Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
— To быў вялікі менеджэр, — сказаў хлопчык. — Бацька лічыць, найвялікшы.
— Бо ён сюды наведваўся процьму разоў, — сказаў стары чалавек. — Калі б Дзюрашэр працягваў прыязджаць да нас штогод, твой бацька лічыў бы найвялікшым менеджэрам яго.
— Хто на самай справе найвялікшы менеджэр: Лік ці Майк Гансалес?
— Думаю, яны роўныя.
— А найлепшы рыбак — ты.
— He. Я ведаю лепшых.
— Que vc?, — сказаў хлопчык. — Ёсць нямала добрых рыбакоў і некалькі вялікіх. Але гэткіх, як ты, болып няма.
— Дзякуй. Ты радуеш маё сэрца. Спадзяюся, у моры не плавае рыбіна, з якой бы мы не справіліся.
— Нямашака такой рыбіны, калі кажаш, што ты гэткі ж дужы, як і раней.
— Магчыма, я не такі дужы, як мне здаецца, — сказаў стары чалавек. — Але я ведаю шмат хітрыкаў і не завагаюся.
— Зараз табе трэба паспаць, каб раніцай чуцца бадзёрым. Я занясу начынне на «Тэрасу».
— Ну дык дабранач. Я пабуджу цябе ўранні.
— Ты мой будзільнік, — сказаў хлопчык.
— Мой узрост — будзільнік. Чаму старыя людзі так рана прачынаюцца? Ці не дзеля таго, каб падоўжыць, магчыма, апошні свой дзень?
1	Быў матросам, матроскі кубрык знаходзіўся ў пярэдняй частцы карабля.
2	На іспанскі лад.
3	Уга (з іспанскай мовы).
—	He ведаю, — сказаў хлопчык. — Адзінае, што мне вядома: маладыя хлопцы спяць моцна і прачынаюцца позна.
—	Я гэта памятаю, — сказаў стары чалавек. — Пабуджу цябе своечасова.
—	He хачу, каб мяне будзіў ён. Як паслугача.
—	Разумею.
—	Спі соладка, стары дружа.
Хлопчык знік. На стале падчас іхняй вячэры не было ніякага святла, і стары чалавек, зняўшы нагавіцы, пайшоў да ложка ў цемры. Ён скруціў нагавіцы, паклаўшы ўсярэдзіну газету, і атрымалася падушка. Захутаўшыся ў коўдру, стары чалавек лёг на іншыя старыя газеты, што прыкрывалі спружыны ложка, і заснуў.
Спаў ён нядоўга і сніў Афрыку, дзе быў у юнацтве: 0^X0 доўтія, несканчоныя, то залацістыя, то бялюткія — аж вачам балюча — берагі, высокія мысы і магутныя карычневыя горы. Цяпер ён кожную ноч жыў на тым узмор’і, чуў у снах, як шуміць прыбой, бачыў, як хвалі ягоныя ўзнімаюць і апускаюць лодкі тубыльцаў.
Ён спаў і адчуваў пах смалы і пакулля, як на палубе, а ўранні берагавы вецер прыносіў пах Афрыкі.
Звычайна, калі да яго далятаў вецер, ён прачынаўся і, апрануўшыся, ішоў будзіць хлопчыка. Але гэтай ноччу пах берагавога ветру завітаў нашмат раней, і ён ведаў, у сне, што яшчэ занадта рана, і таму сніў заснежаныя пікі на Канарскіх выспах, што ўставалі з мора, а потым розныя тамтэйшыя гавані і рэйды.
Яму больш не сніліся ні штормы, ні жанчыны, ні вялікія падзеі, ні вялікая рыба, ні бойкі, ні спаборніцтвы ў сіле, ні ягоная жонка. Цяпер ён сніў толькі мясціны ды львоў на ўзбярэжжы. Сутоннем яны бавіліся, што тыя кацяняты, і ён любіў іх, як любіў хлопчыка. Ён ніколі не сніў хлопчыка.
Стары чалавек прачнуўся, зірнуў праз адчыненыя дзверы на месяц, раскруціў і адзеў нагавіцы. Памачыўшыся за халупай, ён рушыў угару па дарозе будзіць хлопчыка. Ён дрыжаў ад ранішняга холаду, але ведаў, што ўрэшце сагрэецца дый неўзабаве будзе веславаць.
Дзверы хаціны, дзе жыў хлопчык, былі незамкнутыя, ён адчыніў і ціха ступіў босымі нагамі. Месяц на зыходзе дазваляў яму добра бачыць хлопчыка, які спаў на сваім сціплым ложку ў першым пакоі. Ён мякка абхапіў адну пяту і трымаў яе, пакуль хлопчык не прачнуўся і не зірнуў на яго. Стары чалавек кіўнуў, і хлопчык, сеўшы на ложку, узяў з зэдліка, што стаяў побач, штаны і нацягнуў іх на сябе.
За старым чалавекам услед з хаціны выйшаў хлопчык. Сон адольваў яго, і стары чалавек адной рукой абняў хлопчыка за плечы:
— Я вельмі шкадую.
— Que va, — сказаў хлопчык. — Такая мужчынская доля.
Яны крочылі дарогай да халупы старога чалавека, і скрозь па гэтай дарозе ў цемры ішлі босыя людзі, несучы мачты ад сваіх лодак.
У халупе хлопчык узяў кош са скруткамі шнура, гарпун і бусак. Стары чалавек трымаў на плячы мачту з абгорнутым вакол яе ветразем.
— Ты не жадаеш выпіць кавы? — спытаўся хлопчык.
— Пакладзём снасці ў лодку, тады пап’ём.
Яны пілі каву з бляшанак з-пад згушчанага малака ў чыннай ад самага рання рыбацкай карчомцы.
— Як спаў, стары дружа? — спытаўся хлопчык. Ён ужо амаль пазбыўся сваёй санлівасці.
— Добра, Маналін, — сказаў стары чалавек. — Сёння я чуюся няблага.
— Я таксама, — сказаў хлопчык. — Зараз я павінен схадзіць па твае і па свае сардзіны, і па твае прынады. Мой рыбак сам бярэ нашыя снасці. Ён ніколі не хоча, каб хто-кольвек іншы нёс штонебудзь.
— Мы розныя, — сказаў стары чалавек. — Я дазваляў табе несці рыбацкае начынне, калі табе было пяць гадоў.
— Ведаю, — сказаў хлопчык. — Я мігам. Вазьмі яшчэ адну каву. Тут нам даюць у крэдыт.
Ён пайшоў, босы, па каралавых скалах да лядоўні, дзе хавалі прынады.
Стары чалавек павольна піў каву. Ён ведаў, што яна яму неабходная, бо гэта ўсё, што ён мецьме за цэлы дзень. Ужо даўно спажыванне пасілкаў' стамляла яго, і ён ніколі не браў з сабою другога сняданку. Бутэлька вады на носе лодкі — адзінае, у чым ён адчуваў патрэбу на працягу дня.
Хлопчык вярнуўся з сардзінамі і дзвюма прынадамі, загорнутымі ў газету, і яны спусціліся па сцежцы да лодкі, адчуваючы пад пятамі пясок з галькай. Прыўзняўшы лодку, яны папхнулі яе, і тая слізганула ў ваду.
— Поўная карма, стары дружа!
— Поўная карма, — сказаў стары чалавек, прыладжваючы вяровачныя мацаванні вёслаў даўключын.
1	Пасілкіперакусы, ежа, харчаванне.
Лапаткі вёслаў урэзваліся ў ваду, ён нахіліўся наперад і стаў выплываць у цемры з гавані. Іншыя лодкі з іншых месцаў таксама выпраўляліся ў мора, і хоць стары чалавек не мог іх зараз бачыць, бо месяц апусціўся ніжэй за ўзгорак, ён чуў, як увіхаліся вёслы.
Зрэдку хтосьці абзываўся ў лодцы, аднак большасць з іх маўчала, калі не лічыць гуку ад апускання вёслаў у ваду. Яны разбрыліся паасабоку пасля таго, як выйшлі з вусця гавані, і кожная скіравалася ў тую частку акіяна, дзе гаспадар спадзяваўся знайсці рыбу. Стары чалавек ведаў, што маецца плысці вельмі далёка, і ён пакінуў пах зямлі за сабой, вяслуючы ў чысты ранішні водар акіяна. Ён убачыў свячэнне Затоцкіх водарасцей1 у вадзе, калі апынуўся ў той частцы акіяна, якую рыбакі завуць вялікім калодзежам з-за раптоўнай глыбіні ў семсот марскіх сажняў.
У ім збіралася ўсялякая рыба, бо тут, сустрэўшы стромкія сцены акіянскага дна, плынь утварала вір. Тут была плойма шрымпаў2 ды рознае драбязы для прынады, часам яны і касякі галаваногіх малюскаў з сама глыбокіх сховаў усплывалі на паверхню, і ўся вандроўная рыба кармілася імі.
Вяслуючы ў змроку, стары чалавек адчуваў набліжэнне раніцы і чуў дрыготкі гук, калі лятучыя рыбы пакідалі ваду, і сычэнне ад іх нягнуткага, моцна зладжанага крылля, калі яны ўзмывалі ў паветра ў цемрадзі. Ён вельмі любіў лятучых рыб, бо тыя былі яго найбольшымі сябрамі ў акіяне. Ён шкадаваў птушак, асабліва маленькіх, кволых, цёмных марскіх ластавак, якія заўсёды былі ў лёце, у пошуку і амаль нязменна без здабычы, і ён думаў: «Жыццё птушак, апроч драпежнікаў і магутных дужых птахаў, цяжэйшае за наша. Чаму птушак стварылі гэткімі кволымі і прыгожымі, як гэтыя марскія хвалі? Яны добрыя і вельмі прыгожыя, але могуць быць раз’юшана-жорсткія, і гэтак знянацку, і птушачкі, што лётаюць над вадой і абмакаюцца, каб ухапіць рыбу, жаласліва ціўкаючы, створаны занадта нетрывалымі для мора».
Ён і ў думках называў мора la mar, як па-іспанску кажуць улюбёныя ў яго людзі. Бывае, яны гавораць пра яго і благія рэчы, але заўсёды, як пра жанчыну. Некаторыя маладыя рыбакі, — з тых, што выкарыстоўваюць буі ў якасці паплаўкоў для сваіх шнуроў і займелі маторныя лодкі, калі акулава печань прыносіла багата грошай, казалі el mar. Яны гаварылі пра яго як пра суперніка, альбо нават як пра непрыяцеля, альбо проста як пра месца,
1 Род трапічных водарасцей у Атлантычным акіяне.
2 Дробныя крэветкі.
дзе яны ловяць рыбу. Але стары чалавек заўсёды думаў пра мора, як пра жанчыну і нешта гэткае, што надзяляе або не надзяляе вялікай ласкай, і калі яно здзяйсняе дзікія ці злыя ўчынкі, дык толькі з тае прычыны, што не можа саўладаць з сабой. Месяц уздзейнічае на мора, як і на кабету, меркаваў ён.
Стары чалавек веславаў раўнамерна, без асаблівых высілкаў, бо захоўваў звычайную сваю хуткасць, і паверхня акіяна была гладкая, толькі зрэдку плынь закручвала віры. Ён дазваляў плыні рабіць траціну работы, і ўбачьгў, калі пачало днець, што ён ужо далей, як спадзяваўся быць у гэты час.
«Я рыбачыў там, дзе глыбока, тыдзень і не злавіў нічога, — думаў ён. — Тут ходзяць касякі баніта і альбакораў, можа, сярод іх ёсць вялікая рыбіна і сёння мне ўдасца яе здабыць».
Яшчэ як след не развіднела, а ён ужо закінуў шнуры з прынадамі, плынь несла яго з сабой. Адна прынада была на глыбіні сарака марскіх сажняў, другая — сямідзесяці пяці, а трэцяя і чацвёртая апусціліся ў блакітную ваду ажно на сто і сто дваццаць пяць сажняў. Кожная прынада вісела галавою ўніз, стрыжань кручка быў усярэдзіне рыбы, цалкам абвязаны і абшыты, а ўсю тую частку кручка, што была звонку, выгін і вастрыё пакрывалі свежыя сардзіны. Кожная сардзіна была нанізана на кручок праз абодва вокі, разам яны ўтваралі паўвянок на прыхаванай гэтак сталі. He было ніводнай даступнай рыбіне часткі кручка, якая не мела б прыемнага паху ды смаку.
Хлопчык даў яму двух свежых тунцоў, або альбакораў, што звісалі з двух найдаўжэйшых шнуроў, быццам грузілы, а на іншых ён меў блакітнага бегуна1 і жоўтага марскога шчупачка, і хоць тыя ўжо выкарыстоўваліся, але былі ў добрым стане, выдатныя сардзіны надавалі ім прыемны пах і прыцягальнасць.
Шнур, тоўсты, як ладны аловак, быў прымацаваны пятлёю да толькі што выразанага прута, і варта было пацягнуць або крануць прынаду, як і той прут цягнула ў ваду. Кожны шнур меў два маткі даўжынёю па сорак марскіх сажняў да іх у выпадку патрэбы можна было прыладзіць яшчэ запасныя маткі. Калі было неабходна, рыба магла павалачы за сабою больш за трыста сажняў шнура.
Зараз ён сачыў, як злёгку апускаюцца ў ваду тры пруты за бортам лодкі, і няспешна веславаў, каб утрымаць шнуры простымі і на адпаведных глыбінях. Было зусім светла, сонца магло вызірнуць у любы момант.
1 Від рыбы ў цёплых морах.
Сонца асцярожна ўзнімалася з мора, і стары чалавек змог убачыць іншыя лодкі: нізка на вадзе, не вельмі далёка ад берага, шырока раскіданыя ўпоперак плыні. Потым сонца набралася яскравасці, бляск упаў на ваду, потым узнялося на поўную моц і, адлюстраваўшыся на гладкай паверхні мора, рэзнула старога чалавека па вачах, і ён павеславаў не пазіраючы на сонца. Ён глядзеў уніз у ваду, ці проста ідуць шнуры ў ейную цемру. Стары чалавек утрымліваў іх больш прамымі, як хто-кольвек, гэтак, каб кожная прынада была ў цемрадзі плыні якраз там, на той глыбіні, дзе ён жадаў, каб яна была і чакала рыбу. Іншыя пакідалі шнуры на волю плыні, і часам тыя былі на глыбіні шасцідзесяці сажняў, а не ста, як меркавалі рыбакі.