Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
I зноў яе рука без асаблівых намаганняў лёгка павяла мяне, і толькі цяпер я паглядзеў на яго. Усё гэта я так сабе і ўяўляў — шабля, плюмаж і іншае, але ўсё гэта было непапраўна другое (толькі ў тое імгненне я ясна ўсвядоміў гэтую беспаваротнасць — так тое, што праглынуў, можа некаторы час знаходзіцца ў страўніку каменем, не засвойваючыся), па-другому бясконцымі былі гора і жаль, з якімі я глядзеў на родны твар — нос, валасы, павекі, пад якімі хавалася напышлівасць ягонага погляду, — на твар, які я ўпершыню бачыў уціхаміраным, на рукі, бяздзейныя і здранцвелыя, на рукі, заплямленыя непатрэбнай крывёю (прынамсі, аднойчы яна была праліта зусім дарэмна), на рукі, няўклюдныя нават у цяперашняй сваёй нерухомасці, якія, аднак, зрабілі тое, што яго пераследавала, відаць, і ўдзень, і ўначы, так што ён быў цяпер рады забыцца, — дзіўныя гэтыя прыдаткі, нязграбныя ад прыроды і ўсё-такі прыстасаваныя чалавекам для дзеянняў разнастайных, неспадзяваных і недаравальных — зараз яны расціснуліся і выпусцілі жыццё, за якое чапляліся так шалёна і адчайна... I тут я адчуў, што ў мяне перахапіла дых. Відаць, Друзіле давялося двойчы вымавіць маё імя, перш чым я павярнуўся, убачыў, што цётка Джэнні і Лувінія глядзяць на нас, пачуў, што з голасу Друзілы знікла звонкая, абыякавая нота і ў ціхім, напоўненым смерцю пакоі голас яе гучыць цяпер ціха і палка. Яна стаяла зусім блізка, павярнуўшыся да мяне, зачароўваючы мяне зноў узмоцненым у сто разоў пахам вербены, і працягвала мне два дуэльныя пісталеты.
— Вазьмі, Баярд, — вымавіла яна тым жа тонам, як некалі сказала «Пацалуй мяне», і падала пісталеты, пазіраючы на мяне сваім драпежным і палымяным поглядам, гаворачы голасам палкім, ціхім, у якім хавалася абяцанне. — Вазьмі іх. Я берагла іх для цябе і зараз аддаю. О, ты будзеш мне ўдзячны, будзеш памятаць мяне, якая дала іх табе ў рукі зброяй боскай кары, адняла іх для цябе ў нябёсаў. Ці адчуваеш ты іх — гэтыя хутка ўзведзеныя куркі, гэтыя доўгія ствалы, якія б’юць без промаху (ты ўжо выпрабаваў іх), прамыя і імклівыя, як помста, усёмагутныя і пагібельныя, як каханне?
I зноў, як тады, падняла яна рукі да валасоў, няўлоўна і жвава выцягнула з іх вербену, адну галінку ўсунула мне ў пятліцу, другую скамячыла пальцамі, гаворачы шпаркім, палкім, ціхім голасам:
— Вось гэтую галінку даю табе — насі яе заўтра, яна не завяне, — а гэтую адкідаю прэч... — I кінула сабе пад ногі. — Канец. Развітваюся з вербенаю. Я заглушала ёю пах мужнасці, таму яна і была мне патрэбна. Дай паглядзець на цябе.
Яна зрабіла крок назад, падняла да мяне твар, без слёз, натхнёны; утаропіла ў мяне драпежны, з палкім бляскам, погляд:
— Ты не ведаеш, які ты прыгожы! Зусім яшчэ малады, а табе наканавана забіць, адгюмсціць, голымі рукамі здабыць агонь з нябёсаў, які абпаліў і звергнуў Люцыпара1. He, гэта я сама прынесла яго табе. О, ты будзеш мне ўдзячны, калі я памру, і ты ўсё будзеш памятаць мяне і — зусім ужо стары — гаварыць сабе: «Я спазнаўусё». Гэта здзейсніць твая правая рука?
Хуткім рухам — перш чым я зразумеў, што ён значыць, — яна схапіла маю правую руку, якая па-ранейшаму трымала адзін з пісталетаў, нахілілася і пацалавала; я не паспеў адняць руку. Але тут яна сцішылася, усё яшчэ ў позе палкай пакоры, гарачымі губамі і пальцамі кранаючы маю скуру — дотыкам лёгкім, як сухое лісце; але ад іх струменіў той электрычны зарад — цёмны, шалёны, нястрымны, — які назаўсёды пазбаўляе спакою. Сцішылася, таму што жанчыны мудрыя: крануцца губамі ці рукою — і таемныя веды, часам празорлівасць, перадаюцца сэрцу, мінаючы марудлівы мозг. Потым выпрасталася, утаропілася ў мяне з непераносным, невыказным, нясцерпным і недаверлівым здзіўленнем — яно было відно на ўсім яе твары, але вочы былі япічэ зусім пустыя; і амаль хвіліну, здавалася, стаяў я і чакаў, пакуль з вачэй знікне пустэча, а цётка Джэнні і Лувінія глядзелі на нас. Hi крывінкі не было ў твары Друзілы, губы прыадкрытыя і бясколерныя, нібы гумавае кольца, якім запячатваюць слоікі з варэннем. Але неўзабаве вочы яе напоўніліся пякучым усведамленнем здрады.
— Дык ён і не... — сказала Друзіла. — Ен і не... А я яму руку пацалавала!
I засмяялася: смех узмацніўся і перайшоў у крык; яна рагатала, закрываючы рот рукою, імкнучыся заглушыць гэты рогат (які прасочваўся праз пальцы, падобны да вывергнутай ежы), не адводзячы ад мяне недаверлівага, гаротнага, тужлівага погляду.
1 Пад гэтым імем хаваецца Сатана — былы архангел, якога Бог скінуў з нябёсаў за ягонае непаслушэнства. У аснове ляжыць памылковая трактоўка радкоў з біблейскай кнігі прарока Ісайі: «Як упаў ты з неба, заранка, сын Зарыі разбіўся аб зямлю, той, хто зневажаў народы» (14, 12). Заранка — ранішняя зорка, Венера, Мілавіца.
— Лувінія, — паклікала цётка Джэнні. Абедзве яны наблізіліся да Друзілы, Лувінія абняла яе, прытрымліваючы. Друзіла павярнулася тварам да Лувініі.
— Я яму руку пацалавала! — закрычала яна. — Ты бачыла — руку пацалавала!
I зноў смех перайшоў у лямант, у рогат, і зноў яна спрабавала стрымліваць яго рукой, як дзіця, занадта напхаўшы ежы ў рот.
— Завядзі яе наверх, — сказала цётка Джэнні. Але Лувінія і без гэтай прапановы ўжо ішла да дзвярэй, падтрымліваючы, амаль несучы Друзілу; і смех саслабеў але за дзвярыма зноў узмацніўся, нібыта ажыў на прасторы пустога і ярка асветленага хола. Потым зрабілася ціха, і я адчуў, што пачынаю задыхацца. Млосць падступіла да горла, і не стала чым дыхаць — лёгкім не хапала паветра ў пакоі, у доме, ва ўсім гэтым свеце, пад цяжкім, душным, нізка навіслым небам, дзе сонца быццам ніяк не можа павярнуць на зіму. I ўжо цётцы Джэнні давялося двойчы паўтарыць: «Баярд! Баярд!»
— Ты не хочаш забіваць яго. I не трэба.
— I не трэба?
— Так, і не трэба, Баярд. Істэрыка беднай Друзілы нічога тут не вырашае, і ён не вырашае, бо яго ўжо няма ў жывых. I ні Джордж Уайэт, ні іншыя, што будуць чакаць цябе заўтра. Ты не баішся, я ведаю.
— Што з таго? — сказаў я. — Хіба гэта выйсце? (У мяне сціснула горла, але я паспеў стрымацца і не заплакаў.) Я абавязаны давесці сам сабе.
— Значыцца, ты пойдзеш не толькі дзеля Джорджа Уайэта і жыхароў Джэферсана?
— He толькі, — адказаў я.
— Абяцай мне, што раніцай пабачышся са мною, перад тым як пойдзеш з дому.
Імгненне мы глядзелі адно на аднаго. Яна хуценька абняла мяне, пацалавала.
— Дабранач, хлопча. — I пайшла гэтаксама. Стрымлівацца мне ўжо не было патрэбы. Я ведаў, што зараз зірну на яго і камяк падступіць да горла, — і я сапраўды зірнуў адчуў, як у мяне пераняло дых, і ў гэтае імгненне я падумаў што трэба яшчэ сказаць: «Бывай, бацька!», — але не змог. Я адышоў ад труны і асцярожна паклаў пісталеты на раяль, усё яшчэ імкнучыся аддаліць пачатак. Выйшаў на ганак і (не ведаю, колькі прайшло часу) паглядзеў у акно і ўбачыў што каля бацькі скурчыўся на табурэце Сайман. Усю вайну Сайман быў яго дзенвічыком і вярнуўся дамоў у шынялі салдата
Поўдня, аздобленай зоркай брыгаднага генерала Поўначы; і цяпер ён быўу форме, як бацька, і, скурчыўшыся каля яго на табурэце, не плакаў, не ліў горкіх і марных слёз, якія так лёгка ліюць белыя; але не такія негры, — проста сядзеў нерухомы, і ніжняя губа ў яго злёгку адвісла. Вось падняў руку, дакрануўся да дамавіны чорнымі пальцамі, жарсткаватымі і крохкімі на выгляд, нібы пучок сухіх галінак, зноў апусціў руку; потым павярнуў галаву, пазірае, не міргаючы, чырванаватымі, як у загнанага ліса, вачыма. А ў мяне пачалося ўжо, я стаяў, цяжка дыхаючы (не хапала паветра), захлынаючыся жалем, спагадай, горам, адчаем, што выпальвалі душу і пакідалі пасля сябе трагічны, безгалосы, бессардэчны, здранцвелы касцяк, здатны вынесці ўсё, абсалютнаўсё на свеце.
Неўзабаве казадоі змоўклі, і я пачуў першую дзённую птушку — перасмешніка. Ён спяваў усю ноч, але цяпер гэта была дзённая песня, а не паўсонны, дрымотны, лунацічны свіст. Потым падалі голас астатнія — зацвыркалі вераб’і каля стайні, заспяваў сваю ранішнюю песню дрозд, які жыў у садзе цёткі Джэнні; я пачуў перапёлку з выгану — і ў пакоі пачало віднець. Але я не адразу падняўся. Я ляжаў на пасцелі (я не распранаўся), сашчапіўшы рукі за галавою, адчуваючы слабы пах вербены, які сыходзіў ад кінутага на крэсле сурдута, і пазіраў, як разліваецца па пакоі святло, паступова ружавеючы ад сонца. Крыху пазней прайшла праз двор Лувінія, рыпнула кухоннымі дзвярыма, загрымела дровамі, зваленымі ў скрынку каля пліты. Хутка пачнуць з’язджацца цераз браму брычкі і экіпажы, але не цяпер, пазней, — спярша яшчэ яны пабачаць, што я збіраюся рабіць. Калі я спусціўся ў сталовую, у доме было яшчэ ціха, не чутно ні гуку; толькі Сайман хроп у зале, дзе ён, відаць, па-ранейшаму сядзеў на табурэце, — я туды не зазірнуў. Крыху пастаяўшы каля акнаў сталовай, я выпіў кубачак кавы, які прынесла Лувінія, і напрасткі пайшоў у стайню. Джобі назіраў, як я іду па двары; у стайні ўзняў вочы Люш, які чысціў Бэтсі скрабніцай, але Рынга не глянуў ні разу. Мы пачалі чысціць Юпітэра. Я не ведаў, ці дазволіць ён падысці да яго: бацька, бывала, заўсёды спачатку наблізіцца да яго, пагладзіць, загадае стаяць нерухома, і той паслухмяна стаіць, нібы з мармуру высечаны (дакладней, адліты з бледнай бронзы), пакуль Люш яго чысціць. Але конь мяне паслухаўся і хоць неспакойна, але выстаяў. Калі мы
скончылі, было ўжо амаль дзевяць; хутка яны пачнуць з’язджацца, і я загадаў Рынгу падаць Бэтсі да ганка дома.
Я вярнуўся ў дом. Горла ўжо не сціскала, як уначы, але ўдушша прытаілася і чакала; яно было часткай агульных змен, нібыта са смерцю бацькі вытхнулася — цяпер ужо непатрэбнае — усё паветра, колькі яго было змешчана, абмежаванага паміж узведзеных бацькам сцен. Цётка Джэнні ўжо чакала мяне; яна адразу ж выйшла са сталовай у хол, поўнасцю апранутая, гладка зачасаныя валасы, зусім бацькавы, але вочы не ганарыстыя, а ўважлівыя, сур’ёзныя і па-мудраму спагадлівыя.
— Ужо едзеш?
— Так. — Я ўважліва паглядзеў у яе вочы: не, дзякуй Богу, жалю ў іх няма. — Я хачу, каб пра мяне думалі добра.
— Я і так думаю пра цябе добра, — сказала яна. Нават калі б ты на цэлы дзень схаваўся ў пуні, усё адно я б цябе паважала.
— Можа, калі б яна ведала, што я еду... што ўсё адно еду ў горад...