Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
2 Грамбі — Баярд і Рынга забілі негра Грамбі, гісторыя гэтага забойства апісана ў апавяданні «Вандэя» з цыкла «Няскораныя».
сорак міль, да таго ж, зусім без ежы. Потым ён моўчкі падняўся, не вымавіўшы ні слова, і накіраваўся да дзвярэй, і я пайшоў за ім, а следам за мной і прафесар Уілкінс, усё яшчэ прапаноўваючы мне каня і пісталет, нічога не кажучы; але я адчуваў ягоныя думкі: «Ад мяча і загіне. Ад мяча і загіне...»
Як я і меркаваў каля агароджы стаялі асядланыя коні, падрыхтаваныя загадзя Рынгам, — адзін свежы конь для яго ды мая кабылка, падараваная мне бацькам тры гады таму і здольная праскакаць мілю менш як за дзве хвіліны і цэлы дзень прайсці з хуткасцю восем хвілін міля. Ён ужо сядзеў у сядле, калі я нарэшце зразумеў што мне трэба развітацца з прафесарам Уілкінсам. Мы паціснулі адзін аднаму рукі. Я адчуваў: ён лічыць, што паціскае руку, якая заўтра ўвечары, магчыма, будзе мёртвай, і на імгненне я падумаў, а што здарылася б, каб я адкрыў яму свае сапраўдныя намеры — мы ж з ім шмат гаварылі, што няма вышэй запавету, як «Не забі», што толькі ў ім адзіная надзея, у ім мір для Ягонага сляпога і аблуднага племені, якому Ён дараваў бессмяротнасць. Магчыма, яму здавалася, што ён сам навучыў мяне гэтаму боскаму запавету «Не забі», але ж у сапраўднасці ўсё зусім не так, бо гэтаму навучыць нельга: боскія запаветы маюць болыл глыбокія карані, іх нельга вывучыць самастойна ці спасцігнуць іх глыбіню. Аднак я нічога яму не сказаў. Ён занадта стары, і нельга прымушаць яго нават тэарэтычна пагадзіцца з маім рашэннем, ён занадта стары, каб адстойваць прынцып насуперак ягонаму выхаванню, традыцыям і пад пагрозай крыві; нельга заспяваць яго знянацку, прыставаць з нажом да горла. Толькі юнаку такое пад сілу, чый узрост яшчэ можа паслужыць хаця б прычынай (але не апраўданнем) ягонай баязлівасці.
Таму я нічога яму не сказаў. Я толькі паціснуў яму руку і гэтаксама сеў у сядло. Рынга і я рушылі ў дарогу. Нам не трэба было цяпер ужо ехаць праз Оксфард, таму неўзабаве дарога на Джэферсан лягла перад намі (а вузкі серп месяца быў нібыта след чалавечай пяткі на мокрым пяску), дарога, па якой я ўпершыню праехаў тры гады таму разам з бацькам, а на Каляды ехаў ужо самотны туды і назад; потым у чэрвені і кастрычніку; і так кожны год — на Каляды, у чэрвені і кастрычніку — ездзіў самотны па гэтай дарозе, нават не падазраваючы, што вось гэта і ёсць мір і спакой, і зараз зноў еду па ёй, і хоць застануся жыць (гэта я ведаў), але апошні раз еду з высока ўзнятай галавой. Коні перайшлі на мерную рысь і будуць трымаць гэты тэмп да самага канца. Мая кабылка добра ўжо ведала гэтую дарогу, у Рынга таксама быў неблагі конь,
якога ён здолеў-такі выпрасіць на стайні ў Хільярда. Магчыма, падзейнічалі сляды слёз на запалых шчоках — палосы засохлай гразі пад чырвонымі стомленымі вачамі; але хутчэй за ўсё зноў выявілася ягоная здольнасць, якая дазваляла яму падчас вайны фабрыкаваць фальшывыя дакументы, па якіх ён і бабуля атрымоўвалі мулаў і перапрадавалі іх арміі Злучаных Штатаў Амерыкі, — нейкая дзёрзкая ўпэўненасць у сабе, у сваіх сілах і здольнасцях, якую ён набыў надта доўгімі і цеснымі сувязямі з белымі — з той, каго ён называў бабуляй, і з сваім аднагодкам, з якім разам спаў з самага нараджэння і ажно да таго часу, як бацька адбудаваў новы дом на месцы спаленага. Увесь іплях дадому мы прарабілі моўчкі, і толькі аднойчы перакінуліся словамі.
— Мы маглі б застрэліць яго, як калісьці Грамбі, памятаеш? — прапанаваў ён. — Ці, можа, гэта не прыдатна для вашай далікатнай белай скуры?
— He, — адказаў я.
Да самага дому больш мы з ім ні пра што не гаварылі. Быў кастрычнік, і яшчэ доўга будзе квітнець вербена, хоць, толькі прыехаўшы дадому, я зразумеў, якая мне ад яе карысць, — вербена ўсё яшчэ квітнела ў нашым садзе, дзе цётка Джэнні ў старых бацькавых кавалерыйскіх рукавіцах капалася разам са старым Джобі на клапатліва апрацаваных клумбах сярод кветак з мудрагелістымі старасвецкімі назвамі; і хоць ужо наступіў кастрычнік, але яшчэ не пайшлі дажджы, і не было яшчэ замаразкаў, якія пакідалі пасля сябе паўцёплыя, паўхалодныя ночы бабінага лета; у дрымотным паветры прахалода і чаканне чародаў гусей, але яшчэ трымаецца летні гарачы пыльны пах вінаграду і лаўру — вось у такія ночы мы з Рынгам калісьці, пакуль я не паехаў у каледж вывучаць права, палявалі на апосумаў з ліхтаром, сякерай, мехам і шасцю сабакамі (адзін дзеля справы, а іншыя для брэху) на выгане, дзе аднойчы мы з сваёй засады ўбачылі афіцэра-янкі на буланым кані, і дзе вось ужо год як чуліся свісткі паравозаў, якія даўно ўжо не належаць містэру Рэдманду; а сёння зранку і бацька кінуў іх з рук, нібыта запаленую люльку, якая, па словах Рынга, выстрымнулася з бацькавай далоні, калі той падаў на зямлю. Мы набліжаліся да дому, дзе ён ляжыць у зале ва ўрачыстым ззянні люстраў і кандэлябраў, апрануты ў палкоўнічую форму (пры шаблі таксама), і дзе мяне чакала Друзіла ў жоўтай бальнай сукні з галінкаю вербены ў валасах, трымаючы ў абедзвюх руках па пісталету (я бачыў усё гэта нібыта наяве, хоць я не веру ні ў якія прадчуванні, я здольны быў уявіць сабе яе, ва ўрачыстай зале, прыбранай
для пахавання, не высокую, не зграбную, як звычайна выглядаюць прыгожыя жанчыны, а яна ўяўлялася мне як юнак, хлапчук, нерухомая, у жоўтым адзенні, са спакойным тварам, крыху збянтэжаная, са строгай і простай прычоскаю, у валасах трымцяць па галінцы вербены над кожным вухам, рукі сагнутыя ў локцях, на ўзнятых на вышыні плячэй руках па аднолькавым дуэльным пісталеце — строгая жрыца рытуальнай помсты з грэчаскай амфары).
Друзіла сказала, што ў яго свая мара. Тады мне было дваццаць гадоў. Мы з ёй часта гулялі па садзе летнімі прыцемкамі, чакаючы, пакуль бацька не вернецца з чыгункі. Мне было ўсяго толькі дваццаць гадоў тады; у тое лета, перад тым, як я паступіў вучыцца ва ўніверсітэт на юрыста, як пажадаў бацька, і мінула ўжо чатыры гады з таго лета, дня, вечара, калі бацька з Друзілай не дазволілі старому Кэшу Бенбаў быць абраным на пасаду федэральнага судовага выканаўцы, а самі вярнуліся дадому, так і не павянчаўшыся, і місіс Хэбершам адразу ж пасадзіла іх у свой экіпаж, зноў адвезла ў горад, выцягнула мужа з яго цёмнага катуха ў нядаўна збудаваным банку, прымусіла падпісаць паручыцельства, якое вызваляла бацьку ад арышту за забойства двух «сакваяжнікаў»1, потым павяла бацьку з Друзілай да святара і ўсё-такі іх павянчала. За гэтыя гады бацька адбудаваў дом на месцы, дзе стаяў будынак, які згарэў, на месцы, дзе было чорнае пажарышча, толькі ранейшы будынак быў значна меншы за новы, заўсёды непарыўна звязаны, паводле слоў Друзілы, з бацькавай марай, як пасаг і вэлюм — з марай нявесты. А калі прыехала цётка Джэнні, адрадзіўся і наш сад (вядома, Друзіла не стала б корпацца з кветкамі, гэтаксама як і бацька; у апошні год вайны яна, у салдацкай вопратцы, кароткавалосая, простым байцом праехала Джорджыю і абедзве Караліны з эскадронам бацькі, які стрымліваў націск арміі Шэрмана2, — і нават чатыры гады пасля гэтага яна ўсё яшчэ жыла ў атмасферы тых
1 «Сакваяжнікі» — жыхары Поўначы, якія прыехалі на амерыканскі Поўдзень пасля прыняцця ў 1867 г. закона пра Рэканструкцыю Поўдня ў палітычных і эканамічных мэтах, што выклікала варожае стаўленне белых жыхароў да «сакваяжнікаў».
2 Шэрман Уільям Тэкумсе (1820-1891) — амерыканскі генерал, удзельнік многіх бітваў Грамадзянскай вайны ў арміі Поўначы. 3 сакавіка 1864 г. камандаваў арміяй, якая здзейсніла «марш да мора» праз штат Джорджыя і нанесла паражэнне войскам Поўдня.
часоў Грамадзянскай вайны), і цяпер Друзіла магла рваць і ўтыкаць у валасы галінкі вербены, пах якой — казала яна — лепшы за любыя духі, бо толькі ён здольны заглушыць пах коней і пах мужнасці. Нядаўна пачалася будоўля чыгункі, і бацька з Рэдмандам былі не толькі кампаньёнамі, але і сябрамі; а гэта, паводле слоў Джорджа Уайэта, для бацькі было своеасаблівым рэкордам — ён ніколі ў жыцці ні з кім так доўга не сябраваў. Па суботах бацька, звычайна на самым світанку, сядлаў Юпітэра і адпраўляўся на чыгунку з дзвюма кайстрамі, напоўненымі залатымі манетамі, якія ўхітрыўся пазычыць папярэдне, каб расплаціцца з рабочымі («Глядзі, каб не апісалі ўсю маёмасць», — трэсла галавой цётка Джэнні). Мы павольна прагульваліся паміж кветнікаў якія так клапатліва даглядала цётка Джэнні, і Друзіла — калі б бацька ёй дазволіў дык і цяпер яна б гуляла ў тых салдацкіх штанах — лёгка абапіралася на маю руку, і валасы яе прыемна пахлі ў прыцемках вербенай, як пахлі дажджом у тую ноч чатыры гады таму, калі яны з бацькам (барада ягоная гэтаксама пахла дажджом) і дзядзька Бак Маккаслін, знайшоўшы труп Грамбі, вярнуліся дадому і ўбачылі, што мы з Рынгам не тое, каб спалі, а патанулі, знайшлі збавенне ў выратавальным забыцці, дараваным нам прыродаю ці Богам, ці ўжо не ведаю кім, — нам, каму давялося здзейсніць тое, чаго нельга патрабаваць ад дзяцей: павінна ж існаваць нейкая ўзроставая мяжа, каб хоць бы дзецям не дазвалялася забіваць. У мінулую суботу, прачышчаючы і перазараджаючы пісталет, бацька сказаў нам, што забіў чалавека: гэта быў наш сусед па ферме, былы радавы пяхотнага палка бацькі, які прагаласаваў разам з іншымі за зняцце бацькі з пасады камандзіра; ці збіраўся ён сапраўды абрабаваць бацьку, так і не ўдалося дакладна высветліць, бо бацька паспяшаўся яго застрэліць. У забітага фермера былі жонка і дзеці, якія жылі ў халупе з земляной падлогай; назаўгра бацька паслаў асірацелай сям’і гроіпы, а яшчэ праз дзень прыйшла ўдава (калі мы ўсе разам абедалі) і кінула тыя грошы бацьку ў твар.
— Найвышэйшая мара была ў палкоўніка Сатпэна, — азваўся я. Сатпэн быў намеснікам бацькі ў першым пяхотным палку; яго абралі палкоўнікам, калі полк зняў бацьку з пасады камандзіра, і гэтай абразы бацька ніколі не дараваў Сатпэну, які быў грубым, жорсткім і бессардэчным чалавекам і прыехаў да нас у акругу гадоў за трыццаць да вайны, і ніхто не ведаў — адкуль ён родам. Баіцца прызнацца, растлумачыў бацька, па выгляду можна бачыць, што гэта за бандзюга. Невядома таксама, як ён набыў сабе зямлю, хоць грошы ў яго вадзіліся, адкуль ён іх браў — таксама
невядома: бацька казаў, што той здабываў іх махлярствам, гуляючы ў карты на параходах, ці проста займаўся разбоем. Сатпэн пабудаваў вялікі дом, ажаніўся і зажыў джэнтльменам. Потым, як і ўсе іншыя, ён усё страціў падчас вайны, у тым ліку і адзінага сына (той знік, застрэліўшы жаніха сваёй сястры напярэдадні вяселля1), аднак Сатпэн вярнуўся на сваю сядзібу і адзін пачаў аднаўляць разбуранае. Сяброў у яго не было, і пазычыць грошы ні ў кога ён не мог, спадкаемца, каму пакінуць зямлю, у яго таксама не было, Сатпэну ішоў ужо сёмы дзясятак, і ўсё-такі ён узяўся за адраджэнне плантацыі. Казалі, нібыта ён ні пра што больш не думаў і не ўлазіў у палітыку, і калі бацька з іншымі пачаў ствараць тайныя групы для барацьбы з «сакваяжнікамі», якія падбухторвалі неграў бунтаваць, ён адмовіўся ўдзельнічаць у гэтай справе. Нягледзячы на іх варожыя адносіны, бацька сам паехаў да яго, але Сатпэн сустрэў яго на парозе з лямпай у руках і нават не запрасіў у дом і адмовіўся весці перамовы. На пытанне бацькі «3 намі вы ці супраць нас?» ён адказаў: «Я за сваю зямлю. Калі б кожны з вас заняўся сваёй зямлёй, краіна ад гэтага толькі б выйграла». Тады бацька прапанаваў яму сысці з ганка і паставіць лямпу на пень, каб ім абодвум было відаць, куды страляць, але Сатпэн адмовіўся.