Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Ён прымоўк, ён не хацеў болын нават глядзець на рыбіну. Абясжроўленая, абмываная вадой, тая мела зараз серабрысты, як адваротны бок люстра, колер, адно палосы былі, як раней, ліловыя.
— Я не павінен быў так далёка заплываць, рыба, — сказаў ён. — Гэта не пайшло на карысць ні мне, ні табе. Я вельмі шкадую, рыба.
«Так, — сказаў ён сам сабе. — Правер, ці вяроўка на нажы цэлая. Пасля прывядзі да ладу сваю руку, бо яшчэ будзе работа».
— Каб я тут меў брусок навастрыць нож, — сказаў стары чалавек, агледзеўшы вяроўку на рукаятцы вясла. — Варта было захапіць брусок.
«Варта было захапіць шмат рэчаў, — падумаў ён. — Але ты, дзед, не ўзяў іх. А зараз не час разважаць пра тое, чаго ты не маеш. Думай, як выкруціцца, карыстаючыся тым, што ў цябе тут ёсць».
— Ты вельмі шчодра даеш мне парады, — сказаў ён услых. — Я стаміўся ад іх.
Човен ішоў наперад, а ён — з румпелем пад пахай — мачыў абедзве рукі ў вадзе.
— Аднаму Богу вядома, колькі тая апошняя акула ўзяла мяса, — сказаў стары чалавек. — Зараз рыбіна куды лягчэйшая.
Яму не хацелася думаць пра знявечаны рыбін ніз. Стары чалавек ведаў, што кожны дрогкі акулін штуршок — гэта яшчэ адзін адарваны кавалак мяса, і што рыбіна зараз пакідае след шырокі, як шаша, для ўсіх акул у акіяне.
«Гэта была рыбіна, што карміла б чалавека ўсю зіму, — падумаў ён. — He займайся шкадаваннем. Адпачывай і пастарайся за-
хаваць рукі ў належнай форме, каб абараніць тое, што ад яго засталося. Mae рукі пахнуць крывёю, але зараз гэта не мае ніякага значэння: вада, прасякнутая пахам крыві. Ды яны не надта і крывавяць. Няма ніводнага сур’ёзнага парэзу. Апроч таго, дзякуючы кровацячэнню, дасць Бог, не здранцвее мая левая рука.
Пра што мне думаць цяпер? — задаў ён сабе пытанне. — А ні пра што. Увогуле не думай ды чакай наступных акул. Як было б добра, калі б гэта напраўду быў сон. Але хто і што калі ведаў? Магло ж атрымацца і ўдала».
Наступная тупаносая акула прыйшла адзінцом. Яна ЭўйУЗ прысунулася, не раўнуючы, як свіння да карыта, калі б, вядома, свіння мела рот гэткай шырыні, што можна было ўсунуць туды галаву. Стары чалавек дазволіў ёй хапянуць за рыбіну і тут жа ўвагнаў ёй у мазгі прымацаваны да вясла нож. Але акула рванулася назад, перавальваючыся на спіну, і лязо нажа трэснула.
Стары чалавек уладкаваўся стырнаваць. Ён нават не назіраў за тым, як вялізная акула паволі танула: напачатку яе можна было бачыць у натуральную велічыню, пасля акула сталася невялікая, і ўрэшце маленькая... Гэта заўжды дужа займала яго, але не цяпер.
— Што праўда, у мяне ёсць бусак, — сказаў ён. — Але якая ад яго карысць. Яшчэ ў мяне ёсць два вяслы і румпель, і кароткая дубінка.
«Вось акулы мяне і адужалі, — падумаў ён. — Занадта я стары, каб іх батожыць да смерці. Але буду імкнуцца рабіць гэта, пакуль мецьму вёслы, дубінку і румпель».
Ён зноў сунуў рукі ў гаючую ваду. Бралася на вечар, зараз ён бачыў толькі мора ды неба. Вецер быў мацнейшы, як раней, і тут ён стаў спадзявацца, што неўзабаве ўгледзіць суіпу.
— Ты стаміўся, старэча, — сказаў ён. — Уся твая істота стамілася.
Акулы атакавалі яго толькі перад самым світанкам.
Стары чалавек убачыў карычневыя плаўнікі ўздоўж таго шырокага следу ў вадзе, які ўтварала рыбіна. Акулы не проста рыскалі, учуўпіы рыбін пах, а напралом бок у бок шыбавалі да чоўна.
Ён заклініў стырно, замацаваў шкот і пацягнуўся па дубінку, што ляжала пад кармой. To быў адпілаваны ад зламанага вясла кавалак дзяржальна даўжынёю футаў два з паловай. Ён мог яго ўжыць толькі адною рукою, бо вясло мела адмысловую ручку, за якую ён і ўхапіўся ды стаў размінаць пальцы правай рукі, здымаць з іх здранцвеласць, назіраючы, як набліжаюцца акулы. Абедзве яны былі galanos.
«Няхай першая добра возьмецца за рыбіну, а тады я гваздану ёй па кончыку носа або па кумпалу, па самай макаўцы», — вырашыў стары чалавек.
Дзве акулы падплылі разам, і, убачыўшы, як найбліжэйшая да яго разявіла пашчу і ўсадзіла зубы ў срэбраны бок рыбіны, ён высока падняў дубінку і трахнуў што было моцы па макаўцы ейнай шырокай галавы. Стары чалавек адчуў, усё роўна як гумавую, трываласць скуры, калі палка апусцілася на акулаву галаву. I яшчэ ён адчуў цвёрдасць косці і заехаў зноў, на гэты раз па кончыку носа, калі акула адліпла ад рыбіны і слізганула ўніз.
Другая акула ўжо завітвала сюды, а потым знікла, але зараз з’явілася ізноўку, шырока разявіўшы пашчу. Стары чалавек мог бачыць белыя шматкі рыбінага мяса, што вывальваліся з ейнае пашчы. Накінуўшыся на рыбіну, акула сцяла сківіцы. Ён размахнуўся і стукнуў палкай, але трапіў толькі па галаве. Акула, зірнуўшы на яго, ірванула кавалак мяса. Стары чалавек замахнуўся зноў, калі акула слізганула ўбок праглынуць тое, што ўхапіла, і адчуў трывалую цвёрдую гуму.
—	Падыдзі сюды, galano, — сказаў стары чалавек. — Давай, падыходзь зноў.
Акула памкнула да марліна, і стары чалавек гваздануў па ёй, калі тая ўжо закрыла пашчу. Ен лупануў з усяе сілы, падняўшы дубінку як найвышэй. На гэты раз ён адчуў косць каля асновы мозгу і зноўку стукнуў па ёй. Акула ж, млява адарваўшы ад рыбіны кавалак мяса, слізганула ўніз.
Стары чалавек пільнаваў, калі акула выплыве, але ніводная не паказалася. Пасля ён угледзеў, як адна з іх кружыць ля паверхні. Плаўніка другой не было відаць.
«Я і не спадзяваўся забіць іх, — падумаў ён. — У свой час я здатны быў зрабіць гэта. Але моцна параніў абедзвюх, цяпер і яны пачуваюцца досыць кепска. Калі б я мог узяцца за дубінку аберуч, дык першую забіў бы напэўна. Нават цяпер», — падумаў ён.
Яму не хацелася пазіраць на рыбіну. Ён ведаў, што аж палова яе знішчана. Сонца зайшло, пакуль ён змагаўся з акуламі.
—	Хутка будзе цёмна, — сказаў ён. — I тады я павінен убачыць сполахі Гаваны. Калі я заплыў надта далёка на ўсход, то хутка ўгледжу агні аднаго з новых пляжаў.
«Наўрад ці я зараз заплыў занадта далёка, — падумаў ён. — Спадзяюся, ніхто там асабліва не хвалюецца. Вядома, апроч
хлончыка. Але ведаю, ён упэўнены, што я вярнуся. Шмат якія дарослыя рыбакі будуць непакоіцца. I многія іншыя таксама, — дадаў ён у думках. — Я жыву ў добрым горадзе».
Ён быў не ў стане больш гутарыць з рыбінай, ані, занадта жудасна была тая абгрызена. Але ў галаву яму прыйшла думка, і ён сказаў:
— Напаловурыбіна! Або: рыбіна, як цябе звалі раней? Я шкадую, што забраўся гэтак далёка. Я не збярог цябе і зруйнаваны сам. Але за свой век мы забілі багата акул — ты і я, і мноства знявечылі. Колькі табе давялося ўходаць, старэча-рыбіна? Нездарма ж ты маеш гэтую піку на сваёй галаве.
Яму падабалася думаць пра марліна, як той расправіўся б з акулай, калі б вольна плаваўу моры. «Мне варта было адсячы ад яго дзюбу, каб ёю біцца з акуламі», — падумаў ён. Але ж не было ні сякеркі, ні нажа.
«Калі б я што-небудзь меў ды патрапіў прымацаваць дзюбу да рукаяткі вясла, якая гэта была б зброя! Тады б мы пазмагаліся разам. А што ты будзеш рабіць, калі яны прыплывуць уначы? Што ж ты можаш рабіць?»
Змагацца з імі, — адказаў ён. — Пакуль не сканаю.
Але ў тым змроку, калі не было ні сполаху, ні агнёў, адно вецер, што напінаў ветразь, безупынна і нязменна, яму раптам здалося, што ён памёр. Ен склаў рукі разам, прыціснуў далонь да далоні. Яны не былі мёртвыя, і ён мог адчуць боль жыцця, папросту сціскаючы і расціскаючы свае далоні. Ен прыхіліўся спінай да кармы і ўпэўніўся: ён не мёртвы. Ягоныя плечы сказалі яму пра гэта.
«Я маю прачытаць усе тыя малітвы, што паабяцаў, калі злаўлю рыбіну, — прыгадаў ён. — Але я занадта знясілены чытаць іх цяпер. Лепей вазьму мяшок ды акрыю плечы».
Ён ляжаў на карме і стырнаваў, і ўсё глядзеў на неба: калі ж на ім з’явіцца водбліск агнёў? «У мяне засталася толькі яго палова, — падумаў ён. — Быць можа, мне пашанцуе і я прывязу пярэднюю частку рыбіны. Павінна ж мне хоць трохі пашанцаваць. He, — сказаў ён. — Ты зглуміў свой шанц, заплыўшы занадта далёка».
— Ды глупства, — запярэчыў ён уголас. — He драмі ды стырнуй сабе. Яшчэ, можа, уга як пашчасціць.
— Хацеў бы я купіць трохі гэтага шчасця, калі б дзе-небудзь прадавалі, — сказаў ён.
— Але за што я купіў бы яго? — спытаўся ён у сябе. — Ці змог бы я яго купіць за згублены гарпун і зламаны нож ды за пару недалужных паабдзіраных рук?
— Магло стацца, што ты купіў бы яго, — адказаў ён. — Ты намагаўся зрабіць гэта восемдзесят чатыры дні ў моры. I табе ледзь не прадалі яго.
«Не затлумлівай галаву лухтой, — падумаў ён. — Шчасце завітвае ў розных абліччах, і хто пазнае яго? I ўсё ж я набыў бы трошкі шчасця ў любым ягоным кшталце, заплаціўшы колькі трэба. А жадаў бы я ўбачыць сполыск ад агнёў, — падумаў ён. — Увогуле я жадаю надта многа чаго, але зараз менавіта гэтага». Ен пастараўся ўсесціся так, каб было найзручней стырнаваць, і, адчуўшы боль, уведаў, што ён не мёртвы.
Стары чалавек убачыў адбіты ў акіяне водбліск агнёў горада тады, калі было, пэўна, гадзін дзесяць вечара. Напачатку ледзьве прыкметны, як святло, што бывае на небе перад узыходам месяца, водбліск стаўся пасля выразна бачны на паверхні акіяна, па якім вятрыска гнаў хвалі. Ен стырнаваў на гэтае зарыва і меркаваў, што неўзабаве будзе край плыні.
«Усё скончана, — думаў стары чалавек. — Праўдападобна, яны зноў нападуць на мяне. Але што проці іх можа зрабіць чалавек у цемры і без зброі?»
Скалелы, ён адчуваў сябе хворым, а ягоныя раны і найболып натруджаныя часткі цела нылі на холадзе. «Усё ж я спадзяюся, што не давядзецца змагацца зноў, — падумаў ён. — Як я хачу спадзявацца на гэта!»
Але апоўначы ён змагаўся, хоць на гэты раз ведаў: змаганне бескарыснае. Яны з’явіліся гуртам, і ён мог угледзець толькі лініі, што крэслілі па вадзе плаўнікі, ды фосфарыстае свячэнне, якое сыходзіла ад акул, калі яны накінуліся на рыбіну. Ён лупасіў тых па галовах і чуў, як іхнія сківіцы адсякаюць кавалкі мяса і як скаланаецца човен, калі акулы спадыспаду шматуюць рыбіну. Стары чалавек адчайна лупасіў па тым, што ён толькі адчуваў і чуў, але не бачыў, і раптам тое штосьці схапіла дубінку, і больш яе не было.
Вырваўшы румпель са стырна, ён біў ім, трымаючы той аберуч, перыў акул зноў і зноў. Але яны падабраліся ўжо да носа лодкі, налятаючы на рыбіну то паасобку, то гурмой, ірвучы кавалкі мяса, і стары чалавек бачыў, як тыя кавалкі блішчалі ўнізе ў вадзе, калі акулы заварочваліся, каб рвануць сваю ахвяру яшчэ раз.