Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
«Я паспрабую яшчэ», — паабяцаў стары чалавек, хоць ягоныя рукі зрабіліся ліпкія, а вочы толькі ў мігі праяснення бачылі добра.
Ён паспрабаваў зноўку, і зноўку той жа вынік. «Значыцца, — падумаў ён, а млосць ужо наплывала, — я паспрабую яшчэ раз».
Ен уклаў увесь боль і тое, што засталося ад ягонае дужасці і даўно страчанае гордасці, у свой высілак, каб скончыць са змагарскай
агоніяй рыбіны, і тая перавярнулася на бок і слухмяна паплыла, ледзь не датыкаючыся дзюбай да дошак чоўна, і мінала лодку, доўгая, моцная, шырокая, срэбраная, спярэшчаная фіялетавымі палосамі і несканчоная ў вадзе.
Стары чалавек выпусціў шнур і прыціснуў нагой, пасля падняў гарпун, а ў гэтую хвіліну ён сабраў і новыя сілы, увагнаў рыбіне ў бок, якраз за вялізным грудным плаўніком, які ўзнімаўся высока ў паветры на ўзроўні рыбаковых грудзей. Ён адчуў, як сталь уваходзіць у мяса марліна, і ён успёрся на яе і ўвагнаў глыбей, а тады налёг на гарпун усім цяжарам свайго цела.
Але рыба ажыла, хоць ужо трымала ў сабе смерць, і шуганула з вады, паказваючы ўсю сваю даўжыню і шырыню, і магутнасць, і красу. Здавалася, яна павісла ў паветры над старым чалавекам у чоўне. Пасля яна з грукам упала ў ваду, пырскамі заліўшы старога чалавека і ўвесь ягоны човен.
Старога чалавека адольвалі млоснасць і слабасць, ды і бачыў ён кепска. Але ён разблытваў шнур гарпуна сваімі паабдзіранымі рукамі, павольна прапускаючы той цераз пальцы, пакуль, калі зрок ягоны паяснеў, не ўгледзеў рыбіны, што пагойдвалася на спіне срэбраным жыватом угору. Страла гарпуна тырчала наўскос з пляча рыбіны, і мора чырванела ад крыві, што цякла з сэрца марліна.
Спачатку здавалася, што гэта ў сіняй вадзе глыбінёю больш за мілю цямнее меліна. Пасля пляма расплылася, як рассейваецца воблака. Рыбіна ільснілася срэбрам, калыхаючыся, застылая, разам з хвалямі.
Зрок у старога чалавека на момант палепшыўся, і ён уважліва ўгледзеўся ў гэты малюнак. Пасля двойчы абкруціў вяроўкай гарпуна бітэнг на носе лодкі і паклаў галаву на рукі.
— He здавайся, галава, — сказаў ён, прыхіліўшыся да дошак носа. — Я стомлены стары чалавек. Але я забіў гэтага марліна, свайго брата, і мушу яшчэ багата паваждацца.
«Цяпер я павінен падрыхтаваць вяроўку і петлі, каб прыладзіць яго да борта, — падумаў ён. — Нават калі б мы былі ўдвух і залілі лодку, уцягнуўпіы ў яе рыбіну, а пасля вычарпалі ваду, човен нізашто не вытрымаў бы ягонага цяжару. Я павінен усё падрыхтаваць, пасля прысунуць яго да борта, як след прывязаць, паставіць мачту, узняць ветразь і рушыць дадому».
Стары чалавек стаў падцягваць рыбіну да борта, каб займець магчымасць прасунуць вяроўку праз ейныя шчэлепы, выцягнуўшы пасля з рота, і прымацаваць галаву да носа лодкі. «Я хачу бачыць яго, — падумаў ён, — і кранацца, і адчуваць яго. Гэта мой
скарб, — падумаў ён. — Я жадаю адчуваць яго каля сябе. Мне здаецца, я пачуў ягонае сэрца, — падумаў ён. — Калі штурхаў стралу гарпуна другі раз. Падцягні яго зараз ды прымацуй, ды схапі пятлёю хвост, а другою — тулава, каб як след прывязаць яго да чоўна».
— Закасвай рукавы, старэча, — сказаў ён і глытнуў трошачкі вады. — Цяпер, па змаганні, цябе чакае процьма рабскае працы.
Ён зірнуў угору на неба, тады ў ваду на рыбіігу. Пасля ўважна паглядзеў на сонца. «Цяпер яшчэ толькі трохі папаўдні, — падумаў ён. — I пасат узнімаецца. Такой бяды ўсе гэтыя шнуры. Мы з хлопчыкам зросцім іх удома».
— Ідзі сюды, рыба, — сказаў ён. Але марлін не падышоў. Ён калыхаўся сабе ў хвалях, і стары чалавек сам пакіраваў лодку да яго.
Калі стары чалавек зраўняўся з рыбінай і ейная галава датыкалася да носа лодкі, то ён не мог паверыць у памер гэтага марліна. Але ён адвязаў вяроўку гарпуна ад бітэнга, прасунуў яе праз шчэлепы і дастаў са сківіц, абхапіў ёю меч, потым прасунуў вяроўку праз шчэлепы з другога боку, яшчэ раз схапіў ёю глюгу1 і, зрабіўшы вузел на двайной вяроўцы, прымацаваў яе да бітэнга на носе. Пасля перарэзаў вяроўку і пайшоў на карму ўзяць пятлёю хвост. 3 фіялетава-срэбранай рыба зрабілася цалкам срэбраная, а палосы мелі цяпер гэткі ж бледна-ліловы колер, што і хвост. Палосы былі шырэйшыя за чалавечую руку з растапыранымі пальцамі, а рыбіна вока глядзела гэтак жа адасоблена, як люстры ў перыскопе або як святы на выяве ў працэсіі.
— Гэта быў адзіны спосаб, якім яго можна было зрабіць, — сказаў стары чалавек. Ён чуўся лепей, выпіўшы вады, і ведаў, што не страціць прытомнасці, і галава была ясная. — У такім выглядзе марлін заважыў бы больш за паўтары тысячы фунтаў, — меркаваў стары чалавек. — А магчыма, і нашмат болей. Калі разабраць і прадаць дзве траціны гэтага па трыццаць цэнтаў фунт? Га?
— Каб падлічыць, мне патрэбны аловак, — сказаў ён. — Галава мая не нагэтулькі ясная. Але, думаю, вялікі Дзі Маджыа сёння мною ганарыўся б. Я ніколі не меў пятачных шпораў. Але мае рукі і спіна напраўду баляць. Цікава, што за яна: пятачная шпора? Магчыма, яны ў нас бываюць, а мы пра тое нават не здагадваемся.
Стары чалавек прымацаваў марліна да носа кармы і g да сярэдняй лаўкі. Той быў такі вялікі, як быццам гэта прывязалі да борта яшчэ адзін, нашмат большы човен.
Ён адрэзаў кавалак шнура ды падвязаў ніжнюю сківіцу
1 Глюга падоўжаная верхняя сківіца ў рыбы, дзюба, нос.
рыбіны да глюгі, каб рот не разяўляўся і яны плылі як найболып плаўна. Тады ён паставіў мачту і з палкай, якая служыла гафелем, і з аснашчаным гікам, пад латаным ветразем, што напоўніўся ветрам, пакіраваў, паўлежачы на карме, сваю лодку на паўднёвы захад.
Яму не патрэбны быў компас, каб вызначыць, дзе паўднёвы захад. Стары чалавек павінен быў толькі адчуваць пасат, куды той дзьме, і як ветразь яго забірае. Варта было б закінуць маленькі шнур з блешняй на ім, можа, удалося б што злавіць ды з’есці і змачыць губы. Але ён не змог знайсці блешні, а ягоныя сардзіны пагнілі. Тады ён падчапіў бусаком, плывучы, жмут жоўтых Затоцкіх водарасцей і трасянуў імі. Малыя шрымсы, што былі там, пападалі на дошкі чоўна. Больш за тузін шрымсаў скакала і перабірала ножкамі, як пясчаныя блохі. Стары чалавек адшчыкваў іхнія галовы вялікім і ўказальным пальцамі і еў, перажоўваючы шкарлупкі і хвосцікі. Шрымсы былі малюпасенькія, але, ведаў ён, спажыўныя, ды і смак яны мелі прыемны.
У старога чалавека яшчэ засталіся два глыткі вады ў бутэльцы, і палову глытка ён выпіў пасля таго, як з’еў шрымсы. Човен плыў няблага, уважаючы1 на ўсе непазбежныя нязручнасці, і стары чалавек кіраваў, трымаючы руку на румпелі. Ён мог бачыць рыбіну і павінен быў адно — зірнуць на свае рукі і адчуць, што спіна яго абапёртая аб карму, каб упэўніцца, што гэта сапраўды адбылося, што гэта не сон. Адзін час напрыканцы, калі стары чалавек чуўся страшэнна блага, ён вагаўся: ці не сон гэта? Тады, калі ён убачыў як рыба выходзіць з вады і нерухома вісіць у паветры, перш як упасці, стары чалавек быў упэўнены, што стаўся сведкам якойсьці незвычайнае дзіўнае праявы, і не мог даць ёй веры. Тады ў яго было кепска са зрокам, але цяпер бачыў ён як заўсёды добра.
Цяпер ён ведаў, што гэта не сон, як не сон ягоныя рукі і спіна. «Рукі лечацца хутка, — падумаў ён. — Ранкі пакрывавілі колькі трэба, а салёная вада іх загоіць. Цёмная вада праўдзівага затона — найвялікшы з усіх лекараў. Адзіны мой клопат: каб галава была ясная. Рукі зрабілі сваю справу, і мы плывём добра. 3 ягоным завязаным ротам і простым, як свечка, хвастом, мы плывём, як браты». Пасля ў галаве яго трохі памутнела, і ён падумаў: «Ці гэта я вязу рыбіну ці рыбіна вязе мяне? Калі б я валачыў марліна за сабой, пытанняў не было б. Як і тады, калі б рыбіна была ў чоўне, пазбыўшыся ўсяе свае годнасці». Але яны плылі разам, бок у бок. I стары чалавек
1 Тут у сэнсе не звяртаючы ўвагі.
вырашыў: «Хай гэта ён вязе мяне, калі яму прыемна так думаць. Я ўдалейшы за яго толькі праз штукарства, а ён не зычыў мне ліха».
Яны плылі паспяхова, і стары чалавек мачыў рукі ў салёнай вадзе ды стараўся захоўваць галаву яснай. Па небе вандравалі высокія кучавыя воблакі, а над тымі ладна было перыстых, і стары чалавек ведаў, што вецер будзе дзьмуць цэлую ноч. Ен увесь час паглядваў на рыбіну, каб пераканацца, што гэта яму не сніцца. Мінула гадзіна, пакуль першая акула сягнула на яе.
Акула не была выпадковасцю. Яна выплыла з нетраў вод, калі цёмнае воблака крыві ўтварылася і рассеялася ў глыбозным, з мілю, моры. Выплыла борзда і без якой-кольвек асцярогі, разламала паверхню блакітнай вады і апынулася пад праменнем сонца. Пасля яна сіганула назад у мора, ухапіла пах і паплыла тым жа курсам, што і човен з рыбінай.
Часам акула губляла пах. Але яна адшуквала той зноў або задавальнялася толькі следам яго і адольвала свой шлях шпарка і настойліва. Гэта была вельмі буйная акула пароды мака, складзеная, створаная плаваць гэтак жа хутка, як самая хуткая рыба ў моры, і ўсё ў яе было файнае, апрача пашчы. Спіна такая ж сіняя, яку меч-рыбы, жывот срэбраны, шкура гладкая і прыгожая. Яна была гэтак жа складзена, як меч-рыба, але мела велізарную пашчу, шчыльна закрытую зараз, калі акула імкліва плыла ля самай паверхні, зацята рэжучы ваду высокім спінным плаўніком. Унутры сціснутай зараз двайной губы ейнай пашчы меліся восем шэрагаў зубоў, нахіленых усярэдзіну. To не былі звычайныя, пірамідальнай формы зубы, што мае большасць акул. Яны нагадвалі чалавечыя пальцы, загнутыя кіпцюрамі. Амаль што гэткай даўжыні, як пальцы старога чалавека, яны мелі па баках вострыя, што брытва, лёзы. Гэта была рыбіна, створаная жывіцца ўсімі рыбамі ў моры, якія былі занадта хуткія, дужыя і добра ўзброеныя, каб асцерагацца якога іншага ворага. Зараз яна паддала ходу, учуўшы свяжэйшы пах, і ейны сіні спінны плаўнік расцінаў ваду. Калі стары чалавек убачыў акулу, ён ведаў: гэтая не баіцца анічога і рабіцьме акурат тое, чаго жадае. Ен падрыхтаваў гарпун і прымацаваў вяроўку і пры гэтым сачыў, як акула набліжаецца. Вяроўка была караткаватая, той кавалак, што ён адрэзаў, каб прывязаць рыбіну да лодкі, не пашкодзіў бы.
Галава старога чалавека была цяпер ясная, пачуваўся ён здаровым і поўным рашучасці, але меў мала надзеі. «Гэта было занадта добра, каб не скончыцца», — падумаў стары чалавек. Ен глянуў на вялізную рыбіну, да якой блізілася акула. Горш не было б,