Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
— Скажы Джону. Сёння ж.
I я пайшоў дадому, каб сказаць бацьку наконт Рэдманда; увайшоў у кабінет, стаў чамусьці ў цэнтры дывана, пасланага перад камінам, — навыцяжку, як салдат, утаропіўшы вочы ў сцяну над яго галавой, прамовіў: «Бацька», — і запнуўся, таму што ён мяне не чуў. Ен азваўся: «Так, Баярд?» — але не чуў, хоць нічым асаблівым не быў заняты, сядзеў нерухома, паклаўшы руку з патухлай цыгарэтай на стол побач з бутэлькай каньяку і недапітай чаркай, сядзеў ціхі, цяжка адурманены сваёй перамогаю на выбарах, пра якую даведаўся некалькі гадзін таму. Давялося чакаць да вячэры.
У сталовай мы стаялі побач, пакуль не прыйшла цётка Джэнні, а за ёй Друзіла ў сваёй жоўтай бальнай сукенцы; яна накіравалася адразу да мяне, кінула на мяне непранікальны, загадкавы погляд і прайшла да стала. Мы падсунулі дамам крэслы: я — Друзіле, ён — цётцы Джэнні. Ён ужо ачуўся і хаця сам не пачынаў размовы, але час ад часу рабіў ласку і адказваў зрэдку Друзіле, якая шмат і горача нешта гаварыла, — адказваў ёй з пачцівай далікатнасцю, але фанабэрыста, у яго размовах апошнім часам з’явілася нешта прамоўніцкае: нібыта перадвыбарчая барацьба, поўная раз’юшанага пустаслоўя, прышчапіла адвакацкія манеры таму, у натуры якога нічога не было ад адваката. Калі мы засталіся сам-насам, ён сказаў мне: «Застанься са мною», — хоць я і не збіраўся нікуды ісці, і Джобі прынёс бутэльку віна, закупленага ў Новым Арлеане, куды бацька ездзіў пазычаць грошы для пагашэння сваіх першых чыгуначных пазыкаў. Тут я зноў устаў навыцяжку, утаропіўшы вочы перад сабой, паўзверх галавы бацькі; ён сядзеў бокам да стала, ужо пацяжэлы, і ў валасах прабівалася сівізна, але ў барадзе ні серабрынкі, у твары штосьці знарок прамоўніцкае, ганарыстыя вочы ахутаныя празрыстай плеўкай, што бывае ў драпежных жывёл, якія і бачаць свет праз гэтую бялёсую плеўку — недаступны і небяспечны для траваедных, — гэты выраз, што з’явіўся ў бацькі ў апошнія гады, я ўжо раней заўважаў у вачах тых людзей, якія шмат забілі на сваім вяку і збавенне для іх ужо немагчыма. Я зноў паклікаў: «Бацька!» — і расказаў яму тое, пра што прасіў мяне Джордж Уайэт.
— Што? — спытаў ён, а потым дадаў: — Сядай.
Я глядзеў, як ён налівае бакалы, і зразумеў, што ён не пачуў зусім таго, што я яму расказаў, і горш за ўсё — яму ўсё гэта зусім не патрэбна.
— Суддзя Уілкінс задаволены тваімі поспехамі. Мне прыемна чуць гэта. Да сённяшняга дня я абыходзіўся без цябе, але цяпер ты мне спатрэбішся. Сваёй мэты я дасягнуў. Ад мяне патрабаваліся рашучыя дзеянні, я рабіў так, як мяне прымушалі месца і час, а ты быў надта малады, і я цябе ашчаджаў. Але краіна змянілася, надыходзіць іншы час. Наперадзе трэба замацаваць дасягненні; нас чакаюць непазбежныя цяжбы, судовыя справы, кручкатворства, а ў гэтым я — нібы тое немаўля. Але ты як юрыст здольны пастаяць за сябе — за нас. Так, я сваё зрабіў, і цяпер хачу трошкі ачысціцца ад брыдоты. Я стаміўся забіваць — усё роўна дзеля чаго. Заўтра ў мяне ў горадзе мае быць сустрэча з Бенам Рэдмандам. Я пакіну дома пісталет.
Ill
уЧ Ж ы прыехалі дадому амаль апоўначы самым кароткім шля■ жіхам, прамінуўшы Джэферсан, пакінуўшы яго ўбаку He паспелі мы яшчэ збочыць у пад’язную алею, да брамы, як я ўбачыў, што ў холе, гасцінай і ў пакоі, які цётка Джэнні (без вялікіх намаганняў) прымусіла нават Рынга называць залай, свецяцца люстры ды кандэлябры, і святло ад іх падае на порцік і на зямлю перад каланадай. Калі мы ехалі па алеі, я заўважыў чорныя сілуэты коней, цьмяны бляск жалеза і скуры іх збруі, потым я распазнаў і людзей — Уайэта і іншых з эскадрона бацькі — я ж зусім забыўся на тое, што яны абавязкова тут будуць. Памятаю, ушчэнт стомлены ад язды і нервовага напружання, я яшчэ падумаў: «Перадыху не будзе. Сёння ж ноччу мне давядзецца даваць адпор». Відаць, яны выставілі дазорных перад домам, таму што Уайэт адразу выйшаў мне насустрач, а астатнія скупіліся вакол яго з выглядам надзвычайнай урачыстасці, уласцівай жыхарам Поўдня пры такіх абставінах: яны былі падобныя да сцярвятнікаў, якія прагнуць крыві.
—	Ну, хлапец... — сказаў Джордж.
—	Як усё гэта... — вымавіў я. — Ці ён...
—	Усё як мае быць. Ён стаяў тварам. Рэдманд не баязлівец. Як заўсёды, у Джона ў рукаве быў невялікі буйнакаліберны пісталет, але ён нават не крануў яго і рукі нават не ўзняў.
Мне давялося аднойчы бачыць, як ён гэта рабіў: аднаго разу бацька паказаў мне гэты прыём; свой кароткі (няпоўныя чатыры цалі даўжынёю) пісталет ён насіў прымацаваным да левага запясця з дапамогай бранзалета, зробленага ім самім з дроту і старой гадзіннікавай спружыны; ускінуўшы абедзве рукі, ён страляў з-пад левага локця, нібы загароджваючы вочы ад сваёй ахвяры. Аднойчы ён нават зрабіў дзірку ад кулі на сваім рукаве.
—	Аднак вам трэба ехаць дамоў: вас там чакаюць, — ды перш, як саступіць мне дарогу, ён дадаў: — Але мы можам вас пазбавіць ад гэтага клопату... Кожны з нас можа ўзяць на сябе ўсё гэта. Я магу гэта зрабіць.
He паспеў я адказаць ці крануць з месца каня, як ён прадоўжыў, нібыта загадзя падрыхтаваў гэтую прамову, прадугледзеўшы нават мае адказы, і цяпер ён гаварыў дзеля простай фармальнасці — як здымаюць брыль, уваходзячы ў дом, ці гавораць «сэр» незнаёмаму чалавеку.
— Ты яшчэ зусім хлопчык, ты не маеш вопыту ў такіх справах. Да таго ж на твае плечы лёг клопат пра дзвюх жанчын. He турбуйся, ён бы цябе зразумеў.
— Думаю, што я здолею зрабіць усё сам.
-Вядома, — вымавіў ён, і ў голасе яго не чуваць было ні каліва здзіўлення: ён загадзя ведаў мой адказ. — Мы ўсе былі ўпэўнены, што ты адкажаш менавіта так.
Ен зрабіў крок убок, і мая кабылка кранулася з месца, нібыта не па маёй, а па яго волі. Яны рушылі ўслед з той самай прагнай, драпежнай, хцівай урачыстасцю сцярвятнікаў. I тут я ўбачыў Друзілу, якая стаяла ў жоўтай бальнай сукні сярод калон порціка на вяршыні лесвіцы ў святле, што лілося з адчыненых дзвярэй і акон, як на сцэне тэатра; і нават адсюль, на адлегласці ад яе, мне здавалася, што я адчуваю, як соладка пахнуць вербены ў яе валасах, — стаіць нерухома ў сваёй жоўтай бальнай сукні, і ўсё-такі з яе нібыта вывяргаецца аглушальны крык — нешта вельмі прагавітае, гарачае, палкае, неўтаймаванае, гучнейшае за тыя два стрэлы, што забілі бацьку. Потым я спешыўся, і кабылку павялі; а мне здавалася, што я ўсё яшчэ ў сядле і назіраю за тым, як узыходжу на сцэну, якую яна ўзвяла ў сваім уяўленні, яшчэ адным акцёрам, а ўглыбіні застылі, нібы антычны хор, Уайэт і яго паплечнікі ў ялейнай урачыстасці, з якой сустракае кожны жыхар Поўдня чужую смерць, з паважнай прагай да крывавых відовішчаў, якія ўзніклі яшчэ ў Старажытным Рыме, потым былі пераасэнсаваныя пратэстантызмам, народжаным у імглістым, туманным, пахмурным Альбіёне, і нарэшце перасаджаныя ў гэты край лютай спёкі і лютай сцюжы, якія загартавалі чалавека снегам і спёкаю так, што цяпер ён не баіцца ні таго, ні другога. Я ўзышоў па прыступках, наблізіўся да яе фігуры — прамой, жоўтай і нерухомай, як свечка; яна толькі паварушылася, каб падаць мне руку. Мы сталі no634, пазіраючы на натоўп унізе, а за ім, на мяжы асветленай прасторы, скупіліся коні; адзін з іх тупнуў капытом, пырхнуў, бразнуў стрэмем.
— Дзякуй вам, джэнтльмены, — сказаў я. — Мая цётка і мая... і Друзіла... мы ўсе ўдзячныя вам. He будзем вас больш затрымліваць. Дабранач.
Яны глуха забурчэлі і павярнуліся, каб пайсці. Толькі Джордж Уайэт азірнуўся на мяне і кінуў:
—	Значыцца, заўтра?
—	Заўтра.
I яны пайшлі, трьшаючы ў руках брылі; ішлі на дыбачках нават па зямлі, мяккай і пругкай, нібы той, хто спаў адзіны ў доме ў гэты час, мог прачнуцца. Калі яны ўсе пайшлі, мы з Друзілай павярнуліся і накіраваліся да дзвярэй; яе рука лёгка ляжала на маёй, ледзь дакранаючыся да майго запясця, але, нібыта электрычны разрад працінаў усё маё цела, яе цёмная шалёная драпежнасць калаціла ўсю маю істоту, каля майго пляча плыла вербена ў каротка пастрыжаных валасах, а вочы яе глядзелі на мяне з захапленнем і шаленствам. Мы прайшлі праз хол — яе рука вяла мяне без асаблівых намаганняў, — увайшлі ў залу, я адразу адчуў тую змену, якую нясе ў сабе смерць: яна была не ў тым, што ён быў ужо нежывым прахам, але ў тым, што ён цяпер ляжаў. Але я яшчэ не павярнуў да яго галавы, бо ведаў: калі я толькі гляну на яго, у мяне зойме дух і не будзе чым дыхаць. Я падышоў да цёткі Джэнні, што паднялася мне насустрач з крэсла, за якім стаяла Лувінія. Цётка Джэнні была сястра бацькі. крыху вышэйшая за Друзілу, але не старэйшая за яе; на самым пачатку вайны яна страціла мужа (яго забілі ў форце Моўлтры1 снарадам, пушчаным з фрэгата паўночнікаў) і шэсць гадоў таму пераехала да нас з Караліны. Мы з Рынгам у фургоне паехалі тады сустракаць яе на станцыі Тэнесі. Стаяў студзень, халодны і ясны; каляіны былі зацягнутыя ледзяной коркай. Дамоў мы вярталіся на козлах, з карункавым парасонам у руках, а Рынга мясціўся ў кузаве, трымаючы на каленях кошык з дзвюма бутэлькамі херасу, двума чаранкамі язміну, якія цяпер зрабіліся ўжо кустамі ў нашым садзе, і каляровымі шкельцамі, якія яна павыцягвала з вокнаў у доме, дзе нарадзіліся яна, бацька і дзядзька Баярд (каб зрабіць ёй прыемнае, бацька потым уставіў гэтыя каляровыя шкельцы веерам у акно гасцінай); мы праехалі па алеі да дома, і бацька, які вярнуўся з чыгункі, сышоў з прыступак, памог ёй злезці з козлаў і сказаў: «Добры дзень, Джэнні!», а яна адказала: «Добры дзень, Джонні!» — і заплакала. А цяпер яна стаяла і глядзела на мяне, такая ж гарбаносая, як бацька, тыя самыя валасы, тыя самыя вочы, але пазіраюць яны не ганарыста і фанабэрліва, а ўважліва і мудра. Я падышоў да яе; яна нічога мне не сказала, толькі злёгку прыцягнула да сябе за плечы і пацалавала. I тут зазвінеў голас Друзілы — нібыта яна толькі чакала, з шалёнай нецярплівасцю чакала канца гэтай фармальнасці. Ясны, як метал, бяздушны, аднатонны, серабрысты, урачысты быўу яе голас:
1 Моўлтры — форт у бухце Чарлстана (Паўднёвая Караліна) на востраве Сэліван, месца першых сутычак арміі Поўдня з федэральнымі войскамі.
— Падыдзі да мяне, Баярд.
— Табе трэба крыху адпачыць з дарогі, — прапанавала цётка Джэнні.
— He, — перарвала яе Друзіла тым жа самым серабрыстым экзальтаваным голасам. — Э, не... Адаспацца ён яшчэ паспее...