• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Скарбы сусветнай літаратуры

    Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 447с.
    Мінск 2024
    113.98 МБ
    — Неацэнны Воўк! — хорам усклікнулі жанчыны.
    Суддзя Скот паглядзеў на іх з радасцю.
    — Правільна! — сказаў ён. — Я казаў пра гэта ўвесь час. Hi адзін сабака не мог бы зрабіць таго, што зрабіў ён. Ен — воўк.
    — Неацэнны Воўк, — паправіла яго жонка.
    —	Так, Неацэнны Воўк, — згадзіўся суддзя. — I з гэтай хвіліны я толькі так і буду называць яго.
    —	Яму прыйдзецца нанава вучыцца хадзіць, — сказаў доктар. — Няхай зараз і пачынае. Цяпер ужо можна. Выведзіце яго на двор.
    I Белы Клык выйшаў на двор, а за ім ішлі ўсе жыхары СіераВісты. Ён быў вельмі слабы і, дайшоўшы да лугавіны, лёг на траву і некалькі хвілін адпачываў. Затым працэсія рушыла далей, і паступова, з кожным крокам мускулы Белага Клыка наліваліся сілай, кроў хутчэй і хутчэй пералівалася па жылах. Дайшлі да стайні, і там каля варот ляжала Коллі, а навокал яе гулялі на сонцы шасцёра тоўстых шчанюкоў.
    Белы Клык паглядзеў на іх з недаўменнем. Коллі пагражальна зарыкала, і ён палічыў за лепшае трымацца ад яе як мага далей. Гаспадар падштурхнуў да яго нагой шчанюка, які поўзаў па траве. Белы Клык натапырыўся, але гаспадар супакоіў яго. Коллі, якую стрымлівала адна з жанчын, не зводзіла з яго насцярожаных вачэй і рыкам папярэджвала, што супакойвацца яшчэ рана.
    Шчанюк падпоўз да Белага Клыка. Той натапырыў вушы і з цікаўнасцю агледзеў яго. Затым яны дакрануліся адзін да аднаго насамі, і Белы Клык адчуў, як цёплы язычок шчанюка лізнуў яго ў шчаку. Сам не ведаючы, чаму так здарылася, ён высунуў язык і аблізаў шчанюку мордачку.
    Багі сустрэлі гэта апладысментамі і крыкамі захаплення. Белы Клык здзівіўся і з недаўменнем паглядзеў на іх. Затым на яго зноў напала слабасць; апусціўшыся на зямлю, ён натапырыў вушы і, паглядаючы на шчанюка, нахіліў галаву набок. Астатнія шчанюкі таксама падпаўзлі бліжэй. Белы Клык з важным выглядам дазваляў ім узбірацца на сябе і скочвацца на траву.
    Апладысменты спачатку прымусілі яго адчуць ранейшую няёмкасць. Але неўзабаве гэта прайшло. Шчанюкі прадаўжалі сваю валтузню, а Белы Клык, які цярпліва ляжаў, прыгрэты сонцам, і, прыплюшчыўшы вочы, павольна пачынаў драмаць.
    ІАГАН ФРЫДРЫХ ШЫЛЕР
    КУБАК1
    Е&ЙЕ
    Балада
    «Гэй, верныя рыцары, світа мая, Хто смела ў бездань нырне?
    Залаты туды кубак кідаю я,
    I Харыбда яго праглыне.
    Хто знойдзе мой кубак, з прадоння дастане, Той возьме яго сабе ў карыстанне».
    Сказаў так кароль і ўзышоў на абрыў, Што над чорнай прорвай навіс, Дзе вір шалёны піумеў і бурліў, I кубак шпурнуў уніз.
    «Хто кінецца ў мора, яшчэ раз пытаю? Няўжо я адважных у свіце не маю?»
    Прыціхлі, прымоўклі і чэлядзь і знаць: «Няхай нас ратуе Бог!»
    На дзікія хвалі з кручы глядзяць,
    I ніхто з іх рашыцца не мог.
    I ў трэці раз кароль запытаўся: «Няўжо тут натоўп баязліўцаў сабраўся?»
    Але ўсе маўчалі, як і раней.
    I раптам знайшоўся смяльчак: Рассунуўшы кола знямелых людзей, Выходзіць шляхетны юнак, Прыгожы паж наперад выходзіць, I ахнула світа, вачэй не адводзіць.
    1 Тэкст чытае Наталля Кухарава.
    Ён скінуў плашч і над прорвай стаў, Зірнуў на бурлівую плынь: Паток, што вір, усмоктваў, глытаў, Назад вяртаўся з глыбінь, Разрэзваў з грукатам чорныя нетры, I пырскі фантанам віліся ў паветры.
    I плёскат, і булькат, і клёкат, і шып Нібы стрэўся агонь з вадой;
    I хвалі, уздыбіўшы ўспенены хіб, Імклівай плылі чарадой.
    Навокал усё бушавала, дрыжала, Быццам мора яшчэ адно мора раджала.
    Нарэшце прыліў адступіў, адышоў, Прыціх, наталіўшы гнеў,
    I пашчу Харыбда ашчэрыла зноў, Таемны разявіла зеў,
    I туды, як у лейку, з гулам і свістам Вада палілася струменем іскрыстым.
    Але юнак апярэдзіў прыбой, Надзеі на Бога усклаў
    I кінуўся ўніз са скалы крутой, Нырнуў і ў прорве прапаў.
    I агарнула прыдворных трывога, Шкада ўсім стала хлапца маладога.
    I прорва стуліла свае берагі, Здабычы адчуўшы смак.
    I шэпт пракаціўся, поўны тугі: «Бывай, адважны юнак!»
    Штось глуха шумела, пасля перастала, I жудасная цішыня настала.
    Каб нават карону ўкінуў ён
    I сказаў: «Хто яе прынясе, Таму аддам і карону і трон», Адмовіліся б усе.
    Харыбда скарбаў сваіх не пакажа, Пра дзівы марскія ніхто не раскажа.
    Нямала ахвяр праглынула яна, Караблёў патрушчыла шмат, Hi адзін чалавек з магільнага дна Жывым не вяртаўся назад.
    Тым часам прорва ізноў бушавала, Бліжэй і бліжэй падступала навала.
    I плёскат, і булькат, і клёкат, і шып Нібы стрэўся агонь з вадой;
    I хвалі, уздыбіўшы ўспенены хіб, Бягуць адна за адной, Імчацца з грукатам несціханым, I пырскі ў паветра ўзлятаюць фантанам.
    I раптам бліснула нешта з вады, To не лебедзь крыламі б’е, Змагаецца з хвалямі паж малады.
    Ён правай рукою грабе, А ў левай кубак высока трымае, I крык захаплення над прорвай лунае.
    Ён дыхае доўга, шчаслівы стаіць, Хоць твар і збялеў ад пакут.
    Народ на героя з пашанай глядзіць: «Ён жывы! Ён з намі! Ён тут!
    3 жахлівае бездані вырваўся ўдала Такога на свеце яшчэ не бывала».
    Узрушаны двор пераможцу вітаў. Ён укленчыў перад каралём
    I кубак падаў, і кароль загадаў Напоўніць кубак віном.
    Сама каралеўна хлапца частавала, I сэрца яго ад любві раставала.
    «Жыві і красуйся, магутны ўладар! Прамовіў пачціва юнак.
    Жыццё на зямлі — найвялікшы дар, Нябеснае літасці знак,
    А там — жах і цемра, схавана глыбока Адвечная тайна ад прагнага вока.
    I вір мяне пацягнуў, павалок 3 нястрымнай сілай на дно, А знізу сустрэчны імчаўся паток, I яны зліліся ў адно.
    I так мяне біла, круціла, вярцела: Я думаў, душа адарвецца ад цела.
    Але Бог не пакінуў мяне ў бядзе, He адвярнуў вачэй, Заўважыў я выступ каменны ў вадзе I ўчапіўся аберуч хутчэй.
    Там і кубак вісеў на галінцы карала, Ненажэрная прорва яго не забрала.
    Пада мною была пурпуровая глыб, Нібы шлях у пякельную мглу.
    Я ўбачыў безліч дзівосных рыб
    1	між імі рыбу-пілу.
    I зборышча гадаў агідных, мясістых Паўзло, варушылася ў нетрах барвістых.
    Саламандры, яшчары, змей вадзяны... Пачвары звіліся ў клуб:
    To клюшні тырчалі з шурпатай спіны, To востры высоўваўся зуб.
    I ўжо да мяне падплывала акула, Драпежніца кроў сваім носам пачула.
    I стала мне жудасна, ледзь не самлеў, Мой дух агарнуўся тугой:
    Ніхто не ўратуе, я ў прорве вісеў Сам-насам са смерцю ліхой, He чуючы добрага слова людскога, Сярод страшыдлаў прадоння марскога.
    I тут на мяне з багровай імглы Накінуўся спрут-васьміног, Прыцягвае, смокча, прэч ад скалы Я рвануўся, трываць больш не мог, I вір падхапіў мяне ў тое ж імгненне I вынес наверх, Бог паслаў мне збавенне».
    Падзівіўся кароль: «Дагадзіў ты нам, Мы чулі цікавы расказ.
    Кубак — твой, але ж я і персцень аддам, У якім неацэнны алмаз,
    Калі зноў у падводнае царства адважна Нырнеш ты і ўсё агледзіш уважна».
    Каралеўну спалохаў бацькаў загад: «Калі ласка, я вельмі прашу, Зазнаў ён і так небяспекі шмат, He губіце жывую дупіу, He прымушайце юнага пажа, Няхай хто з рыцараў храбрасць пакажа».
    3 усмешкай кароль на абрыў узышоў,
    I кубак знік пад вадой: «Калі ўдасца табе адшукаць яго зноў, Будзеш першым у свіце маёй I будзе жонкай тваёю тая, Што гэтак шчыра табе спагадае».
    I прасвятлела душа юнака, Каханне адолела страх.
    Румянцам палае ў красуні шчака,
    I слёзы ў яе на вачах.
    I кінуўся хлопец у вір галавою, Каб шчасце знайсці ці пакончыць з сабою.
    Прыбой наступае, буіпуе, раве
    I коціцца з шумам назад.
    Глядзіць каралеўна: ён, можа, ўсплыве, А сэрца гаворыць — наўрад.
    I спадзяванні гаснуць паволі, Няма юнака і не будзе ніколі.
    Перакладчык Ю. Гаўрук
    АНДРЭ МАРУА
    ПАКАРАННЕ ЗОЛАТАМ1
    Яўгледзеў, увайшоўшы ў нью-ёркскі рэстаран «Залатая змяя», дзе звычайна абедаў, за першым сталом невялічкага дзядка, які еў вялізны крывавы біфштэкс. Я звярнуў увагу на свежае мяса, вельмі рэдкае ў той час, і тонкі засмучаны твар старога. Напэўна, я яго калісьці ведаў, у Парыжы ці ў іншым месцы. Уладкаваўшыся, я паклікаў гаспадара — бойкага і спрытнага перыгорца2, які здолеў з гэтага цеснага падвальчыка зрабіць прытулак для гурманаў:
    — Скажыце мне, пан Рабер, кліент, што направа ад дзвярэй, француз, я не памыліўся?
    — Каторы? Той, што адзін сядзіць?.. Гэта пан Бурдак. Ён тут бывае кожны дзень.
    — Бурдак? Прамысловец? Ну так, я цяпер пазнаю. Я ніколі не бачыў яго ў вас.
    — Бо ён прыходзіць, як правіла, раней за ўсіх. Чалавек гэты не любіць кампаніі.
    Гаспадар нахіліўся да мяне і ціха прамовіў:
    — Дзівакі яны, ведаеце, гэты пан і яго жонка... Нейкія не такія, як людзі. Ён заўсёды снедае адзін. Ну, добра! Прыходзьце ўвечары а сёмай гадзіне і за абедам вы застанеце яго жонку, таксама адну. Можна падумаць, што яны пазбягаюць адно аднаго. Тым часам адносіны ў іх найлепшыя, жывуць яны разам у гатэлі «Дэльмоніка»... Для мяне гэта сям’я — загадка.
    — Шэф, рахунак на пятнаццаты, — далажыў афіцыянт.
    Пан Рабер адышоў ад мяне, але з галавы маёй усё яшчэ не выходзіла гэта дзіўная пара.
    Бурдак... Ну, ясна, я яго сустракаў у Парыжы. Паміж першай і другой вайной яго часта можна было бачыць у драматурга Фабера, які чамусьці сябраваў з ім. Мабыць, таму што ў абодвух была аднолькавая цяга — надзейна хаваць капіталы, і аднолькавы
    1 Тэкст чытае Андрэй Ясюкевіч.
    2 Перыгорац — жыхар рэгіёна на паўднёвым захадзе Францыі — графства Перыгорскага.
    страх — вылецець з капіталамі ў трубу... Бурдак... Напэўна, яму ўжо каля васьмідзесяці год. Я прыпамінаю, што ў 1923 годзе ён кінуў справы, нажыўшы немалую колькасць мільёнаў.
    Тады яго турбавала зніжэнне курсу франка.
    — Гэта чорт ведае што! — лямантаваў ён. — Я працаваў сорак год, каб апынуцца голым на вуліцы. He толькі мая рэнта і мае аблігацыі зараз нічога не варты, нават мае лепшыя акцыі не падымаюцца. Нашы грошы цякуць як вада. Як мы будзем жыць на старасці год?
    — Рабіце, як я, — гіараіў яму Фабер. — Я перавёў усё, што маю, у фунты стэрлінгаў... Самая цвёрдая валюта.
    Калі мне давялося бачыць іх ізноў гады праз тры ці чатыры, абодва былі збянтэжаныя і разгубленыя. Бурдак паслухаўся Фабера; але тут праз некаторы час Пуанкарэ падняў франк, а фунты стэрлінгаў пакаціліся ўніз. Цяпер Бурдаку не давала спакою думка, як ухаваць свае прыбыткі ад падаткаў якія няўхільна раслі.
    — Вы — дзіця, — навучаў яго Фабер. — Рабіце, як я... Адзіная і самая надзейная валюта — гэта золата... Каб вы ў 1918-м купілі залатыя зліткі, ніхто б не бачыў вашых прыбыткаў, вы б не плацілі падаткаў і сёння разбагацелі б яшчэ болып... Памяняйце на золата ўсё, што ў вас ёсць, і будзеце жыць, як у бога за пазухай.