Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
чалавек ударыў яе бусаком, а потым збабоўчыў1 палкай, трымаючы за падобную на рапіру дзюбу з шорсткім, як наждак, краем і б’ючы па версе галавы, пакуль самчын колер не стаўся амаль такі, як адваротны бок люстра, і потым, з хлопчыкавай дапамогай, падняў яе на борт, самец не адлучаўся ад лодкі. Пасля, у той час, як стары чалавек разблытваў шнуры і рыхтаваў гарпун, самец высока скочыў у паветра побач з лодкай, каб убачыць сваю сяброўку, а пасля пайшоў глыбока ўніз, шырока распластаўшы свае лавандавыя грудныя плаўнікі і паказваючы ўсе свае шырокія лавандавыя палосы. Ен быў прыгожы, стары чалавек памятаў, і ён застаўся. «Гэта было самае сумнае здарэнне, звязанае з імі, якое мне выпала бачыць, — падумаў стары чалавек. — Хлопчык таксама быў засмучаны, і мы папрасілі ў яе прабачэння ды хуценька разабралі».
— Шкада, што тут няма хлопчыка, — сказаў ён уголас, прыхіліўшыся да закругленых дошак носа лодкі, і адчуў напругу шнура на плячах, моц вялізнай рыбіны, што кіравала той пуцявінай, якую выбрала. «Бо аднаго разу, дзякуючы маёй падступнасці2, яму было неабходна зрабіць выбар», — падумаў стары чалавек.
Яму належала б заставацца ў глыбокіх цёмных водах, недаступным для ўсіх пастак, сілкоў і падманаў. А што да мяне, то я мусіў дабрацца сюды і адшукаць яго, і ў гэтым пераўзысці ўсіх людзей. Усіх людзей на зямлі. Цяпер мы злучаныя разам, былі такія ўжо ад паўдня. I аніхто не здольны дапамагчы ніводнаму з нас.
«Мажліва, не варта было мне ісці ў рыбакі, — падумаў ён. — Але дзеля гэтага я нарадзіўся. Я абавязкова павінен з’есці тунца, калі развіднее».
Незадоўга да світанку штосьці схапіла адну з прынад, што былі ззаду за ім. Ен пачуў, як трэснуў, зламаўшыся, прут, і шнур пачаў выслізгваць цераз планшыр лодкі. У цемрадзі ён выслабаніў нож з похвы і, прымаючы ўсю напруіу на левае плячо, нахіліўся назад ды перарэзаў шнур на планшыры. Тады ён перацяў шнур, што быў найбліжэй да яго, і ў цемры звязаў вольныя канцы запасных маткоў. Ен дбала працаваў адною рукою, туга завязваючы вузлы, прыціснуўшы маткі нагой. Зараз ён меў шэсць запасных маткоў шнура. Два — дзе былі прынады, — што ён перарэзаў, ды два з прынадай, на якую клюнула рыбіна, і ўсе яны былі злучаны.
«Пасля таго як развіднее, — падумаў ён, — я дабяруся назад да прынады, што закінута на саракасажневую глыбіню, і перарэжу той шнур таксама ды злучу з запаснымі маткамі. Згублю дзвесце
1 Збабоўчыць— стукнуць, агрэць, хлестануць.
2 Падступнасць — здрада, падман, падлянка.
сажняў добрага каталонскага carded, а таксама кручкі ды павадкі, але іх можна замяніць. А хто заменіць мне рыбіну, калі я зачаплю на кручок другую і дазволю сарвацца першай? He ведаю, што за рыба клявала. Гэта мог быць марлін або шыракадзюб2, або і акула. Я не паспеў адчуць ейную цягу, бо мусіў пазбыцца ад яе як мага хутчэй».
Услых ён сказаў:
— Як я хацеў бы, каб тут быў са мной хлопчык.
Але хлопчыка няма. Ты маеш адно сябе самога, і было б найлепей, каб ты зараз папоўз назад, туды, дзе апошні шнур, цёмна цяпер ці не цёмна, перацяў той і злучыў з двума запаснымі маткамі.
Ен так і зрабіў. Гэта было няпроста ў цемрадзі, і рыба адзін раз так рэзка тузанула, што ён упаў і параніў твар пад вокам. Струменьчык крыві пацёк быў па шчацэ, але згаснуў, засох, не дайшоў да падбародка, і стары чалавек дабраўся назад на нос лодкі і адпачыў там, прысланіўшыся да борта. Ён паправіў мяшок і асцярожна перасунуў шнур на другое месца на плячах, злёгку пашморгаўшы ім, каб уведаць як цягне рыба, а пасля сунуў руку ў ваду: ці хутка рухаецца лодка?
«Цікава, чаму марлін так рэзка рвануўся? Відаць, дрот слізгануў па ягонай гарбатай спіне. Вядома, яму не можа быць гэтак блага, як маёй спіне. Але ж не будзе ён цягнуць лодку вечна, які б вялізны ні быў. Цяпер усё, што магло спрычыніць клопат, прыбрана з дарогі, і я маю вялікі запас шнура, а што мне яшчэ трэба?»
— Рыба, — лагодна вымавіў ён услых, — я застануся з табою аж да майго канца.
«I марлін застанецца са мною, так я мяркую, — падумаў ён, чакаючы, калі ж развіднее. Было холадна цяпер перад світаннем, і стары чалавек шчыльней прыціснуўся да борта, каб неяк сагрэцца. — Я здольны трываць не менш часу за яго», — падумаў ён. I калі крыху заднелася, ён убачыў, як туга напяты шнур ідзе ў ваду. Лодка плыла сабе далей, а першы краёчак сонца ўпаў на правае плячо старога чалавека.
«Ён кіруе на поўнач, — падумаў стары чалавек. — Плынь добра занесла нас на ўсход. Хацеў бы я, каб ён павярнуў ды плыў разам з плынню. Гэта паказала б, што ён стаміўся».
Калі ж сонца ўзялося вышэй, стары чалавек без сумневу бачьгў, што марлін не быў стамлёны. Ён угледзеў толькі адзін добры знак. Нахіл шнура сведчыў, што
1 Шнур (з іспанскай мовы).
Меч-рыба.
марлін плыў на меншай глыбіні. Гэта не азначала пэўна, што ён вынырне, пакажацца з вады. Але мог.
— Божа, хай бы ён паказаўся, — сказаў стары чалавек. — У мяне даволі шнура, каб управіцца з ім.
«Мажліва, калі я трошкі пацягну шнур, яму будзе балюча і ён вынырне, — падумаў стары чалавек. — Цяпер, калі стала светла, няхай бы ён вынырнуў з вады, каб тыя яго мяшкі ўздоўж хрыбта напоўніліся паветрам, бо тады ён не зможа падацца ў глыб мора канаць».
Стары чалавек паспрабаваў пабольшыць напругу шнура, але ўжо тады, калі ён падчапіў на кручок рыбіну, шнур быў напяты да апошняга, і, нахіліўшыся назад ды тузануўшы яго, ён адчуў прыкрую рэзь і зразумеў, што нацягнуць шнур болей нельга. «Я ўвогуле не павінен торгаць, — падумаў ён. — 3 кожным торганнем кручок пашырае рану, і марлін, раптам тузануўшыся, папросту сарвецца з кручка. А ўвогуле, я чуюся лепей зараз на сонейку, тым болей што на гэты раз не мушу глядзець на яго».
На шнуры віселі жоўтыя водарасці, але стары чалавек ведаў, што гэта толькі затарможвае рух лодкі, і быў усцешаны. Гэта былі Затокскія водарасці, якія так свяціліся ўночы.
— Рыба, — сказаў ён, — я люблю цябе і вельмі шаную. Але я дакончу цябе раней, як скончыцца гэты дзень.
«Хочацца спадзявацца», — падумаў ён.
3 поўначы невялікая птушка падляцела да лодкі.
Гэта была пяюка1, і ляцела яна нізка над вадой.
Стары чалавек заўважыў, што тая вельмі знясіленая.
Птушка села на карму і адпачывала там. Потым яна мільганула над галавой старога чалавека, пераляцела на шнур, дзе пачувалася ўтульней.
— Колькі гадоў табе? — стары чалавек спытаўся ў птушкі. — Гэта твая першая вандроўка?
Птушка глянула на яго. Яна была занадта зняможаная нават для таго, каб упэўніцца, ці трывалы шнур, і зыбалася на ім, моцна ўхапіўшыся за яго сваімі далікатнымі лапкамі.
— Ен тугі, — сказаў ёй стары чалавек. — Аж занадта. Нягожа быць такой стомленай пасля бязветранай начы. Што гэта сталася з птушкамі?
«Ястрабы, — падумаў ён, — тыя кіруюць у адкрытае мора наперарэз вам». Але ён нічога не сказаў пра тое птушцы, якая ўсё адно не змагла б зразумець яго, ды і сама досыць хутка даведаецца пра ястрабаў.
1 Адна з амаль сотні відаў амерыканскіх пеўчых птушак, мае яркі колер.
—Адпачні як след, пташка, — сказаў ён. — А потым ляці і выкарыстай свой шанц, як любы чалавек, альбо птах, альбо і рыба.
Яму рупіла размаўляць, бо спіна яго скалела ўночы і зараз сапраўды балела.
— Заставайся пакуль у маёй хаце, птушка, калі хочаш, — сказаў ён. — Шкада, што я не магу ўзняць ветразь і ўзяць цябе з сабою, цяпер, калі пачынае дзьмуць лёгкі брыз. Бо я тутака з сябрам.
Якраз тады рыбіна раптоўна рванулася, і стары чалавек зваліўся з ног на нос лодкі і мог бы ўпасці ў ваду, калі б не ўпёрся ў яго рукамі і не адпусціў шнур.
Птушка паляцела, калі шнур таргануўся, стары чалавек нават не бачыў, як яна пырхнула. Ен пільна абмацаў шнур праваю рукою і заўважыў, што з яе цячэ кроў.
— Значыцца, яго там чапіла, — сказаў ён уголас ды тузануў шнур ізноў: ці не ўдасца павярнуць марліна ў іншы бок? Але калі адчуў, што шнур напяты да мяжы трываласці, больш не цягнуў, трымаючы яго ў такім стане.
— Блага цяпер табе, рыба, — сказаў ён. — I мне, ведае Бог, таксама.
Ён азірнуўся, каб убачыць п'гушку, бо цяпер быў бы рады такому кампаньёну. Але птушкі не было.
«Доўга ты тут не затрымалася, — падумаў чалавек. — Але табе будзе цяжэй там, куды ты ляціш, пакуль не дасягнеш берага. I як гэта я дазволіў рыбіне зрэзаць мяне адным хуткім рухам? Я, відаць, тупею. А можа, я пазіраў на птушачку ды разважаў пра яе. Цяпер буду звяртаць увагу толькі на сваю работу, і яшчэ я мушу з’есці тунца, каб потым не бракавала моцы».
— Як хацеў бы я, каб хлопчык быў тут і каб я меў трохі солі, — сказаў ён уголас.
Перасунуўшы цяжар шнура на левае плячо і асцярожна ўкленчыўшы, ён абмыў руку ў акіяне і трымаў яе, апушчаную ў ваду, больш за хвіліну, назіраючы, як цягнецца, знікае крывавы струменьчык і плынь раўнамерна абцякае яе. Лодка ж кіравалася далей.
— Ен замарудзіў свой рух, — сказаў стары чалавек.
Ен яшчэ не вымаў бы руку з салёнай вады, але баяўся, што рыба зноўку тузане, таму ён падняўся, моцна стаў на ногі і, узняўшы руку, патрымаў яе на сонцы. Гэта шнур пекануў па ёй. Рана была якраз у рабочай частцы рукі. Ен ведаў: рукі яшчэ спатрэбяцца, і яму зусім не хацелася быць параненым да пачатку змагання.
— А цяпер, — сказаў ён, калі яго рука высахла, — я павінен з’есці невялічкага тунца. Я магу дацягнуцца да яго бусаком і паесці тут, у камфорце.
Ён стаў на калені, намацаў бусаком тунца пад кармой і працягнуў да сябе, стараючыся не зачапіць скруткі шнуроў.
Трымаючы шнур левым плячом ізноў і абапіраючыся левай жа рукою аб дошкі борта, ён зняў тунца з кручка бусака, а бусак паклаў на ранейшае месца. Ён прыціснуў рыбу адным каленам і стаў нарэзваць вузкія кавалкі цёмна-чырвонага мяса ўдоўж ад патыліцы да хваста. Гэта былі клінаватыя кавалкі, і ён наразаў іх, пачаўшы ад хрыбта аж да краю жывата. Ён адрэзаў шэсць скрылікаў і расклаў на носе лодкі, выцер нож аб штаны, падняў банітаў1 шкілет за хвост ды шпурнуў за борт.
— Відаць, я не з’ем цэлы кавалак, — сказаў ён і паласнуў упоперак аднаго. Ён адчуваў усё тую ж напругу шнура, а левую руку звяло. Яна здранцвела сціскала цяжкі шнур, і ён з прыкрасцю глянуў на яе.
— Што гэта за рука, — сказаў ён. — Скурчвайся сабе, калі хочаш. Або вазьмі ды зрабіся кіпцюром. I хітрыкі табе не дапамогуць.