Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Але, апрача гаспадара, ніхто не пачынаў такой валтузні з Белым Клыком. Ен не дапускаў гэтага. Варта было каму-небудзь
іншаму пасягнуць на яго пачуццё ўласнай вартасці, як пагражальны рык і стаўшая дыбарам поўсць забівала ўсякае жаданне пагуляць з ім. Калі Белы Клык дазваляў свайму гаспадару такія вольнасці, гэта зусім не азначала, што ён траціў сваю любоў направа і налева, як звычайны сабака, які гатоў валтузіцца і гуляць з кім хоча.
Ен любіў толькі аднаго чалавека, і адмаўляўся разменьваць сваю любоў.
Гаспадар шмат ездзіў конна, Белы Клык лічыў сваім пярвічным абавязкам ісці з ім у такія прагулкі. На Поўначы ён даказваў сваю адданасць людзям тым, што хадзіў у запрэжцы; але на Поўдні саней не было, і сабакі тут не цягалі цяжару на спіне. Таму Белы Клык заўсёды бег побач з канём гаспадара, знайшоўшы ў гэтым новы спосаб для выказвання сваёй адданасці. Белы Клык мог бегчы так хоць цэлы дзень. Ён бег без усякага напружання, не адчуваючы зморанасці, роўнай воўчай рыссю і, зрабіўшы так міль пяцьдзясят, усё таксама бадзёра імчаўся наперадзе каня.
У сувязі з гэтымі паездкамі гаспадара Белы Клык навучыўся яшчэ аднаму спосабу выказвання сваіх пачуццяў, і выдатна тое, што ён скарыстаў яго толькі два разы за ўсё жыццё. Першы раз гэта здарылася, калі гаспадар спрабаваў дабіцца ад гарачага пародзістага каня, каб ён дазволіў яму адчыніць і зачыніць брамку, не сходзячы з сядла. Раз за разам ён накіроўваў яго туды, спрабуючы зачыніць за сабой брамку, але ўсякі раз конь спалохана адступаў назад і кідаўся ўбок. Конь гарачыўся ўсё больш і больпі. Як толькі ён узнімаўся на дыбкі, гаспадар даваў яму шпоры, прымушаючы апусціць пярэднія ногі на зямлю, але ў адказ на гэта конь пачынаў біць задам. Белы Клык сачыў за імі з узрастаючай трывогай і пад канец, не маючы больш сіл стрымліваць сябе, падскочыў да каня і злосна і пагражальна забрахаў на яго.
Пасля гэтага выпадку ён часта спрабаваў брахаць, і гаспадар заахвочваў гэтыя спробы, але брэх удаўся ў яго толькі раз, прычым гаспадара ў гэты час не было паблізу. Прычынай да брахання з’явіліся наступныя падзеі: гаспадар імчаўся галопам па полі, як раптам конь кінуўся ўбок, спалохаўся труса, які выскачыў з-пад самых яго ног, спатыкнуўся, гаспадар выскачыў з сядла і зламаў нагу. Белы Клык аж ашалеў і хацеў ўчапіцца каню ў горла, але вокрык гаспадара спыніў яго.
— Дамоў! Пайшоў дамоў! — загадаў Скот, пераканаўшыся, што нага зламаная.
Белы Клык не жадаў пакідаць яго аднаго. Гаспадар хацеў напісаць запіску, але ні алоўка, ні паперы ў кішэнях не было. Тады ён зноў загадаў Беламу Клыку адпраўляцца дамоў.
Белы Клык тужліва паглядзеў на яго, зрабіў некалькі крокаў, вярнуўся і ціха заскуголіў. Гаспадар загаварыў з ім ласкавым, але сур’ёзным тонам; ён натапырыў вушы, з надзвычайным напружаннем услухоўваючыся ў словы.
— He бянтэжся, стары, ідзі дамоў, — казаў далей гаспадар. — Ідзі дамоў і раскажы там, што здарылася. Дамоў, воўк, дамоў!
Белы Клык ведаў словы «дамоў» і, не разумеючы астатняга, усё ж здагадаўся, аб чым гаворыць гаспадар. Ён павярнуўся і нехаця пабег. Затым спыніўся ў нерапіучасці і глянуў праз плячо на гаспадара.
— Дамоў! — пачуўся рэзкі загад, і на гэты раз Белы Клык паслухаўся.
Калі ён падбег да дому, усе сядзелі на тэрасе, цешачыся вячэрняй прахалодай. Белы Клык быў увесь у пыле, і цяжка дыхаў.
— Уідан вярнуўся, — сказала жонка суддзі.
Дзеці сустрэлі Белага Клыка радаснымі крыкамі і кінуліся яму насустрач. Ен услізнуў ад іх і прайшоў праз усю тэрасу, але Уідан і Мод загналі яго ў куток паміж качалкай і поручнямі. Ён зароў і паспрабаваў пралезці паміж дзецьмі. Маці спалохана паглядзела на іх.
— Усё ж я ніколі не перастану баяцца за дзяцей, калі яны круцяцца каля Белага Клыка, — сказала яна. — Толькі таго і чакаю, што ў адзін дзень ён накінецца на іх.
Белы Клык з лютым брэхам выскачыў з кутка, зваліўшы хлопчыка і дзяўчынку з ног. Маці паклікала іх да сябе, угаворваючы пакінуць Белага Клыка ў спакоі.
— Воўк заўсёды застанецца ваўком, — заўважыў суддзя Скот. — Яму нельга верыць да канца.
— Але ён не сапраўдны воўк, — умяшалася Бэт, становячыся на бок адсутнага брата.
— Ты спадзяешся на словы Уідана, — запярэчыў суддзя. — Ён думае, што ў Белым Клыку ёсць сабачая кроў, але дакладна яму нічога невядома. А што датычыцца выгляду Белага Клыка...
Суддзя не скончыў фразы. Белы Клык спыніўся перад ім і люта забурчаў.
— Пайшоў на месца! На месца! — загадаў яму суддзя Скот.
Белы Клык павярнуўся да жонкі гаспадара. Яна спалохана ўскрыкнула, калі ён схапіў яе зубамі за сукенку і пацягнуў да сябе, разарваўшы лёгкую матэрыю.
Тут ужо Белы Клык быў цэнтрам агульнай увагі. Ён перастаў бурчаць і стаяў, падняўшы галаву і ўглядаючыся ў твары людзей. 3 яго горла не вырывалася ні аднаго гуку, яно падзёргвалася сутаргай, Белы Клык напружваўся усім целам, намагаючыся вызваліцца ад таго, што рвалася ў ім напаверх і не знаходзіла сабе выйсце.
—	Трэба спадзявацца, што ён не ашалеў, — сказала маці Уідана. — Я казала Уідану, што паўночны сабака не перанясе цёплага клімату.
—	Па-мойму, ён хоча сказаць нешта, — усклікнула Бэт.
У	гэты момант Белы Клык пачаў аглушальна брахаць.
—	Нешта здарылася з Уіданам, — з упэўненасцю сказала жонка Скота.
Усе ўскочылі на ногі, а Белы Клык збег па прыступках, азіраючыся назад, нібы запрашаючы людзей ісці за сабой. Ён брахаў другі і апошні раз у жыцці і дабіўся таго, што яго зразумелі.
Пасля гэтага выпадку жыхары Сіера-Вісты пачалі адносіцца да Белага Клыка яшчэ лепш, і нават конюх, якому ён пакусаў руку, прызнаў, што Белы Клык разумны сабака, хоць і падобны на ваўка.
Суддзя Скот усё яшчэ настойваў на сваім пункце гледжання і на агульнае нездавальненне прыводзіў у выглядзе доказаў апісанні і табліцы, узятыя з энцыклапедыі і розных кніг па прыродазнаўству.
Дні ішлі адзін за адным. Даліна Санта-Клара купалася ў сонечных праменнях. Але як толькі дні зрабіліся карацейшыя з набліжэннем зімы, другой яго зімы на Поўдні, Белы Клык зрабіў дзіўнае адкрыццё: зубы Коллі перасталі быць такімі вострымі; яе гуллівыя, лёгкія ўкусы ўжо не рабілі яму болю. Белы Клык забыў той час, калі Коллі атручвала яму жыццё, і з важным выглядам адказваў на ўсе яе ўвіванні.
Аднойчы Коллі пабегла па лузе, вабячы Белага Клыка за сабой у лес. Гаспадар збіраўся пакатацца конна з раніцы, і Белы Клык ведаў аб гэтым. Асядланы конь стаяў ля пад’езда. Белы Клык хістаўся. Ён адчуў у сабе нешта, што было мацней закона, мацней усіх звычак, мацней любові да гаспадара, мацней волі да незалежнасці; і калі Коллі куснула яго і пабегла прэч, ён пакінуў сваю нерашучасць, павярнуўся і пайшоў за ёй. У гэты дзень гаспадар ездзіў адзін, а Белы Клык бегаў у лесе побач з Коллі, як многа год таму назад яго маці Кіч бегала з Аднавокім у маўклівым паўночным гушчары.
Радзел пяты
Дрэмлючы воук
Прыблізна ў гэты час газеты застракацелі паведамленнямі аб смелым уцёку аднаго са зняволеных у Сан-Квенцінскай турме. Гэты чалавек славіўся сваёй лютасцю. Ён быў скалечаны жыццём з самага нараджэння, а грамадства нічым не дапамагло яму. Злачынца гэты з’яўляўся надзвычайным прыкладам таго, у што можа ператварыцца чалавечы матэрыял, які трапіў у бязлітасныя рукі грамадства. Гэта была жывёла, — праўда, жывёла, якая мела выгляд чалавека, але тым не менш інакш, як драпежнікам, яе нельга было назваць.
У Сан-Квенцінскай турме ён лічыўся за непапраўнага. Ніякае пакаранне не магло зламаць яго ўпартасці. Ён быў здольны біцца да смерці, не памятаючы сябе ад лютасці, але не мог жыць, адмовіўшыся ад барацьбы. Чым болып раз’юшана бунтаваў ён супраць грамадства, тым болып сурова яно абыходзілася з ім, і гэтая суровасць толькі распальвала яго злосць. Вар’яцкая кашуля, голад, пабоі не дасягалі сваёй мэты, а нічога іншага ад жыцця Джым Хол не атрымліваў. Такія адносіны сустракалі яго з самага ранняга дзяцінства, праведзенага ў трушчобах Сан-Францыска, калі Джым Хол быў мяккай глінай, гатовай набыць любую форму ў руках грамадства.
У трэці раз адбываючы свой тэрмін зняволення ў турме, Джым Хол сустрэў там вартаўніка, які быў зверам не менш, чым ён сам. Вартаўнік абышоўся з ім несумленна, абняславіў перад наглядчыкам, усяляк праследаваў яго, і Джыму перасталі давяраць. Уся розніца паміж імі заключалася толькі ў тым, што вартаўнік насіў пры сабе звязку ключоў і рэвальвер, а Джым Хол меў у сваім распараджэнні толькі голыя рукі і зубы. Але аднаго разу ён скочыў на вартаўніка і ўчапіўся зубамі яму ў горла, як гэта робяць дзікія звяры ў лясным гушчары.
Пасля гэтага Джыма Хола перавялі ў камеру для непапраўных злачынцаў. Ён пражыў у ёй тры гады. Падлога, сцены і столь камеры былі абіты жалезам. За ўвесь гэты час ён ні разу не выйшаў з яе, ні разу не ўбачыў неба і сонца. Замест дня ў камеры быў змрок, замест ночы — чорная цішыня. Джым Хол быў жывым пахаваны ў жалезнай магіле. Ён не бачыў чалавечага твара, не мог загаварыць ні з адной жывой істотай. Калі яму прасоўвалі ежу, ён рыкаў, як дзікі звер. Ён ненавідзеў увесь свет, мог выць ад
лютасці дзень за днём, ноч за ноччу, потым замаўкаў на цэлыя тыдні і месяцы, не вымаўляў ні гуку ў гэтай чорнай цішыні, што пранікала яму ў самую душу.
А затым неяк уначы ён уцёк. Даглядчык запэўніваў, што гэта немагчыма, але тым не менш камера была пустая, а на парозе яе ляжаў забіты вартаўнік. Яшчэ два трупы адзначалі яго дарогу праз турму да знадворнай сцяны, і ўсіх траіх Джым Хол забіў голымі рукамі, каб не рабіць шуму.
Зняўшы з забітых вартаўнікоў зброю, Джым Хол схаваўся ў гарах.
Галаву яго ацанілі ў вельмі вялікую суму золатам. Фермеры ганяліся за ім са стрэльбамі. На грошы, атрыманыя за яго галаву, можна было выкупіць закладную ці паслаць сына ў каледж. Грамадзяне, натхнёныя пачуццём абавязку, выйшлі на Хола з вінтоўкамі ў руках. Зграя імчалася па крывавых слядах, якія пакідалі яго ногі. А паліцыя тэлефанавала, пасылала тэлеграмы, заказвала спецыялыныя паязды, ні ўдзень, ні ўначы не спыняючы сваіх пошукаў.
Час ад часу Джым Хол пападаўся сваім праследавальнікам, і тады людзі па-геройску ішлі яму насустрач або ўрассыпную праз дротавыя агароджы, на вялікую радасць усёй краіны, якая за снеданнем чытала пра гэта ў газетах. Пасля такіх сутычак забітых і параненых адвозілі ў горад, а іх месцы займалі другія аматары палявання на чалавека.