэрасе» і адна кабета, пазіраючы ў ваду, захламленую пустымі бляшанкамі з-пад піва і дохлымі баракудамі, убачыла агромністы доўгі белы хрыбетны слуп з вялізным хвастом на канцы.
Хвост узнімаўся і калыхаўся з прылівам, калі там, за ўваходам у гавань, нястомна і мерна разгойдваў мора ўсходні вятрыска.
— Што там такое? — спыталася яна ў афіцыянта і паказала на доўгую хрыбетніцу велізарнай рыбіны, што была зараз проста смеццем, якое чакала, калі прыліў змые яго.
—	Цібурон1, — сказаў афіцыянт, — эшарка2. — Яму здавалася, ён тлумачыць, што адбылося.
—	Я не ведала, што ў акул гэткія гожыя зграбныя хвасты.
—	I я не ведаў, — сказаў ейны спадарожнік.
У	халупе, што стаяла на ўзвышшы ў канцы дарогі, сон зноў агарнуў старога чалавека. Ен спаў, як заўсёды, тварам уткнуўшыся ў пасцель, а побач на варце сядзеў хлопчык. Старому чалавеку сніліся львы.
Перакладчык П. Марціновіч
1 Мясцовая назва акулы.
2 Англійскае слова «шарк» (акула) з іспанскай прыстаўкай.
ЗМЕСТ
Джозэф Рэдзьярд Кіплінг. КАЗКІ	3
Чаму ў вярблюда горб (3). Кот, які гуляў сам сабою (6). Казка пра старога кенгуру (16).
Астрыд Ліндгрэн. БРАТЫ ЛЬВІНАЕ СЭРЦА	19
Глава 1 (19). Глава 2 (22). Глава 3 (25). Глава 4 (30). Глава 5 (35).
Глава 6 (41). Глава 7 (48). Глава 8 (55). Глава 9 (64). Глава 10 (75). Глава 11 (81). Глава 12 (88). Глава 13 (95). Глава 14 (105). Глава 15 (116). Глава 16 (124).
Эрых Распэ. ПРЫГОДЫ БАРОНА МЮНХАЎЗЕНА	131
Самы праўдзівы чалавек на зямлі (131).
Частка першая. Конь на даху (132). Воўк, запрэжаны ў сані (133). Іскры з вачэй (133). Цудоўнае паляванне(134). Курапаткі на шомпале (135). Ліс на іголцы (136). Сляпая свіння (136). Як я злавіўдзіка (137). Незвычайны алень (137). Воўк навыварат (138). Шалёнае футра (139). Васьміногі заяц (139). Цуцоўная куртка (140).
Конь на стале (140). Паўканя (141). Верхам на ядры (142). За валасы (143). Пчаліны пастух і мядзведзі (143). Першае падарожжа на месяц (144). Пакараная прагнасць (145). Коні пад пахамі, карэта на плячах (146). Адталыя гукі (146).