Скарбы сусветнай літаратуры
Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
Гэтай ноччу Белы Клык пачаў працягла па-воўчаму выць. Ен выў, узняўшы морду да абыякавых зорак, і выказваў ім сваё гора таксама, як у дзяцінстве, калі, прыбегшы з Лясной Глушы, ён не знайшоў пасёлка, а на тым месцы, дзе стаяў раней вігвам Шэрага Бабра, убачыў толькі кучу смецця.
У доме людзі толькі што ляглі спаць.
— Ен зноў перастаў есці, — сказаў са свайго ложка Мэт.
Уідан Скот прамармытаў нешта і заварочаўся пад коўдрай.
— Мяркуючы па мінулым разе, нічога дзіўнага не будзе, калі ён здохне цяпер.
Коўдра на другім ложку сярдзіта заварушылася.
— Ды замоўкніце вы! — крыкнуўу цемнаце Скот. — Прычапіліся горш бабы.
— Зусім правільна, — адказаў паганяты.
На наступны дзень трывога і страх Белага Клыка толькі ўзмацніліся. Ен хадзіў за гаспадаром па пятах, а калі Скот заставаўся дома, тырчэў на ганку. Праз адчыненыя дзверы ён бачыў рэчы, раскладзеныя на падлозе. Да чамадана далучыліся два вялікія парусінавыя мяшкі і скрыня. Мэт скруціў коўдры і футравае адзенне гаспадара і сунуў іх у маленькі парусінавы мяшок. Белы Клык заскуголіў, гледзячы на гэтыя падрыхтаванні.
Праз некаторы час з’явіліся двое індзейцаў. Белы Клык уважліва сачыў, як яны ўзвалілі чамадан на плечы і спусціліся з узгорка ўслед за Мэтам, які ўзяў пасцель. Але Белы Клык не пабег з імі. Гаспадар усё яшчэ заставаўся ў доме. Неўзабаве Мэт вярнуўся. Гаспадар выйшаў на ганак і паклікаў да сябе Белага Клыка.
— Эх ты, небарака! — ласкава сказаў ён, пачэсваючы яму за вухам, і пагладзіў па спіне. — Ад’язджаю, старына. Цябе ў такую далечыню з сабой не возьмеш. Ну, пабурчы на развітанне, пабурчы, пабурчы, як належыць.
Але Белы Клык адмаўляўся бурчаць. Замест гэтага ён паглядзеў на гаспадара сумнымі дапытлівымі вачыма і схаваў галаву паміж яго рукой і бокам.
— Гудок! — крыкнуў Мэт.
3 Юкона даляцела прарэзлівае выццё параходнай сірэны.
— Канчайце развітвацца! Ды не забудзьце зачыніць пярэднія дзверы. Я выйду праз заднія. Спяшайцеся.
Абедзве дзверы зачыніліся адначасова, і Уідан Скот пачакаў на ганку, пакуль Мэт выйдзе з-за вугла дома. За дзвярыма чулася ціхае скуголенне, падобнае на плач. Затым Белы Клык пачаў глыбока, усімі грудзьмі ўцягваць паветра, прынюхваючыся да пахаў.
— Беражыце яго, Мэт, — сказаў Скот, калі яны спускаліся з узгорка. — Напішыце мне, як яму тут жывецца.
— Абавязкова, — адказаў паганяты. — Паслухайце!
Яны спыніліся. Белы Клык выў, як выюць сабакі над трупам гаспадара. Глыбокае гора гучала ў гэтым выцці, якое пераходзіла то ў раздзіраючае сэрца скавытанне, то ў жаласлівы стогн, то зноў узлятала ўгору страшэнная роспач.
«Аўрора» была першым параходам, які адпраўляўся ў гэтым годзе з Кландайка, і палубы яе былі перапоўнены пасажырамі. Тут тоўпіліся людзі, якім пашанцавала ў пагоні за золатам, людзі, якіх залатая ліхарадка разарыла дашчэніу, — і ўсе яны імкнуліся пакінуць гэтую краіну, таксама як у свой час імкнуліся папасці сюды.
Стоячы каля сходняў, Скот развітваўся з Мэтам, які быў гатоў сыйсці на бераг. Але Мэт раптам утаропіўся вачыма на нешта, што знаходзілася ззаду гаспадара, і не адказаў на яго поціск рукі. Скот абярнуўся. Белы Клык сядзеў на палубе, у некалькі кроках ад іх, і тужліва глядзеў на Скота.
Здзіўлены Мэт прамармытаў нейкі праклён. Скот глядзеў на сабаку ў поўным неўразуменні.
— Вы замкнулі пярэднія дзверы?
Скот кіўнуў галавой і запытаў:
— А заднія?
— Вядома, замкнуў! — з запалам адказаў Мэт.
Белы Клык з ліслівым выглядам прыціснуў вушы, але прадаўжаў сядзець убаку, не спрабуючы падыйсці.
— Прыйдзецца забраць яго з сабой.
Мэт зрабіў два крокі ў кірунку да Белага Клыка, але той кінуўся ўбок. Паганяты кінуўся за ім, а Белы Клык праслізнуў паміж нагамі пасажыраў. Выкручваючыся, шыраючы з аднаго боку ў другі, ён бегаў па палубе і не даваўся Мэту.
Але як толькі гаспадар загаварыў, Белы Клык пакорліва падышоў да яго.
— Столькі часу карміў яго, а ён мне цяпер у рукі не даецца, — з крьгўдай прамармытаў паганяты. — А вы хоць бы раз пакармілі
з таго першага дня. Забіце мяне — не ведаю, як ён здагадаўся, што гаспадар — вы.
Скот, які гладзіў Белага Клыка, раптам нахіліўся і паказаў на свежыя парэзы на яго мордзе і глыбокую рану паміж вачыма.
Мэт таксама нахіліўся і правёў рукой па пузе Белага Клыка.
— А пра акно мы з вамі забылі. У яго ўсё пуза парэзанае. Мабыць, прама галавой уперад кінуўся.
Але Уідан Скот не слухаў яго. Ён абдумваў нешта. «Аўрора» дала апошні гудок. Тыя, хто праводзілі, паспешна сходзілі на бераг. Мэт зняў хустку з шыі і хацеў быў узяць Белага Клыка на прывязь. Скот схапіў яго за руку.
— Бывайце, Мэт, дружышча! Вам, мабыць, не прыдзецца пісаць пра ваўка... я хачу...
— Што? — ускрыкнуў паганяты. — Няўжо вы?..
— Вось іменна. Вазьміце сваю хустку. Я сам напішу вам пра ваўка.
Мэт затрымаўся на сходнях.
— Ен не перанясе клімату. Вам прыдзецца стрыгчы яго ў гарачыню.
Сходні ўцягнулі на палубу, і «Аўрора» адчаліла ад берага. Уідан Скот памахаў на развітанне рукой. Затым ён павярнуўся да Белага Клыка, які стаяў побач:
— Ну, цяпер рыкай, нягоднік, рыкай, — сказаў ён, гладзячы Белага Клыка і пачухваючы яму прыціснутыя да галавы вушы.
Раздзел другі
На поудні
Белы Клык сышоў з парахода ў Сан-Францыска. Ен быў надзвычай здзіўлены. I ніколі яшчэ белыя людзі не здаваліся яму такімі цудадзеямі, як зараз, калі ён ішоў па слізкіх тратуарах Сан-Францыска. Замест знаёмых хацін з бярвенняў па баках узнімаліся велізарныя будынкі. Вуліцы былі поўныя ўсякага роду небяспек: фургонаў, цялежек, аўтамабіляў; велізарныя коні ледзь цягнулі нагружаныя павозкі, а па самай сярэдзіне рухаліся грандыёзныя трамваі, несупынна пагражаючы Беламу Клыку прарэзлівым гучаннем і бразгатам, што нагадвала віск рысі, з якой яму прыходзілася сустракацца ў паўночных лясах.
Усё навокал казала аб магутнасці. За ўсім гэтым адчувалася прысутнасць уладарнага чалавека, які ўстанаўляў сваё панаванне
над светам рэчаў. Белы Клык быў ашаломлены і падаўлены гэтым здзіўляючым відовішчам. Яму зрабілася страшна. Усведамленне ўласнай нікчэмнасці ахапіла гордага, жыццярадаснага сабаку, нібы ён зноў ператварыўся ў шчанюка, што прыбег з Лясной Глушы да пасёлка Шэрага Бабра. А колькі багоў тут было! Галава кружылася, бачачы гэтае людское зборышча. У вушах звінела ад вулічнага грукату. Белы Клык прыйшоў у замяшанне ад няспыннага патоку і мільгання рэчаў. Ён адчуваў, як ніколі, сваю залежнасць ад гаспадара і ішоў за ім па пятах, не губляючы яго з вачэй.
Але горад праімчаўся кашмарам, і ўспаміны аб ім доўгі час праследавалі Белага Клыка, як дрэнны, недарэчны сон. У гэты ж дзень гаспадар прывязаў яго на ланцуг у кутку багажнага вагона, сярод кучы чамаданаў і сундукоў. Тут распараджаўся прысадзісты, каранасты бог, які з грукатам перастаўляў сундукі і чамаданы, уцягваў іх у вагон, навальваў кучамі або з трэскам шпурляў за дзверы, дзе іх падбіралі іншыя багі.
I тут, у гэтым крамешным пекле, гаспадар пакінуў Белага Клыка, — прынамсі, Белы Клык лічыў сябе пакінутым да таго часу, пакуль не адчуў побач з сабой дарожных рэчаў гаспадара, і стаў на варту каля іх.
— У час прыйшлі, — прамармытаў гаспадар вагона, калі праз гадзіну ў дзвярах з’явіўся Уідан Скот. — Гэты сабака не даў мне дакрануцца да вашага дабра.
Белы Клык выбраўся з вагона. Ен быў здзіўлены. Кашмар скончыўся. Уваходзячы ў вагон, Белы Клык палічыў яго за пакой у доме, які з усіх бакоў быў акружаны горадам. Але за гэтую гадзіну горад знік. Грукат ужо не лез яму ў вушы. Перад Белым Клыком расцілалася вясёлая, залітая сонцам, краіна. Але здзіўляцца гэтай перамене не было калі. Белы Клык прыняў яе, як прымаў усе цуды, што спадарожнічалі кожнаму кроку багоў.
Іх чакала каляска. Да гаспадара падышлі мужчына і жанчына. Жанчына працягнула рукі і абняла гаспадара за шыю — варожае дзеянне! У наступную ж хвіліну Уідан Скот вырваўся з абдымкаў і схапіў Белага Клыка, які зарыкаў, як разлютаваны д’ябал.
— Нічога, мама! — сказаў Скот, не адпускаючы Белага Клыка і стараючыся заспакоіць яго. — Ен думаў, што ты хочаш мяне пакрыўдзіць, а гэтага рабіць не дазваляецца. Нічога, нічога. Ен хутка зразумее.
— А тым часам я змагу выказаць сваю любоў да сына толькі тады, калі яго сабакі не будзе паблізу, — засмяялася маці, хоць твар яе пабялеў ад спалоху.
Жанчына паглядзела на Белага Клыка, які ўсё яшчэ рыкаў і, ўвесь натапырыўшыся; злосна пазіраў на яе.
— Ен хутка зразумее, вось убачыце, — сказаў Скот.
Ен пачаў ласкава гаварыць з Белым Клыком і, канчаткова супакоіўшы яго, сказаў строгім голасам:
— Ляжаць! Табе кажуць!
Беламу Клыку ўжо былі знаёмы гэтыя словы, і ён паслухаўся загаду, хоць выканаў яго неахвотна і з сярдзітым выглядам.
— Ну, мама!
Скот працягнуў рукі, не зводзячы вачэй з Белага Клыка.
— Ляжаць! — крыкнуў ён яшчэ раз.
Белы Клык натапырыўся, прыўстаў, але зараз жа апусціўся на месца, не перастаючы назіраць за паўтарэннем гэтых варожых дзеянняў. Аднак, ні жанчына, ні незнаёмы бог, што абняў услед за ёй гаспадара, не прынеслі яму ніякай шкоды. Паклаўшы рэчы, незнаёмыя і гаспадар селі ў каляску, а Белы Клык пайшоў за ёй, час ад часу падбягаючы блізка да коней і натапырваючыся, нібы папярэджваючы іх, што ён не дазволіць зрабіць ніякай шкоды богу, якога яны так хутка везлі па дарозе.
Праз чвэрць гадзіны каляска ўехала ў каменныя вароты і пакацілася па алеі, што была абсаджана густым арэшнікам. За алеяй з абодвух бакоў расцілаліся лугавіны, на якіх дзе-нідзе ўзвышаліся магутныя дубы. Падстрыжаная зелень лугавін кантраставала з залаціста-карычневымі палямі, выпаленымі сонцам; яшчэ далей былі відаць бурыя ўзгоркі і пашы. Пасярэдзіне лугавіны, на невысокім узгорку, стаяў дом з вялікай верандай і мноствам акон.
Але Белы Клык не паспеў як належыць разгледзець яго. Ледзь толькі каляска ўехала ў алею, як на яго з палаючымі ад абурэння і злосці вачыма наляцела аўчарка. Белы Клык быў адрэзаны ад гаспадара. Увесь натапырыўшыся, ён прыгатаваўся нанесці ёй знішчальны ўдар, але ўдару гэтага так і не адбылося. Белы Клык спыніўся на паўдарозе, як укапаны, і сеў на заднія лапы, стараючыся ў што б там ні стала ўнікнуць дакранання з сабакам, якога з хвіліну таму назад ён хацеў зваліць з ног. Гэта была самка, а закон яго пароды ахоўваў яе ад такіх нападаў. Напасці на самку значыла б для Белага Клыка не болып, не менш, як пайсці супраць голасу інстынкту.