Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Тунцы, а рыбакі ўсіх гэткіх рыб звалі тунцамі і толькі тады прыгадвалі іхнія назовы, калі даходзіла да продажу або калі абменьвалі тых на прынады, зноў сышлі ў глыбіню. Сонца было гарачае, старому чалавеку моцна грэла ў патыліцу, і той адчуваў, вяслуючы, што па спіне ў яго сочыцца пот. «Я мог бы проста дазволіць плыні несці мяне, — падумаў ён, — ды спаць, накінуўшы пятлю шнура на палец нагі, каб абудзіцца. Але сёння мінае восемдзесят пяць дзён, і я павінен рыбачыць кожны дзень як след».
Якраз у гэты момант, паглядзеўшы на шнуры, ён убаВ^^В чыў: адзін са свежавыразаных прутоў рэзка пацягнула ўніз.
—	Але, — сказаў ён. — Але, — і нячутна склаў вёслы ў лодВ5?ВД ку. Ён пацягнуўся па шнур і вось ужо лагодна трымаў яго паміж вялікім і ўказальным пальцамі правай рукі. Ён не адчуваў ні напругі, ні вагі, трымаў шнур без высілку. Потым рыба пацягнула зноў. Цяпер торганне было як бы пробнае, не моцнае і не цяжкое, і ён ведаў дакладна, што гэта. На глыбіні ста сажняў марлін1 церабіў
1 Марлін — уласна марлін, рыба, роднасная меч-рыбе; меч-рыба.
сардзіны, што пакрывалі вастрыё і стрыжань кручка там, дзе кручок ручной коўкі вытыркаўся з галавы малога тунца.
Стары чалавек, далікатна трымаючы шнур, мякка левай рукой адвязаў яго ад прута. Зараз ён мог дазволіць яму бегчы паміж пальцаў гэтак, што рыба не адчувала ніякай напругі.
«Так далёка ад берага ён павінен быць вялізны ў гэтым месяцы, — падумаў стары чалавек. — Еш іх, рыба. Еш іх. Прашу цябе, еш іх. Якія свяжуткія яны! А ты там, унізе, на глыбіні шасцісот футаў, у гэтай халоднай вадзе, у цемрадзі. Павярніся яшчэ раз у гэтай цемрадзі ды зноў за іх бярыся».
Ён адчуў лёгкае асцярожнае тузанне, а пасля мацнейшае, гэта калі патрэбны быў пэўны высілак, каб сарваць галаву сардзіны з кручка. Потым не было нічога.
— Давай, давай, — услых сказаў стары чалавек. — Павярніся яшчэ раз. Толькі панюхай іх. Праўда, цудоўныя? Паеш іх напоўніцу зараз, а тады возьмешся за тунца. Цвёрды, халодны, прыемны на смак. Будзь смялейшая, рыба. Еш іх.
Ен чакаў са шнуром паміж вялікім і ўказальным пальцамі, назіраючы за ім, а таксама, адначасна, і за іншымі шнурамі, бо рыба магла іпуснуць угару або ўніз. Потым паўтарылася тое асцярожнае тузанне.
— Ен возьме яго, — уголас вымавіў стары чалавек. — Божа, дапамажы яму ўзяць яго.
Але ён не ўзяў. Ён знік, стары чалавек не адчуў болып анічога.
— Ён не мог пайсці. Ён паварочваецца. Магчыма, ён ужо трапляў на кручок і штосьці памятае пра гэта.
Раптам ён адчуў лагодны дотык да шнура і моцна ўсцешыўся.
— Ён проста паварочваўся. Ён возьме яго.
Стары чалавек узрадаваўся, адчуўшы мяккае тузанне, а пасля — штосьці моцнае і неверагодна цяжкае. Гэта быў цяжар рыбы, і ён усё вызваляў і вызваляў шнур, адмотваючы першы з рэзервовых скруткаў. Той спаўзаў уніз, лёгка слізгаў паміж пальцамі старога чалавека, і ён услед адчуваў, які ў рыбы вялізны цяжар, хоць ледзь прытрымліваў шнур вялікім і ўказальным пальцамі.
— Вось дык рыбіна, — сказаў ён. — Схапіла тунца, кручок якраз збоку ў ейным роце, ды імкнецца з гэтым уцячы.
«Але марлін павернецца і праглыне тунца», — падумаў ён. Ён не вымавіў гэтага, бо ведаў, што калі скажаш пра нешта добрае, яно можа не здарыцца. Ён разумеў, якая гэта вялізная рыбіна, і нібыта бачыў, як яна імкне ў цемры з тунцом упоперак рота. У гэты міг ён адзначыў, што марлін спыніўся, але, як і раней,
стары чалавек адчуваў ягоную вагу. Пасля цяжар павялічыўся, і ён папусціў шнур. На нейкі момант ён мацней сціснуў яго вялікім і ўказальным пальцамі, і цяжар яшчэ пабольшаў ды пацягнуў шнур уніз.
— Ён узяў тунца, — сказаў стары чалавек. — Цяпер я дам яму як след наесціся.
Шнур, выслабаняючыся, слізгаў паміж ягонымі пальцамі, а тым часам ён, працягнуўшы ўніз левую руку, прымацаваў вольны канец двух запасных маткоў да пятлі пары маткоў наступнага шнура. Зараз ён быў гатовы. Ен меў у запасе тры маткі шнура па сорак сажняў даўжынёю апроч таго, які ён выкарыстоўваў.
— З’еш трохі больш, — сказаў ён. — Паеш напоўніцу. Паеш гэтак, каб вастрыё кручка трапіла табе ў сэрца і забіла цябе. Усплыві добранька на паверхню, каб я ўсадзіўу цябе гарпун. Так. Ты гатовы? Ты дастаткова доўга быў ля стала? Пара! — гучна вымавіў ён ды, моцна тузануўшы абедзвюма рукамі за шнур, падоўжыў яго на ярд, а тады падсякаў яшчэ і яшчэ раз, тузаючы шнур напераменку кожнай рукой з усёй сілаю рук і цела з ягонаю вагою.
Нічога не адбылося. Рыба павольна плыла сабе, і стары чалавек ні на цалю не мог яе ўзняць. Ён цягнуў цераз плечы моцны, прызначаны для цяжкой рыбіны шнур, ажно той напяўся гэтак, што пацеркі вады адскоквалі ад яго. Потым шнур стаў паціху як бы сычэць1 у вадзе, а ён па-ранейшаму трымаў яго, упіраючыся ў лаўку, не нахіляючыся назад. Лодка пачала паволі ісці ў кірунку паўночнага захаду.
Рыба плыла далей, як і дагэтуль, і ён плыў разам з ёю па ціхай вадзе. Іншыя прынады былі па-ранейшаму ў вадзе, але ён не мог нічога зрабіць.
— Як шкада, што са мной няма хлопчыка, — услых сказаў стары чалавек. — Рыба цягне мяне на буксіры, і я ж як той бітэнг2. Можна было б прывязаць шнур да лодкі. Але ж марлін мог бы парваць яго. Я з усіх сіл мушу ўтрымліваць рыбіну і адпускаць шнур, калі гэта неабходна. Дзякуй Богу, што ён вандруе, а не шукае схову на глыбіні. Што я буду рабіць, калі ён усё ж надумае рушыць углыб, я не ведаю. Што я буду рабіць, калі ён дасць нырца ды спусціць дух, я не ведаю. Але зраблю нешта. Ёсць мноства рэчаў, якія я магу зрабіць.
Ён трымаў шнур, што аблягаў плечы, і сачыў за яго нахілам у вадзе і за лодкай, тая спакойна плыла на паўночны захад.
1 Сычэуь—утвараць глухія гукі, якія нагадваюцьпрацяжнае вымаўленне гука [с].
2 Слуп на палубе судна для ўтрымання буксірнага троса, якарнага каната і г.д.
«Гэта заб’е яго, — думаў стары чалавек. — Ён не зможа плысці гэтак заўжды». Але мінула чатыры гадзіны, а рыба плыла сабе, як і раней, у адкрытае мора і валакла за сабою лодку, а стары чалавек па-ранейшаму быў туга сцягнуты шнурам упоперак спіны.
— Я падчапіў яго на кручок апоўдні, — сказаў ён. — I я яго яшчэ не бачыў.
Ен надта рашуча ссунуў уніз свой саламяны капялюш перад тым, як зачапіў на кручок рыбіну, і цяпер той моцна муляў лоб. Смага мучыла таксама, і ён, апусціўшыся на калені, асцерагаючыся, каб незнарок не таргануць шнур, падабраўся, наколькі здолеў, да носа лодкі і адною рукою дацягнуўся да бутэлькі з вадой. Ен адаткнуў яе і крыху адпіў. Потым трохі адпачыў на носе. Ен аддыхваўся, седзячы на непастаўленай мачце са згорнутым ветразем, — толькі б вытрываць.
Потым ён паглядзеў цераз плячо назад і ўбачыў, што на даляглядзе не відаць сушы. «Не бяда, — падумаў ён. — Я заўсёды змагу прыплыць на водбліск агнёў Гаваны. Яшчэ дзве гадзіны да заходу сонца, і, мажліва, рыба якраз выплыве. А не, дык тады, як узыдзе месяц. Калі ж не выплыве і тады, то, можа, на ўсходзе сонца. Здранцвеласці няма, і я чуюся дужым. Гэта ў яго кручок у роце. Ну і рыба, як цягне шнур! Відаць, ён шчыльна заціснуў дрот сваім ротам1. Хацелася б на яго паглядзець адзін раз, каб ведаць, з кім я змагаюся».
Рыба плыла ўсю ноч і, наколькі ён мог меркаваць па зорах, не мяняла свайго кірунку. Стала холадна пасля таго, як сонца зайшло, пот на спіне, на руках і на яго старых нагах высах. Днём ён узяў мяшок, якім была накрыта бляшанка з прынадай, і разаслаў яго на сонцы сушыцца. Пасля, як сонца зайшло, ён завязаў мяшок на шыі, закінуўшы яго на спіну, ды асцярожна заправіў пад шнур, што быў на плячах, як бы падклаўшы туды падуіпку. Цяпер ён патрапіў гэтак прыхіліцца да носа лодкі, што стаў чуцца амаль няблага. Ягонае становішча было ў сапраўднасці, можа, крыху лепшае, як раней, але ён уважаў яго за нават і не кепскае.
«Я нічога не магу зрабіць з ім, а ён нічога не можа зрабіць са мной, — думаў ён. — Датуль, пакуль рыба вось так плыве».
Адзін раз стары чалавек устаў і памачыўся за борт лодкі, ды паглядзеў на зоры, і праверыў свой курс. Шнур выглядаў як зіхатлівая палоска, што падала ў ваду проста з яго плячэй. Зараз яны рухаліся павольней, водбліск агнёў Гаваны быў не гэткі моцны,
1 Для старога чалавека рыбіна, з якой ён змагаецца, сапернік, істота мужчынскага роду.
такім чынам ён зарыентаваўся, што плынь іх відочна нясе на ўсход. «Калі я згубіў бляск Гаваны, значыцца, мы болып падаліся на ўсход, — падумаў ён. — Бо, калі б рыба не збочыла са свайго курсу, бачыў бы яго яшчэ шмат гадзін. Цікава было б даведацца, як там бейсбол, як сёння згулялі ў вышэйшых лігах, — падумаў ён. — Гэта надзіва лёгка было б зрабіць, маючы радыё». Пасля ён загадаў сабе: заўсёды думай пра справу. Думай пра тое, што робіш. He забівай галаву ніякім глупствам.
Потым сказаў уголас:
— Шкада, што са мною няма хлопчыка. Ён дапамагаў бы мне і глядзеў на гэта сам.
«Ніхто не павінен быць адзін у старым веку, — разважаў ён. — Але гэта непазбежна. Я мушу памятаць, што мне трэба з’есці тунца, пакуль той не сапсаваўся, каб не аслабець. Памятай: не мае значэння, хочацца табе есці або не, але ты мусіш спажыць яго ўранні. Памятай», — сказаў ён сабе. Уночы дзве марскія свінні падплылі да лодкі, і яму было чутна, як яны круціліся і пыхкалі. Ён мог адрозніць шумнае сапенне самца ад падобнага на ўздыхі пыхкання самкі.
— Гэта — добрыя істоты, — сказаў ён. — Яны гуляюць і жартуюць, і займаюцца любошчамі. Яны нашыя браты, як лятучыя рыбы.
Потым ён стаў шкадаваць вялікую рыбу, што зачапілася на кручок. «Цудоўны і дзіўны марлін, і хто ведае, колькі яму гадоў — думаў ён. — Ніколі не траплялася мне такая дужая рыбіна, і ніводная не паводзіла сябе гэткім дзіўным чынам. Магчыма, ён занадта мудры, каб скакаць. Ён мог бы знішчыць мяне скокамі або калі б уцякаў як шалёны. Але, магчыма, ён трапляў на кручок шмат разоў да гэтага і ведае, што яму трэба змагацца якраз так. Ён не падазрае, што супраць яго ўсяго адзін чалавек, ды і той стары. Але якая гэта вялізная рыбіна, і колькі грошай дадуць за яе на рынку, калі мяса добрае. Ён схапіў прынаду, як хапае самец, і ён цягне шнур, як самец, і ў ягоным змаганні няма ні знаку панікі. Хацеў бы я ведаць, ёсць у яго нейкія планы ці ён у такой жа роспачы, што і я?»
Ён памятаў, як аднойчы зачапіў на кручок аднаго з пары марлінаў. Рыба-самец заўсёды дазваляе самцы жывіцца першай, і самка, ахопленая панікай, усчала дзікае адчайнае змаганне, якое хутка знясіліла яе, і ўвесь час самец заставаўся з ёю, перасякаючы ў лёце шнур і кружачы з ёю на паверхні. Марлін быў гэтак блізка, што стары чалавек непакоіўся, каб той не перарэзаў шнур хвастом, вострым, як каса, і амаль гэткага памеру і формы. Калі стары