Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Калі я быў ужо на вуліцы, наверсе рыпнула акно і нехта паклікаў мяне. Гэта быў стары, сваімі невідушчымі вачамі ён глядзеў туды, дзе, як яму здавалася, павінен быў быць я. Ен высунуўся з акна, і жанчынам прыйшлося беражліва падтрымліваць яго з абодвух бакоў, памахаў мне насоўкаю і бадзёрым, па-юнацку звонкім голасам крыкнуў: «Шчаслівай дарогі!» Ніколі не забуду я гэтай карціны: там, высока ў акне, радасны твар сівага старога, які быццам лунаў над панурымі, заклапочанымі, вечна мітуслівымі людзьмі на вуліцы, твар чалавека, які ўзнёсся на светлым воблачку сваёй цудоўнай мары над нашаю сумнаю рэчаіснасцю. I мне прыйшло ў галаву мудрае старое выслоўе — здаецца, гэта сказаў Гётэ: «Збіральнікі — самыя шчаслівыя людзі».
Перакладчык У. Чапега

УІЛЬЯМ ФОЛКНЕР
ПАХ ВЕРБЕНЫ1
I
Гэта здарылася адразу пасля вячэры. He паспеў я разгарнуць кнігу Коўка2, уладкаваўшыся за сталом пад лямпаю, як на калідоры пачуліся крокі прафесара Уілкінса, а потым павісла кароткая паўза, — калі ён дакрануўся да клямкі дзвярэй, — і ў гэтае імгненне нязвыклай цішыні я павінен быў здагадацца, што гэта нездарма. Шмат гавораць пра благія прадчуванні, але тады ў мяне не ўзнікла ніякіх прадчуванняў. Я пачуў яго крокі на прыступках сходаў, потым на калідоры; нічога незвычайнага ў гэтых кроках я не заўважыў, бо, хоць я пражыў у прафесарскім доме тры гады вучобы ў каледжы і хоць ён і місіс Уілкінс звярталіся да мяне по-свойску «Баярд», ён ніколі не дазволіў бы сабе зайсці ў мой пакой без папярэдняга стуку, — як і я заўсёды рабіў тое самае, калі заходзіў да яго ці да яе. Але на гэты раз ён з грукатам расчыніў насцеж дзверы адным з тых жэстаў, якія амаль з фізічным болем успрымаюцца юнаком, бо той ніколі не мог бы сабе нават уявіць такіх бесцырымонных паводзін ад свайго паважанага і заўсёды карэктнага настаўніка, які ўварваўся ў пакой, спыніўся на парозе і сказаў:
— Баярд! Баярд, сын мой, мой дарагі сынок.
Я павінен быў здагадацца, павінен быў падрыхтавацца да благой весткі. Магчыма, я ўсё-такі падрыхтаваўся, таму што памятаю, як акуратна загарнуў кнігу, нават адзначыўіпы месца, дзе спыніўся, і толькі пасля гэтага падняўся з крэсла. Ен (прафесар Уілкінс) нешта там корпаўся, а потым даў мне капялюш і плашч, якія я ўзяў хоць мне зусім не патрэбны тады быў плашч (быў кастрычнік, але надвор’е трымалася не па-асенняму цёплае). Аднак, падумаў я, неўзабаве чакаюцца халады і дажджы і мне яшчэ спатрэбіцца плашч,
1	Тэкст чытае Андрэй Ясюкевіч.
2	Коўк Эдвард (1552-1634) — вядомы англійскі юрыст.
каб вярнуцца сюды, калі наогул збіраюся прыехаць сюды зноў, а ў галаве білася адна і тая ж думка: «Божухна, чаму ён не ўварваўся да мяне ў пакой учора ўвечары, не расчыніў з грукатам насцеж дзверы без папярэдняга стуку, я паспеў бы апынуцца на тым месцы, дзе ўсё гэта здарылася, быць побач з ім там, дзе яму было наканавана ўпасці і застацца ляжаць у пыле і брудзе».
— Ваш хлапец чакае ўнізе, на кухні, — сказаў прафесар. Толькі пазней, калі прайшло шмат гадоў, нехта (хутчэй за ўсё, ён сам, суддзя Уілкінс) расказаў мне, як Рынга1, нахабна адштурхнуўшы кухара, імкліва прайшоў у дом, а потым у бібліятэку, дзе сядзелі містэр і місіс Уілкінс, і, нават не павітаўшыся, абвясціў: «Сёння раніцай забілі палкоўніка Сарторыса2, перадайце Баярду, што я чакаю яго на кухні», — і адразу выйшаў; яны не паспелі нават і паварушыцца.
— Ён праехаў сорак міль, але рашуча адмовіўся падсілкавацца хоць чым-небудзь.
Потым мы рушылі да дзвярэй, за якімі я пражыў тры гады ў падсвядомым прадчуванні таго, што здарылася сёння; і, тым не менш, я нічога не адчуў у тых кроках, якія крыху раней гучалі каля сценаў пакоя.
— Я магу хоць што-небудзь зрабіць для вас?
— Так, сэр, — сказаў я. — Дайце хлопцу свежага каня. Ен, відаць, захоча паехаць са мной.
— Пра што гаворка, бярыце майго каня ці кабылу місіс Уілкінс, — выгукнуў прафесар усё тым жа заклапочаным тонам, і мы абодва адначасова зразумелі ўвесь камізм ягонай прапановы: каратканогая, з запалым пузам кабылка, якую звычайна місіс Уілкінс запрагала ў плецены фаэтончык, выглядала, нібы пераспелая дзеўка-векавуха, настаўніца музыкі. Мяне быццам сцюдзёнай вадой аблілі, і гэта пайшло мне на карысць.
1 Рынга — негр, малочны брат Баярда.
2 Сарторыс — палкоўнік Джон Сарторыс нарадзіўся ў Караліне ў 1823 г. і прыехаў у Джэферсан (акруга Йокнапатафа — выдуманая У. Фолкнерам акруга, у якой адбываецца дзеянне большасці яго твораў) у 1837 г., дзе пабудаваў вялікі загарадны дом. Падчас Грамадзянскай вайны арганізаваў полк у Нокнапатафе і сам узначаліў яго, стаўшы палкоўнікам. Праз год быў вызвалены ад абавязкаў камандзіра палка, а на яго месца прызначаны Томас Сатпэн. Баярд — сын Сарторыса ад першага шлюбу з місіс Мілард. У 1865 г. палкоўнік Сарторыс ажаніўся з Друзілай Хок. У 1872 г. ён забіў двух белых, г. зв. сакваяжнікаў, якія прывялі неграў галасаваць. 4 верасня 1876 г. быў забіты сваім партнёрам па будаўніцтву чыгункі Рэдмандам (у рамане «Сарторыс» забойцу палкоўніка клічуць Рэдла). Прататып Сарторыса — прадзед пісьменніка, поўны яго цёзка, палкоўнік Уільям Фолкнер, у якога шмат агульнага з літаратурным персанажам: ён таксама камандаваў палком, пабудаваў першую ў штаце чыгунку і загінуў на дуэлі.
—	Я вельмі ўдзячны вам, сэр, — сказаў я. — Як-небудзь абыдземся. Я найму свежага каня для Рынга на платнай стайні, дзе я трымаю сваю кабылку.
I сапраўды, я крыху ачуняў, бо не паспеў нават закончыць фразу, як зразумеў, што нічога гэтага мне рабіць не давядзецца, таму што Рынга ўжо пабываў на той платнай стайні перад тым, як прыйсці сюды, у каледж, і пра ўсё паклапаціўся: коні ўжо асядланыя і чакаюць нас каля агароджы дома, і нам не спатрэбіцца наогул ехаць праз увесь Оксфард1. Луш, вядома, не зрабіў бы нічога, калі б яму давялося паехаць па мяне, ён адразу ж завітаў бы ў каледж, да прафесара Уілкінса, расказаў бы навіну, а потым спакойна сеў бы і ўсе клопаты ўзваліў бы на мае плечы. Але Рынга зусім не такі.
Прафесар выйшаў з пакоя ўслед за мной, і пакуль мы з Рынгам не выехалі ў задушную, густую, пыльную цемру, хваравіта цяжарную, нібы пакутніца-парадзіха, запозненым асеннім раўнадзенствам, ён увесь час круціўся недзе вакол мяне — ці то поруч, ці то ззаду, але мне было не да яго. Ен стараўся адшукаць прыдатныя словы, каб прапанаваць мне свой пісталет. Да сённяшняга дня я нібыта чую, як ён тады казаў мне: «Ах, няіпчасны напі, забыты Богам, край: не прайшло яшчэ і дзесяці гадоў, як мы перанеслі цяжкую ліхаманку, і пасля гэткай напасці зноў павінны аплачваць Каінаў грэх той жа самай манетай». Аднак ён не сказаў гэтых слоў уголас. Ен увесь час хадзіў за мною, недзе поруч, ці ззаду мяне, пакуль мы спускаліся па прыступках сходаў туды, дзе місіс Уілкінс чакала ў зале пад святлом кандэлябра — хударлявая сівенькая жанчына, якая нагадвала мне маю бабулю — не таму, што яна была падобная да бабулі, а, мабыць, таму, піто добра яе ведала. Я выразна бачу перад сабой да гэтага часу яе ўзнёслы, спагадлівы, спакойны твар, на якім чыталася: «Хто ўзяў у рукі меч, ад мяча і загіне», — якраз гэтаксама магла падумаць і мая бабуля ў такі трагічны, адказны момант выпрабаванняў, якія выпалі на маю долю. Я мусіў прыйсці да місіс Уілкінс не таму, што быўунукам сваёй бабулі, і не таму, што пражыў у доме Уілкінсаў вось ужо тры гады, пакуль вучыўся ў каледжы, і быў амаль такога самага веку, як сын місіс Уілкінс, калі яго забілі ў апошняй бойцы мінулай вайны дзевяць гадоў назад, а таму, што цяпер я зрабіўся сапраўдным Сарторысам (менавіта гэтая акалічнасць, разам з усведамленнем таго, што нарэшце гэтае здарылася, — такія думкі ўспыхнулі ў маёй галаве,
1 Оксфард — універсітэцкі горад у штаце Місісіпі, дзе вучыцца на юрыста Баярд. У гэтым горадзе навучаўся і сам У. Фолкнер у 1919-1920 гг.
калі прафесар Уілкінс адчыніў дзверы ў мой пакой). Яна не прапанавала мне ні каня, ні пісталета — і не таму, што любіла мяне меней за прафесара Уілкінса, але таму, што яна была жанчынай і тым самым больш мудрай, чым любы, самы разумны мужчына; іначай мужчыны не працягвалі б весці тую бязглуздую вайну яшчэ два гады, калі ўжо дакладна ведалі, што перамогі не будзе. Яна толькі ўсклала рукі (невялічкая жанчына, не вышэйшая за бабулю) на мае плечы і сказала:
—	Перадай мае прывітанні Друзіле і цётцы Джэнні1. I як мага хутчэй вяртайся назад.
Толькі я дакладна не ведаю, калі гэта здарыцца, — адказаў я. — Я не ведаю, якія неадкладныя справы мяне там чакаюць.
Так, я хлусіў нават ёй; не прайшло яшчэ і хвіліны з таго моманту, калі ён уварваўся ў мой пакой, бразнуўшы дзвярыма, як я пачаў усведамляць у сабе тое, што нараджалася і мацнела ў маёй душы насуперак мне самому, насуперак майму паходжанню і выхаванню (а магчыма, і дзякуючы ім), у чым я яшчэ не быў да канца перакананы і баяўся выпрабавання, якое чакала мяне наперадзе. Я памятаю: яе рукі ўсё яшчэ на маіх плячах, а я думаю: «Ваўсякім выпадку, змагу высветліц-ь, чаго сапраўды я варты, ці такі я ў сапраўднасці, якім я сам сабе здаюся, ці спраўджу тое, што сам лічу справядлівым, ці мяне хопіць толькі на добрыя намеры і пажаданні».
Мы перайшлі на кухню, прафесар Уілкінс круціўся вакол мяне, недзе побач ці ззаду, і ўсё прапаноўваў мне пісталет і каня на самыя розныя лады. Рынга цярпліва чакаў мяне. Памятаю, я тады падумаў: што б ні адбылося далей з намі, я ніколі не зраблюся Сарторысам у адносінах да яго. Яму гэтаксама было дваццаць чатыры гады, але ён змяніўся меней за мяне з таго самага дня, калі мы з ім прыбілі цвікамі цела Грамбі2 да дзвярэй старой адрыны з бавоўнай. Магчыма, таму што ён пасталеў раней за мяне: яшчэ ў тое лета, калі яны з бабуляй прадавалі янкі мулаў, а потым змяняцца давялося мне, каб хоць неяк зраўняцца з ім у развіцці. Ен спакойна і ціха сядзеў каля астылай пліты з вельмі стомленым выглядам: дзіва што — сорак міляў за спінаю (аднойчы, ці ў Джэферсане, ці калі яму давялося нарэшце застацца самотным дзе-небудзь па дарозе сюды, ён плакаў, бо на ягоным змарнелым твары былі відаць сляды слёз), і наперадзе яго яшчэ чакаюць
1 Цётка Джэнні — сястра палкоўніка Сарторыса — Вірджынія Дзю Прэ (18391930). Прыехала да яго ў Джэферсан у 1869 г. пасля смерці маці.