Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Бурдак паслухаўся. Ен і яго жонка накупілі золата, дасталі адмысловы куфар і цешыліся тым, што час ад часу, прачыніўшы дзверы ў запаветны куток, маліліся на свайго ідала. Потым гадоў дзесяць яны мне не пападаліся на вочы. Нейк раз у 1937 годзе я іх сустрэў у гандляра карцінамі ў прадмесці Сэнт-Анарэ. Ён — галантны і сумны, яна — рухавая і наіўная, маленькая акуратная бабулька, у чорным шаўковым плацці з карункавым жабо.
— Вы — мастак, паважаны пане, — звярнуўся ён да мяне, — скажыце, калі ласка, ці можна спадзявацца, што падаражэюць імпрэсіяністы?.. Вы часам не чулі?.. Мне кажуць, што напэўна, але ж яны і так у цане, не дакупішся... Трэба было запасацца імі ў пачатку стагоддзя... Мабыць, самае ідэальнае — дазнацца, якая новая школа заменіць іх, каб набыць карціны зараней, пакуль яны не ўвайшлі ў моду. Але, на жаль, ніхто не дае гарантый... Што за эпоха!.. Нават эксперты нічога не ведаюць! Вы проста не паверыце! Я іх пытаю: «Што цяпер найболып у хаду?» Яны вагаюцца, дарагі мой, блытаюцца. Адны кажуць — Утрыло, другія — Пікасо... Але ж гэта ўсім вядома.
— Ну, а як ваша золата? — запытаў я.
— Яно пры мне... пры мне... Дабавілася яшчэ некалькі зліткаў... Але ж урад мае намер рэквізаваць золата, ачысціць прыват-
ныя сейфы... Гэта жахліва!.. Вы мне скажаце: самае разумнае — пераправіць усё за мяжу. Правільна, дарагі мой, правільна... Але куды? Брытанскі ўрад такі ж цвердалобы, як і наш, Галандыя і Швайцарыя1 — прахадны двор у выпадку вайны... Застаюцца Злучаныя Штаты... Але ж там пры Рузвельце сам даляр... Ну, і туды трэба ехаць жыць, каб не рызыкаваць, што калі-небудзь нам перакрыюць дарогу да нашай маёмасці.
He памятаю, што я тады адказаў. Ва мне падымалася злосць на гэтых старых, што, як смала, чапляліся за свой скарб у той час, як развальвалася цывілізацыя. Выходзячы з галерэі, я развітаўся з імі і назіраў, як яны асцярожна ступалі дробнымі крокамі, абое ў чорным, карэктныя і непрыемныя.
I вось ізноў я сустракаю іх на Лексінгтон-авеню ў рэстаране «Залатая змяя». Што яны рабілі ў час вайны? Якім чынам трапілі ў Нью-Ёрк? Мне цікава было даведацца пра гэта. I, калі Бурдак устаў, я падышоў да яго і назваў сябе.
— А як жа, як жа!.. Вельмі добра помню, — ажывіўся ён. — Якое шчасце пабачыць вас ізноў, дарагі мой пане! Спадзяюся, вы не адмовіцеся зрабіць нам гонар і прыйсці да нас на шклянку чаю ў гатэль «Дэльмоніка». Мая жонка будзе так рада... Жыццё ў нас аднастайнае, ангельскай мовы мы не ведаем, ні я, ні яна...
— I вы пражываеце ў Амерыцы пастаянна?
— Іначай нельга. Я вам усё растлумачу. Прыходзьце заўтра a пятай гадзіне.
Я прыняў запрашэнне і з’явіўся ў вызначаны тэрмін. Пані Бурдак была ў тым самым чорным шаўковым плацці з карункавым жабо, што і ў 1937 годзе, і ў жамчужным калье. Яна мне здалася занадта змрочнай.
— Мне так нудна! — паскардзілася яна. — У нас усяго два пакоі, ніякіх сяброў... Ах! Ніколі я не думала, што давядзецца канчаць свой век у выгнанні.
— Мадам, хто ж вас прымусіў? — запытаў я. — Наколькі мне вядома, у вас не было асаблівых прычын баяцца немцаў. Я разумею, што вам не хацелася жыць пры іх; аднак па сваёй волі адплываць у чужую краіну, выгнаннікамі, не ведаючы мовы...
— О, немцы тут ні пры чым. Мы прыехалі сюды яшчэ да вайны, — журботна прамовіла яна.
Яе муж падняўся, прачыніў дзверы ў калідор, каб праверыць, ці не падслухоўвае хто, замкнуў іх, потым, вярнуўшыся, сеў і ціха сказаў мне:
1 Існуе некалькі варыянтаў назвы краіны: Швайцарыя, Швэйцарыя, Швейцарыя.
— Я вам усё растлумачу. Мы ведаем, што вы чалавек стрыманы, і ахвотна выслухалі б вашу параду. Ёсць у мяне амерыканскі адвакат. Але вы мяне лепш зразумееце... Дык вось... He ведаю, ці помніце вы, што, як прыйшоў да ўлады Народны фронт, мы палічылі небяспечным трымаць нашы залатыя зліткі ў французскім банку. Нам удалося знайсці спосаб пераправіць іх, надзейна і ўпотай, у Злучаныя Штаты. I, натуральная рэч, мы вырашылі там замацавацца. I не для таго, каб не разлучацца з нашым золатам... а нейк само па сабе... У НьюЁрку аднак, у 1938 годзе, мы яго памянялі на даляры, бо не верылі (і мелі падставу), што Амерыка дапусціць новую дэвальвацыю. Апроч таго, добра інфармаваныя людзі нам сказалі, што Расія збівае цану на золата, разгарнуўшы ў Сібіры геалагічныя пошукі... Але тут была праблема: у якой форме захоўваць нашы грошы? Рахунак у банку? У папяровых далярах? У акцыях? Калі б мы накупілі амерыканскіх аблігацый, нас бы прымусілі плаціць падаходны падатак, а ён тут вельмі вялікі. I мы ўсё пакінулі ў папяровых далярах.
Я не стрымаўся і перабіў яго:
— Значыцца, каб не плаціць пяцьдзясят працэнтаў падатку, вы гатовы выкінуць на вецер усе сто?
— Тут іншая прычына, — прамовіў ён таямнічым голасам. — Мы прадчувалі, што будзе вайна, а значыцца, рахункі ў банках могуць замарозіць, сейфы ачысціць, тым болей, што мы не з’яўляемся амерыканскімі грамадзянамі... I мы вырашылі трымаць нашы грошы заўсёды пры сабе.
— Пры сабе? — аслупянеў я. — Што вы такое гаворыце?.. Тут, у гатэлі?
Абое схілілі галовы з усмешкай, потым пераглянуліся, як хітрыя змоўшчыкі.
— Так, — прамовіў ён ледзь чутна. — Так, тут, у гатэлі. Мы ўсё — даляры і трошкі золата — паклалі ў дарожны чамадан. Ен там, у нашай спальні.
Бурдак падняўся, адчыніў суседнія дзверы і, узяўшы мяне за руку, паказаў мне на вялізны чорны чамадан, самы звычайны на выгляд.
— Вось... — прашаптаў ён, як святар перад алтаром, і зачыніў дзверы.
— А вы не баіцеся, — запытаў я, — што пра гэту гісторыю са скарбам у чамадане дачуюцца? Якая спакуса для зладзеяў!
— He, — адказаў ён. — Ніхто гэтага не ведае, апрача нашага адваката... і вас, якому я поўнасцю давяраю... Усё прадугледжана, магу вас запэўніць. Чамадан не прыцягвае ўвагі, як, скажам, куфар. Ніхто не падумае, што там столькі багацця. А галоўнае, мы заўсёды на варце, і ўдзень і ўночы, тут, у пакоі.
— Вы ніколі не выходзіце?
— Разам — ніколі! У нас ёсць рэвальвер, у іпуфлядзе ў століку каля чамадана. I хто-небудзь з нас абавязкова дзяжурыць. Я хаджу снедаць у французскі рэстаран, дзе мы з вамі спаткаліся. Мая жонка там абедае. Так што чамадан без нагляду не бывае. Вы разумееце?
— Ну, шаноўны пане Бурдак, аднаго я не разумею, чаму вы асудзілі сябе на такое існаванне — мізэрнае, самотнае, як у манастыры?.. Падаткі? А што вам да іх? У вас жа столькі сродкаў, што вы маглі б жыць у раскошы да канца сваіх дзён!
— Справа не ў гэтым, — нахмурыўся ён. — Я не хачу аддаваць ім грошы, прыдбаныя мною ў вялікіх пакутах.
Я паспрабаваў змяніць тэму гутаркі. Бурдак быў адукаваны, нядрэнна разбіраўся ў гісторыі. Мне цікава было паслухаць пра калекцыю аўтографаў, сабраную ім калісьці, але яго жонка, апантаная яшчэ болып, чым ён, павярнула зноў на ранейшае.
— Ёсць адзін чалавек, якога я ўсё ж баюся, — сказала яна прыглушаным голасам, — гэта наш метрдатэль, немец, што прыносіць нам сняданак. Позірк, які ён кідае часам на гэтыя дзверы, мне страшэнна не падабаецца. Але раніцай мы дома абое. Я думаю, што ў гэты час няма ніякай пагрозы.
I яшчэ мелі клопат — сабаку. У іх быў прыгожы пудзель, на рэдкасць разумны, які заўсёды ляжаў у кутку гасцінай. Але ж тры разы на дзень яго трэба было выпускаць. I яны вадзілі яго напераменку.
Я развітаўся.
Мне было прыкра ад іх вар’яцкай маніі, дурной уітартасці, і разам з тым нешта прыцягвала мяне да гэтых незвычайных людзей.
Пасля візіту да іх я часта знарок пачаў раней адрывацца ад работы, каб прыйсці на абед у «Залатую змяю» роўна а сёмай гадзіне. Тады я мог сесці за адзін стол з пані Бурдак. Яна не была такой ваўкаватай, як яе муж, і даволі наіўна дзялілася са мной сямейнымі трывогамі і праектамі.
— Эжэн, — аднойчы прызналася яна, — чалавек выключнай інтуіцыі. Ен прадугледжвае ўсё. Сёння ўночы раптам у яго з’явілася думка, што ўрад можа абвясціць абмен грошай, каб выбраць іх з прыватных рук, і тады мы будзем вымушаны прад’явіць свае даляры.
— Вядома. I што ж тут дрэннага?
— Гэта вельмі сур’ёзна, — сказала яна. — Мы нічога не прад’яўлялі, калі Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў у 1943 годзе ўзяло на ўлік маёмасць бежанцаў... На нас бы пасыпаліся непрыемнасці... Але ў Эжэна ёсць новы план. Здаецца, у некаторых рэспубліках Паўднёвай Амерыкі падатак на прыбыткі не накладаецца. Калі б нам удалося туды перакінуць наш капітал...
— Як жа яго перакінуць, не паказаўшы ў таможні?
— Эжэн мяркуе, што трэба спачатку прыняць падданства тае дзяржавы, якую мы сабе выберам. Калі, напрыклад, мы станем уругвайцамі, перавод туды грошай будзе законны.
Гэта мне паказалася настолькі забаўным, што назаўтра я прыйшоў у рэстаран снедаць. Пан Бурдак, як заўсёды, сустрэў мяне з радасцю.
— О? — заварушыўся ён. — Гэта так добра, што вы якраз прыйшлі. Я хацеўу вас запытацца... Ці не ведаеце вы, якія трэба выканаць фармальнасці, каб стаць венесуэльцам?
— He скажу, не ведаю.
— А калумбійцам?
— Таксама не ведаю. Наконт гэтага вы звярніцеся ў консульствы адпаведных краін.
— У консульствы? Вы што, ашалелі? Каб прыцягнуць увагу!
Ен з агідай адсунуў смажанае кураня і цяжка ўздыхнуў:
— Што за эпоха! Вось бы нарадзіцца ў 1830-м і пражыць увесь век без казначэйскага гвалту, без страху, што цябе абрабуюць! А цяпер кожная краіна — разбойнік з вялікай дарогі... Нават Ангелыпчына... Я там прыхаваў некалькі карцін і габеленаў з разлікам даставіць іх сюды. I ведаеце, што яны ад мяне патрабуюць? Стопрацэнтную пошліну за вываз, што раўназначна канфіскацыі... Нас абкрадваюць, дарагі мой пане, як у цёмным лесе, як у цёмным лесе.
Пасля гэтага я выехаў па справах у Каліфорнію, так і не даведаўшыся, кім яны сталі: уругвайцамі, венесуэльцамі ці калумбійцамі. Калі праз год я зноў вярнуўся ў Нью-Ерк, я запытаў пра іх у пана Рабера, гаспадара «Залатой змяі»:
— Скажыце, як Бурдакі? Вы штодня іх бачыце?
— О не! — здзівіўся пан Рабер. — Што вы? Хіба вы не знаеце? Яна памерла месяц таму назад, відаць, ад сардэчнай хваробы, і з таго дня яе муж сюды ні нагой. He іначай сам захварэў ад перажыванняў.
Я ж уявіў сабе зусім іншую прычыну. Я паслаў старому спачуванне і папрасіў дазволу яго наведаць. Назаўтра ён пазваніў мне па тэлефоне, каб я прыйшоў. Ен быў вельмі бледны, страшэнна худы, губы белыя, голас як з-пад зямлі.