Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
«Давай, падсілкоўвайся, — падумаў ён, гледзячы ў цёмную ваду на закінуты шнур. — З’еш гэта зараз, і ўмацуеш сваю руку. He рука тут вінаватая, і ты шмат гадзін быў з рыбінай. Ё магчыма, будзеш з ёю вечна. А зараз еш баніта».
Ён падняў кавалак, паклаў у рот і стаў павольна жаваць. Смак быў даволі прыемны.
«Жуй, як след, — падумаў ён, — каб выціснуць усенькі сок. Вядома, было б няблага мець зараз крыху лайма2 або лімон, або соль».
— Як чуешся, рука? — спытаўся ён у рукі, здранцвелай гэтак, што нельга было не згадаць rigor тогііе'. Я з’ем трохі болей дзеля цябе.
Старанна жвакаючы, ён спажыў другую частку таго кавалка, што разрэзаў папалам, а пасля выплюнуў скуру.
— Ці не робіцца табе лепей, рука? Пэўна, занадта рана пытаюся?
Ён узяў ды стаў жаваць другі цэлы кавалак.
«Дужая паўнакроўная рыба, — падумаў ён. — Мне пашэнціла, што я злавіў яе, а не дэльфіна. Дэльфін — той задужа салодкі. А гэтая — ледзь-ледзь, і ўся ейная моц захавалася.
He выпадае быць непрактычным, — падумаў ён. — Шкада, што ў мяне няма крыху солі. Бо невядома, высушыць сонца тое, што засталося, ці зробіць гніллём. Таму мне лепей з’есці і астатняе, хоць я не галодны. Рыба з кручком плыве сабе. З’ем усё і тады буду гатовы».
1 Баніт — драпежная рыба.
2 Лайм — цытрон.
3 Трупнае скарчаненне (з лацінскай мовы).
— Набярыся цярпення, рука, — сказаў ён. — Я раблю гэта для цябе.
«3 болыпай ахвотай я карміў бы рыбіну, — падумаў ён. — Марлін — мой брат. Але я мушу забіць яго, таму павінен быць дужы». Паволі, засяроджана стары чалавек спажыў усе клінападобныя скрылікі.
Ён выпрастаўся і выцер рукі аб порткі.
— А зараз, — сказаў ён, — можаш выпусціць шнур, рука, і я спраўлюся з ім адной правай рукой, пакуль у цябе не пройдзе гэтая трасца. — Ён паставіў нагу на цяжкі шнур, які раней трымала левая рука, і зноў напружана ўгнуў спіну.
— Божа, дапамажы мне пазбыцца гэтай здранцвеласці, — сказаў ён. — Бо хто ведае, ці не выкіне рыба якога коніка.
«Але пакуль што марлін спакойны, — падумаў ён, — і трымаецца свайго плана. Толькі што ў яго за план? I ці ёсць ён у мяне? Мой план я муіпу дастасаваць да ягонага, зважаючы на вялізны памер марліна. Калі ён вынырне, пакажацца, я змагу яго ўхайдоліць. Але ён, відаць, надумаў заставацца там заўжды. Дык і я застануся з ім назаўжды».
Ён пацёр скурчаную руку аб нагавіцы і памкнуўся размяць непаслухмяныя пальцы. Але рука не расціскалася. «Мажліва, сонца ёй дапаможа, — падумаў ён. — Мажліва, яна расціснецца, калі ператравіцца дужы сыры тунец. Калі мне трэба расціснуць руку, я зраблю гэта, чаго б яно ні каштавала. Але не цяпер, не ўжываючы сілу. Хай здранцвенне пройдзе само, хай рука акрыяе самохаць1. Ці ж не я знявечыў яе ўночы, калі было неабходна выслабаніць ды злучыць тыя шнуры?»
Ён глянуў удаль на мора, і да яго прыйшла думка: які ён цяпер адзінокі. Але тут ён угледзеў у глыбокай цёмнай вадзе прамяністыя прызмы і ўбачыў шнур, што цягнуўся за кармою, і кранутую дзіўнай хвалістасцю роўнядзь. Воблакі збіраліся ў кучы, як бывае перад пасатам, ён зірнуў угару і ўбачыў чараду дзікіх качак, што вырысоўвалася, як на гравюры, на небе над вадою, пасля яна зацягнулася смугою, потым выразна паўстала зноў, і ён спасцігнуў, што чалавек ніколі не бывае самотны ў моры.
Ён падумаў, як баяцца некаторыя людзі заплываць у малых лодках у адкрытае мора, адкуль не відаць сушы. Яны маюць рацыю ў тыя месяцы, калі надвор’е раптоўна пагаршаецца. Але зараз была пара цыклонаў, а калі іх, цыклонаў, у такі час няма, гэта найлепшая пара ва ўсім годзе.
1 Самохаць— самастойна, сама сабе.
Калі цыклон набліжаецца, а ты ў моры, заўжды ёсць ягоныя прыкметы на небе за колькі дзён наперад. На беразе не кожны іх бачыць, бо і не ведае, што яны ёсць: у форме воблакаў, напрыклад. Але зараз цыклона не чакаецца.
Ен падняў галаву і ўбачыў: белыя кучавыя воблакі, што грудкі марозіва, дружна збіраліся да купы, а яшчэ вышэй як бы тонкае пер’е прыліпла да высокага вераснёўскага неба.
—	Лёгкі brisa1, — сказаў ён. — Надвор’е лепшае для мяне, як для цябе, рыба.
Ягоная левая рука была па-ранейшаму скурчана, але паволі ён адгінаў пальцы.
«Ненавіджу здранцвенне, — падумаў ён. — Тваё ўласнае цела табе здраджвае. Сорам, калі ў цябе на людзях панос ад сапсаванай рыбы ці мяса або ты ванітуеш ад іх. Але здранцвенне (ён думаў пра яго як пра calambr^ асабліва прыніжае чалавека тады, калі ён адзін. Калі б хлопчык быў тут, ён бы расцёр мне руку ад перадплечча і зняў анямеласць. Але яна паздаравее».
Ен адчуў правай рукой, што рыба тузае шнур не гэтак, як раней, і тады ўбачыў што шнур мае інакшы нахіл. Пасля, калі ён налёг на шнур, а левай рукой моцна і хутка ляпнуў па сцягне, то ўбачыў, як шнур паціху ідзе ўгору.
—	Ен выплывае на паверхню, — сказаў стары чалавек. — Ажывай, рука. Калі ласка, ажывай.
Шнур выходзіў паволі, але няспынна, і неўзабаве паверхня вады ўзнялася перад лодкай, і марлін выплыў. Ен выныраў несканчона доўга, і вада сцякала з ягоных бакоў. Яскравы на сонцы, галаву і спіну ён меў цёмна-ліловыя, а шырокія палосы на баках — светлага лавандавага колеру. Яго шабля была доўгая, як бейсбольная бітка, і звужаная, што рапіра, і ён падняўся на ўвесь рост з вады і пасля зноўку сягнуў туды, плаўна, усё адно як ныралыпчык, і стары чалавек бачыў, як хаваецца ў вадзе вялізны, падобны на лязо касы, хвост і як папоўз уніз шнур.
—	Ен на два футы даўжэйшы за мой човен, — сказаў стары чалавек.
Шнур ішоў уніз хутка, але не сутаргава, і рыба не была спуджаная. Стары чалавек намагаўся абедзвюма рукамі ўтрымліваць такую напругу, якая яшчэ была бяспечная. Ён ведаў, што калі не здолее запаволіць рыбу разважным мерным ціскам, тая можа забраць увесь шнур і парваць.
1 Брыз (з іспанскай мовы).
2 Здранцвенне (з іспанскай мовы).
«Гэта вялізны марлін, і я муіпу адужаць яго, — падумаў ён. — Я не павінен дазволіць яму ўведаць сваю ўласную моц, ані тое, што ён мог бы зрабіць, пусціўшыся наўцёкі. Калі б гэта быў я, дык напружыў бы ўсе свае сілы і даў ходу, пакуль штосьці не парвалася б. Але, дзякуй Богу, яны не такія разумныя, як мы, хто вымае з іх дух, хоць яны болей спрытныя і высакародныя за нас».
Стары чалавек бачыў шмат велізарных рыбін. Гэткіх, што важылі больш за тысячу фунтаў, і за сваё жыццё злавіў дзвюх такога памеру, але не адзін. А зараз адзін — і на даляглядзе не відаць супіы — ён быў прывязаны да найвялікшай рыбы, якую калі-небудзь бачыў, большай за тыя, пра якіх чуў, і сцятыя пальцы на ягонай левай руцэ былі па-ранейшаму, як сціснутыя арліныя кіпцюры.
«Але рука разагнецца, — падумаў ён. — Ну, так, яна разагнецца, каб дапамагчы правай руцэ. Гэта тры браты: рыба і абедзве мае рукі. Яна павінна разагнуцца. He надта годна з яе боку быць здранцвелай». Рыба ізноў запаволіла свой рух і плыла са звыклай хуткасцю.
«Хацеў бы я ведаць, чаго ён вынырнуў, — падумаў стары чалавек. — Ці не дзеля таго, каб паказаць мне, які ён вялікі. Зараз я ведаю хоць гэта, — падумаў ён. — Я хацеў бы паказаць яму, што за чалавек я. Але ж ён убачыў бы скручаную руку. Няхай ён думае, што я магутнейшы, чым ёсць, і такі я і буду. Калі б я быў рыбай, — падумаў стары чалавек, — хай бы ён меў усё, што мае, супроць адной маёй волі ды майго розуму».
Ен зручна ўладкаваўся, адчуваючы трываласць борта, і, здавалася, без вялікіх высілкаў пераносіў цяжкасці, і рыба звыкла плыла сабе, і лодка паволі кіравалася па цёмнай вадзе. Вятрыска, які прыйшоў з усходу, прынёс з сабой невялікае хваляванне, апоўдні левая рука старога чалавека ажыла.
—	Благая навіна для цябе, рыба, — сказаў ён і пасунуў шнур на мяшку, што акрываў ягоныя плечы.
Уладзіўшыся як найямчэй, ён усё ж пакутаваў, хоць не прызнаваўся ў тым нават самому сабе.
—	Я не набожны, — вымавіў ён. — Але я прачытаю дзесяць «Ойчаў нашых» і дзесяць «Анёльскіх прывітанняў», каб злавіць гэтую рыбу, і я абяцаю зрабіць пілігрымку да Кабрэнскай Божай Маці, калі злаўлю. Вось маё абяцанне.
Ён пачаў чытаць малітвы. Часам так стамляўся, што не ўспаміналіся словы, і тады ён стаў чытаць як найхутчэй, каб словы прыходзілі аўтаматычна. «Анёльскае прывітанне» лягчэй казаць, як «Ойча наш», — падумаў ён.
— Вітай, Марыя, поўная ласкі, Госпад з табою, блаславёная ты між жанчынамі і блаславёны плод улоння твайго — Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амін. — I ён дадаў: — Блаславёная Панна, маліся, каб гэты марлін навярнуў галавой. Хоць ён і цудоўны.
Прачытаўшы малітвы і чуючыся нашмат лепей, але пакутуючы па-ранейшаму, а мо і трохі болей, ён прыхінуўся да носа лодкі і стаў разварушваць пальцы левай рукі.
EwAE Сонца прыпякала, хоць і пачаў дзьмуць лагодны ветрык.
— Варта было б зноў начапіць рыбку ды закінуць з кармы той малы шнур, — сказаў ён. — Калі рыба захоча заставацца ў моры і наступную ноч, мне спатрэбіцца нешта есці. Вады і то засталося на дне бутэлькі. He думаю, што мне ўдасца злавіць тут штосьці, апроч дэльфіна. Але свежы і ён прыймальны. Добра было б, каб лятучая рыба завітала на борт уначы. Але ж у мяне няма жаднага святла, што вабіла б іх сюды. Лятучая рыба выдатная на смак сырая, і мне не трэба будзе разрэзваць яе на кавалкі. Я мушу ашчаджаць усе свае сілы. Хрысце, я не ведаў, што ён гэткі вялізны.
— I ўсё ж ты спусціш дух, — сказаў стары чалавек. — Ва ўсёй сваёй велічы і бляску.
«Хоць гэта і несправядліва, — падумаў ён. — Але я пакажу яму, на што здатны чалавек і што чалавек можа вытрываць».
— Я гаварыў хлопчыку, што я незвычайны чалавек, — сказаў ён. — Зараз я павінен гэта даказаць.
He мела значэння, што ён даказваў такое сцвярджэнне тысячу разоў. Цяпер ён даказвае ізноў. Кожны раз быў новым разам, і, даказваючы, ён ніколі не думаў пра мінулае.
«Як добра было б, каб ён заснуў і каб я мог заснуць і сніць пра львоў, — падумаў стары чалавек. — Чаму менавіта яны, ільвы, заселі ў маёй памяці? He разважай, старэча, — сказаў ён сабе. — Давай, прыхініся да борта і ні пра што не думай. Ен працуе. А ты асабліва не намагайся».
Было ўжо, можна сказаць, папаўдні, лодка паволі плыла тым жа кірункам. Але зараз яе падштурхоўваў і ветрык з усходу. Стары чалавек у лодцы мякка саслізгваў з хвалі на хвалю, і нават боль ад шнура ўпоперак спіны здаваўся яму зусім не пакутлівы.